Фотафакт: у Петрапаўлаўскім саборы прайшла паніхіда па Багдановічу

34
(абноўлена 16:43 25.05.2017)
  • Беларускага паэта Максіма Багдановіча ўспамінаюць у гэты дзень у сувязі са стагоддзем з дня яго смерці ад сухотаў.
  • Ушанаваць памяць беларускага паэта сабраліся не толькі прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, але і простыя людзі.
  • Ушанаванне памяці паэта стала ўжо штогадовай традыцыяй
  • Службу праводзіць святар айцец Аляксандр
  • Жыццё Максіма Багдановіча абарвалася ў 25 год – у самым росквіце творчых сіл
  • За свой кароткі век ён паспеў зрабіць надзвычай шмат, што пад сілу толькі геніям.
  • Максім Багдановіч верыў, што беларуская літаратура стане неад’емнай часткай сусветнай культуры і не памыліўся.
  • Яго творы перакладзеныя на дзясяткі замежных моў.
  • Зараз музеі Багдановіча працуюць у Мінску, Гродна і Яраслаўлі.
  • Імя паэта носяць вуліцы ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, у Ніжнім Ноўгарадзе, Яраслаўлі і Ялце, школы і бібліятэкі ў розных беларускіх гарадах.
  • Па ініцыятыве музея Багдановіча малітвы аб супакоі душы класіка ўзносяцца ў саборы кожны год.
  • Свята-Петра-Паўлаўскі сабор - найстарэйшы праваслаўны храм Мінска.
Сто гадоў з дня смерці самага лірычнага беларускага паэта споўнілася 25 мая.

Паніхіда па беларускаму паэту Максіму Багдановічу была здзейснена ў найстарэйшым праваслаўным храме Мінска — Свята-Петра-Паўлаўскім саборы.

Па ініцыятыве Літаратурнага музея імя Багдановіча малітвы аб супакоі душы класіка ўзносяцца ў саборы апосталаў Пятра і Паўла кожны год.

Ушанаваць памяць паэта прыйшля прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі і грамадзяне, якія захапляюцца лірыкай паэта, які пайшоў з жыцця ў 25 год.

34
  • Беларускага паэта Максіма Багдановіча ўспамінаюць у гэты дзень у сувязі са стагоддзем з дня яго смерці ад сухотаў.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Беларускага паэта Максіма Багдановіча ўспамінаюць у гэты дзень у сувязі са стагоддзем з дня яго смерці ад сухотаў.

  • Ушанаваць памяць беларускага паэта сабраліся не толькі прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, але і простыя людзі.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Ушанаваць памяць беларускага паэта сабраліся не толькі прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, але і простыя людзі.

  • Ушанаванне памяці паэта стала ўжо штогадовай традыцыяй
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Ушанаванне памяці паэта стала ўжо штогадовай традыцыяй.

  • Службу праводзіць святар айцец Аляксандр
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Службу праводзіць святар айцец Аляксандр.

  • Жыццё Максіма Багдановіча абарвалася ў 25 год – у самым росквіце творчых сіл
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Жыццё Максіма Багдановіча абарвалася ў 25 год – у самым росквіце творчых сіл.

  • За свой кароткі век ён паспеў зрабіць надзвычай шмат, што пад сілу толькі геніям.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    За свой кароткі век ён паспеў зрабіць надзвычай шмат, што пад сілу толькі геніям.

  • Максім Багдановіч верыў, што беларуская літаратура стане неад’емнай часткай сусветнай культуры і не памыліўся.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Максім Багдановіч верыў, што беларуская літаратура стане неад’емнай часткай сусветнай культуры, і не памыліўся.

  • Яго творы перакладзеныя на дзясяткі замежных моў.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Яго творы перакладзеныя на дзясяткі замежных моў.

  • Зараз музеі Багдановіча працуюць у Мінску, Гродна і Яраслаўлі.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Зараз музеі Багдановіча працуюць у Мінску, Гродна і Яраслаўлі.

