Выстава шкляных карцін адкрылася ў гістарычным музеі

19
(абноўлена 09:51 21.11.2016)
  • Выстава шкляных карцін
  • Выстава шкляных карцін
  • Выстава шкляных карцін
  • Выстава шкляных карцін
  • Выстава шкляных карцін
  • Выстава шкляных карцін
  • Выстава шкляных карцін
  • Выстава шкляных карцін
  • Выстава шкляных карцін
  • Выстава шкляных карцін
  • Выстава шкляных карцін
  • Выстава шкляных карцін
  • Выстава шкляных карцін
  • Выстава шкляных карцін
Выстава карцін з шкла па матывах твораў Марка Шагала "Каханне – гэта палёт" адкрылася 17 лістапада ў Нацыянальным гістарычным музеі.

Незвычайная экспазіцыя дае магчымасць дзецям з аслабленым зрокам навобмацак пазнаёміцца з сюжэтамі вядомага мастака з беларускага Віцебска.

На выставе прадстаўлены больш за 20 работ студыі вырабаў са шкла "Аліса ў Залюстроўі", створаных па матывах работ Марка Шагала ў тэхніцы ф'юзінг (спяканне выкладзенага пэўным чынам шкла ў печы).

"Тэхніка, у якой мы працуем, прадугледжвае аб'ём і тактыльнасць. Мы не пазіцыянавалі і не рыхтавалі нашу выставу як праект для людзей са слабым зрокам. Проста ў пэўны момант да нас у майстэрню прыйшлі бацькі з незвычайным дзіцем. Мае мастачкі акурат працавалі над карцінай Левітана "Від на Ніжні Ноўгарад". Хлопчык паклаў рукі на карціну і сказаў: "Ой, мамачка, гэта ж мора". І тады ў маёй галаве нарадзілася ідэя — дапамагчы такім дзеткам убачыць карціны", — распавяла на прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным цэнтры Sputnik кіраўнік студыі вырабаў са шкла "Аліса ў Залюстроўі" Дыяна Скачко.

Выстава "Каханне — гэта палёт" працуе ў Нацыянальным гістарычным музеі з 17 лістапада па 20 снежня 2016 года.

19
  • Выстава шкляных карцін
    © Sputnik / Виктор Толочко

    На выставе прадстаўлены больш за 20 работ студыі вырабаў са шкла "Аліса ў Залюстроўі", створаных па матывах работ Марка Шагала ў тэхніцы ф’юзінг.

  • Выстава шкляных карцін
    © Sputnik / Виктор Толочко

    На выставе прадстаўлены больш за 20 работ студыі вырабаў са шкла "Аліса ў Залюстроўі", створаных па матывах работ Марка Шагала ў тэхніцы ф’юзінг.

  • Выстава шкляных карцін
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Тэхніка прадугледжвае спяканне выкладзенага пэўным чынам шкла ў печы.

  • Выстава шкляных карцін
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Работы ў тэхніцы ф’юзінг атрымліваюцца аб'ёмныя і тактыльныя.

  • Выстава шкляных карцін
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Незвычайная экспазіцыя дае магчымасць дзецям з аслабленым зрокам навобмацак пазнаёміцца з сюжэтамі вядомага мастака.

  • Выстава шкляных карцін
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Класічныя музеі не заўжды гатовыя даць невідушчаму дзіцяці магчымасць пазнаёміцца з шэдэўрам. Максімум, што могуць прапанаваць – гукавое суправаджэнне.

  • Выстава шкляных карцін
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Кіраўнік студыі вырабаў са шкла "Аліса ў Залюстроўі" Дыяна Скачко з мастачкамі, што працавалі над экспанатамі.

  • Выстава шкляных карцін
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Ф’юзінг – тэхніка, якая адкрывае новыя магчымасці людзям са слабым зрокам для пазнання і ўспрыманне свету мастацтва шляхам тактыльных адчуванняў.

  • Выстава шкляных карцін
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Супрацоўніцы студыі "Аліса ў Залюстроўі" праводзяць у музеі майстар-клас для дзяцей са слабым зрокам па вырабе карціны са шкла.

  • Выстава шкляных карцін
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Большасць карцін размешчана на зручнай для дзяцей вышыні: так, каб кожны змог да іх дакрануцца і "ўбачыць" задуму мастака.

  • Выстава шкляных карцін
    © Фото : Студия изделий из стекла "Алиса в Зазеркалье"

    Дыяна Скачко з першымі наведвальнікамі выставы.

  • Выстава шкляных карцін
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Дзеці прызнаюцца, што без тэкставага суправаджэння - каментарыяў Дыяны Скачко "убачыць" сюжэт было б складана.

  • Выстава шкляных карцін
    © Sputnik / Роман Шантар

    Выставай шкляных карцін надзвычай зацікавіліся школы для дзяцей з парушэннямі зроку.

  • Выстава шкляных карцін
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Выстава "Каханне – гэта палёт" будзе працаваць у Нацыянальным гістарычным музеі з 17 лістапада па 20 снежня 2016 года.

Каментары