Як гулялі варварыну свечку: сакральны і рэдкі абрад Мсціслаўшчыны

369
(абноўлена 15:32 26.01.2016)
  • Абрад Варварынская свяча
Кола носьбітаў абрада вузкае і ўключае каля 10 прадстаўніц розных сем’яў.

16-17 снежня ў вёсцы Басценавічы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці мясцовыя жанчыны правялі абрад пераносу Варварынскай свечкі. Традыцыя гэта жаночая, і прысутнасць мужчыны пры гэтым забараняецца. Свечка сімвалізуе вобраз святой, таму дапускаюцца да працэсу яе пераапранання толькі жанчыны — удзельніцы свячнога саюза.

Са слоў гісторыка Зміцера Скварчэўскага, захаваліся згадкі пра свячныя саюзы яшчэ ў ХІІ стагоддзі, і ёсць падставы меркаваць, што абрад вельмі старажытны і першапачаткова сімвалізаваў культ агню.

Цікава, што абрад распаўсюджаны не толькі на этнічнай тэрыторыі Беларусі, але і ў месцах пражывання беларусаў (у Сібіры, напрыклад). На дадзены момант абрад Свечка застаўся толькі ў некалькіх раёнах Усходняй Беларусі, хоць існуюць звесткі пра бытаванне абраду на Брэстчыне, Мядзельшчыне, Барысаўшчыне.

369
  • Абрад Варварынская свяча
    © Sputnik/ Сяргей Лескець

    У вёсцы Басценавічы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці мясцовыя жанчыны правялі абрад пераносу Варварынскай свечкі. Свечка сімвалізуе вобраз святой, таму дапускаюцца да працэсу яе пераапранання толькі жанчыны - удзельніцы свячнога саюза. У даўнія часы ўступіць у такі саюз можна было толькі праз сваяцтва, зараз жа часы змяніліся і далучыцца можа любая. Абрад праводзяць на свята святой Варвары.

  • Абрад Варварынская свяча
    © Sputnik/ Сяргей Лескець

    Перад тым, як распрануць свечку, гаспадыня дома, у якiм яна год захоўвалася, здымае з яе ўсе ўпрыгожванні-стужачкі.

  • Абрад Варварынская свяча
    © Sputnik/ Сяргей Лескець

    Да працэсу пераапранання дапускаюцца толькі жанчыны - ўдзельніцы сакральнага саюзу. Свечку распранаюць, здымаюць вянок, старую адзежку складаюць і на наступны дзень ахвяруюць царкве.

  • Абрад Варварынская свяча
    © Sputnik/ Сяргей Лескець

    Свечку штогод крыху зразаюць унізе і нарошчваюць новы воск уверсе. Так яна расце ўжо больш за 110 гадоў. Старажылы ўзгадваюць, што ў даўнія часы вышыня свечкі даходзіла да метра, а то і больш і не маючы магчымасці яе данесці да царквы - вазілі на кані.

  • Абрад Варварынская свяча
    © Sputnik/ Сяргей Лескець

    "Варку" апранаюць ў новыя адзежкі.

  • Абрад Варварынская свяча
    © Sputnik/ Сяргей Лескець

    Існуе павер'е, што свечка дапамагае вылечваць ад бясплоддзя. Вядомыя некалькі прыкладаў, калі жанчыны, якія не маглі зацяжарыць, неўзабаве вылечваліся ад сваіх хвароб.

  • Абрад Варварынская свяча
    © Sputnik/ Сяргей Лескець

    Таксама важна завязаць банцік на ахвярнай стужачцы - кажуць, што калі загадаць пры гэтым жаданне - абавязкова збудзецца.

  • Абрад Варварынская свяча
    © Sputnik/ Сяргей Лескець

    Свечка складаецца з трох частак: тулава, галава і рукі.

  • Абрад Варварынская свяча
    © Sputnik/ Сяргей Лескець

    Калі свечку-тулава апранулі, топіцца новы воск і нарошчваюцца рукі.

  • Абрад Варварынская свяча
    © Sputnik/ Сяргей Лескець

    Толькі пасля гэтага можна прачытаць малітвы і садзіцца за стол.

  • Абрад Варварынская свяча
    © Sputnik/ Сяргей Лескець

    У першы вечар, у доме, адкуль свечку выносяць, робіцца памінальны стол. На наступны дзень гаспадыня, якая бярэ свечку на наступны год, - ужо рыхтуе вясельны стол.

  • Абрад Варварынская свяча
    © Sputnik/ Сяргей Лескець

    Абавязковы атрыбут свечкі - вянок нявесты.

  • Абрад Варварынская свяча
    © Sputnik/ Сяргей Лескець

    Перанос свечкі ў новы дом.

  • Абрад Варварынская свяча
    © Sputnik/ Сяргей Лескець

    Свяча пераходзіць па замкнёнаму колу ў якасці абярэга сям’і, гаспадаркі, кожны год з адной хаты ў другую па чарзе далучэння да абраду яго ўдзельніц.

  • Абрад Варварынская свяча
    © Sputnik/ Сяргей Лескець

    Увечары жанчыны збіраюца зноў, каб ушанаваць свячу ў новай хаце.

  • Абрад Варварынская свяча
    © Sputnik/ Сяргей Лескець

    Асвячэнне свечкі ў мясцовай царкве. Тут дзве свечкі з Басценавіч і адна з вёскі Белы Мох.

  • Абрад Варварынская свяча
    © Sputnik/ Сяргей Лескець

    Кола носьбітаў з’яўляецца дастаткова вузкім і ўключае каля 10 прадстаўніц розных сем’яў. Калі паміраюць усе старыя ўдзельнікі абраду і няма больш жадаючых яго працягваць - свячу адносяць і ахвяруюць на воск царкве.

  • Абрад Варварынская свяча
    © Sputnik/ Сяргей Лескець

    Абрад вельмі старажытны і першапачаткова сімвалізаваў культ агню.

Тэги:
Магілёў
Каментары