"Чарка-шкварка на Суле": гісторыя кухні, шляхта і музыка

434
(абноўлена 11:34 03.10.2017)
  • Чарка-шкварка на Суле
  • Чарка-шкварка на Суле
  • Чарка-шкварка на Суле
  • Чарка-шкварка на Суле
  • Чарка-шкварка на Суле
  • Чарка-шкварка на Суле
  • Чарка-шкварка на Суле
  • Чарка-шкварка на Суле
  • Чарка-шкварка на Суле
  • Чарка-шкварка на Суле
  • Чарка-шкварка на Суле
  • Чарка-шкварка на Суле
  • Чарка-шкварка на Суле
  • Чарка-шкварка на Суле
  • Чарка-шкварка на Суле
  • Чарка-шкварка на Суле
  • Чарка-шкварка на Суле
  • Чарка-шкварка на Суле
  • Чарка-шкварка на Суле
  • Чарка-шкварка на Суле
  • Чарка-шкварка на Суле
  • Чарка-шкварка на Суле
  • Чарка-шкварка на Суле
  • Чарка-шкварка на Суле
  • Чарка-шкварка на Суле
Фестываль беларускай традыцыйнай кухні прайшоў у парку-музеі інтэрактыўнай гісторыі "Сула" ў суботу, глядзіце ў фотастужцы, як праходзіў фестываль.

Фестываль "Чарка-шкварка на Суле" лічыцца не столькі фестывалем беларускай кухні, сколькі кухні тутэйшай — цягам стагоддзяў яна ўвабрала ў сябе рысы габрэйскай, татарскай і нават шатландскай кухняў.

Сёлета фестываль быў прысвечаны эпосе беларускай шляхты — XVI-XVII стагоддзям.

На фестывалі працавалі пляцоўкі з татарскай, габрэйскай, ліцвінскай і шкоцкай кухняй. Можна было завітаць і на "шляхетны пір", і на "сялянскі падворак", і пакаштаваць арыстакратычнай ежы і напояў, каб даведацца, чым сілкаваліся простыя людзі на Беларусі колькі стагоддзяў таму.

На канцэртнай пляцоўцы фестывалю выступілі гурты "Арацэя", "Млын Сонца" і "Нагуаль".

Глядзіце ў фотастужцы, як праходзіла мерапрыемства. 

434
  • Чарка-шкварка на Суле
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Фестываль беларускай традыцыйнай кухні прайшоў у парку-музеі інтэрактыўнай гісторыі Сула ў мінулую суботу.

  • Чарка-шкварка на Суле
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Сёлета фестываль быў прысвечаны кухне шляхецкай эпохі - XVI-XVII стагоддзяў.

  • Чарка-шкварка на Суле
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Такую кольскасць людзей у шляхецкіх убраннях можна сустрэць, бадай, толькі ў Суле. На фота - вядоўца фестывалю.

  • Чарка-шкварка на Суле
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Шляхцічы крочуць на пір.

  • Чарка-шкварка на Суле
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Вось так раней піравала беларуская шляхта - святочны стол быў усталяваны ў Каралеўскай асамблеі парку. Дарэчы, усе прадукты на стале цалкам натуральныя.

  • Чарка-шкварка на Суле
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Кожны, хто завітаў у Каралеўскую асамблею, мог пакаштаваць арыстакратычнай ежы.

  • Чарка-шкварка на Суле
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Ці арыстакратычных напояў.

  • Чарка-шкварка на Суле
    © Sputnik Юлія Хвошч

    У Суле можна было паназіраць, як шляхцічы не толькі піравалі, але і змагаліся.

  • Чарка-шкварка на Суле
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Сялянская кухня беларусаў таксама была прадстаўлена на фестывалі.

  • Чарка-шкварка на Суле
    © Sputnik Юлія Хвошч

    У Суле працаваў кірмаш рамеснікаў.

  • Чарка-шкварка на Суле
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Усе вырабы - ручной працы.

  • Чарка-шкварка на Суле
    © Sputnik Юлія Хвошч

    На фестывалі ў суботу можна было пазнаёміцца з татарскай кухняй - гэты народ таксама ў свой час паўплываў на фарміраванне беларускай культуры.

  • Чарка-шкварка на Суле
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Ладзіліся шматлікія майстар-класы па прыгатаванні страў кухняў розных народаў.

  • Чарка-шкварка на Суле
    © Sputnik Юлія Хвошч

    У Бальнай зале была прадстаўлена ліцвінская кухня. Дарэчы, менавіта гэтая пляцоўка вабіла большую колькасць гасцей фестывалю.

  • Чарка-шкварка на Суле
    © Sputnik Юлія Хвошч

    У Суле паказалі, што аб'ядноўвае беларускую і шатландскую культуру - лагер шкотаў таксама быў прадстаўлены на фестывалі.

  • Чарка-шкварка на Суле
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Гледачам паказалі, як у Шатландыі ішлі ў бой.

  • Чарка-шкварка на Суле
    © Sputnik Юлія Хвошч

    І як каралі дэзерціраў.

  • Чарка-шкварка на Суле
    © Sputnik Юлія Хвошч

    У конкурсе на прыгатаванне стравы беларускай кухні з прапанаваных прадуктаў удзельнічалі тры каманды з ліку гасцей фестывалю, сярод канкурсантаў былі і госці са Швейцарыі.

  • Чарка-шкварка на Суле
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Кожны каштаваў тое, што атрымалася, і галасаваў за лепшую каманду.

  • Чарка-шкварка на Суле
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Падчас выступлення гурта "Арацэя" наведвальнікі фэсту вывучалі старажытныя беларускія танцы.

  • Чарка-шкварка на Суле
    © Sputnik Юлія Хвошч

    І вадзілі карагоды.

  • Чарка-шкварка на Суле
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Шляхецкая эпоха ў беларускай гісторыі - самая рамантычная.

  • Чарка-шкварка на Суле
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Хэдлайнерам канцэртнай часткі фестывалю стаў гурт "Нагуаль".

  • Чарка-шкварка на Суле
    © Sputnik Юлія Хвошч

    У музыкаў вельмі шмат прыхільнікаў самых розных узростаў.

  • Чарка-шкварка на Суле
    © Sputnik Юлія Хвошч

    "Нагуаль" выканалі колькі песень з габрэйскімі і румынскімі матывамі, што прыйшлося вельмі да спадобы гасцям фестывалю.

Тэги:
Нацыянальная кухня, Чарка-шкварка на Суле, Парк-музей інтэрактыўнай гісторыі "Сула", Беларусь