Дзень Кузьмы і Дзям'яна, заступнікаў кавальства, святкуецца 14 лістапада. Па народным павер'і, Кузьма і Дзям'ян - божыя кавалі, якія куюць зоркі на неба, а таксама скоўваюць рэкі лёдам.
Кавалёў у вёсцы заўсёды вельмі паважалі, але і баяліся, таму што верылі: майстар можа знацца з нячыстай сілай, чорт можа навучыць яго, як зрабіць асабліва ўдалую зброю. Але лічыліся кавалі і галоўнымі абаронцамі ад нячысцікаў, якія, як вядома, баяцца агню і жалеза.
Кавалі рабілі рэчы гаспадарскага прызначэння: сякеры, сярпы, цвікі, падковы, замкі і іншае, а таксама ланцугі, зброю, рашоткі і мастацкія вырабы. Кузня звычайна знаходзілася на краі вёскі, пры дарозе. Пра кавалёў казалі, што ў іх рукі ў золаце: гэта можна было тлумачыць і тым, што майстры вельмі ўмелыя ў сваёй справе, і што ў іх заўсёды ёсць грошы.
У народнай культуры каваль асацыяваўся таксама са стваральнікам-дэміўргам, таму існавала шмат прыказак і прыпевак, у якой бацьку дзіцяці называлі кавалём:
Паздароў, Божа, каваля, што скаваў нам дзіця.
А ці ў ручкі не хукаў, а ці молатам не стукаў,
А ў мяккіх падушках, а пад цёплай дзяружкай,
Без молата, без кавадла, а паглядзіш — дзіця ладна.
Чытайце таксама:
Напярэдадні Дня каваля Музей народнай архітэктуры і побыту зладзіў уласнае свята.
Кавалёў у вёсцы заўсёды вельмі паважалі, але і баяліся, таму што верылі: майстар можа знацца з нячыстай сілай, чорт можа навучыць яго, як зрабіць асабліва ўдалую зброю.
Але лічыліся кавалі і галоўнымі абаронцамі ад нячысцікаў, якія, як вядома, баяцца агню і жалеза.
Кавалі рабілі рэчы гаспадарскага прызначэння: сякеры, сярпы, цвікі, падковы, замкі і іншае, а таксама ланцугі, зброю, рашоткі і мастацкія вырабы.
Певень заўсёды асацыяваўся ў народнай культуры з агнём.
Дзень Кузьмы и Дзям'яна, заступнікаў кавальства, святкуецца 14 лістапада.
Кузня звычайна знаходзілася на краі вёскі, пры дарозе.
Пра кавалёў казалі, што ў іх рукі ў золаце: гэта можна было тлумачыць і тым, што майстры вельмі ўмелыя ў сваёй справе, і што ў іх заўсёды ёсць грошы.
Традыцыйна каваль асацыяваўся таксама са стваральнікам-дэміўргам.
У народзе казалі: "Каваль куе, жалеза пяе", а таксама "У каваля што стук, то грыўня".
Конкурс мабільнай фатаграфіі Mobile Photography Awards - адзін з найстарэйшых у свеце, ён прайшоў ужо ў дзесяты раз. Адзіная ўмова для ўдзельнікаў конкурсу - фатаграфіі абавязкова павінны быць зроблены з дапамогай смартфонаў або планшэтаў.
Пераможцаў Mobile Photography Awards вызначаюць у 18 намінацыях: фотоэссе, архітэктура і дызайн, прырода, партрэты, нацюрморт, прыгоды і іншыя. Ёсць і грашовыя прэміі: уладальнік галоўнага прыза атрымлівае 3000 долараў ЗША, пераможца ў намінацыі - 500.
Арганізатары фотаконкурсу любяць цытаваць майстра фатаграфіі ХХ стагоддзя Анры Карцье-Брэссона, які сказаў: "Твае першыя 10 000 здымкаў - горшыя". З упэўненасцю можна сказаць, што аматарамі мабільнай фатаграфіі такая лічба пройдзена лёгка. Але вось ці здолелі яны скарыстацца гэтай магчымасцю і выпрацаваць свой стыль, які варты захаплення?
Глядзіце таксама:
Здымак "ON INLE LAKE" кітайскага фатографа Dan Liu, які стаў пераможцам конкурсу 10th Mobile Photography Awards.
Здымак "Look Back" індыйскага фатографа Rohan Sajeev, які стаў пераможцам у катэгорыі People у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
Здымак "Lake Baikal" іспанскага фатографа Juan Zas Espinosa, які стаў пераможцам у катэгорыі Landscapes у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
Здымак "Cantonese Opera II" кітайскага фатографа Queenie Cheen, які стаў пераможцам у катэгорыі Eyes of the World у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
Здымак "Horse Play" італьянскага фатографа Alessandra Manzotti, які стаў пераможцам у катэгорыі Black & White у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
Здымак "Deer Hidden in the Forest" кітайскага фатографа Jian Cui, які стаў пераможцам у катэгорыі Nature & Wildlife у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
Здымак "Small Town Protest" амерыканскага фатографа Stephanie Calabrese, які стаў пераможцам у катэгорыі Photo Journalism у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
Здымак "Untitled" кітайскага фатографа Chen Ma, які стаў пераможцам у катэгорыі Transportation у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
Здымак "The New Norm" амерыканскага фатографа Leigh Darilek, які стаў пераможцам у катэгорыі Self-Portrait у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
У катэгорыі The Darkness | Noir перамагла праца "Late Night" грэчаскага фатографа George Koutsouvelis.
