Фота

Рамяство: беларускія абрадавыя лялькі

Падпісацца
Некалькі дзясяткаў беларускіх абрадавых лялек выстаўляюць сёння ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як мясцовыя майстры працягваюць старажытную традыцыю.
Яшчэ два стагоддзі таму абрадавыя лялькі суправаджалі жыццё беларускіх сялян на кожным важным этапе. Вяселле, замужжа, нараджэнне дзіцяці — кожнай нагодзе адпавядала пэўная лялька.
Маладой пары на шлюб дарылі "неразлучнікаў" — пару лялек з адной агульнай рукой, на якую пазней падвешвалі лялек-дзетак. Дзяўчыне пасля вяселля належала зрабіць "дзеўку-бабу", незвычайную ляльку з адным целам і двума галовамі. Выраблялі таксама лялек з лячэбнымі зёлкамі ўсярэдзіне ці "дзесяціручак", якія сімвалізавалі працавітасць жонкі.
Сярод экспанатаў у Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, на жаль, не адшукаць аўтэнтычных лялек. Супрацоўнікі музея тлумачаць гэта тым, што яны вырабляліся з ужыванага льнянога адзення і ад самага пачатку былі не ў самым добрым стане.
Але самую тэхналогію, паводле якой беларускія майстрыцы стваралі падобныя прадметы, ураджэнцы Брэстчыны змаглі захаваць дзякуючы продкам. Напрыклад, тканіну падчас вырабу лялек не рэжуць, а толькі рвуць. Ніткі накручваюць выключна ў адзін бок, а на галаве ніколі не малююць твар.
Дату правядзення выставы выбралі невыпадкова: 16 лістапада звычайна святкаваліся "Лялечныя забавы", адно з народных святаў восеньскага цыклу.
© Sputnik / Арцём Кір'янаўАбрадавыя лялькі тваралі адпаведна з пэўнымі прынцыпамі: тканіну для іх ніколі не рэзалі, а толькі рвалі. Накручвалі ніткі заўсёды ў адным кірунку.
Абрадавыя лялькі тваралі адпаведна з пэўнымі прынцыпамі: тканіну для іх ніколі не рэзалі, а толькі рвалі. Накручвалі ніткі заўсёды ў адным кірунку. - Sputnik Беларусь
1/9
Абрадавыя лялькі тваралі адпаведна з пэўнымі прынцыпамі: тканіну для іх ніколі не рэзалі, а толькі рвалі. Накручвалі ніткі заўсёды ў адным кірунку.
© Sputnik / Арцём Кір'янаўУ якасці лялек часам выступалі героі народнага фальклору, напрыклад, русалкі.
У якасці лялек часам выступалі героі народнага фальклору, напрыклад, русалкі. - Sputnik Беларусь
2/9
У якасці лялек часам выступалі героі народнага фальклору, напрыклад, русалкі.
© Sputnik / Арцём Кір'янаў“Дзеўка-баба”: незвычайная лялька, якую дарылі маладой пасля вяселля. Яна сімвалізуе пераход ад дзявочага жыцця да жыцця замужняй жанчыны.
“Дзеўка-баба”: незвычайная лялька, якую дарылі маладой пасля вяселля. Яна сімвалізуе пераход ад дзявочага жыцця да жыцця замужняй жанчыны. - Sputnik Беларусь
3/9
“Дзеўка-баба”: незвычайная лялька, якую дарылі маладой пасля вяселля. Яна сімвалізуе пераход ад дзявочага жыцця да жыцця замужняй жанчыны.
© Sputnik / Арцём Кір'янаўМоцная звязка – вобраз трывалых сямейных сувязей, блізкіх адносін і падтрымкі.
Моцная звязка – вобраз трывалых сямейных сувязей, блізкіх адносін і падтрымкі. - Sputnik Беларусь
4/9
Моцная звязка – вобраз трывалых сямейных сувязей, блізкіх адносін і падтрымкі.
© Sputnik / Арцём Кір'янаў“Дзесяціручка” – яшчэ адна незвычайная лялька, якая належала гаспадыні дома і азначала яе працавітасць, здольнасць паспяваць усе.
“Дзесяціручка” – яшчэ адна незвычайная лялька, якая належала гаспадыні дома і азначала яе працавітасць, здольнасць паспяваць усе. - Sputnik Беларусь
5/9
“Дзесяціручка” – яшчэ адна незвычайная лялька, якая належала гаспадыні дома і азначала яе працавітасць, здольнасць паспяваць усе.
© Sputnik / Арцём Кір'янаўПаводле старажытнага звычая, на галаве абрадавых лялек ніколі не малявалі твар.
Паводле старажытнага звычая, на галаве абрадавых лялек ніколі не малявалі твар. - Sputnik Беларусь
6/9
Паводле старажытнага звычая, на галаве абрадавых лялек ніколі не малявалі твар.
© Sputnik / Арцём Кір'янаўЛялька з “пукам” дзяцей на руках азначала пладавітасць сям’і. Вялікая колькасць дзяцей лічылася залогам дабрабыту ў хаце.
Лялька з “пукам” дзяцей на руках азначала пладавітасць сям’і. Вялікая колькасць дзяцей лічылася залогам дабрабыту ў хаце. - Sputnik Беларусь
7/9
Лялька з “пукам” дзяцей на руках азначала пладавітасць сям’і. Вялікая колькасць дзяцей лічылася залогам дабрабыту ў хаце.
© Sputnik / Арцём Кір'янаў“Гірлянда” з лялек звычайна асацыіравалася з 12 найбольш распаўсюджанымі хваробамі, якія маглі пашкодзіць чалавеку.
“Гірлянда” з лялек звычайна асацыіравалася з 12 найбольш распаўсюджанымі хваробамі, якія маглі пашкодзіць чалавеку. - Sputnik Беларусь
8/9
“Гірлянда” з лялек звычайна асацыіравалася з 12 найбольш распаўсюджанымі хваробамі, якія маглі пашкодзіць чалавеку.
© Sputnik / Арцём Кір'янаўУ такую “бабу” закладвалі лячэбныя зёлкі, якія маглі спатрэбіцца падчас хваробы.
У такую “бабу” закладвалі лячэбныя зёлкі, якія маглі спатрэбіцца падчас хваробы. - Sputnik Беларусь
9/9
У такую “бабу” закладвалі лячэбныя зёлкі, якія маглі спатрэбіцца падчас хваробы.
Стужка навiн
0