Тры дні весялосці: як Магілёў адсвяткаваў 750-годдзе

22
(абноўлена 15:26 03.07.2017)
  • Каля гасцініцы Магілёў усталявалі вялікую скульптуру льва, які віншаваў гараджан са святам.
  • Горад у гэтыя дні нагадваў вялізны пахучы батанічны сад: клумбы мільгалі кветкамі высаджанымі ў выглядзе розных тэматычных кампазіцый.
  • Да святочнай праграмы падышлі грунтоўна, размеркаваўшы праграму мерапрыемстваў на тры дні
  • Гарадскія крамы ўпрыгожылі вітрыны тэматычнымі прынтамі і плакатамі, а ў продажы з'явілася сувенірная прадукцыя на святочную тэматыку.
  • Сквер імя Герцэна стаў пляцоўкай для Дзён хлеба і марозіва, а таксама месцам прыцягнення для ўсіх ласуноў горада.
  • Трдзельнік - гэта выпечка з дражджавога цеста, намотваецца на пожаг і выпякаецца на грылі. Рыхтавалі страву прама ў парку, а ад жадаючых паспрабаваць ласунак не было адбою.
  • Невялікія канцэртныя праграмы праходзілі ў некалькіх частках горада, арыентаваліся не толькі на дарослых, але і на маленькіх гараджан.
  • Падземны пераход каля перасячэння Пушкінскага праспекта і вуліцы Чалюскінцаў ператварыўся ў выставу рэтрафотаздымкаў Магілёва.
  • Надвор'е ў святочныя дні выдалася пераменлівае, аднак нават праліўны дождж не прымусіў адмовіцца магілёўцаў ад планаў.
  • Увечары была арганізавана вялікая канцэртная праграма, хэдлайнерам якой стаў гурт J:МОРС.
  • На плошчы Славы сабралася некалькі тысяч чалавек, а прымыкаючая да яе вуліца Першамайская на цэлы дзень была зачыненая для аўтамабільнага руху.
  • Лёгкаатлетычны прабег, прысвечаны 750-годдзю Магілёва, адкрывалі людзі з абмежаванымі магчымасцямі.
  • Для розных узроставых катэгорый прадугледжана некалькі дыстанцый. Напрыклад, для маленькіх удзельнікаў - 750 метраў, а для дарослых - 1267, што адпавядае даце першай згадкі Магілёва ў летапісе.
  • Апоўначы горад ахутаны туманам ад піратэхнічнага шоу. Задаволеныя жыхары і госці Магілёва вяртаюцца дадому.
Тры дні запар Магілёў гучаў, танчыў, разрываўся грукатам салютаў і пераліваўся ад вулічных упрыгожванняў: у гэтым годзе яму спаўняецца 750 гадоў. Глядзіце фотастужку Sputnik, як святкавалі юбілей у абласным цэнтры.

Свята стала інтэрнацыянальным — у ім прымалі ўдзел паўтары сотні гасцей з усіх гарадоў-пабрацімаў і гарадоў-партнёраў.

Горад старанна рыхтаваўся да важнай даты, а праграма мерапрыемстваў уключала ў сябе ўсе віды культурнай і спартыўнай актыўнасці.

Канцэртныя пляцоўкі размясцілі не толькі ў цэнтры, але і ў жылых раёнах. Яркім акцэнтам стала маштабнае піратэхнічнае шоу — падарунак Магілёву ад Кітая.

22
  • Каля гасцініцы Магілёў усталявалі вялікую скульптуру льва, які віншаваў гараджан са святам.
    © Sputnik / Марина Серебрякова

    Каля гасцініцы "Магілёў" усталявалі вялікую скульптуру льва, які віншаваў гараджан са святам.

  • Горад у гэтыя дні нагадваў вялізны пахучы батанічны сад: клумбы мільгалі кветкамі высаджанымі ў выглядзе розных тэматычных кампазіцый.
    © Sputnik / Марина Серебрякова

    Горад у гэтыя дні нагадваў вялізны пахучы батанічны сад: клумбы мільгалі кветкамі, высаджанымі ў выглядзе розных тэматычных кампазіцый.

  • Да святочнай праграмы падышлі грунтоўна, размеркаваўшы праграму мерапрыемстваў на тры дні
    © Sputnik / Марина Серебрякова

    Да святочнай праграмы падышлі грунтоўна, размеркаваўшы праграму мерапрыемстваў на тры дні. Расклад вісеў амаль ва ўсіх грамадскіх месцах, таму жыхары і госці Магілёва маглі выбраць забаву на любы густ.

  • Гарадскія крамы ўпрыгожылі вітрыны тэматычнымі прынтамі і плакатамі, а ў продажы з'явілася сувенірная прадукцыя на святочную тэматыку.
    © Sputnik / Марина Серебрякова

    Гарадскія крамы ўпрыгожылі вітрыны тэматычнымі прынтамі і плакатамі, а ў продажы з'явілася сувенірная прадукцыя на святочную тэматыку.

  • Сквер імя Герцэна стаў пляцоўкай для Дзён хлеба і марозіва, а таксама месцам прыцягнення для ўсіх ласуноў горада.
    © Sputnik / Марина Серебрякова

    Сквер імя Герцэна стаў пляцоўкай для "Дзён хлеба і марозіва", а таксама месцам прыцягнення для ўсіх ласуноў горада.

  • Трдзельнік - гэта выпечка з дражджавога цеста, намотваецца на пожаг і выпякаецца на грылі. Рыхтавалі страву прама ў парку, а ад жадаючых паспрабаваць ласунак не было адбою.
    © Sputnik / Марина Серебрякова

    Трдзельнік - гэта выпечка з дражджавога цеста, намотваецца на пожаг і выпякаецца на грылі. Рыхтавалі страву прама ў парку, а ад жадаючых паспрабаваць ласунак не было адбою.

  • Невялікія канцэртныя праграмы праходзілі ў некалькіх частках горада, арыентаваліся не толькі на дарослых, але і на маленькіх гараджан.
    © Sputnik / Марина Серебрякова

    Невялікія канцэртныя праграмы праходзілі ў некалькіх частках горада, арыентаваліся не толькі на дарослых, але і на маленькіх гараджан.

  • Падземны пераход каля перасячэння Пушкінскага праспекта і вуліцы Чалюскінцаў ператварыўся ў выставу рэтрафотаздымкаў Магілёва.
    © Sputnik / Марина Серебрякова

    Падземны пераход каля перасячэння Пушкінскага праспекта і вуліцы Чалюскінцаў ператварыўся ў выставу рэтрафотаздымкаў Магілёва.

  • Надвор'е ў святочныя дні выдалася пераменлівае, аднак нават праліўны дождж не прымусіў адмовіцца магілёўцаў ад планаў.
    © Sputnik / Марина Серебрякова

    Надвор'е ў святочныя дні выдалася пераменлівае, аднак нават праліўны дождж не прымусіў адмовіцца магілёўцаў ад планаў.

  • Увечары была арганізавана вялікая канцэртная праграма, хэдлайнерам якой стаў гурт J:МОРС.
    © Sputnik / Марина Серебрякова

    Увечары была арганізавана вялікая канцэртная праграма, хэдлайнерам якой стаў гурт J:МОРС.

  • На плошчы Славы сабралася некалькі тысяч чалавек, а прымыкаючая да яе вуліца Першамайская на цэлы дзень была зачыненая для аўтамабільнага руху.
    © Sputnik / Марина Серебрякова

    На плошчы Славы сабралася некалькі тысяч чалавек, а прымыкаючая да яе вуліца Першамайская на цэлы дзень была зачыненая для аўтамабільнага руху.

  • Лёгкаатлетычны прабег, прысвечаны 750-годдзю Магілёва, адкрывалі людзі з абмежаванымі магчымасцямі.
    © Sputnik / Марина Серебрякова

    Лёгкаатлетычны прабег, прысвечаны 750-годдзю Магілёва, адкрывалі людзі з абмежаванымі магчымасцямі.

  • Для розных узроставых катэгорый прадугледжана некалькі дыстанцый. Напрыклад, для маленькіх удзельнікаў - 750 метраў, а для дарослых - 1267, што адпавядае даце першай згадкі Магілёва ў летапісе.
    © Sputnik / Марина Серебрякова

    Для розных узроставых катэгорый прадугледжана некалькі дыстанцый. Напрыклад, для маленькіх удзельнікаў - 750 метраў, а для дарослых - 1267, што адпавядае даце першай згадкі Магілёва ў летапісе.

  • Апоўначы горад ахутаны туманам ад піратэхнічнага шоу. Задаволеныя жыхары і госці Магілёва вяртаюцца дадому.
    © Sputnik / Марина Серебрякова

    Апоўначы горад ахутаны туманам ад піратэхнічнага шоу. Задаволеныя жыхары і госці Магілёва вяртаюцца дадому.

Тэги:
свята, Магілёў
Каментары