Фотафакт: у Мінск прыйшла вясна раптоўна

49
(абноўлена 18:35 18.05.2017)
  • У Мінск прыйшла вясна
  • У Мінск прыйшла вясна
  • У Мінск прыйшла вясна
  • У Мінск прыйшла вясна
  • У Мінск прыйшла вясна
  • У Мінск прыйшла вясна
  • У Мінск прыйшла вясна
  • У Мінск прыйшла вясна
  • У Мінск прыйшла вясна
  • У Мінск прыйшла вясна
  • У Мінск прыйшла вясна
  • У Мінск прыйшла вясна
  • У Мінск прыйшла вясна
  • У Мінск прыйшла вясна
  • У Мінск прыйшла вясна
Каляндар спазняецца на паўтара месяца, дачакаўшыся першага сонечнага дня, карэспандэнт Sputnik прашпацыраваў па Мінскім раёне і паназіраў, як расліны і птушкі цешацца надыходу сапраўднай вясны.

Сёлета на Беларусі ўсталявалася незвычайна халоднае для вясны надвор'е: у красавіку былі замаразкі, а ў маі ўжо не адзін раз прайшлі ападкі ў выглядзе мокрага снегу.

І калі ў абласных цэнтрах Беларусі на пачатку мая яшчэ можна было заўважыць першыя прыкметы вясны, то мінчукі амаль страцілі веру ў надыход цяпла і абменіваліся бясконцымі жартамі на гэтую тэму ў сацыяльных сетках.

Але ў самай сярэдзіне мая ў Мінску, нарэшце, можна было паназіраць за надыходам вясны — 13 мая жыхары сталіцы адчувалі сябе, як у пачатку красавіка.

49
  • У Мінск прыйшла вясна
    © Sputnik/

    Сталічныя дзьмухаўцы, нарэшце, убачылі сонейка.

  • У Мінск прыйшла вясна
    © Sputnik/

    Кветкі асцярожна расплюшчваюць пялёсткі - а раптам падалося?

  • У Мінск прыйшла вясна
    © Sputnik/

    У сярэдзіне мая сады звычайна ўжо буйна квітнеюць - сёлета ў гэты перыяд у Мінску кветкі толькі пачынаюць распускацца.

  • У Мінск прыйшла вясна
    © Sputnik/

    Пяшчотная напаўпразрыстая зеляніна, характэрная для пачатку красавіка.

  • У Мінск прыйшла вясна
    © Sputnik/

    Дрэвы сустракаюць пару аднаўлення.

  • У Мінск прыйшла вясна
    © Sputnik/

    Прыгожы і лес ранняй вясной.

  • У Мінск прыйшла вясна
    © Sputnik/

    Пралескі напярэдадні летняй пары з'ява даволі рэдкая - трымайце.

  • У Мінск прыйшла вясна
    © Sputnik/

    Вясновы лес у сонечных праменях.

  • У Мінск прыйшла вясна
    © Sputnik/

    Шпак мусіць папесціцца ў дзьмухаўцах, пакуль зноў не выпаў снег.

  • У Мінск прыйшла вясна
    © Sputnik/

    У мінулую суботу на беразе сталічнага Цнянскага вадасховішча быў аншлаг - мінчукі каталіся на роварах, шпацыравалі з хатнімі гадаванцамі і нават загаралі! Але ніхто не купаўся.

  • У Мінск прыйшла вясна
    © Sputnik/

    Качкі вяртаюцца ў звычайнае для іх асяроддзе.

  • У Мінск прыйшла вясна
    © Sputnik/

    Самыя рамантычныя птушкі сустракаюць самую рамантычную пору года на Цнянскім вадасховішчы.

  • У Мінск прыйшла вясна
    © Sputnik/

    Мінчукі імкнуцца адбіць на фота рэдкую для Мінска прыродную з'яву.

  • У Мінск прыйшла вясна
    © Sputnik/

    Ранняя вясна ў сярэдзіне мая.

  • У Мінск прыйшла вясна
    © Sputnik/

    Дрэвы квітнеюць на месяц пазней звычайнага, будзем спадзявацца, што і восень спазніцца да нас.

Каментары