Раса, сонца, павуцінкі: падборка цёплых фота восеньскай раніцы

134
(абноўлена 18:39 25.09.2018)
  • Бабіна лета
  • Бабіна лета
  • Бабіна лета
  • Бабіна лета
  • Бабіна лета
  • Бабіна лета
  • Бабіна лета
  • Бабіна лета
  • Бабіна лета
  • Бабіна лета
  • Бабіна лета
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як трымціць павуцінне ў промнях апошняга восеньскага сонца. Сапраўдная паэзія!

Бабіна лета, ахутанае бясконцымі павуцінкамі-кроснамі, не аднойчы натхняла беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, мастакоў і музыкантаў на творчасць. Не застаўся ў баку і фатограф Альфрэд Мікус, які днямі патрапіў на раку Іслач каля вёскі Кіявец за Ракавам і паспеў літаральна схапіць за руку адыходзячае сонца. На фота — нічога залішняга, толькі сапраўднае хараство беларускай прыроды.

Каб сагрэцца і адчуць цёплы подых мінулага лета, прапануем паглядзець фотастужку Sputnik. Фотаздымкі мяккай празрыстай раніцы дапамогуць справіцца з восеньскім сумам і кунегай.

134
  • Бабіна лета
    © Фото : Альфрэд Мікус

    Фотаздымкі мяккай празрыстай раніцы дапамогуць справіцца з восеньскім сумам і нудой.

  • Бабіна лета

    Бабіна лета, ахутанае бясконцымі павуцінкамі-кроснамі, не аднойчы натхняла творчых людзей.

  • Бабіна лета

    "На ніцях белай павуціны прыносяць восень павучкі", - пісаў у адным са сваіх вершаў Якуб Колас.

  • Бабіна лета

    "Залатыя павуцінкі ткуцца ў шоўк чырвоны", - пісаў беларускі пясняр у другім сваім вершы.

  • Бабіна лета

    Агністая, бліскучая, вясёлкавая, залатая, мяккая, срабрыстая, танюткая, трапяткая, золкая, ліпкая і цягучая - так пісалі аб восеньскай павуцінцы беларускія творцы.

  • Бабіна лета

    Прыгожая восеньская раніца - сапраўдная паэзія!

  • Бабіна лета

    У народзе казалі, што, калі на бабіна лета шмат павуціння, варта чакаць яснай восені і халоднай зімы.

  • Бабіна лета

    Мяркуючы па гэтай прыкмеце, менавіта такое надвор’е і чакае беларусаў у гэтым годзе.

  • Бабіна лета

    Назва "бабіна лета" паходзіць ад таго, што на гэты час прыпадала пераважна "бабская" работа на агародзе і ў полі: збіралі гародніну, капалі бульбу, мялі і трапалі лён і каноплі.

  • Бабіна лета

    У некаторых раёнах бабіным летам называлі тыдзень перад Пакровамі, калі варажылі на "шчаслівую бабулю".

  • Бабіна лета

    Схапіць бабіна лета за руку паспеў фатограф Альфрэд Мікус.

Тэги:
Восень, Беларусь
Каментары