  • Імя паэта носяць вуліцы ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, у Ніжнім Ноўгарадзе, Яраслаўлі і Ялце, школы і бібліятэкі ў розных беларускіх гарадах.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Імя паэта носяць вуліцы ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, у Ніжнім Ноўгарадзе, Яраслаўлі і Ялце, школы і бібліятэкі ў розных беларускіх гарадах.

  • Па ініцыятыве музея Багдановіча малітвы аб супакоі душы класіка ўзносяцца ў саборы кожны год.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Па ініцыятыве музея Багдановіча малітвы аб супакоі душы класіка ўзносяцца ў саборы кожны год.

  • Свята-Петра-Паўлаўскі сабор - найстарэйшы праваслаўны храм Мінска.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Свята-Петра-Паўлаўскі сабор - найстарэйшы праваслаўны храм Мінска.

Тэги:
Жыццё знакамітых людзей, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Максім Багдановіч, Мінск, Беларусь

Лынтупы пад снегам - кадры беларускай зімы

420
(абноўлена 18:50 16.01.2021)
  • Зімовая вёска
  • Зімовая вёска
  • Зімовая вёска
  • Зімовая вёска
  • Зімовая вёска
  • Зімовая вёска
  • Зімовая вёска
  • Зімовая вёска
  • Зімовая вёска
  • Зімовая вёска
Студзень жыхары Лынтуп Пастаўскага раёна сустрэлі ў беленькім і чысценькім пасёлку.

Моцных маразоў у Беларусі ў самыя першыя дні новага года не было, аднак надвор'е парадавала беласнежным убраннем, дзякуючы якому беларускія краявіды сталі светлымі і сапраўды зімовымі.

Снегапад працягваўся некалькі дзён. І атрымаўся сапраўдны цуд і белая снежная казка!

Глядзіце кадры заснежанай вёскі ў фотастужцы Sputnik.

Чытайце таксама:

420
  • Зімовая вёска
    © Sputnik Альфред Микус

    Студзень жыхары вёскі Лынтупы Пастаўскага раёна сустрэлі ў беленькім і чысценькім пасёлку.

  • Зімовая вёска
    © Sputnik Альфред Микус

    Шпацыр па зімовым лесе.

  • Зімовая вёска
    © Sputnik Альфред Микус

    Калі атрымалася зляпіць снегавіка, значыць зіма ўдалася.

  • Зімовая вёска
    © Sputnik Альфред Микус

    Зімовая яблыня.

  • Зімовая вёска
    © Sputnik Альфред Микус

    Капліцы каталіцкіх могілак у Лынтупах.

  • Зімовая вёска
    © Sputnik Альфред Микус

    Снегапад працягваўся некалькі дзён.

  • Зімовая вёска
    © Sputnik Альфред Микус

    Лынтупы пад снегам.

  • Зімовая вёска
    © Sputnik Альфред Микус

    У садзе ўсё замёрла ў чаканні лета.

  • Зімовая вёска
    © Sputnik Альфред Микус

    Многія дамы замкнутыя і забітыя да вясны.

  • Зімовая вёска
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзякуючы снегу беларускія краявіды сталі светлымі і сапраўды зімовымі.

Тэги:
Пастаўскі раён Віцебскай вобласці, зіма

Вы ў іх абавязкова закахаецеся! Самыя прыгожыя птушкі Беларусі

235
(абноўлена 18:21 16.01.2021)
  • Зімародак
  • Даўгахвостая сініца
  • Залацістыя шчуркі
  • Белая блакітніца
  • Шчыгел
  • Сіваваронка
  • Удод
  • Чырвоны каршун
  • Сіпуха
  • Варакушка
  • Вялікі стракаты дзяцел
  • Шпак
Прапануем вам паглядзець на самых прыгожых птушак краіны - ад белай блакітніцы, якую рэдка можна ўбачыць, да звыклага ўсім, але не менш выдатнага шпака.

Птушкі - гэта не толькі неад'емная частка экасістэмы, але і бясконцая крыніца натхнення для паэтаў. Ды і проста нагода радасці для вачэй кожнага з нас. Магчыма, вы рэдка ўглядаліся ў птушак і нават не ведаеце, якія прыгажуні-птушкі жывуць у Беларусі.

Прапануем вам паглядзець на самых прыгожых птушак Беларусі. Некаторыя з іх, нажаль, сустракаюцца сёння зусім рэдка - напрыклад, сіваваронкі, - іншыя ж побач з намі вельмі часта - як, напрыклад, дзятлы.

Паглядзіце гэтыя фатаграфіі і закахайцеся ў птушак гэтак жа, як мы.

235
  • Зімародак
    © Public Domain / 谷崎かおる / Kingfisher

    Зімародак ў Беларусі - нешматлікі від. Гняздуецца на рэках Буг, Іслач, Нёман, Сож. У 2016 годзе гэты госць з тропікаў стаў сімвалам Валожынскага раёна, дзе знаходзіцца Налібоцкая пушча.

  • Даўгахвостая сініца
    © CC0 / Pixabay / Sabine Löwer

    Даўгахвостая сініца, або апалоўнік - пухнаты ружавата-белы шарык з доўгім хвастом, самая дробная птушка Беларусі. Цалкам магчыма, яна стане птушкай 2021 года ў Беларусі, так як перамагла ў народным галасаванні.

  • Залацістыя шчуркі

    Залацістыя шчуркі - адны з самых яркіх птушачак не толькі ў Беларусі, але і ў Еўропе. Гэтыя красуні пачалі гнездавацца на тэрыторыі Беларусі толькі адносна нядаўна - у 1980-х гадах. Гэтая птушачка б'е злоўленую казурку аб цвёрдую паверхню і старанна расціскае, каб не быць уджаленай пры праглынанні, а крылы і хітынавы панцыр насякомых пазней вырыгвае ў выглядзе маленькіх шарыкаў.

  • Белая блакітніца

    Белая блакітніца - беласнежна-блакітная - крыху менш за вялікую сініцу, але крыху буйнейшая за блакітніцу, жыве ў пойменных лясах з густым падлескам.

  • Шчыгел

    Чорнагаловы шчыгел - самая маляўнічая птушачка. Яркі і прыкметны, залаты ўюрок (так яго называюць англічане) быў птушкай 2018 года ў Беларусі. Шчыглы выбіраюць для гнездавання зялёныя насаджэнні ў прыдарожнай паласе, паркі, скверы, таму пакутуюць ад актыўнай абрэзкі дрэў.

  • Сіваваронка

    Пералётная птушка сіваваронка з вельмі прыгожым зелянява-блакітным з пералівамі і іржава-карычневым апярэннем гняздуецца ў дуплах і сілкуецца буйнымі казуркамі. З-за зарастання лугоў кожная сустрэча з сіваваронкай сёння стала вялікай рэдкасцю, ужо ў бліжэйшыя гады гэты від можа цалкам знікнуць з тэрыторыі Беларусі.

  • Удод

    Стыляга удод любіць прылятаць на поўдзень нашай краіны. Ахвотна селіцца ў разрэджаных дубровах, ва ўзлесках саспелых хваёвых бароў. Нярэдка выяўляецца па рачных поймах з ўчасткамі алешніку або асобнымі старымі дрэвамі.

  • Чырвоны каршун

    А як вам гэты прыгажун? Чырвоны каршун гняздуецца толькі ў параўнальна мала закранутых дзейнасцю чалавека кутках паўднёва-заходняй частцы рэспублікі. Па тэрыторыі Беларусі праходзіць паўночна-ўсходняя мяжа арэала гэтага драпежніка.

  • Сіпуха
    © CC0 / Pixabay / ian kelsall

    Гэтая драпежная прыгажуня - рэдкая птушка ў нашых краях. Але ўсё ж сіпуха залятае на гнездаванне на поўнач і ўсход Беларусі.

  • Варакушка

    Стройная вытанчаная варакушка гняздуецца ў хмызняках па берагах вадаёмаў, жыве скрытна і спявае пераважна ўвечары і ўначы. Самец "носіць" на грудзях яркае блакітнае кашне.

  • Вялікі стракаты дзяцел
    © CC0 / PxHere

    Вялікага пярэстага дзятла можна сустрэць практычна ў любым месцы, дзе ёсць дрэвы. Гэта самы звычайны прадстаўнік сямейства на тэрыторыі Беларусі. Але ж гэта не значыць, што ён не варты быць уключаным у топ самых прыгожых птушак.

