"Тэатральны куфар": спектаклі, майстар-класы і адпачынак

25
(абноўлена 11:54 28.11.2016)
  • Международный фестиваль студенческих театров Тэатральны куфар. БДУ -2016
  • Международный фестиваль студенческих театров Тэатральны куфар. БДУ -2016
  • Международный фестиваль студенческих театров Тэатральны куфар. БДУ -2016
  • Международный фестиваль студенческих театров Тэатральны куфар. БДУ -2016
  • Международный фестиваль студенческих театров Тэатральны куфар. БДУ -2016
  • Международный фестиваль студенческих театров Тэатральны куфар. БДУ -2016
  • Международный фестиваль студенческих театров Тэатральны куфар. БДУ -2016
  • Международный фестиваль студенческих театров Тэатральны куфар. БДУ -2016
  • Международный фестиваль студенческих театров Тэатральны куфар. БДУ -2016
  • Международный фестиваль студенческих театров Тэатральны куфар. БДУ -2016
  • Международный фестиваль студенческих театров Тэатральны куфар. БДУ -2016
  • Международный фестиваль студенческих театров Тэатральны куфар. БДУ -2016
  • Спектакль Кто ты?
  • Спектакль Кто ты?
  • Спектакль Кто ты?
  • Спектакль Кто ты?
  • Международный фестиваль студенческих театров Тэатральны куфар. БДУ -2016
Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар. БДУ-2016" адкрыўся ў Мінску ўвечары ў чацвер. Глядзіце фота Sputnik з адкрыцця фэсту маладых тэатралаў.

Пастаноўкі лепшых студэнцкіх тэатраў з 14 краін свету пройдуць з 24 па 30 лістапада на некалькіх пляцоўках Мінска. Таксама арганізатары абяцаюць і шэраг майстар-класаў, а таксама спецыяльны праект "Куфар-in-Motion". Будзе створаны і ўнікальны спектакль, які пакажуць толькі ў рамках тэатральнага форуму.

Праходзіць "Тэатральны куфар" сёлета пры інфармацыйнай падтрымцы Sputnik Беларусь.

25
  • Международный фестиваль студенческих театров Тэатральны куфар. БДУ -2016
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Каб ніхто з артыстаў не паслізнуўся падчас выступу, падлога на сцэне мыецца непасрэдна перад пачаткам спектакля, непасрэдна самімі артыстамі.

  • Международный фестиваль студенческих театров Тэатральны куфар. БДУ -2016
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Да выхаду на сцэну рыхтуюцца акцёры тэатра-студыі "Калаж" Саратаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

  • Международный фестиваль студенческих театров Тэатральны куфар. БДУ -2016
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Мімы – абавязковыя ўдзельнікі ўсіх тэатральных фестываляў. Не стаў выключэннем і XIII Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар. БДУ-2016".

  • Международный фестиваль студенческих театров Тэатральны куфар. БДУ -2016
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Проста ў фае асноўнай фестывальнай пляцоўкі – Ліцэя БДУ – усе жадаючыя могуць запісацца на ўпадабаны майстар-клас.

  • Международный фестиваль студенческих театров Тэатральны куфар. БДУ -2016
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Мімы, якія валодаюць зразумелай усім мовай жэстаў, сталі для замежных удзельнікаў фестывалю і перакладчыкамі, і экскурсаводамі.

  • Международный фестиваль студенческих театров Тэатральны куфар. БДУ -2016
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Артысты з Касабланкі (Марока) рабілі сэлфі на кожным кроку.

  • Международный фестиваль студенческих театров Тэатральны куфар. БДУ -2016
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Госць фестывалю – Маляваныч, пастаянны вядучы "Калыханкi" (акцёр Аляксандр Ждановіч).

  • Международный фестиваль студенческих театров Тэатральны куфар. БДУ -2016
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Гледачы з хваляваннем назіраюць за перформансам тэатра "Eve" (Мінск) на адкрыцці фестывалю.

  • Международный фестиваль студенческих театров Тэатральны куфар. БДУ -2016
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Спецыяльны госць фестываля тэатр "Eve" выступае на цырымоніі XIII Міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар. БДУ-2016".

