Свае сталовыя прадметы майстар робіць з ранняга ўзросту, а настаўнікамі яго былі мясцовыя рамеснікі.
Акрамя драўляных лыжак Пётр зрабіў скульптуру анёла, якая стаіць у яго ў кутку каля абраза, батлейку для музея і розныя ўпрыгажэнні для дома. Майстар таксама збірае летапіс сваёй вёскі і спявае ў хоры.
Лыжку яго працы вы адразу зможаце адрозніць ад любой іншай. На іх ажываюць казачныя персанажы, насельнікі суседніх лясоў, палёў і рэк: совы і качкі, зайцы і лісы, суседскі сабачка і злоўлены нядаўна ў возеры шчупак.
Пётр Друсь сябра клуба "Ля возера" з 1989 года і майстар мастацкай апрацоўкі дрэва.
Улюбёны выраб майстра - лыжка побытавага прызначэння, упрыгожаная разьбой.
Выразае таксама фігуркі жывёл, скульптуру невялікага аб'ёму.
Лыжку яго працы вы адразу зможаце адрозніць ад любой іншай.
На іх ажываюць самыя розныя персанажы.
Акрамя драўляных лыжак Пётр зрабіў скульптуру анёла.
Свае сталовыя прадметы Пётр робіць толькі з ліпы.
Пры дапамозе сякеры і некалькіх самаробных разцоў ён стварае прыгожыя рэчы.
Лыжкі яго працы ёсць не толькі ў аднавяскоўцаў, а нават у прыватных калекцыях.
Тэхналогія вырабу сапраўдных беларускіх лыжак з дрэва засталася амаль нязменнай.
Свае сталовыя прадметы майстар робіць з ранняга ўзросту, а настаўнікамі яго былі мясцовыя рамеснікі.
Петр Друсь акрамя вырабу лыжак таксама збірае летапіс сваёй вёскі і спявае ў хоры.
Снегапад працягваўся некалькі дзён. І атрымаўся сапраўдны цуд і белая снежная казка!
Глядзіце кадры заснежанай вёскі ў фотастужцы Sputnik.
Чытайце таксама:
Студзень жыхары вёскі Лынтупы Пастаўскага раёна сустрэлі ў беленькім і чысценькім пасёлку.
Шпацыр па зімовым лесе.
Калі атрымалася зляпіць снегавіка, значыць зіма ўдалася.
Зімовая яблыня.
Капліцы каталіцкіх могілак у Лынтупах.
Снегапад працягваўся некалькі дзён.
Лынтупы пад снегам.
У садзе ўсё замёрла ў чаканні лета.
Многія дамы замкнутыя і забітыя да вясны.
Дзякуючы снегу беларускія краявіды сталі светлымі і сапраўды зімовымі.
Прапануем вам паглядзець на самых прыгожых птушак Беларусі. Некаторыя з іх, нажаль, сустракаюцца сёння зусім рэдка - напрыклад, сіваваронкі, - іншыя ж побач з намі вельмі часта - як, напрыклад, дзятлы.
Паглядзіце гэтыя фатаграфіі і закахайцеся ў птушак гэтак жа, як мы.
Зімародак ў Беларусі - нешматлікі від. Гняздуецца на рэках Буг, Іслач, Нёман, Сож. У 2016 годзе гэты госць з тропікаў стаў сімвалам Валожынскага раёна, дзе знаходзіцца Налібоцкая пушча.
Даўгахвостая сініца, або апалоўнік - пухнаты ружавата-белы шарык з доўгім хвастом, самая дробная птушка Беларусі. Цалкам магчыма, яна стане птушкай 2021 года ў Беларусі, так як перамагла ў народным галасаванні.
Залацістыя шчуркі - адны з самых яркіх птушачак не толькі ў Беларусі, але і ў Еўропе. Гэтыя красуні пачалі гнездавацца на тэрыторыі Беларусі толькі адносна нядаўна - у 1980-х гадах. Гэтая птушачка б'е злоўленую казурку аб цвёрдую паверхню і старанна расціскае, каб не быць уджаленай пры праглынанні, а крылы і хітынавы панцыр насякомых пазней вырыгвае ў выглядзе маленькіх шарыкаў.
Белая блакітніца - беласнежна-блакітная - крыху менш за вялікую сініцу, але крыху буйнейшая за блакітніцу, жыве ў пойменных лясах з густым падлескам.
Чорнагаловы шчыгел - самая маляўнічая птушачка. Яркі і прыкметны, залаты ўюрок (так яго называюць англічане) быў птушкай 2018 года ў Беларусі. Шчыглы выбіраюць для гнездавання зялёныя насаджэнні ў прыдарожнай паласе, паркі, скверы, таму пакутуюць ад актыўнай абрэзкі дрэў.
