Зімовыя архідэі пахнуць карамеллю

100
(абноўлена 13:02 11.02.2018)
  • У трапічных лясах кветкі падобныя да матылькоў, а матылькі - да кветак.
  • Зігапеталум Макея (лат. Zygopetalum mackayi) - духмяная архідэя са стракатымі пялёсткамі.
  • А так у Батанічным садзе вырошчваюць архідэі - з зусім маленькіх
  • Ванда гібрыдная
  • Brassocattleya Maikai
  • Архідэі - святлолюбівыя расліны.
  • Пры пасадцы архідэі важна правільна падабраць дрэнаж
  • Некаторыя архідэі маюць прыемны і вядомы кожнаму пах - мёду, карамелі.
  • Прожылкі на лісці нібы свецяцца золатам
  • Архідэі выдатна сябе адчуваюць на выставе - толькі спаборнічаюць, чый пах мацнейшы.
  • Архідэі могуць расці як на глебе, так і на іншых раслінах
  • У архідэй спецыфічныя карані - тоўстыя, круглявыя або плоскія, падобныя да прысосак.
  • Імі зручна чапляцца за любую паверхню, яны не засыхаюць на паветры, таму ў архідэй няма жыццёвай неабходнасці ў грунце.
  • У Батанічным садзе з архідэй склалі сапраўдную кампазіцыю
  • Адна з галоўных задач батанічных садоў па ўсім свеце - захаваць рэдкія і знікаючыя віды раслін, каб па магчымасці вяртаць іх у натуральнае асяроддзе.
  • Сады абменьваюцца фондамі, а таксама падтрымліваюць цесную сувязь з калекцыянерамі рэдкіх раслін, такім чынам у Батанічным садзе з'яўляюцца новыя і новыя віды.
  • На выставе Ад зімы да вясны прадстаўлены папаратнікі, кратоны з калекцыйных фондаў Цэнтральнага батанічнага саду
  • Смарагдавая папараць кідае мудрагелістыя ажурныя цені.
Кветкі, падобныя да матылькоў: глядзіце ў фотастужцы Sputnik, якія цудоўныя архідэі распусціліся ў Цэнтральным батанічным садзе.

За вокнамі гурбы, а ў Цэнтральным батанічным садзе квітнеюць і салодка пахнуць архідэі, а смарагдавая папараць кідае мудрагелістыя ажурныя цені. Радзіма гэтых раслін — трапічныя лясы, якіх з кожным годам становіцца ўсё менш: людзі адваёўваюць у прыроды тэрыторыю пад плантацыі, а ўнікальныя расліны гінуць, пазбаўляючыся звыклага асяроддзя. Адна з галоўных задач батанічных садоў па ўсім свеце — захаваць рэдкія і знікаючыя віды раслін, каб па магчымасці вяртаць іх у натуральнае асяроддзе. Сады абменьваюцца фондамі, а таксама падтрымліваюць цесную сувязь з калекцыянерамі рэдкіх раслін, такім чынам у Батанічным садзе з'яўляюцца новыя і новыя віды.

На выставе "Ад зімы да вясны" прадстаўлены архідэі, папаратнікі, кратоны з калекцыйных фондаў Цэнтральнага батанічнага саду, многія — у адзіным экземпляры. Некаторыя архідэі маюць прыемны і вядомы кожнаму пах — мёду, карамелі. У фондах Батанічнага саду, як у запасніках музея, знаходзіцца мноства цікавых раслін, недаступных для наведвальнікаў у звычайныя дні. Зірнуць на рэдкія асобнікі атрымаецца толькі на выставе, якая праходзіць з 10 лютага па 11 сакавіка. Тут можна ўбачыць самую маленькую архідэю, даведацца, як іх вырошчваюць, сагрэцца гарбатай і ўдыхнуць водары спецый.

100
  • У трапічных лясах кветкі падобныя да матылькоў, а матылькі - да кветак.
    © Sputnik Анастасия Волчок

    У трапічных лясах кветкі падобныя да матылькоў, а матылькі - да кветак.

  • Зігапеталум Макея (лат. Zygopetalum mackayi) - духмяная архідэя са стракатымі пялёсткамі.
    © Sputnik Анастасия Волчок

    Зігапеталум Макея (лат. Zygopetalum mackayi) - духмяная архідэя са стракатымі пялёсткамі.

  • А так у Батанічным садзе вырошчваюць архідэі - з зусім маленькіх
    © Sputnik Анастасия Волчок

    А так у Батанічным садзе вырошчваюць архідэі - з зусім маленькіх.

  • Ванда гібрыдная
    © Sputnik Анастасия Волчок

    Ванда гібрыдная.

  • Brassocattleya Maikai
    © Sputnik Анастасия Волчок

    Далікатная Brassocattleya Maikai.

  • Архідэі - святлолюбівыя расліны.
    © Sputnik Анастасия Волчок

    Архідэі - святлолюбівыя расліны.

  • Пры пасадцы архідэі важна правільна падабраць дрэнаж
    © Sputnik Анастасия Волчок

    Пры пасадцы архідэі важна правільна падабраць дрэнаж.

  • Некаторыя архідэі маюць прыемны і вядомы кожнаму пах - мёду, карамелі.
    © Sputnik Анастасия Волчок

    Некаторыя архідэі маюць прыемны і вядомы кожнаму пах - мёду, карамелі.

  • Прожылкі на лісці нібы свецяцца золатам
    © Sputnik Анастасия Волчок

    Прожылкі Анектахілуса, каштоўнай архідэі, на лісці нібы свецяцца золатам.

  • Архідэі выдатна сябе адчуваюць на выставе - толькі спаборнічаюць, чый пах мацнейшы.
    © Sputnik Анастасия Волчок

    Архідэі выдатна сябе адчуваюць на выставе - толькі спаборнічаюць, чый пах мацнейшы.

  • Архідэі могуць расці як на глебе, так і на іншых раслінах
    © Sputnik Анастасия Волчок

    Архідэі могуць расці як на глебе, так і на іншых раслінах.

  • У архідэй спецыфічныя карані - тоўстыя, круглявыя або плоскія, падобныя да прысосак.
    © Sputnik Анастасия Волчок

    У архідэй спецыфічныя карані - тоўстыя, круглявыя або плоскія, падобныя да прысосак.

  • Імі зручна чапляцца за любую паверхню, яны не засыхаюць на паветры, таму ў архідэй няма жыццёвай неабходнасці ў грунце.
    © Sputnik Анастасия Волчок

    Імі зручна чапляцца за любую паверхню, яны не засыхаюць на паветры, таму ў архідэй няма жыццёвай неабходнасці ў грунце.

  • У Батанічным садзе з архідэй склалі сапраўдную кампазіцыю
    © Sputnik Анастасия Волчок

    У Батанічным садзе з архідэй склалі сапраўдную кампазіцыю.

  • Адна з галоўных задач батанічных садоў па ўсім свеце - захаваць рэдкія і знікаючыя віды раслін, каб па магчымасці вяртаць іх у натуральнае асяроддзе.
    © Sputnik Анастасия Волчок

    Адна з галоўных задач батанічных садоў па ўсім свеце - захаваць рэдкія і знікаючыя віды раслін, каб па магчымасці вяртаць іх у натуральнае асяроддзе.

  • Сады абменьваюцца фондамі, а таксама падтрымліваюць цесную сувязь з калекцыянерамі рэдкіх раслін, такім чынам у Батанічным садзе з'яўляюцца новыя і новыя віды.
    © Sputnik Анастасия Волчок

    Сады абменьваюцца фондамі, а таксама падтрымліваюць цесную сувязь з калекцыянерамі рэдкіх раслін, такім чынам у Батанічным садзе з'яўляюцца новыя і новыя віды.

  • На выставе Ад зімы да вясны прадстаўлены папаратнікі, кратоны з калекцыйных фондаў Цэнтральнага батанічнага саду
    © Sputnik Анастасия Волчок

    На выставе "Ад зімы да вясны" прадстаўлены папаратнікі і кратоны з калекцыйных фондаў Цэнтральнага батанічнага саду.

  • Смарагдавая папараць кідае мудрагелістыя ажурныя цені.
    © Sputnik Анастасия Волчок

    Смарагдавая папараць кідае мудрагелістыя ажурныя цені.

Каментары