Плантацыя знаходзіцца ў вёсцы Высокае Столінскага раёна (3-4 км ад Альшан). Буякі тут вырошчваюць больш за сем гадоў.
У мінулым годзе асноўным пакупніком ягад былі беларускія фармацэўтычныя і касметычныя кампаніі. У гэтым вялікую цікавасць праяўляюць расійскія фірмы.
Буякі вельмі дарагая і карысная ягада. Выкарыстоўваецца для вытворчасці вітамінаў і касметыкі, лекаў.
Ягада любіць вільготную і кіслую глебу, таму мясцовыя фермеры прыдумалі цэлую сістэму арашэння.
Каб не шкодзілі птушкі — не дзяўблі і не псавалі ягады — кусцікі накрываюць спецыяльнай сеткай. На спякоце працаваць пад гэтай сеткай вельмі цяжка — няма ветру, і спякота ўзмацняецца.
Збіраць буякі прыязджаюць часцяком цэлымі сем'ямі. Тут і моладзь, і пенсіянеры, і студэнты, і школьнікі. Працуе больш прыезджых — у мясцовых альшанцаў хапае сваіх клопатаў у гародах і цяпліцах.
Калі не ленавацца, то на ягадах за 3-4 тыдні збору можна зарабіць нармальныя грошы.
"Альшаны" - буйнейшая на Палессі фермерская гаспадарка.
Буякі тут вырошчваюць больш за сем гадоў.
Кусцікі накрываюць спецыяльнай сеткай.
Ягада любіць вільготную і кіслую глебу, таму мясцовыя фермеры прыдумалі цэлую сістэму арашэння.
Плантацыя знаходзіцца ў вёсцы Высокае Столінскага раёна (3-4 км ад Альшан).
Буякі вельмі дарагая і карысная ягада.
Збіраць буякі прыязджаюць часцяком цэлымі сем'ямі.
Тут і моладзь, і пенсіянеры, і студэнты, і школьнікі.
Працуе больш прыезджых - у мясцовых альшанцаў хапае сваіх клопатаў на гародах і цяпліцах.
Буякамі не супраць паласавацца птушкі.
Каб яны не шкодзілі - не дзяўблі і не псавалі ягады - кусцікі закрываюць сеткай.
Буякі - ягада сямейства брусніц, бліжэйшая сваячка чарніц, смачная, духмяная і вельмі карысная.
У "Альшанах" буякі пасаджаны на плошчы 10 га.
Збор ідзе і пад пякучым сонцам.
Калі не ленавацца, то на ягадах за 3-4 тыдні збору можна зарабіць нармальныя грошы.
Раней на ферме вырошчвалі цюльпаны, агуркі і грыбы.
Зараз тут вырошчваюцца розныя гатункі яблыкаў, груш, сліў, чарэшні.
У мінулым годзе асноўным пакупніком ягад былі беларускія фармацэўтычныя і касметычныя кампаніі. У гэтым вялікую цікавасць праяўляюць расійскія фірмы.
На спякоце працаваць пад гэтай сеткай вельмі цяжка - няма ветру, і спякота ўзмацняецца.
Ягады тут жа ссыпают ў скрыні.
Буякі выкарыстоўваецца для вытворчасці вітамінаў і касметыкі, лекаў.
У Мінску на рынках ягада прадаецца ад 12 да 14 рублёў за кілаграм.
Колькасць ахвяр землятрусу на востраве Сулавесі і паводак на Калімантане па дадзеных на 18 студзеня склала 96 чалавек, каля 70 тысяч інданезійцаў засталіся без прытулку.
Ахвярамі паводак у правінцыі Паўднёвы Калімантан, якія распачаліся 14 студзеня пасля праліўных дажджоў, сталі пятнаццаць чалавек. Аказалася затоплена каля 25 тысяч дамоў. 40 тысяч чалавек вымушаны былі пакінуць свае дамы.
А 15 студзеня ў правінцыі Заходні Сулавесі адбыўся землятрус магнітудай 6,2, у выніку якога 81 чалавек загінуў, сотні атрымалі раненні. Каля 28 тысяч інданезійцаў засталіся без даху над галавой і размешчаны ў цэнтрах эвакуацыі. Землятрусам разбурана больш за 1150 будынкаў, у тым ліку пяць школ і бальніца.
На наступны дзень пасля землятрусу ў Інданезіі адбылося вывяржэнне вулкана Семеру, які выкінуў попел і дым на 5,6 км. А 18 студзеня пачаў вывяргаць гарачыя аблокі вулкан Мерапі: за шэсць гадзiн зафіксавана 36 вывяржэнняў лавы. Абодва вулканы знаходзяцца на інданезійскім востраве Ява.
Інданезія размешчана на Ціхаакіянскім "вогненным кальцы", дзе сутыкаюцца тэктанічныя пліты, выклікаючы частую вулканічную актыўнасць і землятрусы. Семеру - адно з самых папулярных турыстычных напрамкаў Інданезіі, самы высокі і самы актыўны вулкан Явы. У мінулы раз вулкан вывяргаўся ў снежні 2020 года. Апошняе вывяржэнне вулкана Мерапі было зафіксавана 4 студзеня 2021 года.
Глядзіце таксама:
Разбураны будынак офіса губернатара правінцыі Заходні Сулавесі пасля землятрусу ў Мамуджу, Інданезія, 16 студзеня 2021 года.
Землятрусы прывялі да разбурэння больш за 1150 будынкаў, у тым ліку пяці школ.
Інданэзійскія паліцейскія з сабакам-сышчыкам аглядаюць разбураны будынак шпіталя.
Будынак бальніцы абрынуўся ў выніку землятрусу ў Мамуджу, Заходні Сулавесі, Інданезія, 16 студзеня 2021 года.
81 чалавек загінуў, сотні атрымалі раненні ў выніку землятрусу магнітудай 6,2 у інданезійскай правінцыі Заходні Сулавесі, які адбыўся 15 студзеня.
Каля 28 тысяч інданезійцаў пакінулі дамы і размешчаны ў цэнтрах эвакуацыі ў правінцыі Заходні Сулавесі і акрузе Маджэне.
Дзяўчынка ў часовым лагеры для пацярпелых у выніку землятрусу ў Мамуджу, Інданезія.
Ратавальнікі эвакуіруюць жыхароў вёскі на гумавай лодцы ў затопленым раёне Танах Лаўт. 15 чалавек сталі ахвярамі паводак у правінцыі Паўднёвы Калімантан, што распачаліся 14 студзеня пасля праліўных дажджоў.
Аказалася затоплена каля 25 тысяч дамоў. 40 тысяч чалавек, ратуючыся ад паводкі, былі эвакуіраваны.
Мясцовыя жыхары, якія пацярпелі ад паводкі, у чарзе па дапамогу ў акрузе Банджар, правінцыя Паўднёвы Калімантан, Інданезія, 18 студзеня 2021 года.
Людзі стаяць у чарзе па дапамогу на стадыёне Манакара пасля землятрусу ў Мамуджу, правінцыя Заходні Сулавесі, Інданезія, 17 студзеня.
На наступны дзень пасля землятрусу ў Інданезіі адбылося вывяржэнне вулкана Семеру, які выкінуў попел і дым прыкладна на 5,6 км у неба над Явай, самым густанаселеных востравам краіны.
Нацагентства па ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў папярэдзіла жыхароў, якія жывуць на схілах гары, аб магчымай небяспецы з-за вулканічнай актыўнасці, якая працягваецца.
Вёска Лумаджанг, Усходняя Ява, пад попелам вулкана Семеру 17 студзеня 2021 года пасля вывяржэння.
18 студзеня пачаў вывяргаць гарачыя аблокі вулкан Мерапі, які знаходзіцца на востраве Ява. Вулкан выкінуў слуп попелу на вышыню 50 метраў. За шэсць гадзiн зафіксавана 36 вывяржэнняў лавы. Патокі лавы сцякаюць па паўднёва-заходнім схіле вулкана Мерапі прыкладна на 1000 метраў.
А, сапраўды, не толькі людзі, але і многія жывёлы вельмі любяць гуляць у беласнежных камяках.
Глядзіце ў нашай фотастужцы, як шчыра радуюцца снегу звяркі ў розных краінах, у тым ліку і ў нашай.
Глядзіце таксама:
Кошка можа не любіць ваду, але снег - гэта зусім іншае.
Сабака рады снежнаму надвор'ю.
Сабака гуляе з палкай на заснежаным двары.
Конь на заснежаным полі.
Сабакі гуляюць у снезе.
Хаскі ляжыць у снезе.
Сабака пароды камандор рады снегу.
Авечкі на заснежаным полі.
Кошку больш звыкла бачыць ля батарэі, чым у снезе.
Прабежка па снезе.
Сабака аблізваецца падчас снегападу.
Свіння з задавальненнем рые снег.
Сабака гуляе ў снезе.
Конь ловіць языком снег.
Сабакі гуляюць у снезе.
Такім пухнатым кошкам валяцца на снезе адно задавальненне.
Насустрач снегу.
Кошка і сабака гуляюць у снезе.
Сабака злізвае сняжынку з носа.
Каціныя сляды.
МІНСК, 27 сту – Sputnik. Грамадзяне Беларусі змогуць лятаць у Расію пры наяўнасці адмоўных тэстаў на каронавірус, адпаведнае распараджэнне апублікавана на афіцыйным прававым інтэрнэт-партале РФ.
Вынікі ПЦР-даследаванняў неабходна будзе загрузіць у мабільную праграму "Падарожнічаю без COVID-19".
Раней Расія прымала авіярэйсы з Беларусі толькі праз аэрапорт Дамадзедава, цяпер беларусам будуць даступны 20 пунктаў паветранага пропуску РФ.
Распараджэнне будзе дзейнічаць з 1 лютага да 1 сакавіка 2021 года. Аналагічныя меры распаўсюджваюцца і на грамадзян Арменіі.
Праграма "Падарожнічаю без COVID-19" знаходзіць бліжэйшыя медыцынскія ўстановы, у якіх можна здаць аналіз на каронавірус перад падарожжам. У базе дадзеных праграмы - лабараторыі краін ЕўрАзЭС.
Пасля таго, як чалавек здасць ПЦР-тэст, вынікі даследаванняў будуць загружаны ў "Падарожнічаю без COVID-19" у выглядзе QR-кода. Пры перасячэнне мяжы дастаткова будзе толькі прасканаваць гэты код.
Чытайце таксама: