Viva Braslav: музыка, лета і актыўны адпачынак

462
(абноўлена 18:11 24.07.2017)
  • Фестываль Viva Braslav у пяты раз прайшоў на цэнтральным пляжы Браслава 22-23 ліпеня
  • Viva Braslav - вельмі папулярны фестываль сярод моладзі.
  • Арганізатары намагаліся зрабіць усё магчымае, каб гасцям было весела, цікава і пры гэтым камфортна
  • Добрая арганізацыя, якасны гук і атмасфера свабоды з кожным годам вабіць на фестываль усё большую колькасцю людзей.
  • Адна з галоўных ідэй фестывалю - актыўны і здаровы адпачынак.
  • У гасцей оупэн-эіра была магчымасць зладзіць аглядную экскурсію на верталёце над краявідамі Браслава.
  • Viva Braslav лічыцца аднім з найбуйнейшых беларускіх летніх фестываляў - штогод яго наведвае ўсё большая колькасць людзей.
  • Бадмінтон, футбол і валейбол стварылі па-сапраўднаму летнюю атмасферу.
  • Сёлета на фестывалі працаваў пашыраны ў параўнанні з леташнім оупэн-эірам фуд-корт - ежы хапіла ўсім.
  • Viva Braslav-2017.
  • Наведвальнікі фестывалю каталіся на яхтах...
  • ...стваралі графіці...
  • ...змагаліся ў зорбах.
  • На фестывалі працавала каля 20 забаўляльных пляцовак.
  • Госці маглі зрабіць фота на памяць у адмысловай фотазоне, але большасць абірала звычайнае сэлфі.
  • Viva Braslav-2017.
  • У гэтым годзе на мерапрыемстве выступілі IOWA, Swanky Tunes, L'One, Vicetone, Макс Барскіх, Без билета і іншыя артысты.
  • На фестываль з Мінска прывезлі 13 грузавікоў святла, гуку і іншага абсталявання.
  • На фестывалі выступлі музыкі з Беларусі, Расіі і Украіны.
  • Добрае надвор'е спрыяла стварэнню сяброўскай атмасферы.
  • Viva Braslav-2017.
  • Выступленне гурта Iowa на фестывалі Viva Braslav-2017.
  • Viva Braslav-2017.
  • У мерапрыемстве ўзялі ўдзел ды-джэі сусветнага ўзроўню.
Фестываль Viva Braslav можна назваць самым летнім беларускім фестывалем – возера і пляж, сонца і якасны гук найлепшым чынам спрыяюць добраму адпачынку. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як бавілі час госці оупэн-эіра на гэтых выхадных.

Пяты фестываль Viva Braslav прайшоў на цэнтральным пляжы Браслава 22 ліпеня, у музычным марафоне ўзялі ўдзел IOWA, "Без билета", Макс Барскіх, l'one, Vicetone, Swanky Tunes і іншыя артысты.

Фестываль доўжыўся з 10-й раніцы 22 ліпеня да 5-й раніцы 23-га, на фестываль прывязлі з Мінска 13 грузавікоў святлавога і гукавога абсталявання.

Арганізатары зрабілі акцэнт на актыўны адпачынак — для гасцей працавалі валейбольная пляцоўка, лунапарк, скаладром, водныя атракцыёны і авіязабавы. 

462
Тэги:
Оупэн-эір, Фестываль, Viva Braslav, Беларусь
Каментары