Пералётная птушка сіваваронка з вельмі прыгожым зелянява-блакітным з пералівамі і іржава-карычневым апярэннем гняздуецца ў дуплах і сілкуецца буйнымі казуркамі. З-за зарастання лугоў кожная сустрэча з сіваваронкай сёння стала вялікай рэдкасцю, ужо ў бліжэйшыя гады гэты від можа цалкам знікнуць з тэрыторыі Беларусі.
Стыляга удод любіць прылятаць на поўдзень нашай краіны. Ахвотна селіцца ў разрэджаных дубровах, ва ўзлесках саспелых хваёвых бароў. Нярэдка выяўляецца па рачных поймах з ўчасткамі алешніку або асобнымі старымі дрэвамі.
А як вам гэты прыгажун? Чырвоны каршун гняздуецца толькі ў параўнальна мала закранутых дзейнасцю чалавека кутках паўднёва-заходняй частцы рэспублікі. Па тэрыторыі Беларусі праходзіць паўночна-ўсходняя мяжа арэала гэтага драпежніка.
Гэтая драпежная прыгажуня - рэдкая птушка ў нашых краях. Але ўсё ж сіпуха залятае на гнездаванне на поўнач і ўсход Беларусі.
Стройная вытанчаная варакушка гняздуецца ў хмызняках па берагах вадаёмаў, жыве скрытна і спявае пераважна ўвечары і ўначы. Самец "носіць" на грудзях яркае блакітнае кашне.
Вялікага пярэстага дзятла можна сустрэць практычна ў любым месцы, дзе ёсць дрэвы. Гэта самы звычайны прадстаўнік сямейства на тэрыторыі Беларусі. Але ж гэта не значыць, што ён не варты быць уключаным у топ самых прыгожых птушак.
Шпака ў Беларусі можна ўбачыць вельмі часта, але прыгледзьцеся: які прыгажун!
МІНСК, 19 сту – Sputnik. Матэрыялы справы па забойстве журналіста Паўла Шарамета Міністэрства замежных спраў Беларусі гатова прадаставіць украінскаму боку, па лініі адпаведных службаў яны ўжо перададзены Польшчы, Літве і Германіі, заявіў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.
Раней у СМІ была апублікавана інфармацыя, што Ігар Макар - экс-баец спецыяльнага падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз" - даў паказанні ў Кіеве па справе Шарамета з-за новых падрабязнасцей, якія ўзніклі ў сувязі з публікацыяй аўдыёзапісу 2012 года, дзе нібыта фігуруюць беларускія спецслужбы.
Глаз зазначыў, што Макар "даўно ўсім знаёмы, таму МЗС з пэўным скепсісам назіраў за ўсёй валтузнёй, якая раскруцілася вакол яго выказванняў".
Ён асабліва адзначыў рэакцыю ўкраінскіх калег, якія, па яго словах, ледзь не вырашылі выбудаваць на гэтым цэлае новае расследаванне "выключна па палітычных прычынах".
Глаз пацвердзіў, што Макар тройчы звяртаўся ў беларускае пасольства ў Літве летам 2020 года, аднак пераследваў відавочныя ашуканскія мэты.
"І з гэтых зваротаў зусім зразумелы ўсе яго матывы. Але мы цярпліва чакалі, калі ж да нас устаноўленым парадкам звернецца ўкраінскі бок па прававую дапамогу, як ён і заяўляў, каб правесці аб'ектыўную праверку", - сказаў Глаз.
Ён падкрэсліў, што да беларускага боку так ніхто і не звярнуўся, таму, паводле яго слоў, узнікаюць слушныя сумневы ў іх жаданні быць аб'ектыўнымі.
"Па лініі адпаведных службаў матэрыялы перададзены Польшчы, Літве і Германіі. У выпадку паступлення гатовы разгледзець і зварот украінскага боку", - дадаў Глаз.
Шарамет загінуў чатыры гады таму, 20 ліпеня 2016 года, у Кіеве ў выніку выбуху аўтамабіля. Паводле інфармацыі МУС Украіны, бомба знаходзілася пад машынай і кіравалася дыстанцыйна.
Па версіі следчых, сяржант Узброеных сіл Украіны Андрэй Антоненка быў арганізатарам забойства Шарамета, а выканаўцам - дзіцячы ўрач Юлія Кузьменка. Па версіі следства, яна закладвала ўзрыўчатку пад аўто разам з Антоненкам.
Аб затрыманні падазроных стала вядома ў снежні 2019 года. Кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў тады заявіў, што Нацпаліцыя затрымала трох падазроных. Усяго да забойства, па версіі следства, датычны па меншай меры пяць чалавек.
Чытайце таксама: