Цунамі смеху і мора рагатухі на фестывалі гумару "Аўцюкі"

79
(абноўлена 12:59 11.07.2016)
  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
На дэнамінацыю і агульную сітуацыю ў эканоміцы беларусы рэагуюць з гумарам, "швэндаючыся" па стылізаваных падворках восьмага Усебеларускага фестывалю "Аўцюкі" і частуючыся сапраўднай рагатухай.

Лепшыя гумарысты з усёй Беларусі прыязджаюць на фестываль "Аўцюкі", каб парадаваць гледачоў і журы дасціпнымі жартамі, анекдотамі, прыпеўкамі і гумарэскамі.

Але традыцыйнае "швэнданне" па дварах і хатах сёлета змяніла прапіску. Конкурс цяпер праходзіць у Калінкавічах, а раней сталы накрывалі жыхары Малых і Вялікіх Аўцюкоў проста ў сваіх дамах. Перамены арганізатары тлумачаць проста: фестываль набірае абароты, гасцей накрывае цунамі смеху, таму да "выратавання" прыцягваюцца суседнія вёскі і райцэнтры.

Пашырылася геаграфія ўдзельнікаў — сёлета на форум прыехалі 20 калектываў з усіх куткоў Беларусі і каманда весялуноў з Краснадарскага краю. Стаўка, як і раней, зробленая на народны гумар. Многія жарты прыдумляць не даводзіцца, дастаткова запісаць. Да прыкладу, карэнныя Аўцюкі ядуць бліны з дзіркамі, а сябровак называюць тэйкамі. На сітуацыю ў эканоміцы таксама рэагуюць з гумарам: запрашаюць на калектыўнае распіццё заспакаяльных кропель і частуюць бутэрбродамі з "грачанай ікрой".

Журы ўзначальвае ініцыятар фестывалю, пісьменнік, галоўны рэдактар ​​часопіса "Вясёлка" Уладзімір Ліпскі. "Мужычок што трэба", — падміргваюць і паказваюць пальцамі "клас" Вольга Іванаўна і Марыя Паўлаўна з Малых Аўцюкоў — яны пазнаёміліся з прабацькам "Аўцюкоў" толькі ўчора.

"Падышоў, павітаўся, усміхнуўся", — пераглядваюцца завадныя бабулі. А Вольга Іванаўна на хаду складае пра яго прыпеўку:

"Мяне Ліпскі цалаваў,

Абяцаў ажаніцца,

Свайго слова не стрымаў —

Аўцюкоў баіцца!"

Фестываль народнага гумару "Аўцюкі" праводзіцца з 1995 года і за гэты час праславіў вёску, паставіўшы яе ў адзін шэраг з такімі прызнанымі цэнтрамі гумару, як Габрава, Адэса, Сарочынцы. Мерапрыемства арганізуюць Міністэрства культуры Беларусі, Гомельскі аблвыканкам, Калінкавіцкі райвыканкам.

Дзясяты фестываль арганізатары плануюць зрабіць міжнародным. "У Польшчы вельмі папулярныя кабарэ, якія здзіўляюць гледачоў незвычайнай ігрой на музычных інструментах. Запросім іх абавязкова на дзесятыя "Аўцюкі", — дзеліцца планамі адзін з арганізатараў фестывалю Тадэвуш Стружэцкі.

79
  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
    © Sputnik Мария Амелина

    Трапіць на стылізаваныя падворкі, якія развярнуліся ля галоўнай плошчы Калінкавічаў, можна было толькі праз мытню. Замест дзяржпошліны – добры настрой.

  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
    © Sputnik Мария Амелина

    Анжаліка Каралевіч у вобразе чорнай ікры. На фестываль гумару яна прыехала з тэатрам мініяцюр "Тары-бары" (Маладзечна).

  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
    © Sputnik Мария Амелина

    Жарты – толькі частка праграмы. Сапраўднае нашэсце людзей з фотаапаратамі выклікала выстава мотаклуба "8 рэгіён. Калінкавічы". Вячаслаў з асаблівай любоўю гаворыць пра свайго улюбёнца – матацыкл Victory.

