"Джазавыя вечары з Банкам БелВЭБ" распачалі юбілейны сезон

289
(абноўлена 17:39 12.06.2017)
  • Выступленне юнай піяністкі было досыць экспрэсіўным
  • Сафія Курловіч была ўзнагароджана адмысловым дыпломам ад арганізатараў
  • Джазавыя вечары-2017 у Верхнім горадзе
  • Джазавыя вечары ля Ратушы
  • VIP-jazz Андрэя Славінскага
  • Адкрыццё юбілейнага сезону Джазавых вечароў ля мінскай Ратушы
  • VIP-jazz Андрэя Славінскага
  • Адкрыццё юбілейнага сезону Джазавых вечароў ля мінскай Ратушы
  • VIP-jazz Андрэя Славінскага
  • Харысан Янг раздае аўтографы перад выступленнем
  • Мультыінстументаліст Харысан Янг уразіў беларускую публіку яскравым выступленнем і тонкім пачуццём музыкі
  • Нідэрландскі джазмэн Харысан Янг выступаў у суправаджэнні Vip-Jazz Андрэя Славінскага
  • Адкрыццё юбілейнага сезону Джазавых вечароў ля мінскай Ратушы
  • Харысан Янг выканаў каверы на такія хіты як We will rock you і Wind of change
  • Vip-Jazz Андрэя Славінскага
"Джазавыя вечары" прайшлі ў Верхнім горадзе ў мінулую суботу, глядзіце ў фотастужцы, што адбывалася ў першы фестывальны вечар.

Адкрыліся "Джазавыя вечары" выступленнем вундэркінда з Салігорска — сямігадовай Сафіі Курловіч, якая ўразіла гледачоў экспрэсіяй выканання.

Хэдлайнерам мерапрыемства стаў Скот Хендэрсан з ЗША, які прызнаваўся лепшым джазавым гітарыстам па версіях часопіса Guitar World і Guitar Player. Яго суправаджалі французскія музыканты Арчыбальд Лаганьер і Раман Лабайе. Таксама ў першы дзень фестывалю выступілі спявак і мультыінструменталіст Харысан Янг і этна-джазавы дуэт Agata, VIP-jazz Андрэя Славінскага.

Янг парадаваў сваёй творчасцю мінчукоў у другі раз.

Глядзіце ў фотастужцы, як прайшоў першы фестывальны вечар.     

289
  • Выступленне юнай піяністкі было досыць экспрэсіўным
    © Sputnik Юлия Хвощ

    Распачалося мерапрыемства сэтам Сафіі Курловіч з Салігорску. Выступленне юнай піяністкі было досыць экспрэсіўным.

  • Сафія Курловіч была ўзнагароджана адмысловым дыпломам ад арганізатараў
    © Sputnik Юлия Хвощ

    Юны геній была ўзнагароджана адмысловым дыпломам ад арганізатараў як самы малодшы ўдзельнік фестывалю.

  • Джазавыя вечары-2017 у Верхнім горадзе
    © Sputnik Юлия Хвощ

    Выступлення Сафіі вельмі чакалі яе аднагодкі.

  • Джазавыя вечары ля Ратушы
    © Sputnik Юлия Хвощ

    Адразу пасля выступлення Сафія трапіла ў палон фатографаў і журналістаў.

  • VIP-jazz Андрэя Славінскага
    © Sputnik Юлия Хвощ

    Уразіла публіку і выступленне VIP-jazz Андрэя Славінскага.

  • Адкрыццё юбілейнага сезону Джазавых вечароў ля мінскай Ратушы
    © Sputnik Юлия Хвощ

    Адкрыццё юбілейнага сезону "Джазавых вечароў" ля мінскай Ратушы сабрала аматараў якаснай музыкі ўсіх узростаў.

  • VIP-jazz Андрэя Славінскага
    © Sputnik Юлия Хвощ

    Выступленне VIP-jazz Андрэя Славінскага ў суботу ля Ратушы.

  • Адкрыццё юбілейнага сезону Джазавых вечароў ля мінскай Ратушы
    © Sputnik Юлия Хвощ

    Мінчукі ў чарговы раз паказалі сваю прыхільнасць да джаз-музыкі.

  • VIP-jazz Андрэя Славінскага
    © Sputnik Юлия Хвощ

    VIP-jazz Андрэя Славінскага.

  • Харысан Янг раздае аўтографы перад выступленнем
    © Sputnik Юлия Хвощ

    Харысан Янг раздае аўтографы перад выступленнем.

  • Мультыінстументаліст Харысан Янг уразіў беларускую публіку яскравым выступленнем і тонкім пачуццём музыкі
    © Sputnik Юлия Хвощ

    Мультыінстументаліст Харысан Янг уразіў беларускую публіку яскравым выступленнем і тонкім пачуццём музыкі.

  • Нідэрландскі джазмэн Харысан Янг выступаў у суправаджэнні Vip-Jazz Андрэя Славінскага
    © Sputnik Юлия Хвощ

    Нідэрландскі джазмэн Харысан Янг выступаў у суправаджэнні Vip-Jazz Андрэя Славінскага.

  • Адкрыццё юбілейнага сезону Джазавых вечароў ля мінскай Ратушы
    © Sputnik Юлия Хвощ

    Не кожны дзень можна ўбачыць такую колькасць людзей у цэнтры сталіцы.

  • Харысан Янг выканаў каверы на такія хіты як We will rock you і Wind of change
    © Sputnik Юлия Хвощ

    Харысан Янг выканаў каверы на такія хіты, як "We will rock you" і "Wind of change".

  • Vip-Jazz Андрэя Славінскага
    © Sputnik Юлия Хвощ

    Vip-Jazz Андрэя Славінскага "выклаўся" ў сваім выступленні на 100%.

Тэги:
джаз, Музычныя жанры, Джазавыя вечары, Верхні горад
Тэмы:
"Джазавыя вечары" ля Ратушы (7)

"Славянскае брацтва" прайшло праверку ў "Сахары" - лепшыя фота

14
(абноўлена 10:45 23.09.2020)
  • У ходзе тактычных вучэнняў Славянскае брацтва - 2020 спецназ Беларусі і Расіі разыгралі тактычны эпізод на востраве непадалёк ад вёски Шчэрбін, дзе ўмоўныя тэрарысты ўзялі пад кантроль гідратэхнічны вузел.
  • Расійскі спецназ дэсантаваўся па-штурмавому з Мі-8. Ваенныя былі пад прыкрыццём Мі-24, якія кружылі над возерам. Пасля таго як дэсантнікі апынуліся на сушы, яны штурмам узялі пад кантроль жыццёва важны аб'ект.
  • На наступным этапе вучэнняў ваенныя адпрацавалі пераадоленне ракі на цяжкай браняванай тэхніцы.
  • БМД-4 падчас вучэнняў Славянскае брацтва-2020 у Брэсцкай вобласці

  • У вучэннях Славянскае брацтва-2020 было задзейнічана некалькі дзясяткаў БТР-80.
  • Дэсантнікі падчас вучэнняў Славянскае брацтва-2020 у Брэсцкай вобласці
  • Дэсантнікі падчас вучэнняў Славянскае брацтва-2020 у Брэсцкай вобласці
  • МІ-24 падчас вучэнняў Славянскае брацтва-2020 у Брэсцкай вобласці
  • На вучэннях Славянскае брацтва-2020
  • Дэсантнікі падчас вучэнняў Славянскае брацтва-2020 у Брэсцкай вобласці
  • БТР-80 дазваляе дэсантнікам быць мабільнымі і забяспечвае дадатковую абарону і агнявую моц.

  • Беларускі знішчальнік Су-30см падчас паветранай бітвы
  • Транспартны ІЛ-76
  • Дэсантаванне на вучэннях Славянскае брацтва
  • Дэсантаванне на вучэннях Славянскае брацтва
  • Дэсантаванне на вучэннях Славянскае брацтва
  • Стральба на вучэннях вядзецца халастымі патронамі - пра гэта сведчыць спецыяльная насадка на ствале аўтамата
  • На вучэннях Славянскае брацтва-2020
Вучэнні беларускіх і расійскіх дэсантнікаў ідуць цяпер у актыўнай фазе пад Брэстам. Як праходзяць баявую вывучку ваенныя разведчыкі, глядзіце праз аб'ектыў Sputnik.

Сумесныя манеўры на Брэсцкім палігоне былі запланаваны яшчэ ў кастрычніку мінулага года і на працягу гэтага ішла іх актыўная падрыхтоўка.
Міжнароднае вучэнне "Славянскае брацтва-2020" носіць выяўлены антытэрарыстычны характар.

Таму легенда вучэнняў прадугледжвала рашэнне розных камбінаваных задач дэсантнікамі з Беларусі і Расіі. Байцы павінны былі наносіць хірургічна дакладныя ўдары па ўмоўным праціўніку, вызваляць аб'екты грамадзянскай інфраструктуры і фарсіраваць водныя аб'екты.

Кульмінацыяй палявой вучобы стала дэсантаванне ваеннай тэхнікі і байцоў на пяшчаным палігоне, які прафесіяналы празвалі Сахарай. Для авіяцыйнага прыкрыцця аперацыі выкарыстоўвалі найноўшыя Су-30СМ, якія зусім нядаўна заступілі на баявое дзяжурства ў Баранавічах. Жывую сілу ворага знішчалі самалёты Як-130.

Баявыя машыны дэсанту паспяхова прызямліліся на палігоне, а карабельныя каманды з расійскіх і беларускіх байцоў блакавалі тэрарыстычныя фарміраванні і завяршылі разгром ворага. Цікава, што першая разведгрупа ў складзе 26 дэсантнікаў скакала з парашутам з вышыні у 2100 метраў. Гэтая складаная і відовішчная праца патрабуе ад ваенных высакакласнай падрыхтоўкі.

14
  • У ходзе тактычных вучэнняў Славянскае брацтва - 2020 спецназ Беларусі і Расіі разыгралі тактычны эпізод на востраве непадалёк ад вёски Шчэрбін, дзе ўмоўныя тэрарысты ўзялі пад кантроль гідратэхнічны вузел.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    У ходзе тактычных вучэнняў "Славянскае брацтва - 2020" спецназ Беларусі і Расіі разыгралі тактычны эпізод на востраве непадалёк ад вёски Шчэрбін, дзе ўмоўныя тэрарысты ўзялі пад кантроль гідратэхнічны вузел.

  • Расійскі спецназ дэсантаваўся па-штурмавому з Мі-8. Ваенныя былі пад прыкрыццём Мі-24, якія кружылі над возерам. Пасля таго як дэсантнікі апынуліся на сушы, яны штурмам узялі пад кантроль жыццёва важны аб'ект.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Расійскі спецназ дэсантаваўся па-штурмавому з Мі-8. Ваенныя былі пад прыкрыццём Мі-24, якія кружылі над возерам. Пасля таго як дэсантнікі апынуліся на сушы, яны штурмам узялі пад кантроль жыццёва важны аб'ект.

  • На наступным этапе вучэнняў ваенныя адпрацавалі пераадоленне ракі на цяжкай браняванай тэхніцы.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    На наступным этапе вучэнняў ваенныя адпрацавалі пераадоленне ракі на цяжкай браняванай тэхніцы.

  • БМД-4 падчас вучэнняў Славянскае брацтва-2020 у Брэсцкай вобласці
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Расійскія дэсантнікі прыбылі на вучэнні ў Беларусь з БМД-4.

  • БМД-4 падчас вучэнняў Славянскае брацтва-2020 у Брэсцкай вобласці
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Праз раку Мухавец пераправілася 300 дэсантнікаў і БМД-4.

  • БМД-4 падчас вучэнняў Славянскае брацтва-2020 у Брэсцкай вобласці
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Дэсантнікі пасля пераправы выканалі баявую задачу. Ваенныя дзвюх краін адбілі атаку ўмоўнага ворага і занялі плацдарм для далейшых дзеянняў.

  • БМД-4 падчас вучэнняў Славянскае брацтва-2020 у Брэсцкай вобласці
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Найноўшая баявая машына дэсанта (БМД-4) упершыню прымае ўдзел у манеўрах на беларускай тэрыторыі.

  • У вучэннях Славянскае брацтва-2020 было задзейнічана некалькі дзясяткаў БТР-80.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    У вучэннях "Славянскае брацтва-2020" было задзейнічана некалькі дзясяткаў БТР-80.

  • Дэсантнікі падчас вучэнняў Славянскае брацтва-2020 у Брэсцкай вобласці
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Адным з эпізодаў баявой вучобы стала вызваленне захопленага тэрарыстамі будынка.

  • Дэсантнікі падчас вучэнняў Славянскае брацтва-2020 у Брэсцкай вобласці
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Расійскія дэсантнікі высунуліся да яго на бранявіку "Рысь" і занялі абарону па вонкавым контуры.

  • МІ-24 падчас вучэнняў Славянскае брацтва-2020 у Брэсцкай вобласці
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Затым у справу пайшла ваенная авіяцыя. МІ-24 падчас вучэнняў. Беларускі спецназ дэсантаваўся пад прыкрыццём расійскіх вайскоўцаў.

  • На вучэннях Славянскае брацтва-2020
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Сумесныя манеўры саюзнікаў на поўдні Беларусі носяць контрдыверсійны характар.

  • Дэсантнікі падчас вучэнняў Славянскае брацтва-2020 у Брэсцкай вобласці
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Пасля таго, як быў зачышчаны кілхаус, які гуляў ролю аб'екта газаразмеркавальнай сістэмы, ваенныя высунуліся на палігон, дзе знішчылі пакінутыя сілы ўмоўных тэрарыстаў.

  • БТР-80 дазваляе дэсантнікам быць мабільнымі і забяспечвае дадатковую абарону і агнявую моц.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    БТР-80 дазваляе дэсантнікам быць мабільнымі і забяспечвае дадатковую абарону і агнявую моц.

  • Дэсантнікі падчас вучэнняў Славянскае брацтва-2020 у Брэсцкай вобласці
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Снайперскія пары падчас манеўрах зарэкамендавалі сябе з лепшага боку.

  • БМД-4 падчас вучэнняў Славянскае брацтва-2020 у Брэсцкай вобласці
    © Sputnik / Виктор Толочко

    БМД-4 падчас вучэнняў "Славянскае брацтва-2020".

  • Дэсантнікі падчас вучэнняў Славянскае брацтва-2020 у Брэсцкай вобласці
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Разведчыкі ў масках-халатах займаюць пазіцыю.

  • Дэсантнікі падчас вучэнняў Славянскае брацтва-2020 у Брэсцкай вобласці
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Бясшумны агонь ім забяспечваюць глушыцелі.

  • Беларускі знішчальнік Су-30см падчас паветранай бітвы
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Другая актыўная фаза вучэнняў пачалася з паветранага бою. Беларускі знішчальнік Су-30см падчас "бітвы".

  • Транспартны ІЛ-76
    © Sputnik / Виктор Толочко

    З вышыні 600 метраў з транспартнага ІЛ-76 дэсантаваліся 26 выведнікаў перадавой групы.

  • Дэсантаванне на вучэннях Славянскае брацтва
    © Sputnik / Виктор Толочко

    На зямлі дэсантнікі хутка збіраюцца ў падраздзяленні і вылучаюцца ў баявым парадку да месца, дзе блакаваныя ацалелыя тэрарысты.

  • Дэсантаванне на вучэннях Славянскае брацтва
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Борт даставіў у раён баявых дзеянняў тры баявыя машыны дэсанту, якія высадзіліся з дапамогай спецыяльных бесплатформенных сістэм на парашутах з некалькімі купаламі.

  • Дэсантаванне на вучэннях Славянскае брацтва
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Следам за тэхнікай у небе з'яўляюцца роўныя белыя грыбкі парашутаў, з кожнага ІЛ-76 скачуць карабельныя групы дэсанту з 40 байцоў. Цікава, што дэсантнікі "крочаць у пустату" з інтэрвалам у 0,7 секунды, а ў бой яны ўступаюць яшчэ ў небе, адкрыўшы агонь па "тэрарыстам".

  • Стральба на вучэннях вядзецца халастымі патронамі - пра гэта сведчыць спецыяльная насадка на ствале аўтамата
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Стральба на вучэннях вядзецца халастымі патронамі - пра гэта сведчыць спецыяльная насадка на ствале аўтамата.

  • На вучэннях Славянскае брацтва-2020
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Вучэнне "Славянскае брацтва - 2020" мае абарончы характар і накіравана на адпрацоўку сумесных дзеянняў груповак войскаў Беларусі і Расіі, накіраваных на далейшае ўмацаванне абараназдольнасці Саюзнай дзяржавы.

