Агонь — сімвал і абавязковы атрыбут салярных святаў; лічылася, што ён здольны ачысціць і аднавіць. Зараз, бадай, ніводнае такое свята не абыходзіцца без вогненнага шоу.
Ледзь сцямнела, на "Свяце сонца" запалілі агні — гэта рыхтаваліся да выступу фаершчыкі. Каманды і адзіночнікі спаборнічалі ў складанасці трукаў і яркасці выступаў. Гледачы з захапленнем назіралі за прадстаўленнем з бяспечнай адлегласці.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як прайшла адна з самых чаканых падзей купальскага свята.
Дзяўчыны выконваюць агнявы танец з веерамі.
Некаторыя ўдзельнікі шоу сваім выступам распавядалі гісторыю.
Магутны асілак змагаецца з нячысцікамі, каб выратаваць каханую.
Дымавыя шашкі стваралі містычную атмасферу купальскага свята.
Выдыханне агню лічыцца адным з самых небяспечных трукаў.
Выступленне ў камандзе - гэта перш за ўсё сінхроннасць.
Вогненныя іскры ляцелі ва ўсе бакі.
Бліскавіцы агню выхоплівалі з цемры твары танцораў - многія выкарыстоўвалі яркі грым.
У шоу былі задзейнічаныя і феерверкі.
Веер - упадабаны рэквізіт дзяўчат, і выглядае ён вельмі эфектна.
Радзімай выдыхання агню лічыцца Індыя - зараз фаершчыкі змагаюцца ў даўжыні вогненнага слупа і незвычайнасці выканання трука.
Часам з-за іскраў і полымя было ледзь відаць самога артыста.
Магія агню суправаджае салярныя святы ва ўсім свеце.
Карціна мяняецца ў імгненне вока: іскры ўспыхваюць і згасаюць, мільгаюць агні.
Іскры зліваюцца ў круг, які лічыцца сімвалам сонца.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як адчуваюць сябе насельнікі Маскоўскага заапарка ў гэтыя зімовыя студзеньскія дні.
Наведвальнікаў заапарка чакаюць палярныя совы, белыя мядзведзі, рысі і ваўкі - усе яны ў прыродзе жывуць у шыротах з вельмі суровым кліматам. Зіма для іх - самы камфортны час.
Многія цеплалюбівыя жывёлы таксама нядрэнна пераносяць маскоўскую зіму. Нават тыя, хто нарадзіўся ў цёплых краінах, - леапарды, антылопы, страусы, дзікія кошкі - выходзяць зімой на шпацыр. Усе яны начуюць у цёплых вальерах, але раніцай абавязкова просяцца пагуляць.
Глядзіце таксама:
Страус цудоўна адчувае сябе пад снегам.
Ваўкі.
Палярная сава.
Качкі ў Маскоўскім заапарку.
Яноты.
Альпака.
Воўк.
Белая сава.
Хатні асёл.
Рысь.
Панда (бамбукавы мядзведзь).
Далёкаўсходні леапард.
Рысь.
Страус.
Воўк.
Даўгахвостая няясыць.
Кустовы сабака.
Заходнесібірскі філін.
Альпака.
Адно з такіх месцаў для купанняў мінскія выратавальнікі падрыхтавалі на Ваўковічскім вадасховішчы пад Мінскам на выратавальнай станцыі "Пціч".
Акрамя ратавальнікаў за бяспекай тых, хто акунаецца, сачылі медыкі Чырвонага Крыжа і супрацоўнікі АСВОД.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як акуналіся ў палонку на Пцічы самыя адважныя.
Вялікі чын асвячэння вады ўжо прайшоў ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі. Чысцюткую ваду можна будзе набраць і ў наступныя некалькі дзён свята.
Глядзіце таксама:
Мужчына акунаецца ў палонку на Ваўкавічскім вадасховішчы пад Мінскам у дзень святкавання Вадохрышча.
Для купанняў мінскія выратавальнікі падрыхтавалі купелі пад Мінскам на вадасховішчы "Пціч".
Самыя загартаваныя вернікі не забаяліся і дваццаціградусных маразоў.
Абавязкова пры выхадзе з ледзяной вады надзець цёплы абутак ці хаця б стаць на сухую паверхню, інакш арганізм атрымае хуткае пераахаладжэнне.
Гэта вельмі моцны стрэс для арганізма, лічаць урачы. Нават даросламу трэба трымацца пільнасці, да гэтага трэба рыхтавацца цэлы год, паступова: абціранні, абліванні.
Свята Вадохрышча адзначаецца 19 студзеня. Вялікі чын асвячэння вады прайшоў ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі.
У Святым Евангеллі сказана, што Ісуса хрысціў сам Іаан Прадвеснік. Ісус прайшоў вадохрышчанскі абрад ва ўзросце 30-ці гадоў. Легенда абвяшчае: падчас святога таінства хрышчэння на Ісуса паў Дух Святы ў абліччы голуба. Ён паслаў Хрыста адпускаць грахі чалавечыя і дараваць грэшнікам другі шанец на жыццё.
Палатка Беларускага Чырвонага Крыжа ля палонкі на Ваўкавічскім вадасховішчы пад Мінскам, дзе жыхары акунаюцца ў дзень святкавання Хрышчэння.
З-за напружанай сітуацыі ў рэспубліцы з каронавірусам, медыкі раяць не акунацца ў купелі. Калі ж чалавек усё ж рашыўся на гэта, варта загадзя пракансультавацца з урачом.
Крыніцай свяшчэннай вады ў гэты дзень лічыцца ўся вада. А сам рытуал носіць узнёслы характар і ўзвялічвае Збавіцеля і вадохрышчанскі цуд.
Акунуцца ў купель можна ў бліжэйшыя тры дні. Хрышчэнскую ваду таксама можна будзе набраць у храмах і ў наступныя некалькі дзён свята.
МІНСК, 21 сту – Sputnik. Нацыянальны інстытут фармакалогіі і харчавання Венгрыі абвясціў аб рэгістрацыі ў краіне расійскага прэпарата. Такім чынам, Венгрыя стала першай краінай у ЕС, якая адобрыла "Спутник V" да ўжывання.
"Венгрыя - першая краіна ЕС, якая ацаніла перавагі расійскай вакцыны "Спутник V" і адобрыла яе прымяненне на сваёй тэрыторыі. Гэта важнае рашэнне, якое дэманструе высокую ацэнку бяспекі і эфектыўнасці вакцыны на ўзроўні больш чым 90% нашымі партнёрамі ў Венгрыі", - паведаміў кіраўнік Расійскага фонду прамых інвестыцый Кірыл Дзмітрыеў.
Вакцына была зарэгістравана па паскоранай працэдуры. Раней, у лістападзе, у краіну былі дастаўлены першыя ўзоры прэпарата для клінічных даследаванняў. На падставе іх вынікаў і ацэнкі якасці, было прынята рашэнне дапусціць вакцыну да ўжывання.
21 студзеня расійская вакцына "Спутник V" была таксама адобрана і ў ААЭ.
Раней паведамлялася, што ў лютым пачнецца экспертыза для рэгістрацыі расійскай вакцыны ў ЕС.
Расія стала першай краінай у свеце, якая зарэгістравала вакцыну ад каронавіруса. На дадзены момант у краіне зарэгістраваны два прэпараты: ад Нацыянальнага даследчага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Н. Ф. Гамалеі Міністэрства аховы здароўя Расіі "Спутник V" і распрацаваная Дзяржаўным навуковым цэнтрам вірусалогіі і біятэхналогіі "Вектар" Распатрэбнагляда. Пачаты працэс рэгістрацыі трэцяй вакцыны - ад Цэнтра ім. Чумакова.
У Беларусі аб рэгістрацыі расійскай вакцыны "Спутник V" Міністэрства аховы здароўя паведаміла 21 снежня, а 29 снежня першыя сем прышчэпак атрымалі медыкі 5-й гарадской клінічнай паліклінікі Мінска.
19 студзеня ў краіне стартавала масавая вакцынацыя медработнікаў, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі.
На дадзены момант вакцына "Спутник V" зарэгістравана ў Расіі, Беларусі, Сербіі, Венгрыі, Аргенціне, Балівіі, Алжыры, Палестыне, Венесуэле, Парагваі, ААЭ, Туркменістане.
Заяўкі на набыццё вакцыны "Спутник V" накіравалі больш за 50 краін Блізкага Усходу, Азіі, Лацінскай Амерыкі, Еўропы і СНД.
Чытайце таксама: