Пераможцы і прызёры конкурсу імя Сценіна - фота

13
(абноўлена 15:35 06.08.2018)
  • Джасцін Саліван, ПАР. Супрацьстаянне. Галоўныя навіны, адзінкавыя фатаграфіі, 1 месца.
  • Праца іспанскага фатографа Луіса Тато. Беспарадкі ў Кеніі пасля выбараў. Галоўныя навіны, серыі, 1 месца.
  • Сяргей Гапон, Беларусь. Журавінавае сэрца. Мая планета, адзінкавыя фатаграфіі, 1-е месца.
  • Алёна Качаткова, Расія. Як я хварэла. Мая Планета, серыі, 1 месца.
  • Адыд Вагенштайн, Ізраіль. Кветачка. Партрэт. Герой нашага часу, адзінкавыя фатаграфіі, 1 месца.
  • Шыва Хадэмі, Іран. Блізняты. Партрэт. Герой нашага часу, серыі, 1-е месца.
  • Тайсір Махдзі, Ірак. Жаданне жыць. Спорт, адзінкавыя фатаграфіі, 1 месца.
  • Андрэа Алаі, Італія. Ультрас. Спорт, серыі, 1 месца.
  • Іранскі фатограф Амід Вахабзадэ. Тэракт у Тэгеране.
  • Юнес Хані Сомі Сафлаі, Іран. ...А жыццё працягваецца. Галоўныя навіны, серыі, 2 месца і спецыяльны прыз Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК) За гуманітарную фатаграфію.
  • Марыя Плотнікава, Расія. Чырвоная карова. Мая Планета, адзінкавыя фатаграфіі, 2 месца.
  • Джасцін Саліван, ПАР. У агні: за гранню. Мая планета, серыі, 2-е месца і пераможца онлайн-галасавання.
  • Таццяна Ткачова, Беларусь. Сезоны Веры. Партрэт. Герой нашага часу, серыі, 2 месца.
  • Марыя Плотнікава, Расія. Вулічны футбол. Спорт, адзінкавыя фатаграфіі, 2-е месца. Хлопчыкі гуляюць у футбол на вуліцы Трынідада (Куба).
  • Аляксей Філіпаў, Расія. Распалены грунт. Спорт, серыі, 2-е месца. Адкрыты Чэмпіянат Францыі па тэнісе Ралан Гарос 2017.
  • Аджей Кумар, Індыя. Я пачуў, як падстрэлены леапард зароў ад болю. Галоўныя навіны, адзінкавыя фатаграфіі, 3 месца.
  • Ахмед Машрук, Бангладэш. У прытулак любой цаной. Галоўныя навіны, серыі, 3 месца.
  • Віталь Невар, Расія. Зацменне. Мая Планета, адзінкавыя фатаграфіі, 3 месца. Месяцовае зацменне над Стадыёнам Калінінград.
  • Анас Камаль, Егіпет. Белая гара. Мая Планета, серыі, 3-е месца.
  • Аляксей Філіпаў, Расія. Варатар. Партрэт. Герой нашага часу, адзінкавыя фатаграфіі, 3 месца.
  • Фёдар Цялкоў, Расія. Уральскія марыйцы. Народны касцюм. Партрэт. Герой нашага часу, серыі, 3-е месца.
  • Аміт Мулік, Індыя. Вулічная барацьба. Спорт, адзінкавыя фатаграфіі, 3 месца.
  • Луіс Тата, Іспанія. Школа бокса для дзяўчынак у Кеніі. Спорт, серыі, 3-е месца.
Пераможцы Міжнароднага конкурсу фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна 2018 года абвешчаныя, засталася толькі адна інтрыга - хто атрымае Гран-пры. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik фотаработы пераможцаў, якія занялі прызавыя месцы.

Сярод пераможцаў гэтага года — два беларускія фатографы. "Журавінавае сэрца" Сяргея Гапона заняло першае месца ў намінацыі "Мая планета", адзіночнае фота. А серыя фота Таццяны Ткачовай "Сезоны Веры" ў намінацыі "Партрэт. Герой нашага часу" атрымала 2 месца.

