Каралеўскія гусары Стэфана Баторыя акружылі шведаў у Гродне

46
(абноўлена 15:05 30.04.2018)
  • Гістарычны лагер часоў караля Баторыя разгарнуўся ў дворыку Новага замка.
  • Шлем і дарагі плашч дазвалялі прымерыць кожнаму.
  • Бой на шаблях з каралеўскім гусарам.
  • Каралеўскія гусары насілі чырвоныя жупаны, пашытыя з самай дарагой на тыя часы тканіны.
  • На даспехах каралеўскіх гусар былі крыж і выява Маці Божай.
  • Справа - гусар ва ўборы для параднага выхаду, некаторыя з прысутных былі апяразаныя копіямі знакамітых слуцкіх паясоў.
  • Дзяцей частавалі цукеркамі.
  • Шведскае войска рыхтуецца да нападу.
  • Войска накіравалася на бітву толькі пасля малітвы.
  • На вайну - з музыкай. Польскае войска рыхтуецца да адпору шведаў.
  • Шведы пазніліся, таму шляхта паспела некалькі разоў падняць келіхі за здароўе караля.
  • Скрыжавалі дзіды і шаблі.
  • Каралеўскі гусар з супернікам.
  • Параненыя і забітыя падалі на зямлю.
  • Каралеўскае войска ўзяло ў акружэнне шведаў і атрымала перамогу.
Ваенна-гістарычны фестываль у Гродне сабраў клубы рэканструктараў з Польшчы, Беларусі і Чэхіі. Глядзіце фотастужку Sputnik, як праходзіла мерапрыемства.

На адзін дзень панадворак Новага замка ў Гродне ператварыўся ў сярэднявечны ваенны лагер. Тут праходзіў гістарычны фестываль "Дні Стэфана Баторыя".

На фэсце сабралася больш за 50 удзельнікаў клубаў, якія займаюцца рэканструкцыяй эпохі караля Стэфана Баторыя — з Польшчы, Беларусі і Чэхіі. У Гродне яны на адзін дзень разгарнулі палявы лагер і наладзілі рэканструкцыю бітвы сярэдзіны XVI стагоддзя.

Воіны і іх дамы размясціліся на лужку ва ўнутраным дворыку Новага замка. Уваход для гараджан і шматлікіх турыстаў быў вольны. Кожны мог бясплатна прымерыць касцюм польскай і беларускай шляхты, надзець шлем і нават патрымаць у руках шаблю.

Гасцям прапаноўвалі і больш актыўныя забавы — напрыклад, пазмагацца з навучаным гусарам на шаблях, праўда, не сапраўдных. Спадарожніцы гусараў прапаноўвалі паказаць крокі паланэза.

Самай відовішчнай стала рэканструкцыя бітвы. З аднаго боку змагаліся войскі шведаў і Радзівілаў, з другога боку — польска-літоўская армія гусараў. Гледачам паказалі не толькі баі, але і падрыхтоўку да іх. Напрыклад, абавязковай часткай стала малітва перад боем.

Бітва доўжылася не больш за пяць хвілін. На баку арміі Стэфана Баторыя з самага пачатку была перавага па сілах. Воіны смела ішлі адзін на аднаго з шаблямі, а ўмоўна параненыя і забітыя байцы падалі на зямлю.

У фінале бітвы шведы патрапілі ў акружэнне і вымушаныя былі здацца. Затым воіны, як і належыць на любой вайне, паднялі келіхі і разбрыліся абедаць у мясцовыя кафэ.

Гістарычны фестываль "Дні Стэфана Баторыя ў Гродне" праходзіць у трэці раз. Горад абраны не выпадкова — у канцы XVI стагоддзя Стары замак служыў каралеўскай рэзідэнцыяй Стэфана Баторыя. У гэтым годзе фестываль пашырыў межы. Пасля Гродна клубы выступяць у Міры, Лідзе і заедуць у Навагрудак.

46
  • Гістарычны лагер часоў караля Баторыя разгарнуўся ў дворыку Новага замка.
    © Sputnik / Инна Гришук

    Гістарычны лагер часоў караля Баторыя разгарнуўся ў дворыку Новага замка.

  • Шлем і дарагі плашч дазвалялі прымерыць кожнаму.
    © Sputnik / Инна Гришук

    Шлем і дарагі плашч дазвалялі прымерыць кожнаму.

  • Бой на шаблях з каралеўскім гусарам.
    © Sputnik / Инна Гришук

    Бой на шаблях з каралеўскім гусарам.

  • Каралеўскія гусары насілі чырвоныя жупаны, пашытыя з самай дарагой на тыя часы тканіны.
    © Sputnik / Инна Гришук

    Каралеўскія гусары насілі чырвоныя жупаны, пашытыя з самай дарагой на тыя часы тканіны.

  • На даспехах каралеўскіх гусар былі крыж і выява Маці Божай.
    © Sputnik / Инна Гришук

    На даспехах каралеўскіх гусар былі крыж і выява Маці Божай.

  • Справа - гусар ва ўборы для параднага выхаду, некаторыя з прысутных былі апяразаныя копіямі знакамітых слуцкіх паясоў.
    © Sputnik / Инна Гришук

    Справа - гусар ва ўборы для параднага выхаду, некаторыя з прысутных былі апяразаныя копіямі знакамітых слуцкіх паясоў.

  • Дзяцей частавалі цукеркамі.
    © Sputnik / Инна Гришук

    Дзяцей частавалі цукеркамі.

  • Шведскае войска рыхтуецца да нападу.
    © Sputnik / Инна Гришук

    Шведскае войска рыхтуецца да нападу.

  • Войска накіравалася на бітву толькі пасля малітвы.
    © Sputnik / Инна Гришук

    Войска накіравалася на бітву толькі пасля малітвы.

  • На вайну - з музыкай. Польскае войска рыхтуецца да адпору шведаў.
    © Sputnik / Инна Гришук

    На вайну - з музыкай. Польскае войска рыхтуецца да адпору шведаў.

  • Шведы пазніліся, таму шляхта паспела некалькі разоў падняць келіхі за здароўе караля.
    © Sputnik / Инна Гришук

    Шведы пазніліся, таму шляхта паспела некалькі разоў падняць келіхі за здароўе караля.

  • Скрыжавалі дзіды і шаблі.
    © Sputnik / Инна Гришук

    Скрыжавалі дзіды і шаблі.

  • Каралеўскі гусар з супернікам.
    © Sputnik / Инна Гришук

    Каралеўскі гусар з супернікам.

  • Параненыя і забітыя падалі на зямлю.
    © Sputnik / Инна Гришук

    Параненыя і забітыя падалі на зямлю.

  • Каралеўскае войска ўзяло ў акружэнне шведаў і атрымала перамогу.
    © Sputnik / Инна Гришук

    Каралеўскае войска ўзяло ў акружэнне шведаў і атрымала перамогу.

Тэги:
Гістарычная рэканструкцыя, Гродна, Беларусь
Каментары