Памаранчавае на чорным: Sputnik разгледзеў самалёт у вышыванцы

55
(абноўлена 12:18 01.08.2016)
  • У чаканні танкалёта
  • У чаканні танкалёта
  • У чаканні танкалёта
  • Брэндаваны кампаніяй Wargaming боінг
  • Боінг у ангары
  • Боінг у ангары
  • Пілот самалёта WoT-Belavia
На размалёўку "танкалёта" сышло 300 літраў фарбы і 450 квадратных метраў трафарэта. 13 спецыялістаў у чэшскай Астраве працавалі 1800 гадзін без перапынку.

У нацыянальным аэрапорце "Мінск" адбылася прэзентацыя брэндаванага ў колеры гульні World of Tanks самалёта "Белавія". Каманда Sputnik сачыла за тым, як самалёт з'явіўся ў небе над сталіцай Беларусі, крануў коламі ўзлётную паласу, выкупаўся ў авацыях сустракаючых і пырсках спачатку воднага салюту, а затым і шампанскага.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як у Мінску сустракалі самалёт з васільком на ліўрэі і арнаментаваным танкам на баку.

55
  • У чаканні танкалёта
    © Sputnik / Виктор Толочко

    У чаканні "танкалёта": у Нацыянальным аэрапорце сёння ажыятаж – усе чакаюць, калі прыляціць размаляваны самалёт.

  • У чаканні танкалёта
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Самалёт вылецеў з чэшскай Астравы, дзе яго брэндавалі, са спазненнем. Намеснік дырэктара "Белавія" Ігар Чаргінец просіць гасцей не хвалявацца.

  • У чаканні танкалёта
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Боінг беларускай авіякампаніі "Белавія" ў "баявой" размалёўцы паказаўся ў небе.

  • Брэндаваны кампаніяй Wargaming боінг
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Брэндаваны кампаніяй Wargaming боінг сустрэлі салютам з брандспойтаў і вясёлкай.

  • Боінг у ангары
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Боінг у ангары Нацыянальнага аэрапорта Мінск: ідзе працэс растаможкі лайнера.

  • Боінг у ангары
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Самалёт у адмысловай вышыванцы

  • Пілот самалёта WoT-Belavia
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Пілот самалёта WoT-Belavia "у танкісцкай форме і пры пагонах"...

Каментары