Чарнобыльскія вёскі: жыхары і лёсы

241
(абноўлена 14:35 26.04.2016)
  • Кацярына Сацура мае 102 гады
  • Вёска Навасёлкі
  • Мікалай трымае пчол ў старажытных борцях
  • Сацура Марыя 1938 года нараджэння
  • Вёска
  • Пакінутая хата
  • Крывеньчык Кацярына сядзіць на лавачцы насупраць уласнага дома
  • Крывеньчык Кацярына
  • Вёска Навасёлкі
  • Могілкі
  • Знішчэнне вёскі
  • Вёска Дворышча, Хойніцкі раён
  • Быліцкі Іван
  • Вёска Савічы Брагінскага раёна
  • Вёска Савічы Брагінскага раёна
  • Вёска Савічы Брагінскага раёна
  • Вёска Савічы Брагінскага раёна
У дзень 30-годдзя трагедыі на Чарнобыльскай АЭС Sputnik распавядае пра лёсы тых людзей, што не скарыліся радыяцыі і вырашылі застацца жыць побач з самымі забруджанымі землямі.

Глядзiце ў фотастужцы, як жывуць у адселеных вёсках старыя і маладыя, і як выглядаюць пакінутыя вёскі, якія хутка будуць зруйнаваныя.

241
  • Кацярына Сацура мае 102 гады
    © Sputnik Сяргей Лескець

    Кацярына Сацура мае 102 гады. Жыве ў вёсцы Навасёлкі ад нараджэння. Усё жыццё працавала ў калгасе. Жыве разам з дачкой Аляксандрай 1940 года нараджэння. Вёска Навасёлкі - адна з апошніх побач з самымі забруджанымі землямі радыяцыйнага запаведніка.

  • Вёска Навасёлкі
    © Sputnik Сяргей Лескець

    Да трагедыі вёска цягнулася ўздоўж дарогі на пяць кіламетраў, зараз, як старыя хаты знішчылі з-за радыяцыйнага фона (па дзяржпраграме ўсе пустыя хаткі спальваюць і закапываюць у зямлю), засталося толькі 20-25 дамоў.

  • Мікалай трымае пчол ў старажытных борцях
    © Sputnik Сяргей Лескець

    Адзін з жыхароў, які жыве ў бацькоўскай хаце на забруджанай тэрыторыі - Сацура Мікалай, 1973 года нараджэння. Мікалай, як і яго бацькі, дзяды і прадзеды, вядзе гаспадарку на той жа зямлі. Адметна, што пчол трымае ў старажытных борцях (хатках для пчол, якія характэрныя былі для старажытных часоў і рабіліся з цэльнага ствала дрэва). Мікалая не пужае тое, што мёд утрымлівае вельмі шмат радыяцыі.

  • Сацура Марыя 1938 года нараджэння
    © Sputnik Сяргей Лескець

    Сацура Марыя з партрэтам мужа Яўгенам, які быў 1942 года нараджэння. У пасляваенныя гады жанчыны выбіралі маладзейшых мужоў з-за цяжкай працы ў калгасе і дрэнных умоваў жыцця. Спадзяваліся, што разам састарацца. Як здарылася трагедыя, муж Марыі адмовіўся пакідаць родную вёску і свой уласны дом. Яўген памёр у 2001 годзе. Але Марыя ўсё роўна не шкадуе, што яны засталіся. Зімой, калі на вёсцы старому чалавеку жыць вельмі складана, яна едзе да сваякоў у горад, але штовясну заўсёды вяртаецца і працуе па гаспадарцы.

  • Вёска
    © Sputnik Сяргей Лескець

    85-гадовая Мазырэц Васіліна (злева) - адзіная з вёскі жанчына, якая адмовілася аддаць сваю карову спецыялістам па ліквідацыі аварыі на Чарнобылі ў 1986 годзе. Нягледзячы на свой узрост яна жыве адна і да нядаўнага часу трымала карову. Чаму не хварэе і не баіцца радыяцыі? Кажа: шторанку і штовечар выпівала сырадоя. Больш ніякімі лекамі ніколі не карысталася. Сёння яна гадуе дзясятак курэй і некалькі сабак для аховы.

