Вынікі Венецыянскага кінафестывалю: прызёры і скандалы

35
  • 73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль

Лепшым фільмам 73-га Міжнароднага Венецыянскага кінафестывалю, які праходзіў з 31 жніўня па 10 верасня, стала карціна філіпінскага рэжысёра Лаў Дыяса "Жанчына, якая сышла".

Усяго ў конкурснай праграме 73-га Венецыянскага кінафестывалю было паказана 20 карцін, у тым ліку праца Андрэя Канчалоўскага "Рай", за якую расійскі рэжысёр атрымаў "Срэбнага льва" за лепшую рэжысёрскую працу.

Яшчэ адным рэжысёрам, які атрымаў прыз за лепшую рэжысуру, стаў мексіканец Амата Эскаланте, які прадставіў у Венецыі карціну "Дзікая мясцовасць".

Гран-пры журы 73-га Венецыянскага кінафестывалю атрымаў рэжысёр Том Форд за сваю карціну "Начныя жывёлы", у якой галоўныя ролі выканалі Эмі Адамс і Джэйк Джыленхол.

Міжнароднае журы прысудзіла "Кубак Вольпе" за лепшую жаночую ролю акторцы Эме Стоўн за ролю ў мюзікле Дэм'ена Шазэла "Ла Ла Лэнд", які распавядае гісторыю джазавага піяніста, які ў Лос-Анджэлесе закахаўся ў акторку-пачаткоўку.

"Кубак Вольпе" за лепшую мужчынскую ролю атрымаў акцёр з Аргентыны Оскар Мартынеc за працу ў карціне "Знакаміты грамадзянін".

Спецыяльны прыз журы атрымала амерыканскі рэжысёр Ана Лілі Амірпур за постапакаліптычную карціну "Дрэнная партыя", галоўныя ролі ў якой выканалі Кіану Рыўз і Джым Кэры.

Фільм чылійскага рэжысёра Пабла Лараіна "Джэкі" з Наталі Портман, які распавядае пра чатыры дні жыцця першай лэдзі ЗША, атрымаў прыз за лепшы сцэнар.

73-і Венецыянскі кінафестываль праходзіў на востраве Лідо з 31 жніўня па 10 верасня і завяршыўся паказам амерыканскага вестэрна Антуана Фукуа "Цудоўная сямёрка", які з'яўляецца рэмейкам аднайменнага фільма 1960 года. Галоўныя ролі ў карціне выканалі Дэнзел Вашынгтон, Крыс Прэт і Ітан Хоук.

35
  • 73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль
    © AFP 2018 / TIZIANA FABI

    Філіпінскі рэжысёр Лаў Дыяс. Яго карціна "Жанчына, якая сышла" стала лепшым фільмам 73-га Міжнароднага Венецыянскага кінафестывалю.

  • 73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль
    © AFP 2018 / TIZIANA FABI

    Андрэй Канчалоўскі і Юлія Высоцкая перад цырымоніяй узнагароджання. Расійскі рэжысёр атрымаў "Срэбнага льва" за лепшую рэжысёрскую работу над фільмам "Рай".

  • 73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль
    © AFP 2018 / FILIPPO MONTEFORTE

    Юлія Высоцкая здзівіла публіку сваёй арыгінальнай сукенкай для фотасесіі на 73-м Венецыянскім кінафестывалі.

  • 73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль
    © AFP 2018 / TIZIANA FABI

    Яшчэ адным рэжысёрам, які атрымаў "Срэбнага льва" за найлепшую рэжысуру, стаў мексіканец Амата Эскаланте (у цэнтры), які прадставіў у Венецыі карціну "Дзікая мясцовасць".

  • 73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль
    © REUTERS / Alessandro Bianchi

    Міжнароднае журы прысудзіла "Кубак Вольпе" за лепшую жаночую ролю акторцы Эме Стоўн за ролю ў мюзікле Дэм'ена Шазэла "Ла Ла Лэнд" (La La Land), які распавядае гісторыю кахання джазавага піяніста да акторкі-пачаткоўкі.

  • 73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль
    © AFP 2018 / TIZIANA FABI

    Гран-пры журы 73-ого Венецыянскага кінафестывалю атрымаў рэжысёр Том Форд (у цэнтры) за сваю карціну "Начныя жывёлы", у якой галоўныя ролі выканалі Эмі Адамс і Джэйк Джыленхол.

  • 73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль
    © REUTERS / Alessandro Bianchi

    Спецыяльны прыз журы атрымала амерыканскі рэжысёр Ана Лілі Амірпур (справа) за постапакаліптычную карціну "Дрэнная партыя", галоўныя ролі ў якой выканалі Кіану Рыўз, Джым Кэры і С'юкі Уотэрхаус (злева).

  • 73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль
    © REUTERS / TIZIANA FABI

    "Кубак Вольпе" за лепшую мужчынскую ролю атрымаў акцёр з Аргентыны Оскар Мартынеc за працу ў карціне "Знакаміты грамадзянін".

  • 73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль
    © REUTERS / TIZIANA FABI

    Наталі Портман і Лілі-Роўз Дэп на фотаколе стужкі "Планетарый". Прыз за лепшы сцэнар аднак атрымала іншая карціна з Наталі Портман у галоўнай ролі - чылійскага рэжысёра Пабла Лараіна "Джэкі", якая расказвае пра чатыры дні жыцця першай лэдзі ЗША.

  • 73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль
    © AFP 2018 / TIZIANA FABI

    Наталі Портман наведала прэм'еру фільма ў шыкоўнай белай сукенцы ў падлогу і з задавальненнем пазіравала журналістам, дэманструючы цікавае становішча.

  • 73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль
    © REUTERS / Alessandro Bianchi

    Жан-Поль Бельмандо з'явіўся на чырвонай дарожцы пад руку з Сафі Марсо. Легендарны французскі акцёр атрымаў ганаровага "Залатога льва" за ўклад у сусветны кінематограф.

  • 73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль
    © REUTERS / Alessandro Bianchi

    83-гадовы Бельмандо ўразіў усіх сваёй жыццярадаснасцю і незвычайнымі буйнымі сярэбранымі пярсцёнкамі з бірузой.

  • 73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль
    © REUTERS / Alessandro Bianchi

    Не абышлося на востраве Лідо і без скандалу - дзве фотамадэлі (на фота - Дайан Мэла) з'явіліся на прэм'еру фільма "Малады тата" напаўголымі.

  • 73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль
    © REUTERS / Alessandro Bianchi

    На фэсце адбылася прэм'ера двух эпізодаў серыяла "Малады Папа", дзе Джуд Лоў іграе Лэні Белардо, выдуманага лідэра каталіцкай царквы.

  • 73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль
    © REUTERS / Alessandro Bianchi

    Акцёр Дэнзел Вашынгтон з'явіўся на чырвонай дарожцы з канём, каб прадставіць амерыканскі вестэрн Антуана Фукуа "Цудоўная сямёрка", які з'яўляецца рэмейкам аднайменнага фільма 1960 года. Гэтай прэм'ерай і завяршыўся 73-й Венецыянскі кінафестываль.

Тэги:
кінафестываль, Венецыянскі кінафестываль, Венецыя
Каментары