"Вытокі" культуры пляскі, рамёствы і іншапланетныя госці ў Мінску

170
(абноўлена 09:47 23.05.2017)
  • Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе

Свята беларускай культуры "Вытокі" адкрыла фестывальны сезон у Верхнім горадзе ў мінулую нядзелю, глядзіце ў фотастужцы, як прайшоў самы народны дзень вясны.

Святам народнай культуры "Вытокі" адкрыўся летні музычны сезон у Верхнім горадзе. На сцэне ў гэты дзень выступалі калектывы народнай песні і танцу "Харошкі", "Мярэжа", "Церніца" і іншыя, а вакол яе разгарнуўся горад майстроў і харчэўні са стравамі нацыянальнай беларускай кухні.

Мінчукі на фестываль прыходзілі цэлымі сем'ямі, свята наведала шмат замежнікаў, якія знаходзіліся ў задавальненні ад убачанага і паспрабаванага. 

170
  • Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Сапраўднае свята беларускай народнай культуры адбылося ў Верхнім горадзе.

  • Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Аднак гледачы мелі магчымасць пабачыць элементы не толькі беларускай культуры.

  • Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Шмат мінчукой і гасцей сталіцы наведала свята.

  • Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Побач са сцэнай працаваў кірмаш рамеснікаў, што сабраў больш за 200 народных майстроў з усёй рэспублікі.

  • Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Наведвальнікам прадставілі ўсе віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

  • Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Фестываль прывабіў шмат замежнікаў – часам здавалася, што іх ля Ратушы больш, чым беларусаў.

  • Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Мабыць, не толькі замежныя госці наведалі нашу краіну, але і іншапланетныя.

  • Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Амаль усе прадаўцы рабілі сувеніры сваімі рукамі.

  • Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Прадавец дэманструе пакупнікам свістульку з гліны, вырабленую ім самім.

  • Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе
    © Sputnik Юлія Хвошч

    А гэта яго жонка, якая не марнуе часу ў чаканні пакупнікоў.

  • Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе
    © Sputnik Юлія Хвошч

    У Верхнім горадзе ў нядзелю выступілі калектывы народнай песні і танцу.

  • Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Гледачы не мусілі змерзнуць цягам дня - ногі самі пускаліся ўпляс ад беларускіх народных песень.

  • Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Кошты на сувеніры крыху "кусаліся", але былі вартыя ручной працы.

  • Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Свята беларускай культуры "Вытокі" ў Верхнім горадзе.

  • Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе
    © Sputnik Юлія Хвошч

    А да гэтай дзяўчыны было не падступіцца праз замежных турыстаў – у яе лаўцы можна было пакаштаваць найсмачнейшых дранікаў.

  • Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Шмат майстроў рабілі вырабы наўпрост за прылаўкамм і тут жа прадавалі іх.

  • Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Чаго толькі не сустрэць было на кірмашы - нават каціны рок-бэнд.

  • Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Хмурнае неба размалёўвалі каляровыя паветраныя шарыкі.

  • Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Людзі прыходзілі цэлымі сем'ямі.

  • Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Выдатны гук, выдатныя касцюмы і вакальнае майстэрства.

  • Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Свята беларускай культуры "Вытокі" ў Верхнім горадзе.

  • Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Беларуская песня - шматгранная, шматгучная і жывая.

  • Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Элементы стым-панку ў Верхнім горадзе.

Тэги:
Нацыянальная кухня, Фестываль, Нацыянальная культура, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Свята беларускай культуры "Вытокі" (5)
По теме
Як прайшло свята беларускай культуры "Вытокі"
Замежныя турысты адзначылі гасціннасць беларускай сталіцы

"Славянскае брацтва" прайшло праверку ў "Сахары" - лепшыя фота

14
(абноўлена 10:45 23.09.2020)
  • У ходзе тактычных вучэнняў Славянскае брацтва - 2020 спецназ Беларусі і Расіі разыгралі тактычны эпізод на востраве непадалёк ад вёски Шчэрбін, дзе ўмоўныя тэрарысты ўзялі пад кантроль гідратэхнічны вузел.
  • Расійскі спецназ дэсантаваўся па-штурмавому з Мі-8. Ваенныя былі пад прыкрыццём Мі-24, якія кружылі над возерам. Пасля таго як дэсантнікі апынуліся на сушы, яны штурмам узялі пад кантроль жыццёва важны аб'ект.
  • На наступным этапе вучэнняў ваенныя адпрацавалі пераадоленне ракі на цяжкай браняванай тэхніцы.
  • БМД-4 падчас вучэнняў Славянскае брацтва-2020 у Брэсцкай вобласці

  • У вучэннях Славянскае брацтва-2020 было задзейнічана некалькі дзясяткаў БТР-80.
  • Дэсантнікі падчас вучэнняў Славянскае брацтва-2020 у Брэсцкай вобласці
  • Дэсантнікі падчас вучэнняў Славянскае брацтва-2020 у Брэсцкай вобласці
  • МІ-24 падчас вучэнняў Славянскае брацтва-2020 у Брэсцкай вобласці
  • На вучэннях Славянскае брацтва-2020
  • Дэсантнікі падчас вучэнняў Славянскае брацтва-2020 у Брэсцкай вобласці
  • БТР-80 дазваляе дэсантнікам быць мабільнымі і забяспечвае дадатковую абарону і агнявую моц.

  • Беларускі знішчальнік Су-30см падчас паветранай бітвы
  • Транспартны ІЛ-76
  • Дэсантаванне на вучэннях Славянскае брацтва
  • Дэсантаванне на вучэннях Славянскае брацтва
  • Дэсантаванне на вучэннях Славянскае брацтва
  • Стральба на вучэннях вядзецца халастымі патронамі - пра гэта сведчыць спецыяльная насадка на ствале аўтамата
  • На вучэннях Славянскае брацтва-2020
Вучэнні беларускіх і расійскіх дэсантнікаў ідуць цяпер у актыўнай фазе пад Брэстам. Як праходзяць баявую вывучку ваенныя разведчыкі, глядзіце праз аб'ектыў Sputnik.

Сумесныя манеўры на Брэсцкім палігоне былі запланаваны яшчэ ў кастрычніку мінулага года і на працягу гэтага ішла іх актыўная падрыхтоўка.
Міжнароднае вучэнне "Славянскае брацтва-2020" носіць выяўлены антытэрарыстычны характар.

Таму легенда вучэнняў прадугледжвала рашэнне розных камбінаваных задач дэсантнікамі з Беларусі і Расіі. Байцы павінны былі наносіць хірургічна дакладныя ўдары па ўмоўным праціўніку, вызваляць аб'екты грамадзянскай інфраструктуры і фарсіраваць водныя аб'екты.

Кульмінацыяй палявой вучобы стала дэсантаванне ваеннай тэхнікі і байцоў на пяшчаным палігоне, які прафесіяналы празвалі Сахарай. Для авіяцыйнага прыкрыцця аперацыі выкарыстоўвалі найноўшыя Су-30СМ, якія зусім нядаўна заступілі на баявое дзяжурства ў Баранавічах. Жывую сілу ворага знішчалі самалёты Як-130.

Баявыя машыны дэсанту паспяхова прызямліліся на палігоне, а карабельныя каманды з расійскіх і беларускіх байцоў блакавалі тэрарыстычныя фарміраванні і завяршылі разгром ворага. Цікава, што першая разведгрупа ў складзе 26 дэсантнікаў скакала з парашутам з вышыні у 2100 метраў. Гэтая складаная і відовішчная праца патрабуе ад ваенных высакакласнай падрыхтоўкі.

14
  • У ходзе тактычных вучэнняў Славянскае брацтва - 2020 спецназ Беларусі і Расіі разыгралі тактычны эпізод на востраве непадалёк ад вёски Шчэрбін, дзе ўмоўныя тэрарысты ўзялі пад кантроль гідратэхнічны вузел.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    У ходзе тактычных вучэнняў "Славянскае брацтва - 2020" спецназ Беларусі і Расіі разыгралі тактычны эпізод на востраве непадалёк ад вёски Шчэрбін, дзе ўмоўныя тэрарысты ўзялі пад кантроль гідратэхнічны вузел.

  • Расійскі спецназ дэсантаваўся па-штурмавому з Мі-8. Ваенныя былі пад прыкрыццём Мі-24, якія кружылі над возерам. Пасля таго як дэсантнікі апынуліся на сушы, яны штурмам узялі пад кантроль жыццёва важны аб'ект.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Расійскі спецназ дэсантаваўся па-штурмавому з Мі-8. Ваенныя былі пад прыкрыццём Мі-24, якія кружылі над возерам. Пасля таго як дэсантнікі апынуліся на сушы, яны штурмам узялі пад кантроль жыццёва важны аб'ект.

  • На наступным этапе вучэнняў ваенныя адпрацавалі пераадоленне ракі на цяжкай браняванай тэхніцы.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    На наступным этапе вучэнняў ваенныя адпрацавалі пераадоленне ракі на цяжкай браняванай тэхніцы.

  • БМД-4 падчас вучэнняў Славянскае брацтва-2020 у Брэсцкай вобласці
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Расійскія дэсантнікі прыбылі на вучэнні ў Беларусь з БМД-4.

  • БМД-4 падчас вучэнняў Славянскае брацтва-2020 у Брэсцкай вобласці
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Праз раку Мухавец пераправілася 300 дэсантнікаў і БМД-4.

  • БМД-4 падчас вучэнняў Славянскае брацтва-2020 у Брэсцкай вобласці
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Дэсантнікі пасля пераправы выканалі баявую задачу. Ваенныя дзвюх краін адбілі атаку ўмоўнага ворага і занялі плацдарм для далейшых дзеянняў.

  • БМД-4 падчас вучэнняў Славянскае брацтва-2020 у Брэсцкай вобласці
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Найноўшая баявая машына дэсанта (БМД-4) упершыню прымае ўдзел у манеўрах на беларускай тэрыторыі.

  • У вучэннях Славянскае брацтва-2020 было задзейнічана некалькі дзясяткаў БТР-80.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    У вучэннях "Славянскае брацтва-2020" было задзейнічана некалькі дзясяткаў БТР-80.

  • Дэсантнікі падчас вучэнняў Славянскае брацтва-2020 у Брэсцкай вобласці
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Адным з эпізодаў баявой вучобы стала вызваленне захопленага тэрарыстамі будынка.

  • Дэсантнікі падчас вучэнняў Славянскае брацтва-2020 у Брэсцкай вобласці
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Расійскія дэсантнікі высунуліся да яго на бранявіку "Рысь" і занялі абарону па вонкавым контуры.

  • МІ-24 падчас вучэнняў Славянскае брацтва-2020 у Брэсцкай вобласці
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Затым у справу пайшла ваенная авіяцыя. МІ-24 падчас вучэнняў. Беларускі спецназ дэсантаваўся пад прыкрыццём расійскіх вайскоўцаў.

  • На вучэннях Славянскае брацтва-2020
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Сумесныя манеўры саюзнікаў на поўдні Беларусі носяць контрдыверсійны характар.

  • Дэсантнікі падчас вучэнняў Славянскае брацтва-2020 у Брэсцкай вобласці
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Пасля таго, як быў зачышчаны кілхаус, які гуляў ролю аб'екта газаразмеркавальнай сістэмы, ваенныя высунуліся на палігон, дзе знішчылі пакінутыя сілы ўмоўных тэрарыстаў.

  • БТР-80 дазваляе дэсантнікам быць мабільнымі і забяспечвае дадатковую абарону і агнявую моц.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    БТР-80 дазваляе дэсантнікам быць мабільнымі і забяспечвае дадатковую абарону і агнявую моц.

  • Дэсантнікі падчас вучэнняў Славянскае брацтва-2020 у Брэсцкай вобласці
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Снайперскія пары падчас манеўрах зарэкамендавалі сябе з лепшага боку.

  • БМД-4 падчас вучэнняў Славянскае брацтва-2020 у Брэсцкай вобласці
    © Sputnik / Виктор Толочко

    БМД-4 падчас вучэнняў "Славянскае брацтва-2020".

  • Дэсантнікі падчас вучэнняў Славянскае брацтва-2020 у Брэсцкай вобласці
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Разведчыкі ў масках-халатах займаюць пазіцыю.

  • Дэсантнікі падчас вучэнняў Славянскае брацтва-2020 у Брэсцкай вобласці
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Бясшумны агонь ім забяспечваюць глушыцелі.

  • Беларускі знішчальнік Су-30см падчас паветранай бітвы
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Другая актыўная фаза вучэнняў пачалася з паветранага бою. Беларускі знішчальнік Су-30см падчас "бітвы".

  • Транспартны ІЛ-76
    © Sputnik / Виктор Толочко

    З вышыні 600 метраў з транспартнага ІЛ-76 дэсантаваліся 26 выведнікаў перадавой групы.

  • Дэсантаванне на вучэннях Славянскае брацтва
    © Sputnik / Виктор Толочко

    На зямлі дэсантнікі хутка збіраюцца ў падраздзяленні і вылучаюцца ў баявым парадку да месца, дзе блакаваныя ацалелыя тэрарысты.

  • Дэсантаванне на вучэннях Славянскае брацтва
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Борт даставіў у раён баявых дзеянняў тры баявыя машыны дэсанту, якія высадзіліся з дапамогай спецыяльных бесплатформенных сістэм на парашутах з некалькімі купаламі.

  • Дэсантаванне на вучэннях Славянскае брацтва
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Следам за тэхнікай у небе з'яўляюцца роўныя белыя грыбкі парашутаў, з кожнага ІЛ-76 скачуць карабельныя групы дэсанту з 40 байцоў. Цікава, што дэсантнікі "крочаць у пустату" з інтэрвалам у 0,7 секунды, а ў бой яны ўступаюць яшчэ ў небе, адкрыўшы агонь па "тэрарыстам".

  • Стральба на вучэннях вядзецца халастымі патронамі - пра гэта сведчыць спецыяльная насадка на ствале аўтамата
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Стральба на вучэннях вядзецца халастымі патронамі - пра гэта сведчыць спецыяльная насадка на ствале аўтамата.

  • На вучэннях Славянскае брацтва-2020
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Вучэнне "Славянскае брацтва - 2020" мае абарончы характар і накіравана на адпрацоўку сумесных дзеянняў груповак войскаў Беларусі і Расіі, накіраваных на далейшае ўмацаванне абараназдольнасці Саюзнай дзяржавы.

Тэги:
Расія, Беларусь, Брэст, ваенныя вучэнні

Самыя прыгожыя бібліятэкі свету фота

109
(абноўлена 10:47 15.09.2020)
  • Бібліятэка манастыра Святога Гала ў Швейцарыі
  • Бібліятэка Джона Райландса ў Манчэстэры
  • Бібліятэка Інстытута правы Цюрыхскага ўніверсітэта
  • Бібліятэка Кангрэса ЗША
  • Бібліятэка Джорджа Пібадзі, Балтымор, ЗША
  • Нью-Ёркская публічная бібліятэка
  • Бібліятэка Трыніці-каледжа ў Дубліне, Ірландыя
  • Ватыканская апостальская бібліятэка
  • Даследчая бібліятэка Рейксмюсеум
  • Гарадская бібліятэка Штутгарта
  • Бібліятэка абацтва ў аўстрыйскім Адмонце
  • Партугальская каралеўская бібліятэка, Рыа-Дэ-Жанейра, Бразілія
  • Бібліятэка Герцагіні Ганны Амаліі
Штогод 15 верасня ў Беларусі адзначаюць Дзень бібліятэк. У гонар гэтага свята Sputnik склаў падборку фатаграфій і цікавых фактаў пра бібліятэкі ўсяго свету.

Дзень бібліятэк святкуюць у Беларусі з 2001 года. Дата святкавання была абрана нездарма: менавіта 15 верасня было заснавана галоўнае кнігасховішча краіны — Нацыянальная бібліятэка. Sputnik вырашыў апублікаваць самыя цікавыя факты пра бібліятэкі свету.

  • Нацыянальную бібліятэку ў Мінску з высокай рэгулярнасцю наведваюць каля 90 тысяч чалавек. На сённяшні дзень фонд ўсіх бібліятэк Беларусі перавышае 200 мільёнаў асобнікаў.
  • Самая старажытная бібліятэка знаходзіцца на Сінайскім паўвостраве ў Егіпце. Гэта бібліятэка Манастыра Святой Кацярыны. Яна была пабудавана ў сярэдзіне VI стагоддзя і стала другой па колькасці рэлігійных матэрыялаў у свеце (пасля Ватыкана). Яна зачынена для звычайных людзей, і браць літаратуру дазваляецца толькі манахам і запрошаным студэнтам.
  • Самая вялікая сусветная бібліятэка — Бібліятэка Кангрэса ЗША. Яе фонд налічвае 158 млн найменняў. Для таго каб проста прабегчыся поглядам па іх, вам спатрэбіцца больш за 130 гадоў жыцця.
  • Самыя малюсенькія бібліятэкі ў свеце знаходзяцца ў Нью-Ёрку, у іх ёсць месца толькі для аднаго чалавека. У жоўтым сховішчы — 40 кніг. Мэта міні-бібліятэкі — дапамагчы жыхарам мегаполіса адцягнуцца ад шалёнага рытму горада. Інавацыйная бібліятэка была створана з выкарыстаннем "ахоўнага" матэрыялу для кніг.
  • Самая высокая бібліятэка ў свеце размешчана ў гатэлі Шанхая, на вышыні 230 метраў. У фондзе захоўваюцца калекцыі кітайскіх і англійскіх твораў. Хоць плошча бібліятэкі ўсяго 57 квадратных метраў.
  • Самы першы бібліятэкар — грэчаскі крытык і каментатар Гамера — Зенадот.
  • Першая "бібліятэка на колах" узнікла ў 1857 годзе. Яна ездзіла па акругах Камбрыі. Ідэя такой бібліятэкі належала філантропу Джорджу Муру, які хацеў распаўсюджваць літаратуру сярод простых людзей.
  • Часцей за ўсё ў бібліятэках здзяйсняюць крадзеж Бібліі або Кнігі рэкордаў Гінеса.
  • У Германіі ёсць бібліятэкі мастацтва, дзе можна заплаціць пару еўра і ўзяць любую карціну мясцовага мастака на месяц.
  • Калі вы апублікуеце кнігу ў Нарвегіі, то ўрад выкупіць 1000 копій і адправіць іх ва ўсе бібліятэкі краіны.
  • Бібліятэка Гарвардскага ўніверсітэта можа пахваліцца калекцыяй кніг у вокладцы з чалавечай скуры.
  • У адным з аэрапортаў Амстэрдама працуе "даверная" бібліятэка. Там няма ні бібліятэкара, ні перыяду вяртання. Калі чалавек захоча забраць кнігу сабе, то ён павінен пакінуць іншую наўзамен.
109
  • Бібліятэка манастыра Святога Гала ў Швейцарыі
    © REUTERS / ARND WIEGMANN

    Бібліятэка манастыра Святога Гала - самая старажытная бібліятэка ў Швейцарыі.

  • Бібліятэка Джона Райландса ў Манчэстэры
    © REUTERS / PHIL NOBLE

    Бібліятэка Джона Райландса ў Манчэстэры.

  • Бібліятэка Інстытута правы Цюрыхскага ўніверсітэта
    © REUTERS / ARND WIEGMANN

    Бібліятэка Інстытута правы Цюрыхскага ўніверсітэта.

  • Бібліятэка Кангрэса ЗША
    © AFP 2020 / BRENDAN SMIALOWSKI

    Бібліятэка Кангрэса ЗША налічвае 158 млн найменняў. Для таго каб проста прабегчыся поглядам па іх, вам спатрэбіцца больш за 130 гадоў жыцця.

  • Бібліятэка Джорджа Пібадзі, Балтымор, ЗША
    © CC BY-SA 3.0 / Matthew Petroff

    Бібліятэка Джорджа Пібадзі, Балтымор, ЗША.

  • Нью-Ёркская публічная бібліятэка
    © AP / Seth Wenig

    Нью-Ёркская публічная бібліятэка - адна з найбуйнейшых бібліятэк свету. Акрамя таго, адна з найбуйнейшых навуковых бібліятэчных сістэм у свеце.

  • Бібліятэка Трыніці-каледжа ў Дубліне, Ірландыя
    © REUTERS / Clodagh Kilcoyne

    Бібліятэка Трыніці-каледжа ў Дубліне, Ірландыя.

  • Ватыканская апостальская бібліятэка
    © AP / Pier Paolo Cito

    Ватыканская апостальская бібліятэка - бібліятэка ў Ватыкане, якая валодае багатым зборам рукапісаў Сярэднявечча і эпохі Адраджэння.

  • Даследчая бібліятэка Рейксмюсеум
    © AP / Peter Dejong

    Даследчая бібліятэка Рейксмюсеум з'яўляецца найбуйнейшай бібліятэкай даследаванняў гісторыі мастацтваў у Нідэрландах і часткай мастацкага музея.

  • Гарадская бібліятэка Штутгарта
    © CC0 / Pixabay

    Гарадская бібліятэка Штутгарта пабудавана ў 2011 годзе.

  • Бібліятэка абацтва ў аўстрыйскім Адмонце
    © CC BY-SA 3.0 / Jorge Royan

    Бібліятэка абацтва ў аўстрыйскім Адмонце - адна з найбуйнейшых манастырскіх бібліятэк - яе даўжыня 72 м.

  • Партугальская каралеўская бібліятэка, Рыа-Дэ-Жанейра, Бразілія
    © CC BY 2.0 / Mayumi Ishikawa

    Партугальская каралеўская бібліятэка, Рыа-Дэ-Жанейра, Бразілія.

  • Бібліятэка Герцагіні Ганны Амаліі
    © AP / JENS MEYER

    Бібліятэка Герцагіні Ганны Амаліі ў Веймаре, Цюрынгія, Германія, змяшчае буйную калекцыю нямецкай літаратуры і гістарычных дакументаў.

Тэги:
бібліятэка
Лес, архіўнае фота

Святкуем узвіжанне і гатуем пачастунак для Вужынага Цара

0
(абноўлена 12:37 25.09.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра сённяшняе містычнае свята і вучыць гатаваць калдуны.

27 верасня адзначаецца адно са значных хрысціянскіх святаў у гонар Крыжа, які сімвалізаваў сабой выратаванне роду чалавечага. Ушаноўваючы яго ў гэты дзень вяскоўцы ставілі крыжы на ростанях.

Свята Уздзвіжанне Крыжа Гасподня ў Народным календары пазначана як Здзвіжанне, Уздзвіжанне, Звіжанне, Часнэйка і мае глыбокія старажытныя карані. Лічылася, што гэта свята "закрывання" зямлі на зіму. Згодна з народнымі ўяўленнямі, замыкаюць яе птушкі, якія, адлятаючы ў вырай, забіраюць з сабой ключы на неба. Аб гэтых падзеях нашы продкі казалі: "Уздвіжанне лета замыкае, ключык шызая галачка за мора панесла". Падчас гукання вясны гэтыя ключы просяць вярнуць з неба святога Георгія, каб адамкнуць зямлю і выпусціць цёплае лета.

У народных уяўленнях у прыродзе ўсё прыходзіць у рух або "здзвігаецца". Гэтым тлумачацца і назвы свята. Адна з іх – Здзвіжанне звязана з назіраннямі за сонцам, якое ў час блізкі да восеньскага раўнадзенства быццам рухаецца, купаецца, пераліваецца ўсімі колерамі вясёлкі, "іграе і дрыжыць", "грае, здзвігаецца". Такую з’яву можна назіраць толькі на Дабравешчанне, Вялікдзень і Купалле.

Іншае тлумачэнне – у прыбіранні рэшткаў ураджаю з палеткаў, у прадчуванні блізкіх прымаразкаў: "Усё ў хату ўздзвігаецца, каб мароз не пабіў".

Яшчэ адна назва – Дзвіжанне, звязана са змеямі, якія быццам бы менавіта ў гэты дзень пачынаюць выпаўзаць з нораў, каб рушыць на зімовы сон да вясны: "Дзвіжанне – гадзюкі здвігаюцца ў кучу".

З даўніх часоў вужам пакланяліся як істотам, ад якіх залежала пладароддзе зямлі, а значыць і само жыццё. Беларусы ў вужах бачылі пасланцоў добрых багоў. Яны нібыта прыйшлі на зямлю з нябёс. Да іх звярталіся з малітвамі аб хуткім дажджы, добрым ураджаі, а таксама з просьбамі аб прыватным шчасці.

Уздзвіжанне – чароўны дзень, у які, згодна з легендамі, можна было паспрабаваць здабыць для сябе звышнатуральныя здольнасці, атрымаўшы залатую карону або ражок з яе ад Вужынага Цара. Чалавек, у якога гэта атрымлівалася, з падобным дарункам станавіўся відушчым, мог угадваць чужыя думкі, надзяляўся моцным здароўем, незвычайнай мудрасцю, шчасцем і багаццем. Яму станавіліся бачны ўсе схаваныя скарбы, а таксама ён быццам бы мог здымаць усе замкі і засаўкі. Чалавека, які хацеў здабыць карону Вужынага Цара, чакалі сур’ёзныя выпрабаванні, якія патрабавалі кемлівасці, пачцівасці і вытрымкі. Трэба было, прыхапіўшы з сабой чысты рушнік і хлеб-соль, адважыцца ісці ў лес тады, калі гэта было вельмі небяспечна, нарэшце сустрэцца ў непралазных лясных нетрах з жахлівай вужынай працэсіяй, каб прапанаваць Вужынаму Цару пачастунак і чакаць, калі той скіне сваю карону ці хаця б ражок з яе.

Тыя, хто ў лес ісці не хоча, можа проста якую-небудзь смачную страву і ўявіць, што да яго ў госці прыедзе Вужыны Цар.

Булён з калдунамі

Інгрыдыенты:

для булёна:

  • 250 г мяса ялавічыны
  • 250 г мяса свініны
  • 1 цыбуліна
  • 1 морква
  • 1 корань пятрушкі
  • Соль
  • Лаўровы ліст

Для калдуноў:

  • 1,5 шклянкі мукі
  • 500 г мяса (мякаць)
  • 1 яйка
  • 1 цыбуліна
  • Соль
  • Перац

Як гатаваць:

Зварыць мясны булён, дадаўшы карэнне і цыбулю. Каб булён быў празрысты, трэба варыць яго на слабым агні і напрацягу гатавання, некалькі разоў падліваць па чвэрці шклянкі халоднай вады, у канцы варкі пасаліць, укласці лаўровы ліст. Гатовы булён працадзіць.

Мяса разам з цыбуляй двойчы прапусціць праз мясарубку, уліць трошкі вады або булёну, дадаць молаты перац, соль, старанна перамяшаць.

З прасеянай мукі, яйка, солі і вады замясіць крутое цеста, тонка раскачаць яго. Выразаць кубачкам кружкі, пакласці на сярэдзіну кожнага фарш, краі зашчыпаць.

Падрыхтаваныя калдуны на некалькі секунд апусціць у кіпень, затым перакласці ў булён і варыць на слабым агні 6-8 хвілін.

0
Тэги:
Узвіжанне, беларуская кухня, Ларыса Мятлеўская