Недамоўленае аб Мулявіне і Кармальскай: рэдкія фота з кнігі дачкі

49
(абноўлена 09:51 27.01.2017)
  • Марына Мулявіна ў студыі Песняры
  • Уладзімір Мулявін
  • Уладзімір Мулявін
  • Уладзімір Мулявін , малады артыст Кемераўскай філармоніі
  • Уладзімір Мулявін
  • Лідзія Кармальская і Уладзімір Мулявін
  • Мулявін і Кармальская
  • Лідзія Кармальская
  • Лідзія Кармальская і браты Мулявіны
  • Лідзія Кармальская і Уладзімір Мулявін
  • Апошні канцэрт Песняроў з удзелам Валерыя Мулявіна
  • Песняры на канцэртнай пляцоўцы стадыёна ў Віцебску
  • Уладзімір Мулявін - фота з кнігі Недасказанае Марыны Мулявінай і Вольгі Брылон
  • Аўтары кнігі Недасказанае музыкавед  Вольга Брылон і дачка Уладзіміра Мулявіна Марына Мулявіна
У дзень памяці народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна Sputnik прапануе паглядзець фатаграфіі з новай кнігі дачкі легендарнага музыканта Марыны Мулявінай і музыказнаўца Вольгі Брылон.

Кніга апавядае пра дапесняроўскі перыяд жыцця Уладзіміра Мулявіна і пра ролю, якую ў станаўленні "Песняроў" адыграла першая жонка музыкі Лідзія Кармальская.

"Тата працаваў у Томскім квартэце, а маму даслалі як салістку, і здарыўся раман. Прычым ён яе дамагаўся вельмі доўга, скрупулёзна, і мама здалася", — распавядае Мулявіна.

Мулявін у якасці гітарыста ў складзе інструментальных ансамбляў акампанаваў і ёй, і вакалістам, і танцорам. З гэтага пачынаўся Мулявін як прафесійны музыкант, лічыць Брылон.

Пазней Лідзія Кармальская выступала і ў складзе "Лявонаў", і ў складзе "Песняроў". Менавіта ў шлюбе з Лідзіяй Кармальскай Уладзімір Мулявін напісаў самыя вядомыя песні "Касіў Ясь канюшыну", "Завушніцы", "Александрына" і рок-оперу "Песня пра долю", якая стала кульмінацыяй творчага жыцця музыканта.

49
  • Марына Мулявіна ў студыі Песняры
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Марына Мулявіна ў студыі "Песняры".

  • Уладзімір Мулявін
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Уладзімір Мулявін у дзяцінстве.

  • Уладзімір Мулявін
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Уладзімір Мулявін з электраакустычнай гітарай.

  • Уладзімір Мулявін , малады артыст Кемераўскай філармоніі
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Уладзімір Мулявін, малады артыст Кемераўскай філармоніі.

  • Уладзімір Мулявін
    © Sputnik / Виктор Толочко

    У арміі без гітары - нікуды.

  • Лідзія Кармальская і Уладзімір Мулявін
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Лідзія Кармальская і Уладзімір Мулявін.

  • Мулявін і Кармальская
    © Sputnik / Виктор Толочко

    За сталом раней пелі часта.

  • Лідзія Кармальская
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Лідзія Кармальская была вельмі запатрабаванай і вядомай артысткай, піша Вольга Брылон. У жанры мастацкага свісту, у якім яна выступала, у Савецкім Саюзе на такім высокім узроўні працавала толькі два чалавекі.

  • Лідзія Кармальская і браты Мулявіны
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Лідзія Кармальская і браты Мулявіны.

  • Лідзія Кармальская і Уладзімір Мулявін
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Менавіта ў шлюбе з Лідзіяй Кармальскай Уладзімір Мулявін напісаў самыя вядомыя песні "Касіў Ясь канюшыну", "Завушніцы", "Александрына" і рок-оперу "Песня пра долю", якая стала кульмінацыяй творчага жыцця музыканта.

  • Апошні канцэрт Песняроў з удзелам Валерыя Мулявіна
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Апошні канцэрт "Песняроў" з удзелам брата Уладзіміра Мулявіна Валерыя, які быў забіты ў Ялце пры загадкавых абставінах.

  • Песняры на канцэртнай пляцоўцы стадыёна ў Віцебску
    © Sputnik / Виктор Толочко

    "Песняры" на канцэртнай пляцоўцы стадыёна ў Віцебску.

  • Уладзімір Мулявін - фота з кнігі Недасказанае Марыны Мулявінай і Вольгі Брылон
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Уладзімір Мулявін. Ужо ўсенародна любімы...

  • Аўтары кнігі Недасказанае музыкавед  Вольга Брылон і дачка Уладзіміра Мулявіна Марына Мулявіна
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Аўтары кнігі "Недасказанае" музыкавед Вольга Брылон і дачка Уладзіміра Мулявіна Марына Мулявіна.

Тэги:
Жыццё знакамітых людзей, Уладзімір Мулявін, Беларусь

Фота