Фестываль "Шлях вікінгаў": бітва на Нямізе, спякота і музычны open-air

948
(абноўлена 00:30 21.08.2017)
  • Фестываль Шлях вікінгаў
  • Фестываль Шлях вікінгаў
  • Фестываль Шлях вікінгаў
  • Фестываль Шлях вікінгаў
  • Фестываль Шлях вікінгаў
  • Фестываль Шлях вікінгаў
  • Фестываль Шлях вікінгаў
  • Фестываль Шлях вікінгаў
  • Фестываль Шлях вікінгаў
  • Фестываль Шлях вікінгаў
  • Фестываль Шлях вікінгаў
  • Фестываль Шлях вікінгаў
  • Фестываль Шлях вікінгаў
  • Фестываль Шлях вікінгаў
  • Фестываль Шлях вікінгаў
  • Выступленні шатландскіх горцаў з кожным фестывалем прыцягваюць да сябе ўсё больш гледачоў.
  • Фестываль Шлях вікінгаў
  • Фестываль Шлях вікінгаў
  • Фестываль Шлях вікінгаў
  • Войска киевского князя спускаются на минские земли
  • Фестываль Шлях вікінгаў
  • Фестываль Шлях вікінгаў
  • Фестываль Шлях вікінгаў
  • Фестываль Шлях вікінгаў
  • Фестываль Шлях вікінгаў
  • Фестываль Шлях вікінгаў
  • Фестываль Шлях вікінгаў
Гасцям фестывалю паказалі рэканструкцыю бітвы на Нямізе ў незвыйчайнай інтэрпрытацыі, выступленні шатландскіх горцаў і вялікі фолк-метал канцэрт.

Фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Шлях вікінгаў" праходзіць на гэтых выхадных у інтэрактыўным музеі гісторыі Сула. 

Open air прысвечаны шляху з "варагаў у грэкі", а яго кульмінацыйнай часткай стала гістарычная рэканструкцыія бітвы на Нямізе.

Як прайшоў фестываль Шлях вікінгаў
© Sputnik Юлія Хвошч / Міхаіл Луханін

 Фестываль падзелены на два тэматычныя блокі — ваенна гістарычны і музычны. У канцэртнай праграме ўзялі ўдзел Sakramant, Folcore, "Племя" і іншыя гурты фолк-кірунку.

На фестывалі працавалі дзве канцэртныя пляцоўкі. Адна з іх размяшчалася прама ў горадзе рамеснікаў, што максімальна набліжала гасцей да эпохі ранняга сярэднявечча. Наведвальнікі спявалі песні разам з музыкамі, якія ўдзельнічалі ў майстар-класах па сярэднявечных танцах.    

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як праходзіў фестываль і як змагаліся са спякотай наведвальнікі Сулы і рэканструктары.

948
  • Фестываль Шлях вікінгаў
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Фестываль "Шлях вікінгаў" прайшоў 19-20 жніўня ў парку гісторыі "Сула".

  • Фестываль Шлях вікінгаў
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Не гледзячы на спякоту, вікінгі былі пры поўным убранні.

  • Фестываль Шлях вікінгаў
    © Sputnik Юлія Хвошч

    І праяўлялі неверагодную вытрымку і мужнасць у барацьбе са спякотай.

  • Фестываль Шлях вікінгаў
    © Sputnik Юлія Хвошч

    На фестывалі працаваў горад майстроў, ладзіліся майстар-класы па старадаўніх рамёствах.

  • Фестываль Шлях вікінгаў
    © Sputnik Юлія Хвошч

    На мерапрыемстве можна было пакаштаваць сапраўднага хатняга квасу, які вырабляюць па старадаўніх рэцэптах.

  • Фестываль Шлях вікінгаў
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Акрамя тэатралізаванай пастаноўкі бітвы на Нямізе, наведвальнікі фестывалю ўбачылі адзіночныя паядынкі і паядынкі ў фармаце 5 на 5.

  • Фестываль Шлях вікінгаў
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Фестывалі гістарычнай рэканстукцыі апазіцыянуць сябе як сямейныя.

  • Фестываль Шлях вікінгаў
    © Sputnik Юлія Хвошч

    У фестывалі ўзяло ўдзел каля 150 рэканструктараў.

  • Фестываль Шлях вікінгаў
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Спаборніцтвы праходзілі цягам дня амаль без перапынку.

  • Фестываль Шлях вікінгаў
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Бліжэй да абеду спякота ўзяла верх над большасцю наведвальнікаў.

  • Фестываль Шлях вікінгаў
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Арганізатары падрыхтаваліся да спякоты і зладзілі пляж на беразе Сулы.

  • Фестываль Шлях вікінгаў
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Блізкасць вады стала сапраўдным ратаваннем ад спякоты.

  • Фестываль Шлях вікінгаў
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Фестываль "Шлях вікінгаў"

  • Фестываль Шлях вікінгаў
    © Sputnik Юлія Хвошч

    На фестывалі можна было набыць самыя незвычайныя сувеніры.

  • Фестываль Шлях вікінгаў
    © Sputnik Юлія Хвошч

    На фестывалі працавалі дзве сцэны. Адна з іх, так званы кромлех, размяшчалася ў гарадку рамеснікаў.

  • Выступленні шатландскіх горцаў з кожным фестывалем прыцягваюць да сябе ўсё больш гледачоў.
    © Sputnik Юлия Хвощ

    Выступленні шатландскіх горцаў з кожным фестывалем прыцягваюць да сябе ўсё больш гледачоў.

  • Фестываль Шлях вікінгаў
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Незвычайныя госці таксама цікавіліся падзеямі 1067 года.

  • Фестываль Шлях вікінгаў
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Рэканструкцыя бітвы на Нямізе - галоўная частка ваенна-гістарычнага блоку фестываля.

  • Фестываль Шлях вікінгаў
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Ладзячы рэканструкцыю бітвы на Нямізе, арганізатары адмыслова адыйшлі ад гістарычных фактаў і паказалі сваю версію падзей 1067-га года.

  • Войска киевского князя спускаются на минские земли
    © Sputnik Юлия Хвощ

    Войскі кіеўскага князя падыходзяць да зямель, дзе, паводле падання, стаяў горад Менск.

  • Фестываль Шлях вікінгаў
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Захопнікі бяруць у палон мірных жыхароў.

  • Фестываль Шлях вікінгаў
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Музычная праграма фестывалю распачалася а 18-й гадзіне.

  • Фестываль Шлях вікінгаў
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Усе госці парку гісторыі Сула тут жа кінуліся ў пляс.

  • Фестываль Шлях вікінгаў
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Частка рэканструкатараў прыехала з дзецьмі. Відаць, што дзецям ужо прывіта любоў да гісторыі.

  • Фестываль Шлях вікінгаў
    © Sputnik Юлія Хвошч

    У парку гісторыі Сула.

  • Фестываль Шлях вікінгаў
    © Sputnik Юлія Хвошч

    На фестывалі выступілі фолк-метал гурты с Беларусі, Украіны і Расіі.

  • Фестываль Шлях вікінгаў
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Выступленне гурта "Племя", як заўжды, уразіла ўсіх наведвальнікаў сваёй відовішчнасцю.

Тэги:
путь викингов, Фестываль гістарычнай рэканструкцыі, Фестываль, Шлях вікінгаў, Парк-музей інтэрактыўнай гісторыі "Сула", Беларусь
По теме
Вікінгі, уланы, шляхта – адзін дзень з фестывалю "Бітва чатырох эпох"
"Наш Грунвальд-2017": сапраўдныя бітвы, шчырыя эмоцыі

Прыгажосць і грацыя: захапляемся беларускімі конямі

52
(абноўлена 17:11 23.10.2020)
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коней купляюць у асноўным беларусы.
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
Напэўна няма на свеце чалавека, які не быў бы зачараваны прыгажосцю каня, не любаващся яго грацыяй, дакладнасцю і правільнасцю рухаў.

Адзін з такіх людзей - Мікалай Ажог, цяпер пенсіянер, а ў мінулым стагоддзі старшыня аднаго з самых рэнтабельных калгасаў Беларусі "Палеская Ніва" Столінскага раёна. На рэспубліканскай выставе племянной жывёлагадоўлі, якая праходзіла ў Брэсце ў 1998 годзе, ён прапанаваў юнай расіянцы, выпускніцы Новасібірскага Дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Марыне стаць разам з ім стваральнікам коннага завода на базе сваёй гаспадаркі.

Справа ў тым, што 1992 годзе Марына, ураджэнка Краснаярскага краю, па спецыяльнасці заатэхнік, трапіла пры апошнім саюзным размеркаванні НДАУ ў Ганцавіцкі раён, дзе і працавала з коньмі. З тых часоў Марына Ярмоліч з'яўляецца нязменным кіраўніком аднаго з лепшых у краіне конезаводаў у вёсцы Рамель Столінскага раёна.

Зараз тут змяшчаецца больш за 300 коней, у большай частцы беларускай запражной пароды. Аднак спецыялісты прадпрыемства вырошчваюць і ўнікальных коней, напрыклад, спартыўны конь пароды галандскі цеплакроўны (KWPN) Інфларанц народжаная ў Галандыі і набыта за 15 тысяч еўра. Другі вараны прыгажун Сансіс набыты палескімі заатэхнікамі ў Германіі за 5 тысяч еўра.

Увогуле ў рэмельскіх конегадоўцаў добры густ. Услухайцеся, якія прыгожыя імёны ў цяперашніх лепшых коней конезавода: Інфант, Попел, Алімпіяда, Абляпіха, Лісма, Грэйс, Лісяня, Праталінка, Балівар.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik лепшыя кадры з коньмі - гонарам конезаводчыкаў беларускай фермы.

52
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    На конеферме ў ААТ "Палеская ніва" разводзяць коней ужо больш за 20 гадоў.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Ферма размешчана на Століншчыне.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Зараз тут змяшчаецца больш за 300 коней, у большай частцы беларускай запражнай пароды.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Аднак спецыялісты прадпрыемства вырошчваюць і іншых унікальных коней.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Напрыклад, спартыўная конь пароды галандскі цеплакроўны (KWPN) Інфларанц, аматар водных працэдур, народжаны ў Галандыі і набыты за 15 тысяч еўра.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Другі вараны прыгажун Сансіс набыты палескімі заатэхнікамі ў Германіі за 5 тысяч еўра.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Конеферма ў ААТ "Палеская ніва" была створана з мэтай развядзення і рэалізацыі племянных і спартыўных коней высокай якасці.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Трэнер Наталля Малішэўская любіць пакатацца верхам на Сангрыі.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Увогуле ў рэмельскіх конегадоўцаў добры густ.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Услухайцеся, якія прыгожыя імёны ў цяперашніх лепшых коней конезавода: Інфант, Попел, Алімпіяда, Абляпіха, Лісма, Грэйс, Праталінка, Балівар.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Працаўніца конезавода Лілія Вітун любіць сваіх падапечных.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Коні тут ёсць тракененскай, латвійскай пароды.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Коней вырошчваюць на продаж.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Тут наладжаны поўны цыкл ўзнаўлення коней з арганізацыяй вырошчвання і пачатковага трэнінгу маладняку.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Многія з гэтых коней займаюць першыя месцы на конных выставах у Беларусі і Расіі, удзельнічаюць у розных дысцыплінах коннага спорту.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Напэўна няма на свеце чалавека, які не быў бы зачараваны прыгажосцю каня.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Беларуская запражная парода коней была зарэгістраваная ў 2000 годзе, хоць планамерная работа па селекцыі гэтых коней вялася больш за сто гадоў.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Буланы жарабец Кветка нарадзіўся ў Віцебскай вобласці на племферме ААТ "Навасёлкі-Лучай" ў 2009 годзе. Па бацькоўскім баку ён праўнук знакамітага чэмпіёна ВДНХ 1961 года.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    На конеферме ён з'явіўся ў мінулым годзе. У гэтым годзе нарадзілася першая дачка Кветкі Грацыя.

  • Коней купляюць у асноўным беларусы.
    © Sputnik Виктор Драчев

    Коней купляюць у асноўным беларусы.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Як прыватнікі - для аграсядзібаў і пракату, так і спартсмены - верхавых коней для выездкі, канкура і трохбор'я.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Прадаць каня за мяжу амаль немагчыма: гэта - адзінкавы тавар, да якога акрамя ўсіх дакументаў прыкладаюцца яшчэ і ветэрынарныя аналізы, многія з якіх можна правесці толькі за мяжой і за немалыя грошы.

Тэги:
Жывёлы, Беларусь

Як выглядае цёплы кастрычнік на Палессі

28
(абноўлена 16:01 21.10.2020)
  • Восень на Палессі
  • Восень на Палессі
  • Восень на Палессі
  • Восень на Палессі
  • Восень на Палессі
  • Восень на Палессі
  • Восень на Палессі
  • Восень на Палессі
  • Восень на Палессі
  • Восень на Палессі
  • Восень на Палессі
  • Восень на Палессі
  • Восень на Палессі
  • Восень на Палессі
  • Восень на Палессі
  • Восень на Палессі
Беларускае Палессе - дзіўны край, які захаваў сваю самабытнасць. Яму пасуюць усе поры года, але восень тут выглядае асабліва цёпла і ярка.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik палескія замалёўкі з берагоў Прыпяці: яркі ўраджай восені і сельскія жыхары, залатое лісце паркаў і гарэзлівая дзятва, насельнікі лесу і раннія закаты.

Глядзіце таксама:

28
  • Восень на Палессі
    © Sputnik Виктор Драчев

    Ранак на Палессі.

  • Восень на Палессі
    © Sputnik Виктор Драчев

    Руды ліс - сімвал восені.

  • Восень на Палессі
    © Sputnik Виктор Драчев

    Кастрычнік выдаўся цёплым і сонечным.

  • Восень на Палессі
    © Sputnik Виктор Драчев

    Палессе - асаблівы рэгіён Беларусі, які захаваў сваю аўтэнтычнасць.

  • Восень на Палессі
    © Sputnik Виктор Драчев

    Ураджай грыбоў у вёсцы Юркавічы.

  • Восень на Палессі
    © Sputnik Виктор Драчев

    Вясковыя насельнікі Палесся.

  • Восень на Палессі
    © Sputnik Виктор Драчев

    Яркія харчы на зіму.

  • Восень на Палессі
    © Sputnik Виктор Драчев

    Гарбузы ў вёсцы Хлупін.

  • Восень на Палессі
    © Sputnik Виктор Драчев

    На беразе Прыпяці.

  • Восень на Палессі
    © Sputnik Виктор Драчев

    Парк у Жыткавічах.

  • Восень на Палессі
    © Sputnik Виктор Драчев

    Школьніцы шпацыруюць ў парку "Востраў дзяцінства".

  • Восень на Палессі
    © Sputnik Виктор Драчев

    Дзеці гуляюць пасля ўрокаў.

  • Восень на Палессі
    © Sputnik Виктор Драчев

    Школьны аўтобус.

  • Восень на Палессі
    © Sputnik Виктор Драчев

    Залаты анёл.

  • Восень на Палессі
    © Sputnik Виктор Драчев

    Палескія закаты.

  • Восень на Палессі
    © Sputnik Виктор Драчев

    Такія ціхія восеньскія вечары могуць быць толькі тут.

Тэги:
Палессе
На беразе Бярэзіны знайшлі ўнікальны шлем

"Шлем Марзалюка" атрымаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

0
(абноўлена 17:37 28.10.2020)
У красавіку мінулага года ў Бабруйску на беразе Бярэзіны знайшлі шлем X-XI стагоддзяў, які паспелі абвясціць шлемам полацкага князя Ізяслава. Што вядома пра артэфакт, разбіраўся Sputnik.

Нядаўна стала вядома, што ў кастрычніку на пасяджэнні Беларускага рэспубліканскага навукова-метадычнага савета было прынята рашэнне аб прысваенні шлему, знойдзенаму ў Бабруйску, статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Адразу пасля таго, як у красавіку ў ходзе работ па паглыбленні дна ракі ў затоцы правага берага Бярэзіны, быў знойдзены сярэднявечны шлем, да вывучэння знаходкі падключыўся дэпутат і па шчаслівым збегу абставінаў археолаг Ігар Марзалюк.

Дзякуючы яго намаганням шлем быў перададзены кваліфікаваным спецыялістам на рэстаўрацыю ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Гісторыкі прыйшлі да высновы, што дадзены артэфакт з'яўляецца нічым іншым, як помнікам зброевага мастацтва Х-ХІ стагоддзяў.

Ігар Марзалюк выказаў здагадку, што гэты статусны прадмет належаў Ізяславу, сыну полацкай князёўны Рагнеды і кіеўскага князя Уладзіміра.

Шлем, пячатка і экспедыцыя

"Менавіта такія шлемы называлі залатымі. Такія шлемы належалі, як правіла, менавіта тым, хто кіраваў дружынай, як правіла, першым у бой ішоў князь.

Усё гэта дазваляе казаць, што гэта ўнікальная рэч, якая, безумоўна, належала чалавеку з высокім сацыяльным статусам", - тлумачыў Ігар Марзалюк.

Па версіі беларускіх гісторыкаў, шлем, знойдзены ў Бабруйску, быў зроблены ў Скандынавіі, а затым ужо прывезены ў Беларусь па старажытным гандлёвым шляху "з варагаў у грэкі".

Родапачынальнік дынастыі полацкіх князёў Ізяслаў памёр прыблізна на пачатку XI стагоддзя, але інфармацыі пра месца яго пахавання няма. Адзінай вядомай археалагічнай знаходкай, якая пэўна звязана з яго імем, з'яўляецца пячатка з надпісам князь Ізяслаў і горад Полацак. У 1954 годзе яна была знойдзена на раскопках у Ноўгарадзе. Цікава, што на пячатцы таксама намаляваны трызубец - радавы знак Рурыкавічаў.

Князь Ізяслаў вядомы не толькі як палітык, які здолеў аднавіць разбураны яго бацькам Полацк, але і як дзед Усяслава Чарадзея. Пры кіраванні апошняга ў горадзе быў узведзены Сафійскі сабор як сімвал магутнасці княства.

Погляд з Кіева на бабруйскі шлем

У сваю чаргу кандыдат гістарычных навук, выкладчык кафедры гісторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Кіеўскага нацыянальнага універсітэта Арцём Папакін распавёў, што знаходка сапраўды унікальная для Беларусі, але ні пра якую сенсацыі не можа ісці і гаворкі.

"Вось так ствараюцца міфы. Цудоўнай захаванасці шлем тыпу "Чорная Магіла" (курган пад Чарнігавам, які, на думку даследчыкаў, з'яўляецца помнікам эпохі вікінгаў - Sputnik), знойдзены ў Бярэзіне каля Бабруйска - адзіная знаходка такога тыпу на тэрыторыі Беларусі - "спрытным рухам рукі" ператварылася ў шлем Ізяслава Уладзіміравіча і адначасова ў сімвал беларускай дзяржаўнасці. Разам з тым агучылі няправільную колькасць шлемаў гэтага тыпу (ужо вядома больш за 40 цэлых і фрагментаў), недарэчна параўналі з "шапкай Манамаха" і прыпісалі аўтарства выраба скандынавам", - лічыць украінскі гісторык.

Паводле яго слоў, "ні пра якую прывязку да гістарычных асобаў гаворкі быць не можа. Гэтыя шлемы разам з арабскім срэбрам і іншымі рэчамі ўсходняга паходжання распаўсюджваліся ў Х стагоддзі ў многіх рэгіёнах ваенна-гандлёвай актыўнасці ўсходніх вікінгаў: у Ноўгарадзе, Сярэднім Падняпроўі, Прусіі і Вялікай Польшчы".

Спецыяліст па гісторыі зброі упэўнены, што бабруйскі шлем варта разглядаць у кантэксце такіх знаходак, як Брылеўскі скарб (знойдзены ў Барысаўскім раёне і адносіцца да IX стагоддзя і эпохі вікінгаў - Sputnik), месца яго знаходкі паказвае не на цэнтр княжацкай улады, а на гандлёвы і ваенны шлях па Дняпры да Балтыкі.

Рэха ўнікальнай знаходкі

У маі бягучага года непадалёк ад таго месца, дзе быў знойдзены адзіны ў Беларусі шлем тыпу "Чорная магіла", атрымалася знайсці меч эпохі высокага Сярэднявечча.

Средневековый меч найден в Бобруйске на берегу Березины
© Photo : Николай Силков
Сярэднявечны меч знойдзены ў Бабруйску на беразе Бярэзіны

"Гэты меч датуецца XI-XIII стагоддзямі і адносіцца да поствікінгскай эпохі. На дзяржальні захаваліся сляды серабрэння. Стан для археалагічнага артэфакта ў яго добры", - распавёў гісторык Мікалай Сілкоў.

У цэлым меч захаваўся амаль цалкам і толькі часткова згублена лязо. Гэта дазваляе яго датаваць і аднесці да пэўнага тыпу.

Пры гэтым ён удакладніў, што цяпер меч пры захаванасці каля 80% адсоткаў важыць прыблізна 1,2 кілаграма і мае даўжыню ў 70 сантыметраў. На жаль, нельга вызначыць дакладна, дзе быў выраблены меч.

"Меч трэба чысціць і рэстаўраваць, тады можна будзе вызначыць ўсё больш дакладна. Пакуль можна казаць толькі пра тое, што ён належаў або князю ці дружынніку. Простыя воіны ў гэты час былі ўзброены дзідай і сякерай", - падкрэсліў гісторык.

Знойдзеныя ў Бабруйску шлем і меч, могуць быць паміж сабой звязаныя, таму што маглі існаваць у адзін час. Абедзве знаходкі вельмі статутныя, але сур'ёзных доказаў гэтаму пакуль няма.

0
Тэги:
Бабруйск