Фота

Беларускія ўдзельніцы "Ты супер! Танцы" весяліліся на праекце

Падпісацца
Міжнародны праект "Ты супер! Танцы" стартаваў у пачатку верасня. Беларусь на ім прадстаўлялі Марыя Радзівонава і Караліна Тамашэвіч. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, з кім пазнаёміліся нашыя канкурсанткі і што ўбачылі.

Удзельніцы падчас конкурсу "Ты супер! Танцы" не толькі спаборнічалі ў харэаграфічным мастацтве, але і наведвалі самыя разнастайныя славутасці і сустракаліся з вядомымі людзьмі.

Марыя Радзівонава і Караліна Тамашэвіч змаглі паўдзельнічаць у майстар-класе ад балета "Тодэс", сустрэцца з Анатолем Васэрманам, даведацца сакрэты майстэрства ад знакамітай балерыны Любові Андрэевай.

У перапынках паміж рэпетыцыямі дзеці гулялі па Маскве, Санкт-Пецярбургу, знаёміліся з гісторыяй у Царскім сяле. А пасля наведвання оперы "Калядная казка" юныя танцоўшчыкі сустрэліся з праслаўленым дырыжорам Валерыем Гергіевым.

Sputnik сабраў лепшыя моманты з падарожжаў і сустрэч беларускіх удзельніц міжнароднага праекта "Ты супер! Танцы".

© Sputnik / Александр ГальперинУсе ўдзельнікі "Ты супер! Танцы" наведалі ў Санкт-Пецярбургу музей мініяцюр.
Усе ўдзельнікі Ты супер! Танцы наведалі ў Санкт-Пецярбургу музей мініяцюр - Sputnik Беларусь
1/13
Усе ўдзельнікі "Ты супер! Танцы" наведалі ў Санкт-Пецярбургу музей мініяцюр.
© Sputnik / Александр ГальперинМарыя Радзівонава і Караліна Тамашэвіч каля макета НПЗ.
Марыя Радзівонава і Караліна Тамашэвіч каля макета НПЗ - Sputnik Беларусь
2/13
Марыя Радзівонава і Караліна Тамашэвіч каля макета НПЗ.
© Sputnik / Александр ГальперинУдзельнікі патанчылі са знакамітай балерынай Любоўю Андрэевай.
Удзельнікі патанчылі са знакамітай балерынай Любоўю Андрэевай - Sputnik Беларусь
3/13
Удзельнікі патанчылі са знакамітай балерынай Любоўю Андрэевай.
© Sputnik / Александр ГальперинТаксама прыма-балерына падзялілася з удзельнікамі праекта прафесійнымі сакрэтамі.
Таксама прыма-балерына падзялілася з удзельнікамі праекта прафесійнымі сакрэтамі - Sputnik Беларусь
4/13
Таксама прыма-балерына падзялілася з удзельнікамі праекта прафесійнымі сакрэтамі.
© Sputnik / Александр ГальперинМаша Радзівонава прадэманстравала ўсім сваю гнуткасць і расцяжку, сеўшы на шпагат.
Маша Радзівонава прадэманстравала ўсім сваю гнуткасць і расцяжку, сеўшы на шпагат - Sputnik Беларусь
5/13
Маша Радзівонава прадэманстравала ўсім сваю гнуткасць і расцяжку, сеўшы на шпагат.
© Sputnik / Александр ГальперинВалерый Гергіеў растлумачыў дзецям, што, на яго погляд, дырыжаваць проста, трэба толькі разумець, як уладкаваны аркестр.
Валерый Гергіеў растлумачыў дзецям, што на яго погляд дырыжаваць проста, трэба толькі разумець як уладкаваны аркестр - Sputnik Беларусь
6/13
Валерый Гергіеў растлумачыў дзецям, што, на яго погляд, дырыжаваць проста, трэба толькі разумець, як уладкаваны аркестр.
© Sputnik / Александр ГальперинПерад сустрэчай са знакамітым дырыжорам хлопцы паглядзелі оперу "Калядная казка".
Перад сустрэчай са знакамітым дырыжорам хлопцы паглядзелі оперу Калядная казка - Sputnik Беларусь
7/13
Перад сустрэчай са знакамітым дырыжорам хлопцы паглядзелі оперу "Калядная казка".
© Sputnik / Александр ГальперинЦарскае сяло ўразіла ўдзельнікаў "Ты супер! Танцы" сваёй раскошай і веліччу.
Царскае сяло ўразіла ўдзельнікаў Ты супер! Танцы сваёй раскошай і веліччу - Sputnik Беларусь
8/13
Царскае сяло ўразіла ўдзельнікаў "Ты супер! Танцы" сваёй раскошай і веліччу.
© Sputnik / Александр ГальперинКараліна Тамашэвіч не хавае свайго захаплення ад палацаў у Царскім сяле.
Караліна Тамашэвіч не хавае свайго захаплення ад палацаў у Царскім сяле - Sputnik Беларусь
9/13
Караліна Тамашэвіч не хавае свайго захаплення ад палацаў у Царскім сяле.
© Sputnik / Александр ГальперинЗнаёміцца з гісторыяй палаца хлопцам дапамагаў аўдыягід і раскошныя экспанаты.
Знаёміцца з гісторыяй палаца хлопцам дапамагаў аўдыягід і раскошныя экспанаты - Sputnik Беларусь
10/13
Знаёміцца з гісторыяй палаца хлопцам дапамагаў аўдыягід і раскошныя экспанаты.
© Sputnik / Александр ГальперинЭкспазіцыя ў Царскім сяле ўключае ў сябе сапраўдныя гістарычныя дакументы і лісты.
Экспазіцыя ў Царскім сяле ўключае ў сябе сапраўдныя гістарычныя дакументы і лісты - Sputnik Беларусь
11/13
Экспазіцыя ў Царскім сяле ўключае ў сябе сапраўдныя гістарычныя дакументы і лісты.
© Sputnik / Александр ГальперинІ, вядома, новымі фота з месца, якое дыхае гісторыяй, трэба падзяліцца ў сацыяльных сетках.
І, вядома, новымі фота з месца, якое дыхае гісторыяй, трэба падзяліцца ў сацыяльных сетках - Sputnik Беларусь
12/13
І, вядома, новымі фота з месца, якое дыхае гісторыяй, трэба падзяліцца ў сацыяльных сетках.
© Sputnik / Александр ГальперинПалац настолькі вялікі, што па ім можна шпацыраваць гадзінамі, а на лаве разглядаць пакоі больш зручна.
Палац настолькі вялікі, што па ім можна шпацыраваць гадзінамі, а на лаве разглядаць пакоі больш зручна - Sputnik Беларусь
13/13
Палац настолькі вялікі, што па ім можна шпацыраваць гадзінамі, а на лаве разглядаць пакоі больш зручна.
Стужка навiн
0