Шляхецкая ідылія ў гарадзенскім замку

297
(абноўлена 18:26 13.05.2018)
  • Баль адкрываецца паланэзам - гэта павольны танец, пад час якога можна і з кавалерам паразмаўляць, і сябе паказаць, і іншых паглядзець
  • Кавалеры ў смокінгах вельмі элегантныя, а дамы пераўзышлі самі сябе ў вытанчаным аздабленні сукенак
  • Пышныя спадніцы трымаюцца на кольцах крыналінаў - у мінулым яны маглі быць рознай шырыні, аж да проста няўяўных памераў, і ў сярэдзіне XIX стагоддзя папулярныя былі карыкатуры, на якіх малявалася дама, якая займае сабой усю бальную зала, а кавалер нават не можа падыйсці да яе
  • Ружовыя, апельсінавыя, блакітныя, зялёныя, колеру топленага малака - на балі было не знайсці нават дзвюх падобных сукенак
  • Які ж баль без сяброўскіх гутарак і - не без гэтага - плётак?
  • Фігуры паланэза вельмі простыя - першая пара задае кірунак, а астатнія паўтараюць за ёй. Гэтая называецца Фантан: калі пары даходзяць да канца залы, яны разыходзяцца ў розныя бакі
  • Прыгожая драўляная лесвіца аказалася адной з упадабаных лакацый для фота
  • У перапынках дамы шпацыравалі па калідорах палаца і любаваліся на карціны...
  • ...а некаторыя выходзілі падыхаць свежым паветрам
  • Элегантныя кавалеры ў кунтушных строях - рэдкая дама магла ўстаяць і не зрабіць з імі фота на памяць
  • Веер - нязменны атрыбут балю. Ім можна абмахвацца пасля хуткага танца, да таго ж, існуе сапраўдная мова флірту, на якой можна размаўляць без слоў
  • На агульным фота дамы ў першых шэрагах - кожнай хочацца пахваліцца багатым аздабленнем сукенкі
  • Пары з задавальненнем пазіравалі для фота
  • Далікатныя кветкі ў валасах вельмі асвяжаюць вобраз
  • Для кагосьці гэты баль - першы
  • Дамы імкнуліся перагнаць адна адну як у строях, так і ў прычосках. Адна з самых папулярных - кучары, якія спускаюцца з мудрагеліста пераплеценых касічак
  • Трэцяя фігура кадрылі Прынц Імперыял - La Corbeille
  • Узлятаюць спадніцы - вальс, вальс!
Новы замак Гродна ўчора прымаў гасцей: як танцавалі прыгожыя дамы і кавалеры, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Новы замак у Гродна на адзін дзень перанёсся ў сярэдзіну XIX стагоддзя. Бліжэй да вечара яго залы напоўніліся святочным, стракатым натоўпам: элегантныя кавалеры вялі пад руку сваіх дам, граў квартэт, а наваксаваны паркет блішчаў, як люстэрка. Было чуваць шорах спадніц і смяшкі. Схаваўшыся за веерамі, абмяркоўвалі сукенкі, прычоскі, з кім давядзецца сёння станцаваць мазурку і хто ўжо знайшоў сабе vis-a-vis на кадрылю.

У балю не было жорсткай праграмы — кожная пара магла звярнуцца да распарадчыка і папрасіць абвясціць той танец, які яны жадаюць. Полькі чаргаваліся з вальсамі, мільгалі ўсмешлівыя твары, якія расчырванеліся ад танца і задавальнення. У перапынках кавалеры беглі ў буфет выпіць шклянку вады — і зноў у залу, дзе яшчэ так шмат прыгожых дам, якія чакаюць, каб іх запрасілі на танец.

Баль пад назвай "Шляхецкая ідылія" працягваўся больш за чатыры гадзіны, і бліжэй да канца многія ледзь трымаліся на нагах. Тыя, хто быў не ў сілах больш танцаваць, маглі падняцца на другі паверх, у салон, і за гульнямі, папулярнымі ў пазамінулым стагоддзі, прабавіць рэшту вечара, або прагуляцца перад замкам і зрабіць фота на памяць.

297
  • Баль адкрываецца паланэзам - гэта павольны танец, пад час якога можна і з кавалерам паразмаўляць, і сябе паказаць, і іншых паглядзець
    © Sputnik / Анастасия Волчок

    Баль адкрываецца паланэзам - гэта павольны танец, пад час якога можна і з кавалерам паразмаўляць, і сябе паказаць, і іншых паглядзець.

  • Кавалеры ў смокінгах вельмі элегантныя, а дамы пераўзышлі самі сябе ў вытанчаным аздабленні сукенак
    © Sputnik / Анастасия Волчок

    Кавалеры ў смокінгах вельмі элегантныя, а дамы пераўзышлі самі сябе ў вытанчаным аздабленні сукенак.

  • Пышныя спадніцы трымаюцца на кольцах крыналінаў - у мінулым яны маглі быць рознай шырыні, аж да проста няўяўных памераў, і ў сярэдзіне XIX стагоддзя папулярныя былі карыкатуры, на якіх малявалася дама, якая займае сабой усю бальную зала, а кавалер нават не можа падыйсці да яе
    © Sputnik / Анастасия Волчок

    Пышныя спадніцы трымаюцца на кольцах крыналінаў - у мінулым яны маглі быць рознай шырыні, аж да проста няўяўных памераў, і ў сярэдзіне XIX стагоддзя папулярныя былі карыкатуры, на якіх малявалася дама, якая займае сабой усю бальную зала, а кавалер нават не можа падыйсці да яе.

  • Ружовыя, апельсінавыя, блакітныя, зялёныя, колеру топленага малака - на балі было не знайсці нават дзвюх падобных сукенак
    © Sputnik / Анастасия Волчок

    Ружовыя, апельсінавыя, блакітныя, зялёныя, белыя, колеру топленага малака - на балі было не знайсці нават дзвюх падобных сукенак.

  • Які ж баль без сяброўскіх гутарак і - не без гэтага - плётак?
    © Sputnik / Анастасия Волчок

    Які ж баль без сяброўскіх гутарак і - не без гэтага - плётак?

  • Фігуры паланэза вельмі простыя - першая пара задае кірунак, а астатнія паўтараюць за ёй. Гэтая называецца Фантан: калі пары даходзяць да канца залы, яны разыходзяцца ў розныя бакі
    © Sputnik / Анастасия Волчок

    Фігуры паланэза вельмі простыя - першая пара задае кірунак, а астатнія паўтараюць за ёй. Гэтая называецца "Фантан": калі пары даходзяць да канца залы, яны разыходзяцца ў розныя бакі.

  • Прыгожая драўляная лесвіца аказалася адной з упадабаных лакацый для фота
    © Sputnik / Анастасия Волчок

    Прыгожая драўляная лесвіца аказалася адной з упадабаных лакацый для фота.

  • У перапынках дамы шпацыравалі па калідорах палаца і любаваліся на карціны...
    © Sputnik / Анастасия Волчок

    У перапынках дамы шпацыравалі па калідорах палаца і любаваліся на карціны...

  • ...а некаторыя выходзілі падыхаць свежым паветрам
    © Sputnik / Анастасия Волчок

    ...а некаторыя выходзілі падыхаць свежым паветрам.

  • Элегантныя кавалеры ў кунтушных строях - рэдкая дама магла ўстаяць і не зрабіць з імі фота на памяць
    © Sputnik / Анастасия Волчок

    Элегантныя кавалеры ў кунтушных строях - рэдкая дама магла ўстаяць і не зрабіць з імі фота на памяць.

  • Веер - нязменны атрыбут балю. Ім можна абмахвацца пасля хуткага танца, да таго ж, існуе сапраўдная мова флірту, на якой можна размаўляць без слоў
    © Sputnik / Анастасия Волчок

    Веер - нязменны атрыбут балю. Ім можна абмахвацца пасля хуткага танца, да таго ж, існуе сапраўдная мова флірту, на якой можна размаўляць без слоў.

  • На агульным фота дамы ў першых шэрагах - кожнай хочацца пахваліцца багатым аздабленнем сукенкі
    © Sputnik / Анастасия Волчок

    На агульным фота дамы ў першых шэрагах - кожнай хочацца пахваліцца багатым аздабленнем сукенкі.

  • Пары з задавальненнем пазіравалі для фота
    © Sputnik / Анастасия Волчок

    Пары з задавальненнем пазіравалі для фота.

  • Далікатныя кветкі ў валасах вельмі асвяжаюць вобраз
    © Sputnik / Анастасия Волчок

    Далікатныя кветкі ў валасах вельмі асвяжаюць вобраз.

  • Для кагосьці гэты баль - першы
    © Sputnik / Анастасия Волчок

    Для кагосьці гэты баль - першы.

  • Дамы імкнуліся перагнаць адна адну як у строях, так і ў прычосках. Адна з самых папулярных - кучары, якія спускаюцца з мудрагеліста пераплеценых касічак
    © Sputnik / Анастасия Волчок

    Дамы імкнуліся перагнаць адна адну як у строях, так і ў прычосках. Адна з самых папулярных - кучары, якія спускаюцца з мудрагеліста пераплеценых касічак.

  • Трэцяя фігура кадрылі Прынц Імперыял - La Corbeille
    © Sputnik / Анастасия Волчок

    Трэцяя фігура кадрылі "Прынц Імперыял" - La Corbeille.

  • Узлятаюць спадніцы - вальс, вальс!
    © Sputnik / Анастасия Волчок

    Узлятаюць спадніцы - вальс, вальс!

Каментары