Як у Мяркулавічах Куста вадзілі

47
(абноўлена 14:36 22.06.2016)
  • Обряд Вождение Куста
  • Обряд Вождение Куста
  • Обряд Вождение Куста
  • Обряд Вождение Куста
  • Обряд Вождение Куста
  • Обряд Вождения Куста
  • Обряд Вождение Куста
  • Обряд Вождения Куста
  • Обряд Вождения Куста
  • Обряд Вождения Куста
  • Обряд Вождения Куста
  • Обряд Вождения Куста
  • Обряд Вождения Куста
  • Обряд Вождения Куста
  • Обряд Вождения Куста
У вёсцы на Палессі абралі Кустом самую прыгожую дзяўчыну, упрыгожылі яе свежымі галінкамі і вадзілі па вёсцы. Што азначае гэты абрад і як ён праводзіцца, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Абрад "Ваджэнне Куста" адбываецца на другі дзень Тройцы. Гэта даволі рэдкі старажытнаславянскі абрад, ён захаваўся толькі ў аддаленых палескіх вёсках.

У мінулую суботу ён адбыўся ў вёсцы Мяркулавічы Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці.

Яго яшчэ называюць "Зялёнае свята", якое сімвалізуе сваеасаблівую забарону на знішчэнне Прыроды. Старажытныя славяне верылі, што душа чалавека пасля смерці можа адрадзіцца ў дрэве.

47
  • Обряд Вождение Куста
    © Sputnik/ Альфред Микус

    У Мяркулавічах выбралі самую прыгожую дзяўчыну і згодна традыцыі ўпрыгожылі яе свежымі галінкамі клёна.

  • Обряд Вождение Куста
    © Sputnik/ Альфред Микус

    У гэтай вёсцы на Палессі ў мінулую суботу праходзіў рэдкі старажытнаславянскі абрад "Ваджэнне Куста".

  • Обряд Вождение Куста
    © Sputnik/ Альфред Микус

    Яго яшчэ называюць "Зялёнае свята", якое сімвалізуе сваеасаблівую забарону на знішчэнне Прыроды.

  • Обряд Вождение Куста
    © Sputnik/ Альфред Микус

    Старажытныя славяне верылі, што душа чалавека пасля смерці можа адрадзіцца ў дрэве.

  • Обряд Вождение Куста
    © Sputnik/ Альфред Микус

    Група жанчын разам з Кустом, узяўшыся за рукі, з песнямі ідуць праз вёску.

  • Обряд Вождения Куста
    © Sputnik/ Альфред Микус

    Заходзяць у хаты і жадаюць гаспадарам дабрабыту.

  • Обряд Вождение Куста
    © Sputnik/ Альфред Микус

    Гаспадары рыхтуюць свой пачастунак і адорваюць Куст.

  • Обряд Вождения Куста
    © Sputnik/ Альфред Микус

    У каго Куст пабываў – у таго павінна ўсё ладзіцца ў гаспадарцы.

  • Обряд Вождения Куста
    © Sputnik/ Альфред Микус

    Пасля вянок са свежых галінак кідаюць у возера.

  • Обряд Вождения Куста
    © Sputnik/ Альфред Микус

    Гэта даволі рэдкі старажытнаславянскі абрад, ён захаваўся толькі ў аддаленых палескіх вёсках.

  • Обряд Вождения Куста
    © Sputnik/ Альфред Микус

    У абрадзе бяруць удзел усе жыхары палескай вёскі.

  • Обряд Вождения Куста
    © Sputnik/ Альфред Микус

    Прынята цалавацца праз вянкі, прасiць адзін у аднаго прабачэння і, пабраўшыся за рукі, праходзiць праз арку з бяроз.

  • Обряд Вождения Куста
    © Sputnik/ Альфред Микус

    Кожны павінен узяць з рук Куста кавалачак свежага хлеба.

  • Обряд Вождения Куста
    © Sputnik/ Альфред Микус

    Хлеб – сімвал жыцця і здароўя.

  • Обряд Вождения Куста
    © Sputnik/ Альфред Микус

    Згодна традыцыі, вянок з кляновых лістоў як абярэг захаваюць да наступнага года.

Тэги:
Нацыянальныя традыцыі, Гомельская вобласць, Беларусь
Тэмы:
Самая чароўная пара ў годзе - Купалле (15)
Каментары