  • Шпак

    Шпака ў Беларусі можна ўбачыць вельмі часта, але прыгледзьцеся: які прыгажун!

Тэги:
Птушкі Беларусі, Беларусь
Старшыня Камісіі па спартыўным праве Асацыяцыі юрыстаў Расіі, доктар юрыдычных навук, прафесар Сяргей Аляксееў

Мінск можа аспрэчыць рашэнне IIHF пра перанос хакейнага чэмпіянату - эксперт

2
(абноўлена 16:08 19.01.2021)
Рашэнне IIHF парушае статут арганізацыі і многія міжнародныя дакументы ў галіне спорту, беларускі бок павінен запатрабаваць кампенсацыі ўжо панесеных страт на арганізацыю першынства, лічыць расійскі юрыст Сяргей Аляксееў.

МІНСК, 19 сту – Sputnik. Рашэнне савета Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) парушае статут арганізацыі, а таксама іншыя міжнародныя дакументы, заявіў старшыня камісіі па спартыўным праве Асацыяцыі юрыстаў Расіі Сяргей Аляксееў, каментуючы адмену федэрацыяй правядзення ЧС у Мінску. Ён падкрэсліў, што рашэнне можна абскардзіць у Спартыўным арбітражным судзе (CAS).

Таксама юрыст зазначыў, што беларускі бок можа запатрабаваць кампенсацыі страт, якія панесены пры арганізацыі чэмпіянату. Калі Мінск дакументальна пацвердзіць расходы, тады ёсць шанец гэтыя сродкі спагнаць.

"Гэта паспешлівае рашэнне, непрадуманае і юрыдычна непрапрацаванае. Яно можа негатыўна адбіцца і на маральным стане спартсменаў, можа дэмаралізаваць беларускіх спартсменаў", - дадаў ён.

Аляксееў удакладніў, што IIHF прыняла чыста палітычнае рашэнне.

"Рашэнне IIHF, прынятае па навядзенні членаў Еўрапарламента, уяўляе элемент ціску на "непаслухмяныя" краіны, якія паказваюць добрыя вынікі ў спорце", - адзначыў ён.

Эксперт упэўнены, што трэба дамагацца аргументаванага адказу МАК па прынятаму рашэнню, "каб спадзявацца не на сілу палітычнай кан'юнктуры і рэверансаў, а на сілу прававых нормаў, якія дзейнічаюць у сферы спартыўнага і алімпійскага руху".

Што не так з чэмпіянатам

Чэмпіянат свету па хакеі планавалі правесці ў сталіцах Беларусі і Латвіі. У панядзелак, 18 студзеня, Міжнародная федэрацыя хакея абвясціла, што Мінск пазбаўлены права на правядзенне мерапрыемства.

Рашэнне IIHF патлумачыла тым, што ў краіне існуюць праблемы з бяспекай з-за палітычнай сітуацыі, якая склалася. Таксама ёсць пытанні, звязаныя з пандэміяй каронавіруса.

Нагадаем, што раней Мінск заяўляў аб поўнай гатоўнасці правесці ЧС сваімі сіламі, калі Рыга адмовіцца ад сумеснай арганізацыі форуму. Цяпер статус Латвіі як суарганізатара чэмпіянату не вядомы, рашэнне па гэтым пытанні будзе разглядаць федэрацыя ў бліжэйшыя дні.

Што тычыцца кампенсацыі, Міжнародная федэрацыя хакея паабяцала выплаціць яе Беларусі, як толькі ўсе пытанні па канчатковым правядзенні форуму будуць вырашаны.

У Мінску ўжо выказалі шкадаванне з прычыны адмены чэмпіянату. Як заявіў старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрый Баскаў, турнір 2021 года быў бы праведзены не горш, чым у 2014 годзе. Паводле яго слоў, форум прыцягнуў бы ў краіну тысячы балельшчыкаў і журналістаў, якія "на свае вочы ўбачылі б прыгажосці Беларусі і пераканаліся ў бяспецы краіны".

Чытайце таксама:

2
Тэги:
Хакей, Беларусь, Чэмпіянат свету па хакеі 2021 года