Ад Камароўкі да Аўтазавода: якім бачаць Мінск беларускія мастакі

128
(абноўлена 12:02 15.03.2018)
  • Выстава Наш горад Мінск у галерэі Прадмесце

  • Выстава Нашгорад Мінск у галерэі Прадмесце

Выставу ўрбаністычных пейзажаў сталіцы прадставілі ў гэлерэі "Прадмесце" ў знакамітым доме каля Троіцкага.

Старажылы Мінска з лёгкасцю пазнаюць на карцінах Чыжоўку, Камароўку, Ждановічы, вуліцу Сурганава і праспект Незалежнасці, панадворак кансерваторыі і раён Аўтазавода. Пейзажі расказваюць гісторыю Мінска пасля вайны і да нашых часоў.

Выстава жывапісу "Наш горад Мінск" сабрала на адной пляцоўцы выбітных беларускіх мастакоў. Леанід Шчамялёў і Май Данцыг суседнічаюць з Уладзімірам Стальмашонкам, Сяргеем Катковым і іншымі яркімі імёнамі.

Беларуская сталіца паўстае на карцінах рознай — шэрай і рознакаляровай, па-новаму бліскучай і разбуранай, летняй і зімовай, гістарычна дакладнай і фантазійнай. Самая "дарослая" карціна на выставе датуецца 1940 годам. Яна належыць пэнзлю Мікалая Дучыца і паказвае мінскія ўскраіны.

Як расказаў дырэктар галерэі Мікалай Сячко, карціны ў экспазіцыю патрапілі выпадкова: збіралі ўсё, што было магчыма. Уладальнікі — спаткаемцы, сябры і калекцыянеры творчасці беларускіх мастакоў, таму аб продажы карцін размова не ідзе.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, якім убачылі Мінск творцы за некалькі дзесяцігоддзяў яго існавання.

128
  • Выстава Наш горад Мінск у галерэі Прадмесце
    © Sputnik Алеся Шершнёва

    Выстава "Наш родны горад Мінск" адкрываецца для наведвальнікаў 15 сакавіка.

  • Выстава Наш горад Мінск у галерэі Прадмесце
    © Sputnik Алеся Шершнёва

    Урбаністычная пейзажы распавядаюць гісторыю Мінска пасля вайны і да нашых часоў.

  • Выстава Наш горад Мінск у галерэі Прадмесце
    © Sputnik Алеся Шершнёва

    Мінчане і госці сталіцы ўбачаць знакамітыя раёны і вуліцы - ад Аўтазавода да Ждановічаў.

  • Выстава Наш горад Мінск у галерэі Прадмесце
    © Sputnik Алеся Шершнёва

    Некаторыя мастакі адлюстроўваюць Мінск дакладна, другія - дадаюць пейзажам крыху фантазійнасці.

  • Выстава Наш горад Мінск у галерэі Прадмесце
    © Sputnik Алеся Шершнёва

    Беларуская сталіца паўстае на карцінах рознай.

  • Выстава Наш горад Мінск у галерэі Прадмесце
    © Sputnik Алеся Шершнёва

    Як расказаў дырэктар галерэі Мікалай Сячко, карціны ў экспазіцыю патрапілі выпадкова: збіралі ўсё, што было магчыма.

  • Выстава Наш горад Мінск у галерэі Прадмесце
    © Sputnik Алеся Шершнёва

    Сярод выбітных імёнаў беларускага мастацтва, творы якіх прадстаўлены на выставе, Леанід Шчамялёў, Уладзімір Стальмашонак, Сяргей Каткоў і іншыя.

  • Выстава Наш горад Мінск у галерэі Прадмесце
    © Sputnik Алеся Шершнёва

    Карціны ў экспазіцыю патрапілі выпадкова.

  • Выстава Наш горад Мінск у галерэі Прадмесце
    © Sputnik Алеся Шершнёва

    Уладальнікі – спаткаемцы, сябры і калекцыянеры творчасці беларускіх мастакоў.

  • Выстава Нашгорад Мінск у галерэі Прадмесце
    © Sputnik Алеся Шершнёва

    Самае цікавае для гасцей - адгадваць, якія мінскія мястэчкі адлюстраваны на карцінах.

  • Выстава Нашгорад Мінск у галерэі Прадмесце
    © Sputnik Алеся Шершнёва

    Некаторыя пазнаць лёгка...

  • Выстава Нашгорад Мінск у галерэі Прадмесце
    Алеся Шершнёва

    ...другія - складана.

  • Выстава Наш горад Мінск у галерэі Прадмесце
    © Sputnik Алеся Шершнёва

    Галерэя "Прадмесце" адкрылася ў 2016 годзе і з тых чаоў карыстаецца папулярнасцю ў сталічных аматараў мастацтва.

  • Выстава Наш горад Мінск у галерэі Прадмесце
    Алеся Шершнёва

    Тут - свая атмасфера, не такая, як у вялізных галерэях ці музеях.

  • Выстава Наш горад Мінск у галерэі Прадмесце
    Алеся Шершнёва

    Убачыць выставу наведвальнікі змогуць да 5 красавіка.

Тэги:
выстава, мастацтва, Май Данцыг, Леанід Шчамялёў, Мінск, Беларусь
Каментары