  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
    © Sputnik Мария Амелина

    Намеснік старшыні Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі (злева) і галоўны рэдактар часопіса "Вясёлка" Уладзімір Ліпскі (справа) у журы фестывалю.

  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
    © Sputnik Мария Амелина

    Паўла Волю і іншых рэзідэнтаў Comedy Club тут не зразумеюць. Стаўка – на народны гумар.

  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
    © Sputnik Мария Амелина

    Дэгустацыя самагону "Аўцюкоўскія бульбуляторы" дапаможа пакінуць усё дрэннае ў мінулым і з радасцю акунуцца ў мора смеху.

  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
    © Sputnik Мария Амелина

    Гусь Жорык, між іншым, ужо перакуліў чарачку рагатухі. Гаспадар птушкі Сяргей Пятроў з в. Даманавічы.

  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
    © Sputnik Мария Амелина

    Казловіцкі сельсавет прэзентуе КЗС 1618. А калі без жартаў – такой малатарняй да гэтага часу карыстаецца мясцовы жыхар з вёскі Казанская 84-гадовы Міхаіл Лапушка. І аддае перавагу каменным жорнам перад электрычным млынам.

  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
    © Sputnik Мария Амелина

    Узрост удзельнікаў фестывалю гумару не абмежаваны, аднак дзецям рогатуху не наліваюць, але паціскаць бабра, які яе налівае, дазваляюць.

  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
    © Sputnik Мария Амелина

    Двухмесячнае цяля Мацвея разыгралі у бяспройгрышнай латарэі. За два беларускія рублі! Жывёлавод Аляксандр Бялоцкі папрасіў зрабіць здымак на памяць з жывёлай.

  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
    © Sputnik Мария Амелина

    Клубны работнік з вёскі Дудзічы Ніна Пашынская дзеля ўдалага кадра гатовая вырваць сабе зуб.

  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
    © Sputnik Мария Амелина

    Аляксандр Века з Аўцюкоў усталёўвае рэкорд па лоўлі рыбы рукамі з заплюснутымі вачыма. За дзесяць секунд дастаў з бочкі двух акунькоў і шчупака.

  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
    © Sputnik Мария Амелина

    "Швэндаючыся" па стылізаваных падворках, можна было без асаблівых намаганняў выйграць жывы прыз, які мэкае, рыкае, рохкае або кукарэкае.

  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
    © Sputnik Мария Амелина

    Гэта Каласок ці Калінка?

  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
    © Sputnik Мария Амелина

    Майстар пародый і гумару, заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Радзівілаў - сябра журы фестывалю "Аўцюкі" сем гадоў. "А яшчэ я нязменны Дзед Мароз галоўнай елкі краіны", – удакладняе важную падрабязнасць сваёй біяграфіі артыст.

  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
    © Sputnik Мария Амелина

    Удзельнікі "Аўцюкоў" адным радком такія вобразы ствараюць, што многім гумарыстам з тэлеперадач "Аншлаг" і "Крывое люстэрка" ў іх павучыцца можна.

  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
    © Sputnik Мария Амелина

    "А дзе ж ты, Маруся? З кім цяпер гуляеш?.." Папандопала ў Аўцюках цудоўны.

  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
    © Sputnik Мария Амелина

    У журы – беларускі паэт і перакладчык Мікалай Шабовіч. Важны штрых перад інтэрв'ю.

  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
    © Sputnik Мария Амелина

    Вольга Іванаўна і Марыя Паўлаўна з Малых Аўцюкоў памятаюць, як тры гады таму суседзі ставілі сталы перад дамамі і частавалі шматлікіх гасцей фестывалю прысмакамі.

  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
    © Sputnik Мария Амелина

    Раней "швэндаліся" па вёсках Вялікія і Малыя Аўцюкі. Сёння дзверы на замку – гаспадары з'ехалі гумарыць ў Калінкавічы.

  • Фестываль народнага гумару Аўцюкі
    © Sputnik Мария Амелина

    Хвалі смеху збівалі з ног некаторых удзельнікаў.

Тэги:
Культурна-масавыя мерапрыемствы, Месцы адпачынку, Нацыянальная культура, Фестываль гумару "Аўцюкі", Тадэвуш Стружэцкі, Уладзімір Ліпскі, Аўцюкі, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць