Балтыйская экзотыка: у Рызе эксперыментуюць з нацыянальным смакам

44
(абноўлена 16:20 25.07.2016)
  • Мыла ў выглядзе шакаладнай пліткі
  • Шакалад з кменам і смакам сыра
  • Шакалад з кменам і смакам сыра
  • Шакалад з кменам і кропам
  • Шакалад з кменам і смакам сыра
  • Шаклад з жытнім хлебам
  • Шакалад са смакам кваса
  • Шакалад са смакам Раства
  • Шакалад са смакам Раства
  • Дражэ з арэхамі ў сапраўдным золаце
  • Аксана Осіпава-Чудзінава (справа) і Ева Ратфельдэр – шакаладныя эксперыментатары Латвіі.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, якім можа быць шакалад ручной работы, калі за справу бяруцца крэатыўныя шакаладныя эксперыментатары.

Пакуль беларускія маркетолагі здзіўляюць спажыўца мылам, падобным да шакалада, латвійскія шакалацье робяць цуды, ствараючы асаблівы шакалад "ручной работы", які нагадвае па форме сыр і з сырным жа смакам, з жытнім хлебам, з кменам, кропам і нават з соллю.

Аксана Осіпава-Чудзінава з калегам Эвай Ратфелдэрэ былі аднымі з першых у краіне, хто стаў рабіць незвычайны шакалад і задаваць моду на шакаладную экзотыку. Яны зрабілі на невялікай вытворчасці ў Рызе шакалад, які па форме дакладна паўтарае Янаў сыр з кменам. І спакаваны ён быў гэтак жа, як і сыр. І смак шакаладу — сырны. Потым вырашылі паспрабаваць і зрабілі жоўтыя "сырныя" дражэ з арэхамі і з соллю.

Шакалад з соллю заказваюць ім нават з Ісландыі. Дасылаюць марскую соль, яе ў Рызе дадаюць у шакалад, а потым гатовы прадукт вельмі своеасаблівага густу адпраўляюць назад на радзіму вікінгаў.

"Былі і іншыя ўдалыя эксперыменты з "нацыянальнымі" смакамі. Мы зрабілі шакалад "сырнага колеру" з кропам, а да гэтага — са смакам квасу. У Прыбалтыцы вельмі любяць і хлебны суп, і хлебную слойку. Дык чаму б не зрабіць хлебны шакалад? Зрабілі!" — распавяла Аксана карэспандэнту Sputnik Латвія.

А рэдакцыя Sputnik Беларусь прапануе сваім чытачам азнаёміцца ​​з вынікамі шакаладнага эксперыменту, каб дакладна ведаць, што трэба паспрабаваць падчас бліжэйшага падарожжа ў Рыгу.

44
  • Мыла ў выглядзе шакаладнай пліткі
    © Sputnik / Мария Амелина

    Беларускія маркетолагаі даўмеліся маскіраваць мыла пад шакалад, а латышы шчыруюць над разнастайнасцю смакаў любімага ласунка.

  • Шакалад з кменам і смакам сыра
    © Sputnik / Evgeniy Leshkovskiy

    Янаў сыр з кменам – зараз і ў шакаладзе.

  • Шакалад з кменам і смакам сыра
    © Sputnik / Evgeniy Leshkovskiy

    Нацыянальным здабыткам ў Латвіі лічыцца кмен, які дадаюць літаральна ўсюды, а галоўнае – у сыр.

  • Шакалад з кменам і кропам
    © Sputnik / Evgeniy Leshkovskiy

    "Мы вырашылі паэксперыментаваць – зрабілі чорны шакалад з кменам, потым – белы, дакладней – жоўты, але таксама з кменам. Жоўты колер – "сырны", – дзеліцца сакрэтамі майстэрства шакалацье.

  • Шакалад з кменам і смакам сыра
    © Sputnik / Evgeniy Leshkovskiy

    Шакалад з кменам і са смакам сыру ва ўпакоўцы адрозніць ад сапраўднага Янова сыру зможа толькі сапраўдны латыш.

  • Шаклад з жытнім хлебам
    © Sputnik / Evgeniy Leshkovskiy

    Шмат каму засмакаваў і шакалад з кавалачкамі жытняга хлеба.

  • Шакалад са смакам кваса
    © Sputnik / Evgeniy Leshkovskiy

    Шакалад са смакам квасу.

  • Шакалад са смакам Раства
    © Sputnik / Evgeniy Leshkovskiy

    Зімой, пад Каляды, калі ўсе купляюць пярцовае печыва піпаркукас, суразмоўцы Sputnik выпусцілі такі ж шакалад.

  • Шакалад са смакам Раства
    © Sputnik / Evgeniy Leshkovskiy

    А яшчэ двухкілаграмовыя шакаладкі з арэхамі, курагой, сухафруктамі – і са “смакам" Раства.

  • Дражэ з арэхамі ў сапраўдным золаце
    © Sputnik / Evgeniy Leshkovskiy

    У некаторых рука не падымаецца пакласці ў рот шакаладнае дражэ з сапраўдным золатам, звычайна іх трымаюць дома, на паліцах у слоічку – для ўпрыгожвання інтэр'еру і на здзіўленне гасцям.

  • Аксана Осіпава-Чудзінава (справа) і Ева Ратфельдэр – шакаладныя эксперыментатары Латвіі.
    © Sputnik / Evgeniy Leshkovskiy

    Аксана Осіпава-Чудзінава (справа) і Ева Ратфельдэр – шакаладныя эксперыментатары Латвіі.

Тэги:
Ежа і напоі, Латвія
Каментары