Здымак "Wash Water Lilies" в'етнамскага фатографа Tuan Nguyen Tan, высока ацэнены ў катэгорыі Travel & Adventure у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
Здымак з серыі "Hot Dust & The Myth of Being a Man" брытанскага фатографа Juliet Cope стаў пераможцам у катэгорыі The Photo Essay.
"Reverence" кітайскага фатографа Jinyi He - перамога ў катэгорыі Travel & Adventure.
"The Beauty of Arches" бахрэйнскага фатографа Mona Jumaan. Перамога ў намінацыі Architecture & Design.
Праца "Movie Night" амерыканскага фатографа John Nieto - прызёр у катэгорыі Digital Fine Art.
Намінацыя Street Photography. Пераможца - праца "Stuart Street - Boston" амерыканскага фатографа Jeff Larason.
Здымак "Morgan In Pink" амерыканскага фатографа Michelle Simmons, які стаў пераможцам у катэгорыі Portraits у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
Здымак "San Clemente" амерыканскага фатографа Roger Clay, які стаў пераможцам у катэгорыі Water | Snow | Ice.
Здымак "Duo" італьянскага фатографа Fabio Sartori, які стаў пераможцам у намінацыі Macro & Details.
Здымак "Mrs Klimt Had Her Own Sense of Style" аўстралійскага фатографа Jen Mckenzie перамог у катэгорыі Visual FX.
Фатаграфію "Imprisoned Elephant" Lianyu Lu высока ацанілі ў катэгорыі Nature & Wildlife.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik падборку неверагодных лесвіц, дзе ў турыста трасуцца ногі - ад страху ці ад напружання.
Сярод незвычайных уздымаў - лесвіцы на горным хрыбце Уайна-Пікчу ў Перу, у Храме Святога Сямейства ў Барселоне, канатная лесвіца на вяршыні Хаф Доум, Хайку на Гаваях, "лесвіца ў пекла" на востраве Хасіма ў Японіі.
Глядзіце і вырашайце, ці гатовыя вы да такіх выпрабаванняў у адпачынку, калі пандэмія пройдзе.
Лесвіца з 4444 драўлянымі прыступкамі Florli ў Нарвегіі. Уздым можа заняць каля чатырох гадзін. Паралельна лесвіцы ідуць дзве трубы ад старой гідраэлектрастанцыі і рэйкі, якія раней выкарыстоўваліся для дастаўкі людзей і матэрыялаў уверх і ўніз па гары.
Лесвіца з ухілам 70 градусаў у храмавым комплексе Ангкор-Ват, Камбоджа.
Лесвіца да піка Калаванцін, Індыя.
Канатная лесвіца на вяршыню Хаф Доум, ЗША. Гэта гранітная скала, якая карыстаецца вялікай папулярнасцю ў турыстаў і адзін з сімвалаў нацыянальнага парку Ёсеміці.
"Лесвіца ў пекла" на востраве Хасіма, Японія. Тут ногі трасуцца хутчэй ад жаху.
Калісьці на востраве-прывідзе здабывалі вугаль. У 1974-м горад шахцёраў апусцеў, а некалькі гадоў таму яго ўключылі ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Наведванне вострава дазволена ў спецыяльна абсталяванай для бяспечнага знаходжання частцы.
Лесвіца на горным хрыбце Уайна-Пікчу ў Перу.
Лесвіца-ракушка ў Храме Святога Сямейства ў Барселоне, Іспанія.
Лесвіца каля вадаспаду "Кацёл д'ябла", Эквадор. Яна пабудаваная так, каб убачыць вадаспад паблізу. Па словах мясцовых жыхароў, часам можна ўбачыць твар д'ябла ў струменях вады.
Лесвіца Montagne de Bueren, Бельгія. Некаторыя мясцовыя жыхары пераадольваюць 400 стромкіх прыступак кожны дзень!
Лесвіца Хайку на Гаваях, ЗША. Яна складаецца з амаль чатырох тысяч прыступак і вядзе на вяршыню скалы Кула вышынёй 850 метраў. Уздым настолькі стромкі, што ўтрымаць раўнавагу падчас галавакружнага узыходжання пад сілу хіба што дасведчаным альпіністам.
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Балтыйскае мора замерзла ўпершыню за шмат гадоў, сведкамі такога відовішча сталі жыхары расійскага Калінінграда, а таксама польскага горада Мендзыздрое.
Цяпер мора ў некаторых месцах пакрыта тоўстым пластом лёду. Лядовыя палі дасягаюць сотняў метраў у шырыню. На Куршскай касе яно распасціраецца далёка за гарызонт.
Гэта рэдкая з'ява для дадзенага рэгіёна, які характарызуецца мяккім кліматам. Як паведамляюць метэаролагі, прыбярэжны лёд у раёне Калінінграда назіралі больш за 20 гадоў таму, калі зімы былі халадней.
Для калінінградскага рэгіёна і польскай тэрыторыі гэта хутчэй экзотыка. Звычайна так званы лядовы прыпай утвараецца ў паўночных раёнах Балтыйскага мора - ля ўзбярэжжа Швецыі і Фінляндыі.
"Сібірскія маразы" ударылі па Грэцыі. Тэмпература паветра там апусцілася да –20℃. Выпала анамальна вялікая колькасць снегу. Улады звярнуліся да грамадзян з заклікам па магчымасці заставацца дома. З-за снегападу некаторыя буйныя трасы былі зачыненыя.
Вялікі снег выпаў і ў Турцыі, у тым ліку ў раёне праліва Басфор. У Стамбуле Сабор Святой Сафіі і Блакітная мячэць таксама апынуліся ў снезе.
Снегапады прайшлі і ў Крыме, на паўвостраве зараз халадней, чым звычайна на 10 градусаў.
Чытайце таксама: