Сярэднявечнае шэсце і крывавы бой у Браславе

73
(абноўлена 11:04 01.06.2016)
  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
На Замкавай гары ў Браславе ў шосты раз павярнулі кола гісторыі: глядзіце ў фотастужцы Sputnik як у беларускім райцэнтры прайшоў сярэднявечны ўік-энд.

На тэрыторыі Замкавай гары можна было ўбачыць рэканструкцыі старадаўняга побыту і рамёстваў, тэатральнае прадстаўленне, паўдзельнічаць у сярэднявечных танцах, паслухаць старадаўнюю музыку, палюбавацца і купіць вырабы мясцовых майстроў, пастраляць з лука.

Асноўны і самы відовішчны момант свята — турніры ваяроў "Кола Одына" і "Кола Локi". Пад канец бітвы адзін з удзельнікаў у запале бою атрымаў ірваную рану, і турнір быў часова спынены. Але гэта рабочы момант у воінаў, адзначылі арганізатары.

"А ў цэлым і гаспадары свята, і госці былі вясёлымі, квас халодным, аладкі на вугалях — смачнымі", — распавёў Sputnik вядомы беларускі фатограф Альфрэд Мікус, які рэгулярна прыязджае ў Браслаў на фестываль сярэднявечнай культуры.

73
  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
    © Sputnik/ Альфред Микус

    Браслаў на майскія выходныя пагрузіўся ў сярэднявечную атмасферу.

  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
    © Sputnik/ Альфред Микус

    Апошнія штрыхі ў падрыхтоўцы да рыцарскага турніру "Меч Брачыслава": галоўнае каб кальчуга ладна сядзела.

  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
    © Sputnik/ Альфред Микус

    Прыгажосць – страшная сіла: сяброўкі сярэднявечных рыцараў на турніры таксама будуць у поўным узбраенні.

  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
    © Sputnik/ Альфред Микус

    Няхітры рыцарскі скарб: рэканструктары лічаць справай гонару выкарыстоўваць тэхналогіі ранняга Сярэднявечча.

  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
    © Sputnik/ Альфред Микус

    Шчыт і меч: баявая гатоўнасць нумар адзін.

  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
    © Sputnik/ Альфред Микус

    Фестываль сярэднявечнай культуры пачаўся з шэсця воінаў па гарадзішчы. Праўда, з 40-хвіліннай затрымкай: афіцыйная дэлегацыя ўладаў дзесьці "згубілася".

  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
    © Sputnik/ Альфред Микус

    Заклад сямейнага шчасця: захапленне аднаго павінны падзяляць усе сямейнікі. Дарэчы, ў Сярэднявечча распранацца побач з ваўкамі было не прынята.

  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
    © Sputnik/ Альфред Микус

    Зацішша перад боем: сціплыя радасці Сярэднявечча.

  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
    © Sputnik/ Альфред Микус

    Пакуль адны атрымліваюць асалоду ад цішыні, другія дораць асалоду прысутным праз гукі старадаўняй музыкі.

  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
    © Sputnik/ Альфред Микус

    Гандаль на траве: сувенірная крама на фэсце сярэднявечнай культуры "Меч Брачыслава".

  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
    © Sputnik/ Альфред Микус

    Гліняных спраў майстры задаволеныя, бо ідзе гандаль: сувеніры хенд-мейд карысталіся асаблівым попытам.

  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
    © Sputnik/ Альфред Микус

    Юныя пакупнікі ўгаворваюць бацькоў набыць што-небудзь на памяць пра беларускае Сярэднявечча.

  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
    © Sputnik/ Альфред Микус

    Меч – лепшы падарунак будучаму воіну.

  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
    © Sputnik/ Альфред Микус

    На іншых паглядзець і сябе паказаць: дзяўчаты з нецярпеннем чакаюць пачатку рыцарскага турніру.

  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
    © Sputnik/ Альфред Микус

    А паглядзець ёсць на што: лучнікі на разагрэве ў мечнікоў.

  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
    © Sputnik/ Альфред Микус

    Першы паядынак: хто каго перакрычыць?

  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
    © Sputnik/ Альфред Микус

    Гучным крыкам удзельнікаў рыцарскіх турніраў не запалохаць ...

  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
    © Sputnik/ Альфред Микус

    Гледачы таксама захоўваюць стаічны спакой, а заадно па сярэднявечнай звычцы парушаюць забарону Міністэрства аховы здароўя на курэнне ў грамадскіх месцах.

  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
    © Sputnik/ Альфред Микус

    Асноўны і самы відовішчны момант свята – турніры ваяроў "Кола Одына" і "Кола Локi".

  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
    © Sputnik/ Альфред Микус

    Пад канец бітвы адзін з удзельнікаў у запале бою атрымаў ірваную рану, і турнір быў часова спынены.

  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
    © Sputnik/ Альфред Микус

    Гледачы цярпліва чакалі, пакуль пацярпеламу воіну аказвалі першую медыцынскую дапамогу.

  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
    © Sputnik/ Альфред Микус

    Доўжыцца бой...

  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
    © Sputnik/ Альфред Микус

    Пасля бою: войны і госці турніру згадваюць самыя яркія моманты паядынку.

  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
    © Sputnik/ Альфред Микус

    Сярэднявечны фаст-фуд: аладкі на вуглях прыйшліся даспадобы гасцям свята.

  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
    © Sputnik/ Альфред Микус

    Пакуль адны падмацоўваюцца, іншыя запісваюць свае ўражанні, каб абавязкова падзяліцца імі.

  • Сярэднявечнае свята  Меч Брачыслава
    © Sputnik/ Альфред Микус

    Фестываль сярэднявечнай культуры "Меч Брачыслава-2016" скончыўся, але арганізатары абяцаюць і ў наступным годзе павярнуць кола гісторыі на радасць жыхарам Браслава і гасцям свята.

Тэги:
Гісторыя, Браслаў, Беларусь
Каментары