Будслаў-2016: "Надзея ў Божай літасці"

74
(абноўлена 16:04 04.07.2016)
  • Каталіцкі фэст у Будславе
  • Каталіцкі фэст у Будславе
  • Каталіцкі фэст у Будславе
  • Каталіцкі фэст у Будславе
  • Каталіцкі фэст у Будславе
  • Каталіцкі фэст у Будславе
  • Каталіцкі фэст у Будславе
  • Каталіцкі фэст у Будславе
Каталіцкі фэст у Будславе адбыўся 1 і 2 ліпеня, мерапрыемства прысвечана 25-годдзю адраджэння Мінска-Магілеўскай Мітраполіі.

МІНСК, 3 ліпеня — Sputnik. Кожны год маленькае мястэчка Будслаў у Мядзельскім раёне збірае тысячы паломнікаў, якія трымаюць свой шлях з розных кропак Беларусі.

Яны ідуць пешкі, едуць на веласіпедах, дабіраюцца грамадскім і асабістым транспартам, каб у канцы свайго шляху пакланіцца іконе Маці Божай Будслаўскай і звярнуцца да яе са сваімі просьбамі.

Сярод пілігрымаў вельмі шмат моладзі, для іх быў арганізаваны адмысловы намётавы лагер, дзе яны спяваюць песні, фатаграфуюцца, гуляюць у актыўныя гульні, танчаць і весяляцца. Агульны настрой ва ўсіх — святочны і ўзнёслы. Як кажа адзін з удзельнікаў, мэта фестывалю — "не толькі славіць Хрыста, але і паказаць, што нас (беларускіх каталікоў) шмат і мы вельмі актыўныя".

74
  • Каталіцкі фэст у Будславе
    © Sputnik / Марина Серебрякова

    Фэст у чарговы раз наведала некалькі тысяч паломнікаў.

  • Каталіцкі фэст у Будславе
    © Sputnik / Марина Серебрякова

    Настрой ва ўсіх — святочны і ўзнёслы. Як кажа адзін з удзельнікаў, мэта фестывалю — не толькі славіць Хрыста, але і паказаць, што нас (беларускіх каталікоў) шмат і мы вельмі актыўныя.

  • Каталіцкі фэст у Будславе
    © Sputnik / Марина Серебрякова

    Любы жадаючы мог паспавядацца ў ксяндза.

  • Каталіцкі фэст у Будславе
    © Sputnik / Марина Серебрякова

    Падчас споведзі.

  • Каталіцкі фэст у Будславе
    © Sputnik / Марина Серебрякова

    Сярод пілігрымаў вельмі шмат моладзі, для іх быў арганізаваны адмысловы намётавы лагер, дзе яны спяваюць песні, фатаграфуюцца, гуляюць у актыўныя гульні, танчаць і весяляцца.

  • Каталіцкі фэст у Будславе
    © Sputnik / Марина Серебрякова

    З надыходам цемры тысячы паломнікаў запалілі свечкі.

  • Каталіцкі фэст у Будславе
    © Sputnik / Марина Серебрякова

    З запаленымі свечкамі вернікі слухалі песні, глядзелі выступы і чыталі агульную малітву.

  • Каталіцкі фэст у Будславе
    © Sputnik / Марина Серебрякова

    Мерапрыемства завяршылася працэсіяй з копіяй ліка абраза Маці Божай Будслаўскай

Тэги:
Каталіцтва, Будслаў
Каментары