Прывітанне з неаліту ад керамісткі Вольгі Угрыновіч

409
(абноўлена 18:42 06.05.2016)
  • Кераміка
  • Керамічная майстэрня
  • Керамічная майстэрня
  • Кераміка
  • Кераміка
  • Кераміка
  • Кераміка
  • Кераміка
  • Кераміка
  • Кераміка
  • Кераміка
  • Кераміка
  • Кераміка
  • Кераміка
Беларуская прырода ў керамічнай калекцыі мастачкі Вольгі Угрыновіч скарае і мастацтвазнаўцаў, і аматараў прыгожых побытавых рэчаў. Sputnik завітаў у керамічную майстэрню на ўласныя вочы пабачыць, як у руках майстроў гліна ператвараецца ў творы мастацтва.

Керамічная калекцыя "Гербарый" мастачкі Вольгі Угрыновіч якраз папаўнялася новымі творамі. Вольга прынесла свежыя лісточкі ліпы і арабіны — вось-вось яны пачнуць новае жыццё ў кераміцы.

"Гартаючы кнігі па гісторыі Беларусі, я штораз дзіўлюся, як мае творы нагадваюць выкапнёвыя рэчы з часоў неаліта: абламаны край, адбіткі раслін… Тэхніка, у якой я працую, вядомая з часоў неаліту, і зараз надзвычай папулярная ва ўсім свеце, асабліва ў Японіі. Падзяляюць гэтае захапленне і беларусы", – расказала Sputnik Вольга.

409
  • Кераміка
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Мастачка Вольга Угрыновіч гатовая падзяліцца сакрэтамі.

  • Керамічная майстэрня
    © Sputnik / Виктор Толочко

    У раках красунь-майстрыц гліна напаўняецца сонечнай энергетыкай.

  • Керамічная майстэрня
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Керамічныя вырабы ад Вольгі Угрыновіч – гэта ручная лепка.

  • Кераміка
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Спачатку вырабы высыхаюць ў майстэрні. Калі паставіць іх ў печ воглымі, гліну разарве.

  • Кераміка
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Лісточкі прыляпляюцца на паверхню свежага вырабу.

  • Кераміка
    © Sputnik/

    Зеляніна, якая "урасла" ў гліну падчас сушкі, выгарыць у печы.

  • Кераміка
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Гліняны народ і посуд разам перажылі абпал у печы.

  • Кераміка
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Кубак, гатовы да роспісу.

  • Кераміка
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Выраб абмываецца.

  • Кераміка
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Вось такое хараство атрымаецца пасля роспісу і палівай глазурамі.

  • Кераміка
    © Sputnik / Виктор Толочко

    З "Гербарыем" цудоўна спалучаецца калекцыя з нацыянальным арнаментам…

  • Кераміка

    І такая рагатая парачка мае прапіску ў майстэрні.

  • Кераміка
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Беларускія Барбі (мо, спадкаемкі Барбары Радзівіл?) і ваяры пад апякунствам анёлаў.

  • Кераміка
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Вольга Угрыновіч – мастачка, якая дорыць радасць.

Тэмы:
Фарбамі па штодзённасці: свет беларускага мастацтва (12)
Каментары