Уручэнне ўзнагарод і адкрыццё выставы работ лаўрэатаў адбудзецца 8 лістапада на ўрачыстай цырымоніі ў Маскве. Там жа будзе абвешчаны і ўладальнік галоўнага прыза агляду — Гран-пры.

Прэміі адзінага ў Расіі міжнароднага конкурсу фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна, арганізаванага медыягрупай "Россия сегодня" пад эгідай камісіі РФ па справах ЮНЕСКА, складаюць 100, 75 і 50 тысяч рублёў за першае, другое і трэцяе месца адпаведна. Уладальнік вышэйшай узнагароды конкурсу імя Сценіна — Гран-пры — атрымае 700 тысяч рублёў.

У гэтым годзе ў конкурсе прыняло ўдзел амаль шэсць тысяч здымкаў з 77 краін свету, многія з іх прысвечаны сацыяльным праблемам.

Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik — міжнародны інфармацыйны партнёр конкурсу.

13
  • Джасцін Саліван, ПАР. Супрацьстаянне. Галоўныя навіны, адзінкавыя фатаграфіі, 1 месца.
    © Фото : Stenincontest / Джастин Салливан

    Джасцін Саліван, ПАР. Супрацьстаянне. Галоўныя навіны, адзінкавыя фатаграфіі, 1 месца.
    Паліцэйскі трымае пад прыцэлам трох чалавек, якія хаваюцца пад сталом, пасля таго, як застрэліў ва ўпор аднаго з іх, 14-гадовага хлопчыка. Пасля гэтага інцыдэнту пратэсты супраць увядзення квот на рыбалоўства перараслі ў гвалт, які доўжыўся тры дні.

  • Праца іспанскага фатографа Луіса Тато. Беспарадкі ў Кеніі пасля выбараў. Галоўныя навіны, серыі, 1 месца.
    © Фото : Stenincontest / Луис Тато

    Праца іспанскага фатографа Луіса Тато. Беспарадкі ў Кеніі пасля выбараў. Галоўныя навіны, серыі, 1 месца.
    Выбары ў Кеніі прайшлі ў абстаноўцы крывавых беспарадкаў, лютых пратэстаў і збіванняў людзей у асноўных раёнах з перавагай апазіцыі. Няўрадавыя арганізацыі Хьюман Райтс Уотч і Міжнародная Амністыя падлічылі, што ў перыяд пасля выбараў у сутыкненнях з паліцыяй і міжэтнічных канфліктах загінула не менш за 100 чалавек і сотні былі параненыя.

  • Сяргей Гапон, Беларусь. Журавінавае сэрца. Мая планета, адзінкавыя фатаграфіі, 1-е месца.
    © Фото : Stenincontest / Сергей Гапон

    Сяргей Гапон, Беларусь. Журавінавае сэрца. Мая планета, адзінкавыя фатаграфіі, 1-е месца.
    Ураджай журавін у Пінскім раёне, рэгіёне Беларусі, дзе ўзровень беспрацоўя асабліва высокі. Сезон збору журавін - адзіны спосаб заробку для мясцовых. Кожны дзень яны праводзяць па 10 гадзін у ледзяной вадзе. Журавінавае сэрца з'яўляецца сімвалам рэгіёну.

  • Алёна Качаткова, Расія. Як я хварэла. Мая Планета, серыі, 1 месца.
    © Фото : Stenincontest / Алена Кочеткова

    Алёна Качаткова, Расія. Як я хварэла. Мая Планета, серыі, 1 месца.
    Слова "рак" ва ўсіх на слыху, людзі баяцца яго, хоць наўрад уяўляюць, што гэта за хвароба. Калі мне паставілі такі дыягназ, я таксама нічога не ведала пра гэта і не ўяўляла, які шлях мне трэба прайсці - ад страху за сваё жыццё да надзеі на выздараўленне.