Тэги:
Расія, Беларусь, Брэст, ваенныя вучэнні

Самыя прыгожыя бібліятэкі свету фота

109
(абноўлена 10:47 15.09.2020)
  • Бібліятэка манастыра Святога Гала ў Швейцарыі
  • Бібліятэка Джона Райландса ў Манчэстэры
  • Бібліятэка Інстытута правы Цюрыхскага ўніверсітэта
  • Бібліятэка Кангрэса ЗША
  • Бібліятэка Джорджа Пібадзі, Балтымор, ЗША
  • Нью-Ёркская публічная бібліятэка
  • Бібліятэка Трыніці-каледжа ў Дубліне, Ірландыя
  • Ватыканская апостальская бібліятэка
  • Даследчая бібліятэка Рейксмюсеум
  • Гарадская бібліятэка Штутгарта
  • Бібліятэка абацтва ў аўстрыйскім Адмонце
  • Партугальская каралеўская бібліятэка, Рыа-Дэ-Жанейра, Бразілія
  • Бібліятэка Герцагіні Ганны Амаліі
Штогод 15 верасня ў Беларусі адзначаюць Дзень бібліятэк. У гонар гэтага свята Sputnik склаў падборку фатаграфій і цікавых фактаў пра бібліятэкі ўсяго свету.

Дзень бібліятэк святкуюць у Беларусі з 2001 года. Дата святкавання была абрана нездарма: менавіта 15 верасня было заснавана галоўнае кнігасховішча краіны — Нацыянальная бібліятэка. Sputnik вырашыў апублікаваць самыя цікавыя факты пра бібліятэкі свету.

  • Нацыянальную бібліятэку ў Мінску з высокай рэгулярнасцю наведваюць каля 90 тысяч чалавек. На сённяшні дзень фонд ўсіх бібліятэк Беларусі перавышае 200 мільёнаў асобнікаў.
  • Самая старажытная бібліятэка знаходзіцца на Сінайскім паўвостраве ў Егіпце. Гэта бібліятэка Манастыра Святой Кацярыны. Яна была пабудавана ў сярэдзіне VI стагоддзя і стала другой па колькасці рэлігійных матэрыялаў у свеце (пасля Ватыкана). Яна зачынена для звычайных людзей, і браць літаратуру дазваляецца толькі манахам і запрошаным студэнтам.
  • Самая вялікая сусветная бібліятэка — Бібліятэка Кангрэса ЗША. Яе фонд налічвае 158 млн найменняў. Для таго каб проста прабегчыся поглядам па іх, вам спатрэбіцца больш за 130 гадоў жыцця.
  • Самыя малюсенькія бібліятэкі ў свеце знаходзяцца ў Нью-Ёрку, у іх ёсць месца толькі для аднаго чалавека. У жоўтым сховішчы — 40 кніг. Мэта міні-бібліятэкі — дапамагчы жыхарам мегаполіса адцягнуцца ад шалёнага рытму горада. Інавацыйная бібліятэка была створана з выкарыстаннем "ахоўнага" матэрыялу для кніг.
  • Самая высокая бібліятэка ў свеце размешчана ў гатэлі Шанхая, на вышыні 230 метраў. У фондзе захоўваюцца калекцыі кітайскіх і англійскіх твораў. Хоць плошча бібліятэкі ўсяго 57 квадратных метраў.
  • Самы першы бібліятэкар — грэчаскі крытык і каментатар Гамера — Зенадот.
  • Першая "бібліятэка на колах" узнікла ў 1857 годзе. Яна ездзіла па акругах Камбрыі. Ідэя такой бібліятэкі належала філантропу Джорджу Муру, які хацеў распаўсюджваць літаратуру сярод простых людзей.
  • Часцей за ўсё ў бібліятэках здзяйсняюць крадзеж Бібліі або Кнігі рэкордаў Гінеса.
  • У Германіі ёсць бібліятэкі мастацтва, дзе можна заплаціць пару еўра і ўзяць любую карціну мясцовага мастака на месяц.
  • Калі вы апублікуеце кнігу ў Нарвегіі, то ўрад выкупіць 1000 копій і адправіць іх ва ўсе бібліятэкі краіны.
  • Бібліятэка Гарвардскага ўніверсітэта можа пахваліцца калекцыяй кніг у вокладцы з чалавечай скуры.
  • У адным з аэрапортаў Амстэрдама працуе "даверная" бібліятэка. Там няма ні бібліятэкара, ні перыяду вяртання. Калі чалавек захоча забраць кнігу сабе, то ён павінен пакінуць іншую наўзамен.
109
  • Бібліятэка манастыра Святога Гала ў Швейцарыі
    © REUTERS / ARND WIEGMANN

    Бібліятэка манастыра Святога Гала - самая старажытная бібліятэка ў Швейцарыі.

  • Бібліятэка Джона Райландса ў Манчэстэры
    © REUTERS / PHIL NOBLE

    Бібліятэка Джона Райландса ў Манчэстэры.

  • Бібліятэка Інстытута правы Цюрыхскага ўніверсітэта
    © REUTERS / ARND WIEGMANN

    Бібліятэка Інстытута правы Цюрыхскага ўніверсітэта.

  • Бібліятэка Кангрэса ЗША
    © AFP 2020 / BRENDAN SMIALOWSKI

    Бібліятэка Кангрэса ЗША налічвае 158 млн найменняў. Для таго каб проста прабегчыся поглядам па іх, вам спатрэбіцца больш за 130 гадоў жыцця.

  • Бібліятэка Джорджа Пібадзі, Балтымор, ЗША
    © CC BY-SA 3.0 / Matthew Petroff

    Бібліятэка Джорджа Пібадзі, Балтымор, ЗША.

  • Нью-Ёркская публічная бібліятэка
    © AP / Seth Wenig

    Нью-Ёркская публічная бібліятэка - адна з найбуйнейшых бібліятэк свету. Акрамя таго, адна з найбуйнейшых навуковых бібліятэчных сістэм у свеце.

  • Бібліятэка Трыніці-каледжа ў Дубліне, Ірландыя
    © REUTERS / Clodagh Kilcoyne

    Бібліятэка Трыніці-каледжа ў Дубліне, Ірландыя.

  • Ватыканская апостальская бібліятэка
    © AP / Pier Paolo Cito

    Ватыканская апостальская бібліятэка - бібліятэка ў Ватыкане, якая валодае багатым зборам рукапісаў Сярэднявечча і эпохі Адраджэння.

  • Даследчая бібліятэка Рейксмюсеум
    © AP / Peter Dejong

    Даследчая бібліятэка Рейксмюсеум з'яўляецца найбуйнейшай бібліятэкай даследаванняў гісторыі мастацтваў у Нідэрландах і часткай мастацкага музея.

  • Гарадская бібліятэка Штутгарта
    © CC0 / Pixabay

    Гарадская бібліятэка Штутгарта пабудавана ў 2011 годзе.

  • Бібліятэка абацтва ў аўстрыйскім Адмонце
    © CC BY-SA 3.0 / Jorge Royan

    Бібліятэка абацтва ў аўстрыйскім Адмонце - адна з найбуйнейшых манастырскіх бібліятэк - яе даўжыня 72 м.

  • Партугальская каралеўская бібліятэка, Рыа-Дэ-Жанейра, Бразілія
    © CC BY 2.0 / Mayumi Ishikawa

    Партугальская каралеўская бібліятэка, Рыа-Дэ-Жанейра, Бразілія.

  • Бібліятэка Герцагіні Ганны Амаліі
    © AP / JENS MEYER

    Бібліятэка Герцагіні Ганны Амаліі ў Веймаре, Цюрынгія, Германія, змяшчае буйную калекцыю нямецкай літаратуры і гістарычных дакументаў.

Тэги:
бібліятэка
Вуж

Карона Змяінага цара і цмок-спакуснік: паданні на Змяінае свята

276
(абноўлена 12:18 25.09.2020)
У даўніну людзі верылі што 27 верасня змеі збіраюцца і разам сыходзяць у зімовую спячку, у сувязі з гэтым у лес імкнуліся не хадзіць.

Па народных паданнях, 27 верасня паўзуноў надзвычай шмат - яны збіраюцца разам, каб запаўзці глыбока ў лес і там легчы ў спячку. Людзі імкнуліся не хадзіць у лес або поле, таму што лічылася: калі змяя ўкусіць у гэты дзень, ніякія лекі не дапамогуць.

Асабліва сцерагліся гадзюк. Насамрэч, шмат дзе на беларускіх землях усіх паўзуноў называлі "вужамі", але калі сапраўдны вуж – істота бяскрыўдная і нават карысная, яд гадзюкі здольны забіць, таму іх знішчалі, а каб пазбегнуць укуса, перад тым, як ісці ў месцы, дзе водзяцца змеі, чыталі загавар. 

Вуж-дамавік аберагаў ад бяды

На беларускіх землях вужы здаўна лічыліся апекунамі дома і дамашніх жывёл. Ім пакідалі малако і ніколі не крыўдзілі, таму што верылі: такі жылец можа папярэдзіць пра няшчасце і нават дапамагчы знайсці скарб.

У хаце вуж жыў звычайна пад печчу. Раней, калі дзяцей саджалі снедаць на падлогу, ён мог выпаўзаць і есці з імі з адной міскі. Малыя гулялі з ім і вуж ніколі іх не крыўдзіў.

Жылі вужы і ў хляве, дзе нават маглі піць малако прама з каровінага вымя. Іх ні ў якім разе не праганялі, таму што па-перше, яны знішчалі грызуноў, якія маглі пераносіць хваробы, а па-другое, лічылася, што калі пазбавіць карову такога "сябра", у яе можа знікнуць малако.

Сыход вужа з хаты з'яўляўся перасцярогай гаспадарам пра нейкую бяду. Напрыклад, неўзабаве ў доме мог здарыцца пажар, або ў яго магла трапіць маланка.

Вужыны кароль, яго дачкі і чароўныя скарбы

Па легендах, вуж таксама мог дапамагчы гаспадару знайсці скарб. У некаторых мясцінах, калі дамашні вуж паміраў, з яго тлушчу рабілі свечку. Людзі верылі, што калі яе запаліць, з'явіцца цэлае змяінае войска на чале з Вужыным каралём, які пакажа, дзе схаваны скарб.

Калі Вужынага караля давадзілася сустрэць недзе ў лесе або полі, трэба было пакласці перад ім рушнік. Тады ён нібыта запаўзе на яго і пакіне сваю залатую карону. Але часта караля суправаджала яго світа, і вось гэтыя змеі зусім не былі бяспечнымі, таму тым, хто шукае клады, раілі насіць з сабой ясеневы кій – нібыта калі ўдарыць ім па клубку змей, яны разпаўзуцца, пакінуўшы свайго караля.

Нямала паданняў існуе і пра прыгожых дачок Змяінага цара – вужалак. Яны нібыта да паловы мелі выгляд прыгожых дзяўчын з доўгімі валасамі, а замест ног у іх быў хвост. Вужалкі любілі залатыя ўпрыгожваллі, а вось вопраткі не насілі ніякай. Да чалавечых дамоў вужалкі не набліжаліся, жылі глыбока ў лесе, каля вадаёмаў. Самі дачкі Вужынага цара не робяць чалавеку ніякай шкоды, але там, дзе яны жывуць, шмат змей. Лічылася, што калі чалавек знойдзе ўпрыгожванне вужалкі, яму больш не страшныя змяіныя ўкусы.

Жоўтыя плямы на галаве вужа - нібы завушніцы
© CC0 / Pixabay / JarkkoManty
Па легендзе, Вужалкі маглі ператварацца ў змей, а жоўтыя плямачкі па баках галавы нагадваюць залатыя завушніцы

Змей-волат і цмок-спакуснік

Існуюць на беларускіх землях паданні і пра велізарных змей, велічынёй з дом і нават больш. Па адной легендзе, у даўніну асілак змог перамагчы такога змея, парубіў яго на тры часткі і пахаваў іх асобна – так утварыліся вялікія курганы. Па іншай, людзі здолелі злавіць змея, але не забіць яго, і тады вырашылі закапаць вялізную пачвару. Але кожную раніцу яны знаходзілі зямлю раскіданай. І тады адзін чалавек узяў чорнага пеўня, запраг яго ў стары лапаць і ў ім прывёз да звязанага змея зямлі. Тры разы хадзіў ён так, і больш зямля са змея не асыпалася.

У адрозненні ад велізарнага змея (на вобраз якога, несумненна, аказала ўплыз хрысціянскае паданне пра змаганне святога Георгія з драконам), лятучы змей, цмок, мог пераўтварацца ў чалавека. Паўставаў ён звычайна ў абліччы барадатага мужчыны або прыгожага хлопца. Калі дзяўчына закахалася ў такога, яна неўзабаве памірала.

У абліччы змея цмока ўяўлялі велізарным, памерам з дом, да таго ж, у яго магло быць шмат галоў – некаторыя легенды налічвалі да 12.

Свайму гаспадару цмок прыносіў багацце, але гэтыя грошы лічыліся нешчаслівымі. Часта цмок увогуле асацыюецца з вобразам чорта або Люцыфера, які ненавідзіць усе божыя стварэнні. Падчас навальніцы цмок хаваецца ў дупле старога дуба, таму маланка святога Пятра часцей за ўсё трапляе менавіта ў гэта дрэва.

276
Тэги:
Традыцыі і абрады, змяя
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў