Ад Чынгісхана да хіп-хопа: фестываль "Белая вежа" праходзіць у Брэсце

22
(абноўлена 16:05 15.09.2016)
  • Тэатральны фестываль “Бедая вежа”
  • Тэатральны фестываль “Бедая вежа”
  • Тэатральны фестываль “Бедая вежа”
  • Тэатральны фестываль “Бедая вежа”
  • Тэатральны фестываль “Бедая вежа”
  • Тэатральны фестываль “Бедая вежа”
  • Тэатральны фестываль “Бедая вежа”
  • Тэатральны фестываль “Бедая вежа”
  • Тэатральны фестываль “Бедая вежа”
  • Тэатральны фестываль “Бедая вежа”
  • Тэатральны фестываль “Бедая вежа”
  • Тэатральны фестываль “Бедая вежа”
  • Тэатральны фестываль “Бедая вежа”
  • Тэатральны фестываль “Бедая вежа”
  • Тэатральны фестываль “Бедая вежа”
Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" ў Брэсце сабраў акцёрскія трупы з 16 краін. Сёлета арганізатары прымеркавалі форум да 25-годдзя СНД, таму аснову афішы складаюць спектаклі, створаныя тэатрамі з Садружнасці. Глядзіце ў Фотастужцы Sputnik, як праходзіць фестываль.

Удзельнікі "Белай вежы" прывезлі ў Беларусь пастаноўкі ў разнастайных класічных і сучасных жанрах, сярод якіх тэатр формы, гульня ў гатычны трылер, драма, непраўдападобная прытча, школьны квэст, фантасмагорыя, рок-опера, мюзікл, камедыя, а таксама монаспектаклі, вулічныя і харэаграфічныя пастаноўкі.

Завершыцца "Белая вежа" ў пятніцу вулічным прадстаўленнем Causa Fatalis Тэатра Новага Фронту з Прагі. Спектакль пачнецца а 20:30 на плошчы Леніна.

22
  • Тэатральны фестываль “Бедая вежа”
    © Sputnik / Дмитрий Босак

    Адкрыў фестывальную праграму Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага шэкспіраўскай камедыяй "Дванаццатая ноч".

  • Тэатральны фестываль “Бедая вежа”
    © Sputnik / Дмитрий Босак

    Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага з Мінска.

  • Тэатральны фестываль “Бедая вежа”
    © Sputnik / Дмитрий Босак

    Тэатр "Руская сцэна" з Берліна прадставіў гледачам монаспектакль па кнізе Колума Макэн "Рудольф Нурыеў. 48 гадзін" пра тое, як знакаміты танцоўшчык атрымлівае візу на 48 гадзін для прыезду на радзіму ў СССР, каб развітацца з паміраючай мамай.

  • Тэатральны фестываль “Бедая вежа”
    © Sputnik / Дмитрий Босак

    Львоўскі акадэмічны тэатр "Воскресиння" прадставіў вулічную пастаноўку "Чайка" па матывах Антона Чэхава.

  • Тэатральны фестываль “Бедая вежа”
    © Sputnik / Дмитрий Босак

    У праграме гэтага года толькі два вулічных спектаклі.

  • Тэатральны фестываль “Бедая вежа”
    © Sputnik / Дмитрий Босак

    "Чайка" стала першым вулічным прадстаўленнем на "Белай вежы-2016".

  • Тэатральны фестываль “Бедая вежа”
    © Sputnik / Дмитрий Босак

    Адсутнасць слоў у спектаклі кампенсавалася дэкарацыямі, касцюмамі, танцамі і феерверкамі.

  • Тэатральны фестываль “Бедая вежа”
    © Sputnik / Дмитрий Босак

    Вулічнае прадстаўленне сабрала масу гледачоў.

  • Тэатральны фестываль “Бедая вежа”
    © Sputnik / Дмитрий Босак

    Харэаграфічную пастаноўку, дзе пераплятаюцца танцавальныя стылі ад танга да хіп-хопа, прадставіла французская кампанія De Fakto – "Па-Дэ-Дэ: ад вальса да хіп-хопа".

  • Тэатральны фестываль “Бедая вежа”

    Падчас спектакля тэатра з Ліёна ў зале быў аншлаг.

  • Тэатральны фестываль “Бедая вежа”
    © Sputnik / Дмитрий Босак

    Рэжысёр Дзяржаўнага нацыянальнага рускага тэатра драмы імя Чынгіза Айтматава з Бішкека паспрабаваў знайсці адказы на пытанні пра каханне ў спектаклі "Жаніх + нявеста".

  • Тэатральны фестываль “Бедая вежа”
    © Sputnik / Дмитрий Босак

    "Жастар тэатры" акімата з Астаны паказалі драму пра жыццё і смерць Чынгісхана паводле "А ў пустыні мёртвая цішыня" Чынгіза Айтматава.

  • Тэатральны фестываль “Бедая вежа”
    © Sputnik / Дмитрий Босак

    Адна з легенд, па якой быў пастаўлены спектакль казахскага тэатра, – "Белае воблака Чынгісхана".

  • Тэатральны фестываль “Бедая вежа”
    © Sputnik / Дмитрий Босак

    Драму "А ў пустыні мёртвая цішыня" паставіў заслужаны дзеяч Рэспублікі Казахстан Нурканат Жакыпбай.

  • Тэатральны фестываль “Бедая вежа”
    © Sputnik / Дмитрий Босак

    За ўсю гісторыю "Белай вежы" Брэст наведалі акцёры з 56 дзяржаў.

Тэги:
Драматычны тэатр, Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа", Брэст, Беларусь
Каментары