  • Международный фестиваль студенческих театров Тэатральны куфар. БДУ -2016
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Гогаль – добры псеўданім для пачаткоўца-артыста.

  • Международный фестиваль студенческих театров Тэатральны куфар. БДУ -2016
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Старшыню журы фестывалю "Тэатральны куфар. БДУ-2016" абіраюць праз жэраб'ёўку. Хто выцягне са скрыначкі з шахматнымі фігурамі фярзя – той і старшыня. Сёлета гонар узначаліць журы выпаў прадстаўніку Грузіі Бадры Цэрэдзіані.

  • Международный фестиваль студенческих театров Тэатральны куфар. БДУ -2016
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Пасля цырымоніі адкрыцця пачынаецца конкурсны паказ спектакляў.

  • Спектакль Кто ты?
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Сёлета першымі на сцэну выйшлі акцёры тэатра-студыі "Калаж" Саратаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

  • Спектакль Кто ты?
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Яны прадставілі спектакль "Хто ты?", пастаўлены кіраўніком студыі Марынай Вайловай.

  • Спектакль Кто ты?
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Пастаноўка зроблена па матывах твора Л’юіса Кэрала "Аліса ў краіне цудаў".

  • Спектакль Кто ты?
    © Sputnik / Виктор Толочко

    У спектаклі шмат сучаснай музыкі і харэаграфіі, акцёры дэманструюць прафесійныя вакальныя дадзеныя, выбітную пластыку.

  • Международный фестиваль студенческих театров Тэатральны куфар. БДУ -2016
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Пастаноўкі лепшых студэнцкіх тэатраў з 14 краін свету пройдуць з 24 па 30 лістапада на некалькіх пляцоўках Мінска.

Тэги:
Драматычны тэатр, XIII Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар. БДУ-2016", БДУ, Мінск, Беларусь

Косава і Ружаны: як рэканструкцыя змяніла найпрыгажэйшыя палацы Беларусі

17
(абноўлена 10:56 01.08.2020)
  • Палац у Ружанах
  • Палац у Ружанах
  • Палац у Ружанах
  • Палац у Ружанах
  • Палац у Ружанах
  • Палац у Ружанах
  • Палац у Ружанах
  • Палац у Ружанах
  • Палац у Косава
  • Палац у Косава
  • Палац у Косава
  • Палац у Косава
  • Палац у Косава
  • Палац у Косава
  • Палац у Косава
  • Палац у Косава
  • Палац у Косава
  • Палац у Косава
Родавыя маёнткі Сапегаў і Пуслоўскіх паступова вяртаюцца да жыцця. У ружанскім палацы па чарцяжах саксонскага архітэктара Яна Самуэля Бекера аднаўляюць старадаўні тэатр. А ў рэзідэнцыі графаў Пуслоўскіх прыступілі да рэстаўрацыі легендарнай Бальнай залы.

Ружаны і Косава - абавязковыя для наведвання мястэчкі Брэстчыны. Тут можна ўбачыць небывалыя па маштабах рэзідэнцыі Сапегаў і Пуслоўскіх. А ў апошні час - і паназіраць за іх рэканструкцыяй.

На ўсходнім - тэатральным - корпусе Ружанскага палаца рэстаўрацыя працягваецца ўжо некалькі гадоў. Тут ўмацавалі падмурак, мур і асноўныя сцены. Будаўнікі ўзвялі дах і займаюцца аздабленнем фасада.

У правай частцы ўсходняга корпуса будзе ўзноўлены прыдворны тэатр, якім яго задумаў саксонскі архітэктар Ян Самуэль Бекер. Адновяць яго па чарцяжах знакамітага нямецкага дойліда, што захаваліся ў архівах.

Пасля другога этапу рэканструкцыі ў левай частцы будынка, дзе гістарычна размяшчаўся іпадром, адкрыюць кафэ і гатэльныя нумары. Зараз жа аматарам даўніны напэўна прыйдзецца па густу ідэя зарэгістраваць шлюб у прысутнасці Льва Сапегі і атрымаць з яго рук прывілей з віслай пячаткай.

У Косаўскім маёнтку Пуслоўскіх ужо можна наведаць дзве выставачныя залы з экспазіцыяй пра гісторыю мястэчка і палаца. Тут адкрылася гасцініца на пяць нумароў і рэстаран, які пакуль не функцыянуе з-за пандэміі.

Рэстаўрацыя цяпер вядзецца ў пяці залах мінуўшчыны графскага маёнтка. Дзве з іх - асноўныя палацавыя памяшканні. Менавіта Бальная зала ў свой час грымела славай: тут была ўладкаваны шкляная падлога, пад якой падчас гулянняў плавалі сапраўдныя рыбы.

На жаль, у такім выглядзе залу вырашылі не аднаўляць. Затое прыемныя ўражанні падорыць шпацыр па прылеглай да палаца тэрыторыі. Тут ёсць парк, жывапісныя тэрасы і каскад азёр, прылеглых да сядзібы Тадэвуша Касцюшкі.

17
  • Палац у Ружанах
    © Sputnik Артем Кирьянов

    На ўсходнім - тэатральным - корпусе Ружанскага палаца рэстаўрацыя працягваецца ўжо некалькі гадоў. Правы бок корпуса ўжо часткова накрыты дахам і пафарбаваны. Колер сцяны прыкметна адрозніваецца ад адцення фасада щязной брамы, але падбіралі яго шляхам даследавання старой фарбы.

  • Палац у Ружанах
    © Sputnik Артем Кирьянов

    З рэстаўрацыяй ў Ружанскім палацы не спяшаюцца. Мерная праца над аднаўленнем будынка дазваляе ў дакладнасці прайграць аблічча тэатра, задуманае саксонскім архітэктарам Янам Самуэлем Бекерам.

  • Палац у Ружанах
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Цэнтральны аб'ём Ружанскага маёнтка Сапегаў, хутчэй за ўсё, закансервуюць. Такі еўрапейскі падыход да рэстаўрацыі: захаваць зараз чароўнае спалучэнне руін і адноўленых будынкаў.

  • Палац у Ружанах
    © Sputnik Артем Кирьянов

    У флигелях уязной брамы палаца працуе музей. Аматары даўніны могуць замовіць у супрацоўнікаў тэатралізаваную сустрэчу турыстычнай групы альбо рэгістрацыю шлюбу: прывілей з віслай пячаткай маладым уручыць асабіста Леў Сапега.

  • Палац у Ружанах
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Над уездам у палац пасля рэстаўрацыі ўсталявалі скульптуру святой Ганны і герб Сапегаў - у дакладнасці такія, якія былі тут пры ранейшых уладальніках.

  • Палац у Ружанах
    © Sputnik Артем Кирьянов

    З Ружанамі звязана мноства фактаў і легенд. Падчас войнаў тут хавалі казну Вялікага Княства Літоўскага, нейкі час у палацы нават былі пахаваныя мошчы святога Казіміра - яго малюнак да гэтага ўпрыгожвае герб мястэчка. Мясцовыя кажуць, у 90-х у браме нават знайшоўся залаты скарб.

  • Палац у Ружанах
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Дзіўнае спалучэнне: у адным будынку па суседству з прыдворным тэатрам размяшчаўся іпадром. Як гаворыцца, у багатых свае дзівацтвы.

  • Палац у Ружанах
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Кажуць, палацы ў Ружанах і Косаве злучае падземны тунэль. Праход у глыбінях зямлі так і не знайшлі, затое хутка можна будзе ўбачыць спектакль у палацавых сценах.

  • Палац у Косава
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Палац у Косава быў спраектаваны так, што раз у год у кожны з 365 пакояў сонца асвятляла цэлы дзень. Зараз тут можна ўбачыць некалькі графскіх пакояў з адноўленымі раскошнымі інтэр'ерамі.

  • Палац у Косава
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Ідзе рэстаўрацыя бальных залащ, дзе Пуслоўскія на забаву гасцям арганізавалі шкляную падлогу - падчас святаў пад ёй плавалі жывыя рыбкі. На жаль, цяперашняя рэстаўрацыя не прадугледжвае вяртання гэтай разыначкі палаца.

  • Палац у Косава
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Аконная фурнітура цалкам паўтарае гістарычныя дэталі, выкарыстаныя ў XIX стагоддзі пры афармленні палаца ў Косава.

  • Палац у Косава
    © Sputnik Артем Кирьянов

    З палацавага балкона адкрываецца надзвычайны від на азёрны каскад, які прылягае да былой сядзібы сям'і Тадэвуша Касцюшкі. Сціплы драўляны будынак аднавілі, і цяпер у ім працуе мемарыяльны музей кіраўніка паўстання 1794 года.

  • Палац у Косава
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Экспазіцыя ў гасцінічным крыле знаёміць турыстаў з гісторыяй старажытнага мястэчка, дзе ў маленстве хрысцілі Тадэвуша Касцюшку.

  • Палац у Косава
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Пазалочаная ляпніна хутка ўпрыгожыць былыя графскія пакоі - разам з ёй у палац вяртаецца атмасфера былой вытанчанай раскошы.

  • Палац у Косава
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Свой палац Войцэх Пуслоўскі узвёў на трох тэрасах - на іх раскінуўся парк, была ў маёнтку і ўласная аранжарэя.

  • Палац у Косава
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Адноўленыя інтэр'еры хоць і не паўтараюць у дакладнасці арыгінальнае ўбранне палаца, але ўсё ж адпавядаюць той эпосе.

  • Палац у Косава
    © Sputnik Артем Кирьянов

    XIX стагоддзе - час росквіту рамантызму як стылю ў архітэктуры. Стральчатыя неагатычныя вокны ствараюць у палацавых калідорах атмасферу таямнічасці і ўтульнасці.

  • Палац у Косава
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Цэнтральны аб'ём палаца выдзелены чатырма вежамі - па колькасці часоў года. Усяго будынак налічвае 12 вежаў - па адной на кожны месяц года.

Тэги:
рэстаўрацыя, Беларусь

На ўцёкі ад гарадскога шуму: фотавандроўка па вёсках Брэстчыны

672
(абноўлена 15:29 24.07.2020)
  • Троіцкі касцёл у вёсцы Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна
  • Троіцкі касцёл у вёсцы Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна
  • Троіцкі касцёл у вёсцы Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна
  • Троіцкі касцёл, вёска Воўчын
  • Паўночная брама Пуслоўскіх у вёсцы Старыя Пяскі
  • Свята-Крыжаўзвіжанская царква ў вёсцы Вістычы
  • Тэрыторыя Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы ў вёсцы Вістычы
  • Тэрыторыя Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы ў вёсцы Вістычы
  • Музей лекавых траў у вёсцы Стрэльна Іванаўскага раёна
  • Музей лекавых траў у вёсцы Стрэльна Іванаўскага раёна
  • Музей Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы
  • Музей Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы
  • Сядзіба Нямцэвічаў у вёсцы Скокі
  • Сядзіба Нямцэвічаў у вёсцы Скокі Брэсцкага раёна
  • Падарожжа па Брэстчыне
Чароўныя славутасці беларускай зямлі патрапілі ў аб’ектыў беларускага фатографа Альфрэда Мікуса.

Брэстчына — гэта не толькі Белавежская пушча і Брэсцкая крэпасць. Гэтыя мясціны заўсёды вабілі турыстаў, але рэдка хто патрапіў далей Брэста, Пінска і Баранавічаў. Хаця шмат цікавага і нязведанага хаваюць менавіта маленькія вёсачкі.

Напрыклад, у вёсцы Воўчын быў пахаваны апошні кароль Рэчы Паспалістай Станіслаў II  Аўгуст Панятоўскі, а сядзіба Нямцэвічаў у вёсцы Скокі ў гады Першай сусветнай вайны стала пляцоўкай для стаўкі камандуючага Усходнім германскім фронтам.

Палессе — сапраўдная скарбонка для аматараў гісторыі і прыгожай архітэктуры. Спадабаецца тут і тым, хто проста захоча адарвацца ад шумнага гарадскога жыцця і акунуцца ў сусвет, які існуе па сваіх законах.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, колькі цікавага хаваюць вёсачкі Брэстчыны.

672
  • Троіцкі касцёл у вёсцы Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Парафіяльны касцёл святой Троіцы ў Чарнаўчыцах пабудаваны ў 1585-1595 гадах па фундацыі Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі.

  • Троіцкі касцёл у вёсцы Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    У касцёле знаходзіўся цудоўны абраз Маці Божай Чарнаўчыцкай – Пані Суцяшэння, якая трымае ў руках белыя лілеі – сведчанне дзявочай чысціні і беззаганнасці. У гады Першай сусветнай вайны, калі касцёл Святой Тройцы належаў праваслаўнай царкве, бацюшка Калінскі вывез у Расію цудатворны абраз і яшчэ шмат прадметаў культу разам з пяццю званамі.

  • Троіцкі касцёл у вёсцы Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Вернікі працягваюць шукаць абраз, але безвынікова.

  • Троіцкі касцёл, вёска Воўчын
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Троіцкі касцёл у вёсцы Воўчын Камянецкага раёна - месца пахавання апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава II Аўгуста Панятоўскага. Зараз касцёл знаходзіцца на рэстаўрацыі.

  • Паўночная брама Пуслоўскіх у вёсцы Старыя Пяскі
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Паўночная брама Пуслоўскіх у вёсцы Старыя Пяскі Бярозаўскага раёна была пабудаваная ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Гэта брама вядзе да палацава-паркавага ансамбля рода Пуслоўскіх.

  • Свята-Крыжаўзвіжанская царква ў вёсцы Вістычы
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Свята-Крыжаўзвіжанская царква ў вёсцы Вістычы Брэсцкага раёна пачынае сваю гісторыю ў 1748 годзе як касцёл манастыра цыстарыянцаў. Спецыялісты класіфіцыруюць яе як стыль позняга барока з рысамі беларускага храмавага дойлідства.

  • Тэрыторыя Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы ў вёсцы Вістычы
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Да каменных пабудоў існаваў драўляны варыянт, які не захаваўся з-за пажараў.

  • Тэрыторыя Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы ў вёсцы Вістычы
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    У 1866 годзе храм быў перададзены праваслаўнай царкве і асвячоны ў імя Узвіжання Крыжа Гасподняга і з тых часоў вядомы як Спаса-Крыжаўзвіжанская царква.

  • Музей лекавых траў у вёсцы Стрэльна Іванаўскага раёна
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    У музеі лекавых траў у вёсцы Стрэльна Іванаўскага раёна можна даведацца аб карысных уласцівасцях усіх траў, пакаштаваць гарбату і наталіцца пахам прыроды.

  • Музей лекавых траў у вёсцы Стрэльна Іванаўскага раёна
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Музей існуе ў гэтых мясцінах ужо 25 гадоў.

  • Музей Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На малой радзіме мастака Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы працуе музей і карцінная галерэя.

  • Музей Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Мастак з'явіўся на свет у радавым маёнтку Варацэвічы 11 лютага 1807 года.

  • Сядзіба Нямцэвічаў у вёсцы Скокі
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Сядзіба Нямцэвічаў у вёсцы Скокі Брэсцкага раёна - маёнтак прадстаўнікоў заможнай шляхты XVII - XIX стагоддзяў. Род Нямцэвічаў, якому належала сядзіба, праславіў Юльян Урсын Нямцэвіч, грамадскі дзеяч, ад'ютант і сакратар Тадэвуша Касцюшкі.

  • Сядзіба Нямцэвічаў у вёсцы Скокі Брэсцкага раёна
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Жыццё пяці пакаленняў Нямцэвічаў прайшло ў гэтых сценах. 15 снежня 1917 года ў Скоках было падпісана перамір'е паміж Германіяй і бальшавіцкай Расіяй аб спыненні Першай сусветнай вайны.

  • Падарожжа па Брэстчыне
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Славіцца Брэстчына і сваімі ўраджаямі.

Тэги:
вёска, Брэсцкая вобласць
По теме
Неба, жыта, дзяўчаты: фотападборка беларускіх прыгажунь
Як паміраюць беларускія вёскі і што ад іх застаецца (відэа)
З відам на раку і Польшчу: дзе і за колькі можна купіць хутар у Беларусі
Шахта Беларуськалія

"Беларуськалій" у ліпені пабіў рэкорд па здабычы руды і выпуску ўгнаенняў

0
(абноўлена 17:03 05.08.2020)
У гэтым годзе беларускі флагман горназдабыўнай прамысловасці ў чэрвені паказаў лепшыя ў гісторыі існавання прадпрыемства вынікі і ўсяго праз месяц палепшыў іх зноў.

МІНСК, 5 жні - Sputnik. Другі квартал 2020 года ўвайшоў у гісторыю ААТ "Беларуськалій" як перыяд максімальных паказчыкаў па вытворчасці і адгрузцы калійных угнаенняў на экспарт, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

"Калі ў чэрвені руднікамі ААТ "Беларуськалій" было здабыта 5004057 тон руды, што стала максімальным паказчыкам за ўсю гісторыю прадпрыемства на той момант, то ў ліпені гарнякі пераўзышлі сябе, здабыўшы 5064332 тоны руды для вытворчасці угнаенняў", - адзначылі на горназдабыўным прадпрыемстве ў Салігорску.

Улетку на поўных магутнасцях былі задзейнічаныя абагачальнікі прадпрыемства. Як следства: таварны выпуск прадукцыі ў ліпені склаў больш за 1140000 тон (у чэрвені - 1123831 тона).

Пры гэтым у прэс-службе "Беларуськалія" звярнулі ўвагу, што ўжо ў першыя дні бягучага месяца былі дасягнуты максімальныя сутачныя паказчыкі. Так, 1 жніўня лічбы па здабычы калійнай руды склалі 206754 тоны, 3 жніўня - па адгрузцы угнаенняў (парадку 46 тысяч тон).

"Рэўнасць" былых партнёраў

Беларуская калійная кампанія і найбуйнейшы індыйскі імпарцёр калія, кампанія IPL, падпісалі кантракт на пастаўку калійных угнаенняў у Індыю да канца 2020 года па цане 230 долараў за тону на ўмовах CFR.

Раней стала вядома, што БКК заключыла з кансорцыумам кітайскіх пакупнікоў (Sinochem, CNAMPGC, CNOOC) новы кантракт на пастаўку калійных угнаенняў па цане 220 долараў з пастаўкамі ў 2020 годзе.

Беларуськалій рэалізуе ўгнаенні пры дапамозе БКК, і нават калі Міхаіл Гуцарыеў дабудуе камбінат пад Любанню, яго Слаўкалій таксама будзе рэалізоўваць сваю прадукцыю пры дапамозе дзяржаўнага трэйдара.

Пасля таго як беларускі калійны гігант і кампанія Уралкалій разарвалі плённае супрацоўніцтва, прайшло шмат гадоў, але расійскі вытворца угнаенняў сочыць за сітуацыяй у канкурэнтаў.

"Кампанія мяркуе, што камерцыйныя ўмовы, якія былі дасягнуты на перамовах ААТ "БКК"(з кітайскім бокам - Sputnik), не адлюстроўваюць рэальную рынкавую сітуацыю, якая складваецца на бягучы момант і ў перспектыве. Узгодненая кошт не з'яўляецца аптымальнай як для кантракта, што заключаецца на такі доўгі перыяд, так і для галіны ў цэлым", - гаворыцца ў паведамленні "Уралкалія".

Кампанія паказвае, што вытворцы калію нясуць высокія інвестыцыйныя выдаткі, звязаныя з падтрыманнем існуючых вытворчых магутнасцяў і распрацоўкай новых радовішчаў, што неабходна для задавальнення расце сусветнага попыту на ўгнаенні.

"Заключэнне кантрактаў па цэнах, аналагічным ўзгодненым ААТ "БКК", у доўгатэрміновым перыядзе прывядзе да скарачэння інвестыцыйных выдаткаў кампаній і ў канчатковым выніку - да дэфіцыту хлорыстага калія на рынку", - папярэджвае "Уралкалій".

0
Тэги:
ААТ "Беларуськалій"