На ўцёкі ад гарадскога шуму: фотавандроўка па вёсках Брэстчыны

357
(абноўлена 17:15 27.07.2018)
  • Троіцкі касцёл у вёсцы Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна
  • Троіцкі касцёл у вёсцы Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна
  • Троіцкі касцёл у вёсцы Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна
  • Троіцкі касцёл, вёска Воўчын
  • Паўночная брама Пуслоўскіх у вёсцы Старыя Пяскі
  • Свята-Крыжаўзвіжанская царква ў вёсцы Вістычы
  • Тэрыторыя Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы ў вёсцы Вістычы
  • Тэрыторыя Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы ў вёсцы Вістычы
  • Музей лекавых траў у вёсцы Стрэльна Іванаўскага раёна
  • Музей лекавых траў у вёсцы Стрэльна Іванаўскага раёна
  • Музей Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы
  • Музей Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы
  • Сядзіба Нямцэвічаў у вёсцы Скокі
  • Сядзіба Нямцэвічаў у вёсцы Скокі Брэсцкага раёна
  • Падарожжа па Брэстчыне
Чароўныя славутасці беларускай зямлі патрапілі ў аб’ектыў беларускага фатографа Альфрэда Мікуса.

Брэстчына — гэта не толькі Белавежская пушча і Брэсцкая крэпасць. Гэтыя мясціны заўсёды вабілі турыстаў, але рэдка хто патрапіў далей Брэста, Пінска і Баранавічаў. Хаця шмат цікавага і нязведанага хаваюць менавіта маленькія вёсачкі.

Напрыклад, у вёсцы Воўчын быў пахаваны апошні кароль Рэчы Паспалістай Станіслаў II  Аўгуст Панятоўскі, а сядзіба Нямцэвічаў у вёсцы Скокі ў гады Першай сусветнай вайны стала пляцоўкай для стаўкі камандуючага Усходнім германскім фронтам.

Палессе — сапраўдная скарбонка для аматараў гісторыі і прыгожай архітэктуры. Спадабаецца тут і тым, хто проста захоча адарвацца ад шумнага гарадскога жыцця і акунуцца ў сусвет, які існуе па сваіх законах.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, колькі цікавага хаваюць вёсачкі Брэстчыны.

357
  • Троіцкі касцёл у вёсцы Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна

    Парафіяльны касцёл святой Троіцы ў Чарнаўчыцах пабудаваны ў 1585-1595 гадах па фундацыі Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі.

  • Троіцкі касцёл у вёсцы Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна

    У касцёле знаходзіўся цудоўны абраз Маці Божай Чарнаўчыцкай – Пані Суцяшэння, якая трымае ў руках белыя лілеі – сведчанне дзявочай чысціні і беззаганнасці. У гады Першай сусветнай вайны, калі касцёл Святой Тройцы належаў праваслаўнай царкве, бацюшка Калінскі вывез у Расію цудатворны абраз і яшчэ шмат прадметаў культу разам з пяццю званамі.

  • Троіцкі касцёл у вёсцы Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна

    Вернікі працягваюць шукаць абраз, але безвынікова.

  • Троіцкі касцёл, вёска Воўчын

    Троіцкі касцёл у вёсцы Воўчын Камянецкага раёна - месца пахавання апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава II Аўгуста Панятоўскага. Зараз касцёл знаходзіцца на рэстаўрацыі.

  • Паўночная брама Пуслоўскіх у вёсцы Старыя Пяскі

    Паўночная брама Пуслоўскіх у вёсцы Старыя Пяскі Бярозаўскага раёна была пабудаваная ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Гэта брама вядзе да палацава-паркавага ансамбля рода Пуслоўскіх.

  • Свята-Крыжаўзвіжанская царква ў вёсцы Вістычы

    Свята-Крыжаўзвіжанская царква ў вёсцы Вістычы Брэсцкага раёна пачынае сваю гісторыю ў 1748 годзе як касцёл манастыра цыстарыянцаў. Спецыялісты класіфіцыруюць яе як стыль позняга барока з рысамі беларускага храмавага дойлідства.

  • Тэрыторыя Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы ў вёсцы Вістычы

    Да каменных пабудоў існаваў драўляны варыянт, які не захаваўся з-за пажараў.

  • Тэрыторыя Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы ў вёсцы Вістычы

    У 1866 годзе храм быў перададзены праваслаўнай царкве і асвячоны ў імя Узвіжання Крыжа Гасподняга і з тых часоў вядомы як Спаса-Крыжаўзвіжанская царква.

  • Музей лекавых траў у вёсцы Стрэльна Іванаўскага раёна

    У музеі лекавых траў у вёсцы Стрэльна Іванаўскага раёна можна даведацца аб карысных уласцівасцях усіх траў, пакаштаваць гарбату і наталіцца пахам прыроды.

  • Музей лекавых траў у вёсцы Стрэльна Іванаўскага раёна

    Музей існуе ў гэтых мясцінах ужо 25 гадоў.

  • Музей Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы

    На малой радзіме мастака Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы працуе музей і карцінная галерэя.

  • Музей Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы

    Мастак з'явіўся на свет у радавым маёнтку Варацэвічы 11 лютага 1807 года.

  • Сядзіба Нямцэвічаў у вёсцы Скокі

    Сядзіба Нямцэвічаў у вёсцы Скокі Брэсцкага раёна - маёнтак прадстаўнікоў заможнай шляхты XVII - XIX стагоддзяў. Род Нямцэвічаў, якому належала сядзіба, праславіў Юльян Урсын Нямцэвіч, грамадскі дзеяч, ад'ютант і сакратар Тадэвуша Касцюшкі.

  • Сядзіба Нямцэвічаў у вёсцы Скокі Брэсцкага раёна

    Жыццё пяці пакаленняў Нямцэвічаў прайшло ў гэтых сценах. 15 снежня 1917 года ў Скоках было падпісана перамір'е паміж Германіяй і бальшавіцкай Расіяй аб спыненні Першай сусветнай вайны.

  • Падарожжа па Брэстчыне

    Славіцца Брэстчына і сваімі ўраджаямі.

Тэги:
вёска, Брэсцкая вобласць
По теме
Неба, жыта, дзяўчаты: фотападборка беларускіх прыгажунь
Як паміраюць беларускія вёскі і што ад іх застаецца (відэа)
З відам на раку і Польшчу: дзе і за колькі можна купіць хутар у Беларусі
Каментары