У госці да Балотніка: вандруем па Ельні

244
(абноўлена 15:08 27.06.2016)
  • Панарама Ельні і экалагічнай сцежкі
  • Ельня, возера Белае
  • Возера Бліжняе
  • Возера Курганістае
  • Безымяная азераўка
  • У візітцэнтры
  • Іван Барок, дырэктар заказніка Ельня
  • Пачатак экалагічнай сцежкі
  • Гаць
  • Стракозы
  • Страказа
  • Журавіны квітнеюць
  • Журавіны
  • Расянка круглая
  • Расянка англійская
  • Пушыца
  • Ельня
  • Марошка
  • Журавы
  • Шэрыя журавы
  • Ельня
  • Гусі
  • Купанне ў азяраўках
  • На балатаступах па балоту
  • Ельня
  • Ельня
Балота Ельня – самае буйное верхавое балота Беларусі і адно з найбуйнейшых у Еўропе. Размешчана яно на тэрыторыі Мёрскага і Шаркоўшчынскага раёнаў Віцебскай вобласці.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik кадры з таямнічага жыцця Ельні, а таксама знаёмцеся з дзейнасцю Рэспубліканскага гідралагічнага заказніка "Ельня".

У разгар меліярацыі ў 1968 годзе з мэтай захавання гэтага унікальнага балота быў арганізаваны заказнік "Ельня". Плошча заказніка складае 25 758 гектараў.

Сёння гэта ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння.

Акрамя таго, "Ельня" мае шэраг міжнародных статусаў: Тэрыторыя, важная для птушак — з 2002 года.

Ельня 'яўляецца Рамсарскім угоддзем, ключавой батанічнай тэрыторыяй з 2005 г.

 

244
  • Панарама Ельні і экалагічнай сцежкі
    © Фото: Мікіта Бышнёў

    Панарама Ельні і экалагічнай сцежкі

  • Ельня, возера Белае
    © Фото: прадстаўлена РГЗ "Ельня"

    Ельня, возера Белае

  • Возера Бліжняе
    © Фото: прадстаўлена РГЗ "Ельня"

    Самае вялікае сярод азёраў заказніка - возера Ельня. Памеры возера ўражваюць: 4,5 км у даўжыню, 1,4 км у шырыню. Узрост балота складае каля 9 000 гадоў – гэта можна ўсталяваць па таўшчыні торфу: за год прыкладна адкладаецца 1 мм.

  • Возера Курганістае
    © Фото: прадстаўлена РГЗ "Ельня"

    Возера Курганістае спрэс усеяна курганамі, сярод якіх можа заблытацца і сам Балотнік з Азярніцамі і Аржаніцамі... Балота - небяспечнае для шпацыру месца. Без абазнаных праваднікоў на яго не варта хадзіць! Людзі заўжды гэта ведалі, і балотны свет (магчыма, і дзеля перацярогі) густа засяляўся рознымі застрашальнымі істотамі.

  • Безымяная азераўка
    © Фото: прадстаўлена РГЗ "Ельня"

    Тут жыве міфічны гаспадар балота - Балотнік!

  • У візітцэнтры
    © Фото: прадстаўлена РГЗ "Ельня"

    Вандроўка па Ельні пачынаецца ў візітцэнтры. Невялікі калектыў - усяго пяцёра супрацоўнікаў - апантаныя сваёй справай людзі. Яны захапляльна распавядаюць пра гісторыю стварэння заказніка, сённяшні дзень і планы на будучыню.

  • Іван Барок, дырэктар заказніка Ельня
    © Фото: прадстаўленаРГЗ "Ельня"

    Іван Барок, дырэктар заказніка. Чалавек, які ведае ўсе таямніцы Ельні.

  • Пачатак экалагічнай сцежкі
    © Фото: прадстаўлена РГЗ"Ельня"

    Пачатак экалагічнай сцежкі "Азяраўкі-Ельня". Прагуляцца па сцежцы і пазнаёміцца з жыццём балота едуць людзі з усяго свету: нядаўна на "карце свету Ельні" адзначыўся і госць з Аўстраліі. Зараз супрацоўнікі Ельні з гонарам сведчаць, што турысты з усіх кантынентаў пабылалі ў заказніку.

  • Гаць
    © Фото: прадстаўлена РГЗ "Ельня"

    "Азяраўкі-Ельня", самая працяглая і шырокая на верхавых балотах, яна дае вычарпальнае ўяўленне пра ўсе біятопы верхавых балот. Гаць трывалая, у тры "паверхі" - можна хадзіць не баючыся.

  • Стракозы
    © Фото: прадстаўлена РГЗ "Ельня"

    Жыццё на Ельні. Экзувій (экзашкілет, які застаўся пасля лінькі) страказы.

  • Страказа
    © Фото: прадстаўлена РГЗ"Ельня"

    Жыццё на Ельні. Страказа

  • Журавіны квітнеюць
    © Фото: прадстаўлена РГЗ "Ельня"

    Журавіны квітнеюць і, сапраўды, нагадваюць сваімі дзюбкамі журавоў.

  • Журавіны
    © Фото: прадстаўлена РГЗ "Ельня"

    Асаблівую каштоўнасць для рэгіёна маюць журавіны балотная. Штогод увосень мясцовыя жыхары збіраюць каля 500 тон журавін без шкоды для прыроды (доўгачасовы эканамічны эфект ад збору журавін перавышае выгаду ад асушэння балотаў пад сельгасугоддзі або для вытворчасці торфабрыкету.

  • Расянка круглая
    © Фото: прадстаўлена РГЗ "Ельня"

    Расянка круглая, драпежніца - харчуецца казюркамі і жамярой. Расянка ловіць іх на клейкія расінкі, якімі ўсыпаны яе лісточкі, змыкае над ахвярай пялёсткі - і высмоктвае сокі.

  • Расянка англійская
    © Фото: прадстаўлена РГЗ "Ельня"

    Расянка англійская, таксама драпежніца. Супрацоўнікі заказніка праводзілі эксперымент - "кармілі" расянку каўбаскай, а пасля спрабавалі падмануць, паклаўшы на лісток кавалачак паперы. Каўбаску расянка з'ела, закруціўшы лісток, а на паперу не адрэагавала ніяк.

  • Пушыца
    © Фото: прадстаўлена РГЗ "Ельня"

    Калі квітнее пушыца, выдае, што Ельня прыпарушаная снегам

  • Ельня
    © Фото: прадстаўлена РГЗ "Ельня"

    Багун у квецені. Багун мае вельмі моцны пах, ад якога пачынае балець і круціцца галава. Раслінны пылок асядае на буякі, надзвычай карысныя балотныя ягады, якія растуць у суседстве з багунам - іх яшчэ называюць "дурніцы" або "п'яніцы". Ягады не вінаватыя, "п'яніцамі" іх завуць праз суседства з багунам - гэта ад яго паху баляць галовы. А каб ягады, на якія асеў пылок багуну, не ўчынілі шкоды, прамыйце іх вадой..

  • Марошка
    © Фото: прадстаўлена РГЗ "Ельня"

    На тэрыторыі заказніка растуць тыпавыя расліны тундры: марошка і карлікавая бяроза.

  • Журавы
    © Фото: прадстаўлена РГЗ "Ельня"

    Ельня - улюбёнае месца для гнездавання птушак, бо тут ціхія непраходныя мясціны. Адлятаючы ў вырай, на Ельні прызямляюцца жураўліныя кліны - перадыхнуць і падмацавацца перад доўгай дарогай.

  • Шэрыя журавы
    © Фото: прадстаўлена РГЗ "Ельня"

    Акварэль, намаляваная прыродай: шэрыя журавы ў ранішняй смузе.

  • Ельня
    © Фото: прадстаўлена РГЗ "Ельня"

    Ельня, назіранне за журавамі падчас рэгіянальнага фестывалю "Журавы і журавіны Мёрскага краю", які адбываецца ўвосень.

  • Гусі
    © Фото: прадстаўлена РГЗ "Ельня"

    Заказнік насяляюць тундравыя птушкі: чорнаваллёвая гагара і белая курапатка, залацістая ржанка і вялікі уліт. На здымку - простыя гусі, лёгкая здабыча для фатографа.

  • Купанне ў азяраўках
    © Фото: прадстаўлена РГЗ "Ельня"

    Купанне ў азяраўках - занятак надзвычай прыемны і карысны,але таксама і небяспечны. Толькі ў вызначаным месцы і толькі пад наглядам і са страхоўкай!

  • На балатаступах па балоту
    © Фото: прадстаўлена РГЗ "Ельня"

    На балатаступах па балоту - любімы атракцыён турыстаў

  • Ельня
    © Фото: прадстаўлена РГЗ "Ельня"

    Падчас экскурсіі дзеці спрабуюць балотную ваду. Адфільтраваная сфагнумам - імхом-санітарам - яна ператвараецца ў дысцылірованную. Піць яе можна, асцерагаючыся толькі не праглынуць якой шумы. А мікробаў там ніякіх! Але балотнай вады не нап'ешся - яна не ўтрымлівае не толькі шкодных бактэрый. але і мінералаў. Таму на балота ідуць са сваёй вадой. Калі ж разлічваць папіць і наталіць смагу балотнай, трэба ўзяць на закуску салёны агурок.

  • Ельня
    © Фото: прадстаўлена ГЗ "Ельня"

    Зімовы пейзаж Ельні асабліва радуе ў спёку

Каментары