  • Пакінутая хата
    © Sputnik Сяргей Лескець

    Усе запусцелыя хаты на тэрыторыі забруджанай радыёнуклідамі як мага хутчэй знішчаюцца. Гэта - пакінутая летась хата. Жыхары толькі з’ехалі і амаль усе некаштоўныя рэчы пакінулі. Засталіся нават сямейныя фотаздымкі - памяць не запатрабаваная.

  • Крывеньчык Кацярына сядзіць на лавачцы насупраць уласнага дома
    © Sputnik Сяргей Лескець

    Крывеньчык Кацярына сядзіць на лавачцы насупраць уласнага дома. Дом зараз выглядае адным пасярод поля, і за спіной у Кацярыны пусташ, да трагедыі гэта была ажыўлённая вуліца і тут паўсюль жылі людзі.

  • Крывеньчык Кацярына
    © Sputnik Сяргей Лескець

    Яна ўсё жыццё пражыла ў гэтай вёсцы, працавала спачатку ў мясцовым лясніцтве, а затым у калгасе. Некалькі год таму вярнуўся з Расіі яе сын, зараз ён не можа знайсці працы і жыве разам з маці ў адной хаце.

  • Вёска Навасёлкі
    © Sputnik Сяргей Лескець

    Вёска Навасёлкі, як і шматлікія іншыя, палягала ў канцы 80-х першачарговаму перасяленню. Шмат хто з’ехаў, але шмат людзей і засталося.

  • Могілкі
    © Sputnik Сяргей Лескець

    Мясцовыя могілкі ў Навасёлках.

  • Знішчэнне вёскі

    Так выглядае вёска пасля таго, як яе зачысцілі. Пасярод поля зеляніны застаюцца адны могілкі.

  • Вёска Дворышча, Хойніцкі раён
    © Sputnik Сяргей Лескець

    Вёска Дворышча, Хойніцкі раён. Соф’я і Сцяпан на ўласным падворку. Вёска Дворышча на некалькі кіламетраў далей ад моцна забруджаных тэрыторый, таму тут і больш жыхароў, ёсць сем’і з малымі дзецьмі. Старыя глухія, і даведацца ў іх штосьці цяжка.

  • Быліцкі Іван
    © Sputnik Сяргей Лескець

    Быліцкі Іван 1946 года нараджэння. Пасля катастрофы быў пераселены з вёскі Пагоннае, доўгі час жыў вёсцы Кіраў, Жлобінскага раёна, але зараз вырашыў пераехаць жыць у вёску Дворышча, няхай і забруджаную радыяцыяй. Тут ён жыве ў хаце, якая яму засталася ад бацькоў жонкі. Ліштвы на вокнах зробленыя ўласнаручна яго цесцем.

  • Вёска Савічы Брагінскага раёна
    © Sputnik Сяргей Лескець

    Вёска Савічы Брагінскага раёна на сучасных мапах пазначана як нежылая. Тут экскаватары толькі пачынаюць працаваць, таму можна пабачыць, як выглядала на працягу апошніх гадоў уся зона забруджання радыяцыяй у Беларусі.

  • Вёска Савічы Брагінскага раёна
    © Sputnik Сяргей Лескець

    Негледзячы на гэта, паміж вымерлых вуліц і сёння жыве блізу 12-15 чалавек.

  • Вёска Савічы Брагінскага раёна
    © Sputnik Сяргей Лескець

    Атмасфера у такіх вёсках проста жудасная - цяжка бачыць, як прырода перамагае чалавека.

  • Вёска Савічы Брагінскага раёна
    © Sputnik Сяргей Лескець

    Цішыня давіць, навакольны пейзаж гняце. Можа і добра, што хутка ўсё гэта застанецца толькі на фотаздымках.

Тэги:
Аварыя на ЧАЭС, Брагінскі раён, Хойніцкі раён
Тэмы:
Гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС (13)

Фота