Як адкрывалі прэс-цэнтр Sputnik

75
(абноўлена 10:52 08.04.2016)
  • Кіраўнік Sputnik Беларусь Андрэй Качура і генеральны дырэктар медиагруппы МІА Россия сегодня Дзмітрый Кісялёў
  • Сустрэча міністра замежных спраў РБ Уладзіміра Макея з генеральным дырэктарам медыягрупы МІА Россия сегодня Дзмітрыем Кісялёвым
  • Сустрэча Уладзіміра Макея з Дзмітрыем Кісялёвым і Андрэем Благадыранка
  • Міністр інфармацыі Лілія Ананіч і генеральны дырэктар медыягрупы МІА Россия сегодня Дзмітрый Кісялёў
  • Падчас сустрэчы ў Міністэрстве інфармацыі
  • Сустрэча ў пасольстве Расіі і Беларусі
  • Прэс-цэнтр Sputnik Беларусь
  • Дзмітрый Кісялёў і Лілія Ананіч
  • Адкрыццё прэс-цэнтра Sputnik
  • Кіраўнік Sputnik Беларусь Андрэй Качура, намеснік міністра замежных спраў РБ Яўген Шастакоў, міністр інфармацыі РБ Лілія Ананіч і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліке Беларусь Аляксандр Сурыкаў
  • На адкрыцці прэс-цэнтра Sputnik
  • Падчас прэс-канферэнцыі пасля адкрыцця мультымідыйнага прэс-цэнтра Sputnik Беларусь
  • Падчас канферэнцыі адбыўся відэамост Масква-Мінск, прысвечаны 20-годдзю стратэгічнага партнёрства Расіі і Беларусі
  • На адкрыцці прэс-цэнтра прысутнічалі беларускія журналісты, прэс-сакратары ведамстваў
  • Прэс-сакратары ведамстваў, журналісты на адкрыціі прэс-цэнтра Sputnik
  • Адкрыццё прэс-цэнтра
  • Дзмітрый Кісялёў адказвае на пытанні журналістаў у Мінску
  • Дом Масквы, дзе размясціўся мультымедыйны прэс-цэнтр Sputnik Беларусь
Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik адкрыла мультымедыйны прэс-цэнтр у Мінску. Глядзіце ў фотастужцы кадры ўрачыстага адкрыцця, а таксама фота сустрэч генеральнага дырэктара медыягрупы "Россия сегодня" Дзмітрыя Кісялёва з беларускімі міністрамі.

Напярэдадні адкрыцця прэс-цэнтра кіраўнікі медыягрупы "Россия сегодня" сустрэліся з кіраўнікамі МЗС і Мінінфарма Беларусі, паслом РФ Аляксандрам Сурыкавым.

Цырымонія адкрыцця, якая адбылася ў чацвер 7 красавіка, была прымеркавана да 20-годдзя са дня падпісання першага дагавора аб стратэгічным партнёрстве Беларусі і Расіі.

Гендырэктар МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў і кіраўнік Мінінфарма Беларусі Лілія Ананіч афіцыйна адкрылі мультымедыйны прэс-цэнтр Sputnik Беларусь і пажадалі праекту працаваць на карысць Беларусі і Расіі.

Канферэнцыя з удзелам высокіх гасцей, прэс-сакратароў міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, а таксама журналістаў, прайшла ў фармаце тэлемосту паміж Масквой і Мінскам.

Прэс-цэнтр распачаў сваю працу па адрасе вуліца Камуністычная, 86. Гэта сучасная медыйная пляцоўка, высокатэхналагічнае абсталяванне якой дазволіць праводзіць мерапрыемстваў самага рознага фармату — ад прамых тэлевізійных трансляцый да відэамастоў з рознымі кропкамі свету.

Прэс-зала разлічана на 40 месцаў, таксама ў ім будзе ўся інфраструктура для прыёму і перадачы інфармацыі, у тым ліку Wi-Fi і сістэма для сінхроннага перакладу.

Sputnik (sputniknews.com) — навінавае агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзесятках краін. Sputnik складаецца з сайтаў больш чым на 30 мовах, аналагавага і лічбавага радыёвяшчання, мабільных прыкладанняў і старонак у сацыяльных сетках. Навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.

75
  • Кіраўнік Sputnik Беларусь Андрэй Качура і генеральны дырэктар медиагруппы МІА Россия сегодня Дзмітрый Кісялёў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    На пярэднім плане - кіраўнік Sputnik Беларусь Андрэй Качура і генеральны дырэктар медыягрупы МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў.

  • Сустрэча міністра замежных спраў РБ Уладзіміра Макея з генеральным дырэктарам медыягрупы МІА Россия сегодня Дзмітрыем Кісялёвым
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Сустрэча міністра замежных спраў РБ Уладзіміра Макея з генеральным дырэктарам медыягрупы МІА "Россия сегодня" Дзмітрыем Кісялёвым.

  • Сустрэча Уладзіміра Макея з Дзмітрыем Кісялёвым і Андрэем Благадыранка
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Сустрэча Уладзіміра Макея з Дзмітрыем Кісялёвым і Андрэем Благадыранка. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва ў рамках інфармацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, функцыянавання Sputnik у Рэспубліцы Беларусь, а таксама правядзенне сумесных мерапрыемстваў.

  • Міністр інфармацыі Лілія Ананіч і генеральны дырэктар медыягрупы МІА Россия сегодня Дзмітрый Кісялёў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Міністр інфармацыі Лілія Ананіч і генеральны дырэктар медыягрупы МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў на сустрэчы ў Мінску.

  • Падчас сустрэчы ў Міністэрстве інфармацыі
    © Sputnik / Виктор Толочко

    На сустрэчы ў Міністэрстве інфармацыі.

  • Сустрэча ў пасольстве Расіі і Беларусі
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Кіраўнікі МІА "Россия сегодня" і Sputnik Беларусь за круглым сталом з паслом РФ у Рэспубліцы Беларусь Аляксандрам Сурыкавым.

  • Прэс-цэнтр Sputnik Беларусь
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Кіраўнік Sputnik Беларусь Андрэй Качура паказвае новы прэс-цэнтр гендырэктару МІА "Россия сегодня" Дзмітрыю Кісялёву і кіраўніку Мінінфарма Беларусі Ліліі Ананіч.

  • Дзмітрый Кісялёў і Лілія Ананіч
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Дзмітрый Кісялёў і Лілія Ананіч. Міністр інфармацыі адзначыла на адкрыцці прэс-цэнтра, што праект накіраваны на сяброўства Беларусі і Расіі, а таксама інтэграцыю дзвюх краін.

  • Адкрыццё прэс-цэнтра Sputnik
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Адкрыццё прэс-цэнтра было прымеркавана да 20-годдзя са дня падпісання першага дагавора аб стратэгічным партнёрстве Беларусі і Расіі. З нагоды гэтай падзеі Sputnik зладзіў фотавыставу.

  • Кіраўнік Sputnik Беларусь Андрэй Качура, намеснік міністра замежных спраў РБ Яўген Шастакоў, міністр інфармацыі РБ Лілія Ананіч і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліке Беларусь Аляксандр Сурыкаў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Кіраўнік Sputnik Беларусь Андрэй Качура, намеснік міністра замежных спраў РБ Яўген Шастакоў, міністр інфармацыі РБ Лілія Ананіч і пасол РФ ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Сурыкаў.

  • На адкрыцці прэс-цэнтра Sputnik
    © Sputnik / Виктор Толочко

    "Я ўспрымаю Sputnik як наш агульны, саюзны, рэсурс", - заявіў на адкрыцці прэс-цэнтра Кісялёў.

  • Падчас прэс-канферэнцыі пасля адкрыцця мультымідыйнага прэс-цэнтра Sputnik Беларусь
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Пасол Расіі Аляксандр Сурыкаў падчас адкрыцця прэс-цэнтра асабліва адзначыў той факт, што праект адкрыўся ў 20-годдзе стратэгічнага партнёрства Расіі і Беларусі.

  • Падчас канферэнцыі адбыўся відэамост Масква-Мінск, прысвечаны 20-годдзю стратэгічнага партнёрства Расіі і Беларусі
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Падчас канферэнцыі адбыўся відэамост Масква-Мінск, прысвечаны гэтай падзеі.

  • На адкрыцці прэс-цэнтра прысутнічалі беларускія журналісты, прэс-сакратары ведамстваў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    На адкрыцці прэс-цэнтра прысутнічалі беларускія журналісты, прэс-сакратары ведамстваў.

  • Прэс-сакратары ведамстваў, журналісты на адкрыціі прэс-цэнтра Sputnik
    © Sputnik / Виктор Толочко

    У апазіцыйных журналістаў было шмат пытанняў да Кісялёва.

  • Адкрыццё прэс-цэнтра
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Міністр інфармацыі Лілія Ананіч сказала, што галоўнае для СМІ ў рэспубліцы - казаць праўду, а не спрабаваць на нешта ўплываць або ўвязвацца ў "інфармацыйныя войны". Кіраўнік МІА "Россия сегодня" падкрэсліў, што не баіцца закрыцця праекта Sputnik Беларусь, як гэта было з латвійскім хабам.

  • Дзмітрый Кісялёў адказвае на пытанні журналістаў у Мінску
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Пасля прэс-канферэнцыі журналісты доўга не адпускалі Дзмітрыя Кісялёва.

  • Дом Масквы, дзе размясціўся мультымедыйны прэс-цэнтр Sputnik Беларусь
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Мультымедыйны прэс-цэнтр Sputnik Беларусь размесціўся ў Дома Масквы.

Тэги:
СМІ, Мас-медыя, Россия сегодня, Sputnik Беларусь, Дзмітрый Кісялёў, Лілія Ананіч, Андрэй Качура, Аляксандр Сурыкаў, Уладзімір Макей, Мінск, Беларусь

Фота