  • Адыд Вагенштайн, Ізраіль. Кветачка. Партрэт. Герой нашага часу, адзінкавыя фатаграфіі, 1 месца.
    © Фото : Stenincontest / Одид Вагенштайн

    Адыд Вагенштайн, Ізраіль. Кветачка. Партрэт. Герой нашага часу, адзінкавыя фатаграфіі, 1 месца.
    Дзіця з сям'і Сератэта, якая належыць да племені ненецкіх качэўнікаў, на сямейных драўляных санях перасякае воб. Ямал, Сібір, Расія. Сакавік 2017.

  • Шыва Хадэмі, Іран. Блізняты. Партрэт. Герой нашага часу, серыі, 1-е месца.
    © Фото : Stenincontest / Шива Хадеми

    Шыва Хадэмі, Іран. Блізняты. Партрэт. Герой нашага часу, серыі, 1-е месца.
    Калі я сустракала блізнят, мяне заварожвала іх аднолькавае аблічча, падобны макіяж, прычоскі, жэсты. Мяне здзіўляла тое, што яны разумеюць адзін аднаго з паўслова і нават прамаўляюць словы з аднолькавай інтанацыяй. Адны і тыя ж рэчы выклікалі ў іх ўсмешку і прымушалі задумацца. Часам ім сняцца аднолькавыя сны. Яны атрымліваюць аднолькавыя адзнакі на іспытах, у іх падобныя густы ва ўсім. Гэта падабенства ў паводзінах гэтак незвычайна і дзіўна для мяне і гэтак штодзённа і звыкла для іх.

  • Тайсір Махдзі, Ірак. Жаданне жыць. Спорт, адзінкавыя фатаграфіі, 1 месца.
    © Фото : Stenincontest / Тайсир Махди

    Тайсір Махдзі, Ірак. Жаданне жыць. Спорт, адзінкавыя фатаграфіі, 1 месца. Спецыяльны прыз Шанхайскай аб'яднанай медыя групы (ШАМГ). Спецыяльны прыз агульнаарабскага інфармацыйнага холдынгу Al Mayadeen TV.
    Гэты хлопчык страціў нагу падчас тэракту. Але ён моцны духам, і нягледзячы на калецтва, спрытна гуляе ў футбол.

  • Андрэа Алаі, Італія. Ультрас. Спорт, серыі, 1 месца.
    © Фото : Stenincontest / Андреа Алаи

    Андрэа Алаі, Італія. Ультрас. Спорт, серыі, 1 месца.
    Паводле перапісу, зробленага італьянскай паліцыяй, у краіне налічваецца каля 41 тысячы ультрас - членаў арганізаваных груп футбольных фанатаў. Футбольная каманда Альбенга Кальчыа гуляе ў лігурыйскай "Экселенцы", і яе група ультрас карыстаецца павагай у Італіі. Многія члены групы ганарацца прыналежнасцю да яе.

  • Іранскі фатограф Амід Вахабзадэ. Тэракт у Тэгеране.
    © Фото : Stenincontest / Омид Вахабзаде

    Іранскі фатограф Амід Вахабзадэ. Тэракт у Тэгеране. Галоўныя навіны, адзіночнае фота, 2-е месца і спецыяльны прыз Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК) "За гуманітарную фатаграфію".
    Двухгадовага Эмада заносяць у будынак іранскага парламента пасля тэрарыстычнай атакі ІДІЛ у Тэгеране, серада, 7 чэрвеня, 2017 г. У той дзень Эмад і яго маці спадзяваліся атрымаць лячэнне ад яго цяжкай хваробы - мукаполісахарыдоза.

  • Юнес Хані Сомі Сафлаі, Іран. ...А жыццё працягваецца. Галоўныя навіны, серыі, 2 месца і спецыяльны прыз Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК) За гуманітарную фатаграфію.
    © Фото : Stenincontest / Юнес Хани Соми Софлаи

    Юнес Хані Сомі Сафлаі, Іран. ...А жыццё працягваецца. Галоўныя навіны, серыі, 2 месца і спецыяльны прыз Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК) "За гуманітарную фатаграфію".
    Дзяўчынка, якая выжыла ў катастрофе, глядзіць з палаткі на разваліны свайго дома ў вёсцы Эммам Абас-э Софла, адной са знішчаных землятрусам вёсак Сарпол-э Захаб. Большасць дзяцей жывуць у страху і пакутуюць ад кашмараў пасля гэтага землятрусу.

  • Марыя Плотнікава, Расія. Чырвоная карова. Мая Планета, адзінкавыя фатаграфіі, 2 месца.
    © Фото : Stenincontest / Мария Плотникова

    Марыя Плотнікава, Расія. Чырвоная карова. Мая Планета, адзінкавыя фатаграфіі, 2 месца.
    Карова п'е з лужыны на тэрыторыі спецыяльнай астрафізічнай абсерваторыі РАН. Спецыяльная астрафізічная абсерваторыя - гэта навукова-даследчы інстытут Расійскай акадэміі навук, найбуйнейшы ў Расіі.

  • Джасцін Саліван, ПАР. У агні: за гранню. Мая планета, серыі, 2-е месца і пераможца онлайн-галасавання.
    © Фото : Джастин Салливан / stenincontest

    Джасцін Саліван, ПАР. У агні: за гранню. Мая планета, серыі, 2-е месца і пераможца онлайн-галасавання.
    Серыя фотаздымкаў, якая паказвае смелых мужчын і жанчын, рызыкуючых жыццямі ў барацьбе з ляснымі пажарамі ў Паўднёвай Афрыцы. Непрыкметныя, гэтыя мужчыны і жанчыны глядзяць у твар небяспецы ў гарах, гарадах, у дзікай прыродзе і ў небе.

  • Таццяна Ткачова, Беларусь. Сезоны Веры. Партрэт. Герой нашага часу, серыі, 2 месца.
    © Фото : Stenincontest / Татьяна Ткачева

    Таццяна Ткачова, Беларусь. Сезоны Веры. Партрэт. Герой нашага часу, серыі, 2 месца.
    Першага студзеня Веры споўніўся дзевяноста адзін год. Усё сваё жыццё яна пражыла ў Валожыне. Выйшла замуж, нарадзіла траіх дзяцей, працавала, гадавала ўнукаў. Вера не баіцца старасці, лічыць, што жыве апошнія сезоны, апошні жыццёвы этап. Яна любіць прыбірацца. У шафе ўсё яе жыццё.

  • Марыя Плотнікава, Расія. Вулічны футбол. Спорт, адзінкавыя фатаграфіі, 2-е месца. Хлопчыкі гуляюць у футбол на вуліцы Трынідада (Куба).
    © Фото : Stenincontest / Maria Plotnikova

    Марыя Плотнікава, Расія. Вулічны футбол. Спорт, адзінкавыя фатаграфіі, 2-е месца.
    Хлопчыкі гуляюць у футбол на вуліцы Трынідада (Куба).

  • Аляксей Філіпаў, Расія. Распалены грунт. Спорт, серыі, 2-е месца. Адкрыты Чэмпіянат Францыі па тэнісе Ралан Гарос 2017.
    © Фото : Stenincontest / Aleksey Filippov

    Аляксей Філіпаў, Расія. Распалены грунт. Спорт, серыі, 2-е месца.
    Адкрыты Чэмпіянат Францыі па тэнісе Ралан Гарос 2017.

  • Аджей Кумар, Індыя. Я пачуў, як падстрэлены леапард зароў ад болю. Галоўныя навіны, адзінкавыя фатаграфіі, 3 месца.
    © Фото : Stenincontest / Аджей Кумар

    Аджей Кумар, Індыя. Я пачуў, як падстрэлены леапард зароў ад болю. Галоўныя навіны, адзінкавыя фатаграфіі, 3 месца.
    Паліцэйскі страляе ў дзікага леапарда. Я стаяў у пяці метрах ад іх і змог зрабіць гэта фота. Пазней паведамілі, што леапард загінуў.

  • Ахмед Машрук, Бангладэш. У прытулак любой цаной. Галоўныя навіны, серыі, 3 месца.
    © Фото : Stenincontest

    Ахмед Машрук, Бангладэш. У прытулак любой цаной. Галоўныя навіны, серыі, 3 месца.
    Масавая міграцыя бежанцаў рахінджа пачалася 25 жніўня 2017 года, калі войска М'янмы пачала ваенную аперацыю.

  • Віталь Невар, Расія. Зацменне. Мая Планета, адзінкавыя фатаграфіі, 3 месца. Месяцовае зацменне над Стадыёнам Калінінград.
    © Фото : Stenincontest / Виталий Невар

    Віталь Невар, Расія. Зацменне. Мая Планета, адзінкавыя фатаграфіі, 3 месца.
    Месяцовае зацменне над "Стадыёнам Калінінград".

  • Анас Камаль, Егіпет. Белая гара. Мая Планета, серыі, 3-е месца.
    © Фото : Stenincontest / Anas Kamal

    Анас Камаль, Егіпет. Белая гара. Мая Планета, серыі, 3-е месца.
    У мясцовасці Верхняга Егіпта дзясяткі працоўных працуюць у аблоках белага вапнавага пылу ў каменаломнях, здабываючы белы будаўнічы камень. Большасць працоўных - маладыя людзі, якія нават не скончылі школу. Праца ў небяспечных умовах працягваецца з раніцы да змяркання.

  • Аляксей Філіпаў, Расія. Варатар. Партрэт. Герой нашага часу, адзінкавыя фатаграфіі, 3 месца.
    © Фото : Stenincontest / Алексей Филиппов

    Аляксей Філіпаў, Расія. Варатар. Партрэт. Герой нашага часу, адзінкавыя фатаграфіі, 3 месца.
    Варатар Гільерма Ачоа (Мексіка) на размінцы перад матчам 1/2 фіналу Кубка канфедэрацый-2017 па футболе паміж зборнымі Германіі і Мексікі.

  • Фёдар Цялкоў, Расія. Уральскія марыйцы. Народны касцюм. Партрэт. Герой нашага часу, серыі, 3-е месца.
    © Фото : Stenincontest / Fyodor Telkov

    Фёдар Цялкоў, Расія. Уральскія марыйцы. Народны касцюм. Партрэт. Герой нашага часу, серыі, 3-е месца.
    Адным з асноўных элементаў самаідэнтыфікацыі уральскіх марыйцаў, іх гонарам, з'яўляецца ўнікальны народны касцюм. Уборы перадаюцца з пакалення ў пакаленне, узрост некаторых касцюмаў можа налічваць сотню гадоў. Сакрэты і майстэрства галоўнага элемента касцюма - вышыўкі, зараз згубленыя.

  • Аміт Мулік, Індыя. Вулічная барацьба. Спорт, адзінкавыя фатаграфіі, 3 месца.
    © Фото : Stenincontest / Амит Мулик

    Аміт Мулік, Індыя. Вулічная барацьба. Спорт, адзінкавыя фатаграфіі, 3 месца.
    Гэтую фатаграфію я зрабіў у Бара Базары, камерцыйным цэнтры Калькуты і адным з найбуйнейшых аптовых рынкаў у Азіі. Спаборніцтвы па вулічнай барацьбе былі арганізаваны гандлярамі Бара Базару ў дзень фэсту Дывалі. Больш за 120 мужчын і жанчын прынялі ўдзел у спаборніцтвах.

  • Луіс Тата, Іспанія. Школа бокса для дзяўчынак у Кеніі. Спорт, серыі, 3-е месца.
    © Фото : Stenincontest / Luis Tato

    Луіс Тата, Іспанія. Школа бокса для дзяўчынак у Кеніі. Спорт, серыі, 3-е месца.
    Boxgirl Kenya - гэта баксёрская школа, у якой вучаць дзяўчынак і жанчын з самых небяспечных трушчобаў Найробі. Тут дзяўчынкі вучацца абараняць сябе і быць самадастатковымі і моцнымі як маральна, так і фізічна.

Тэги:
Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна, Расія
По теме
Конкурс імя Сценіна назваў імёны лепшых маладых фатографаў 2018 года
Беларускія фатографы прайшлі ў фінал конкурсу імя Андрэя Сценіна
Хто ўзначаліў журы конкурсу Сценіна?
Да ўдзелу ў конкурсе Сценіна далучыліся новыя краіны
Каментары