"Залатая шайба": у першым матчы выйграла каманда Мікалая Лукашэнкі

20
(абноўлена 13:51 10.03.2017)
  • Першы матч фінальных спаборніцтваў Залатая шайба
  • Хакейная каманда Грыфоны, у якой гуляе малодшы сын прэзідэнта Беларусі Мікалай Лукашэнка
  • Першы матч фінальных спаборніцтваў Залатая шайба
  • Хакейная каманда Грыфоны, у якой гуляе малодшы сын прэзідэнта Беларусі Мікалай Лукашэнка
  • Грыфоны - Прынёманскія ястрабы
  • Хакейная каманда Грыфоны, у якой гуляе малодшы сын прэзідэнта Беларусі Мікалай Лукашэнка
  • Нападаючы мінскай каманды Мікалай Лукашэнка забіў два галы
  • Трэнер Грыфонаў Дзмітрый Баскаў і Мікалай Лукашэнка ў перапынку матчу

  • Хакейная каманда Грыфоны
Хакейная каманда "Грыфоны", у якой гуляе малодшы сын прэзідэнта Беларусі Мікалай Лукашэнка, атрымала перамогу над гарадзенскімі "Прынёманскімі ястрабамі" з сухім лікам 7:0 у першым матчы фінальных спаборніцтваў "Залатая шайба".

Нападаючы мінскай каманды "Грыфоны" Мікалай Лукашэнка забіў два галы і зрабіў дзве выніковыя перадачы.

У дывізіёне А акрамя "Грыфонаў" гуляюць пераможцы абласных спаборніцтваў — салігорскі "Шахцёр", "Прынёманскія ястрабы" з Гродна і горацкі "Міраж". Фінальныя гульні "Залатой шайбы" будуць праходзіць на "Чыжоўка-Арэне" да 12 сакавіка — у гэты дзень адбудзецца фінальная гульня і сустрэча за трэцяе месца.

Спаборніцтвы юных хакеістаў "Залатая шайба" на прызы прэзідэнта Беларусі праводзяцца пад дэвізам "Сёння чэмпіянат двара — заўтра чэмпіянат свету". Турнір быў адроджаны па ініцыятыве кіраўніка дзяржавы ў 1997 годзе. Шмат у чым дзякуючы гэтым спаборніцтвам дзіцячы хакей атрымаў масавае развіццё па ўсёй краіне. Галоўная ўмова i адметнасць спаборніцтваў — удзел у турніры выключна дваровых камандаў.

20
  • Першы матч фінальных спаборніцтваў Залатая шайба
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Спаборніцтвы юных хакеістаў "Залатая шайба" на прызы прэзідэнта Беларусі праводзяцца пад дэвізам "Сёння чэмпіянат двара - заўтра чэмпіянат свету".

  • Хакейная каманда Грыфоны, у якой гуляе малодшы сын прэзідэнта Беларусі Мікалай Лукашэнка
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Каманды выходзяць на лёд.

  • Першы матч фінальных спаборніцтваў Залатая шайба
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко праводзіць сімвалічнае ўкіданне.

  • Хакейная каманда Грыфоны, у якой гуляе малодшы сын прэзідэнта Беларусі Мікалай Лукашэнка

    Мінскія "Грыфоны" выступаюць у дывізіёне А малодшай узроставай групы (2004 і 2005 гады нараджэння).

  • Грыфоны - Прынёманскія ястрабы
    © Sputnik / Виктор Толочко

    9 сакавіка хакейная каманда "Грыфоны" сустрэлася на лёдзе з гарадзенскімі "Прынёманскімі ястрабамі".

  • Хакейная каманда Грыфоны, у якой гуляе малодшы сын прэзідэнта Беларусі Мікалай Лукашэнка
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Хакейная каманда "Грыфоны", у якой гуляе малодшы сын прэзідэнта Беларусі Мікалай Лукашэнка, - каманда Цэнтральнага раёна горада Мінска.

  • Нападаючы мінскай каманды Мікалай Лукашэнка забіў два галы
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Нападаючы мінскай каманды Мікалай Лукашэнка забіў два галы.

  • Трэнер Грыфонаў Дзмітрый Баскаў і Мікалай Лукашэнка ў перапынку матчу
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Трэнер "Грыфонаў" Дзмітрый Баскаў і Мікалай Лукашэнка ў перапынку матчу.

  • Хакейная каманда Грыфоны, у якой гуляе малодшы сын прэзідэнта Беларусі Мікалай Лукашэнка
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Нападаючы мінскай каманды Мікалай Лукашэнка зрабіў дзве выніковыя перадачы ў ходзе матчу.

  • Хакейная каманда Грыфоны, у якой гуляе малодшы сын прэзідэнта Беларусі Мікалай Лукашэнка
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Каманда "Грыфонаў" атрымала перамогу над гарадзенскімі "Прынёманскімі ястрабамі" з сухім лікам 7:0.

  • Хакейная каманда Грыфоны, у якой гуляе малодшы сын прэзідэнта Беларусі Мікалай Лукашэнка
    © Sputnik / Виктор Толочко

    У дывізіёне А акрамя "Грыфонаў" гуляюць пераможцы абласных спаборніцтваў - салігорскі "Шахцёр", "Прынёманскія ястрабы" з Гродна і горацкі "Міраж".

  • Хакейная каманда Грыфоны
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Фінальныя гульні "Залатой шайбы" будуць праходзіць на "Чыжоўка-Арэне" да 12 сакавіка - у гэты дзень адбудзецца фінальная гульня і сустрэча за трэцяе месца.

Тэги:
дзеці, Хакей, Залатая шайба, Мікалай Лукашэнка, Мінск
Каментары