Фота

Купалле ў Александрыі: карова з шарыкаў і машына размініравання

Падпісацца
Госці маштабнага летняга свята могуць палюбавацца на зубра з саломы, выпіць квасу, пакаштаваць шашлыку, а таксама паслухаць выступленні артыстаў. Як святкуюць Купалле на малой радзіме беларускага прэзідэнта, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

У гасціннай Александрыі арганізавалі забавы на любы густ для гасцей з усёй Беларусі. У горадзе майстроў можна пазнаёміцца з традыцыйным беларускім пляценнем з саломкі, а каб надаць сабе сапраўдны купальскі выгляд многія апранаюць вянкі са свежых палявых кветак.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Лукашэнка на Купалле: з радасцю і гонарам прыязджаю на сваю малую радзіму

Квас, мёд і шашлыкі — гэта толькі самы кароткі спіс страў і ласункаў, якія падрыхтавалі для аматараў паесці. Каб патрабавальныя госці не засумавалі, каштуючы беларускія стравы, паўсюль іх чакаюць артысты, каб здзівіць сваім талентам.

Фігуры жывёл і птушак з саломы і сена, нібы магніт для дзяцей і жадаючых сфатаграфавацца, але нават яны блякнуць на фоне кароўкі з надзіманых шарыкаў. Увогуле, усе традыцыйныя сімвалы беларускіх святаў пад адкрытым небам можна сустрэць у Александрыі ў гэтыя дні.

Свае падворкі ўладкавалі практычна ўсе беларускія рэгіёны, а забаўляюць патрабавальную публіку артысты з Расіі, Украіны, Эстоніі, Беларусі і нават Польшчы. Усе колеры сапраўднага беларускага Купалля ў фотастужцы Sputnik.

© Sputnik / Виктор ТолочкоУ Александрыі ёсць, чым здзівіць і дзетак. Як прайсці міма вялізнага пеўня з каласоў?
Купалле ў Александрыі - Sputnik Беларусь
1/13
У Александрыі ёсць, чым здзівіць і дзетак. Як прайсці міма вялізнага пеўня з каласоў?
© Sputnik / Виктор ТолочкоТрадыцыйная беларуская лялька не толькі паслужыць вам упрыгажэннем, але і абярэгам у хаце.
Купалле ў Александрыі - Sputnik Беларусь
2/13
Традыцыйная беларуская лялька не толькі паслужыць вам упрыгажэннем, але і абярэгам у хаце.
© Sputnik / Виктор ТолочкоГалоўны атрыбут і ўпрыгажэнне на Купалле - гэта вянок, а калі ён з палявых кветак, то яшчэ і замена парфумы.
Купалле ў Александрыі - Sputnik Беларусь
3/13
Галоўны атрыбут і ўпрыгажэнне на Купалле - гэта вянок, а калі ён з палявых кветак, то яшчэ і замена парфумы.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАртысты гасцей фестывалю ў Шклоўскім раёне не толькі забаўляюць, але і перадаюць асновы свайго майстэрства юным гледачам.
Купалле ў Александрыі - Sputnik Беларусь
4/13
Артысты гасцей фестывалю ў Шклоўскім раёне не толькі забаўляюць, але і перадаюць асновы свайго майстэрства юным гледачам.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСапраўднай знаходкай для аматараў сэлфі стане беларуская кароўка, але з паветраных шарыкаў. Можна фатаграфавацца і не баяцца.
Купалле ў Александрыі - Sputnik Беларусь
5/13
Сапраўднай знаходкай для аматараў сэлфі стане беларуская кароўка, але з паветраных шарыкаў. Можна фатаграфавацца і не баяцца.
© Sputnik / Виктор ТолочкоКалі вы думаеце, што радэа - гэта забаўка для амерыканскіх каўбояў, то памыляецеся. Адчуць сябе сапраўдным наезнікам можна і на беларускім Купаллі.
Купалле ў Александрыі - Sputnik Беларусь
6/13
Калі вы думаеце, што радэа - гэта забаўка для амерыканскіх каўбояў, то памыляецеся. Адчуць сябе сапраўдным наезнікам можна і на беларускім Купаллі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоКалі вакол столькі цікавых забаў, то гандаль адпачывае.
Купалле ў Александрыі - Sputnik Беларусь
7/13
Калі вакол столькі цікавых забаў, то гандаль адпачывае.
© Sputnik / Виктор ТолочкоКупалле - свята летняе, таму і фарбаў на ім павінна быць поўна, а які фестываль абыйдзецца без абаранкаў і ўсмешак.
Купалле ў Александрыі - Sputnik Беларусь
8/13
Купалле - свята летняе, таму і фарбаў на ім павінна быць поўна, а які фестываль абыйдзецца без абаранкаў і ўсмешак.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЗубр па праву лічыцца сімвалам Беларусі, а саламяны зубр не просіць есці, не палохае, а так і просіцца ў ваш Instagram.
Купалле ў Александрыі - Sputnik Беларусь
9/13
Зубр па праву лічыцца сімвалам Беларусі, а саламяны зубр не просіць есці, не палохае, а так і просіцца ў ваш Instagram.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАртысты прыехалі ў Александрыю з усіх куткоў Беларусі і гатовы падзяліцца песнямі, добрым настроем і сваім талентам з усімі.
Купалле ў Александрыі - Sputnik Беларусь
10/13
Артысты прыехалі ў Александрыю з усіх куткоў Беларусі і гатовы падзяліцца песнямі, добрым настроем і сваім талентам з усімі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоНаколькі моцны сямейных дух можна праверыць з пілой у руках. Так, пераможа самая згуртаваная сям'я.
Купалле ў Александрыі - Sputnik Беларусь
11/13
Наколькі моцны сямейных дух можна праверыць з пілой у руках. Так, пераможа самая згуртаваная сям'я.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПасля таго як песні праспяваныя, а бярвёны распілаваныя, настае час шашлыку і каўбасак.
Купалле ў Александрыі - Sputnik Беларусь
12/13
Пасля таго як песні праспяваныя, а бярвёны распілаваныя, настае час шашлыку і каўбасак.
© Sputnik / Виктор ТолочкоКалі спакой і бяспеку гасцей ахоўваюць сапраўдныя сапёры можна спакойна пасвістаць напрыканцы.
Купалле ў Александрыі - Sputnik Беларусь
13/13
Калі спакой і бяспеку гасцей ахоўваюць сапраўдныя сапёры можна спакойна пасвістаць напрыканцы.
Стужка навiн
0