Ігар Лучанок - рэдкія кадры з жыцця любімага кампазітара

38
(абноўлена 14:57 13.11.2018)
  • Беларускі кампазітар Ігар Лучанок нарадзіўся ў Мінску ў 1938 годзе.
  • Ігар Лучанок і Уладзімір Мулявін
  • З кампазітарам Аляксандрай Пахмутавай і яе мужам паэтам Мікалаем Дабранрававым Ігара Лучанка звязвала шматгадовае сяброўства.
  • Кампазітар Ігар Лучанок, спявачка Тамара Гвердцытэлі і паэт Андрэй Дзяменцьеў на творчым вечары ў Маскве.
  • Ігар Лучанок і Аляксандра Пахмутава.
  • Ігар Лучанок, Пётр Машэраў і Аляксандра Пахмутава на сустрэчы з кубінскай дэлегацыяй на чале з Фідэлем і Раулем Кастра.
  • Аляксандра Лучанок з дачкой Святланай.
  • Аляксандра Лучанок з сынам Андрэем.
  • Песні Ігара Лучанка ўвабралі ў сябе беларускую душу.
  • Артысты ансамбля Песняры і кампазітар Лучанок ў гасцях у мастака Г.Паплаўскага, 1981 год.
  • Кампазітар Ігар Лучанок (за раялем) выступае з аркестрам на творчым вечары, 1987 год.
  • Кампазітар Ігар Лучанок выступае на Дні горада ў Мінску, 1987 год.
  • Юбілейны вечар кампазітара Ігара Лучанка на фестывалі мастацтваў Славянскі базар у Віцебску
  • Мастацкі кіраўнік Песняроў Вячаслаў Шарапаў і кампазітар Ігар Лучанок у 2010 годзе ў Віцебску.
  • Ігар Лучанок стаў трэцім кампазітарам, чыё імя ўвекавечана на Алеі зорак Славянскага базару
  • Ядвіга Паплаўская і Ігар Лучанок.
  • Народны артыст СССР Ігар Лучанок на фотавыставе, прысвечанай балетмайстру Валянціну Елізар'еву. Дарэчы, ў 2016 годзе Ігар Лучанок і Валянцін Елізар'еў былі ганараваныя медалямі ЮНЭСКА Пяць кантынентаў.
  • Адно з апошніх фота. Беларускі кампазітар Ігар Лучанок ў сваёй кватэры ў Мінску напярэдадні 80-годдзя.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik кадры розных гадоў з жыцця музыканта, яго канцэртаў, сустрэч і блізкіх людзей.

"Жураўлі на Палессе ляцяць", "Алеся", "Спадчына, "Мой родны кут", "Майскі вальс", "Дарагія мае землякі", "Ліст з 45-га", "Полька беларуская", "Венскі вальс", "Трэба дома бываць часцей" - няма ў Беларусі чалавека, які б не ведаў гэтых песень. Некаторыя нават лічаць іх народнымі! Аднак усе яны з'явіліся на свет дзякуючы Ігару Лучанку.

Ігар Лучанок нарадзіўся ў Мінску ў сям'і ўрача, аднак ранняе дзяцінства правёў у Мар'інай Горцы. Па словах кампазітара, ён ведаў свой род да дзясятага калена. Яго бацька быў музыкам-самавукам і вельмі хацеў, каб сын займаўся музыкай прафесійна. Будучы кампазітар спачатку вучыўся граць на цымбалах, а затым на фартэпіяна. Пасля заканчэння Беларускай кансерваторыі (клас кампазіцыі Анатоля Багатырова) стажыраваўся ў Ленінградскай кансерваторыі (пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Шастаковіча), скончыў аспірантуру Маскоўскай кансерваторыі ў Ціхана Хрэннікава.

Акрамя любімых усімі вядомых песень, Лучанок стварыў шэраг значных акадэмічных твораў, а яго "Песню пра Мінск" штодня адбіваюць куранты на Мінскай ратушы.

Народны артыст СССР і Беларусі, любімы ўсімі беларускі кампазітар Ігар Лучанок памёр 13 кастрычніка 2018 года на 81-м годзе жыцця.

Легендарныя хіты кампазітара слухайце на Sputnik.

38
  • Беларускі кампазітар Ігар Лучанок нарадзіўся ў Мінску ў 1938 годзе.
    © Sputnik / Юрий Иванов

    Беларускі кампазітар Ігар Лучанок нарадзіўся ў Мінску ў 1938 годзе.

  • Ігар Лучанок і Уладзімір Мулявін
    © Sputnik / Юрий Иванов

    Ігар Лучанок "прадстаўляе" новую кампазіцыю мастацкаму кіраўніку беларускага ансамбля "Песняры" Уладзіміру Мулявіну, 1976 год. Два таленавітых чалавека, разам яны стварылі мноства выдатных кампазіцый, разам бывалі на гастролях.

  • З кампазітарам Аляксандрай Пахмутавай і яе мужам паэтам Мікалаем Дабранрававым Ігара Лучанка звязвала шматгадовае сяброўства.
    © Sputnik / Юрий Сомов

    З кампазітарам Аляксандрай Пахмутавай і яе мужам паэтам Мікалаем Дабранрававым Ігара Лучанка звязвала шматгадовае сяброўства.

  • Кампазітар Ігар Лучанок, спявачка Тамара Гвердцытэлі і паэт Андрэй Дзяменцьеў на творчым вечары ў Маскве.
    © Photo : из личного архива Игоря Лученка

    Кампазітар Ігар Лучанок, спявачка Тамара Гвердцытэлі і паэт Андрэй Дзяменцьеў на творчым вечары ў Маскве.

  • Ігар Лучанок і Аляксандра Пахмутава.
    © Photo : из личного архива Лученка

    Ігар Лучанок і Аляксандра Пахмутава.

  • Ігар Лучанок, Пётр Машэраў і Аляксандра Пахмутава на сустрэчы з кубінскай дэлегацыяй на чале з Фідэлем і Раулем Кастра.
    © Photo : из личного архива Лученка

    Ігар Лучанок, Пётр Машэраў і Аляксандра Пахмутава на сустрэчы з кубінскай дэлегацыяй на чале з Фідэлем і Раулем Кастра.

  • Аляксандра Лучанок з дачкой Святланай.
    © Photo : из личного архива Игоря Лученка

    Аляксандра Лучанок з дачкой Святланай. З будучай жонкай Лучанок пазнаёміўся ў Мар'інай Горцы, куды яна прыехала, калі была студэнткай Брэсцкага музычнага вучылішча.

  • Аляксандра Лучанок з сынам Андрэем.
    © Photo : из личного архива Игоря Лученка

    Аляксандра Лучанок з сынам Андрэем.

  • Песні Ігара Лучанка ўвабралі ў сябе беларускую душу.
    © Sputnik / Юрий Иванов

    Песні Ігара Лучанка ўвабралі ў сябе беларускую душу.

  • Артысты ансамбля Песняры і кампазітар Лучанок ў гасцях у мастака Г.Паплаўскага, 1981 год.
    © Sputnik / Евгений Коктыш

    Артысты ансамбля "Песняры" і кампазітар Лучанок ў гасцях у мастака Г.Паплаўскага, 1981 год.

  • Кампазітар Ігар Лучанок (за раялем) выступае з аркестрам на творчым вечары, 1987 год.
    © Sputnik / Юрий Иванов

    Кампазітар Ігар Лучанок (за раялем) выступае з аркестрам на творчым вечары, 1987 год.

  • Кампазітар Ігар Лучанок выступае на Дні горада ў Мінску, 1987 год.
    © Sputnik / Юрий Иванов

    Кампазітар Ігар Лучанок выступае на Дні горада ў Мінску, 1987 год.

  • Юбілейны вечар кампазітара Ігара Лучанка на фестывалі мастацтваў Славянскі базар у Віцебску
    © Photo : Владимир Базан / БелаПАН

    Юбілейны вечар кампазітара Ігара Лучанка на фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" дзесяць гадоў таму. Даўні сябар кампазітара Іосіф Кабзон тады не толькі прысвяціў Ігару Лучанку песню, але і выступіў разам з Аленай Спірыдовіч у ролі канферансье вечара.

  • Мастацкі кіраўнік Песняроў Вячаслаў Шарапаў і кампазітар Ігар Лучанок у 2010 годзе ў Віцебску.
    © Photo : Сергей Серебро / БелаПАН

    Мастацкі кіраўнік "Песняроў" Вячаслаў Шарапаў і кампазітар Ігар Лучанок у 2010 годзе ў Віцебску. Тады на тэрыторыі Летняга амфітэатра з'явілася імянная зорка народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна і Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры".

  • Ігар Лучанок стаў трэцім кампазітарам, чыё імя ўвекавечана на Алеі зорак Славянскага базару
    © Photo : Сергей Серебро / БелаПАН

    А праз год, у 2011 годзе ў Віцебску з'явілася імянная пліта Ігара Лучанка. Лучанок стаў трэцім кампазітарам (пасля Пахмутавай і Мулявіна), чыё імя ўвекавечана на Алеі зорак "Славянскага базару".

  • Ядвіга Паплаўская і Ігар Лучанок.
    © Photo : из личного архива Лученка

    Ядвіга Паплаўская і Ігар Лучанок.

  • Народны артыст СССР Ігар Лучанок на фотавыставе, прысвечанай балетмайстру Валянціну Елізар'еву. Дарэчы, ў 2016 годзе Ігар Лучанок і Валянцін Елізар'еў былі ганараваныя медалямі ЮНЭСКА Пяць кантынентаў.
    © Sputnik Александр Шурмелёв

    Народны артыст СССР Ігар Лучанок на фотавыставе, прысвечанай балетмайстру Валянціну Елізар'еву. Дарэчы, ў 2016 годзе Ігар Лучанок і Валянцін Елізар'еў былі ганараваныя медалямі ЮНЭСКА "Пяць кантынентаў".

  • Адно з апошніх фота. Беларускі кампазітар Ігар Лучанок ў сваёй кватэры ў Мінску напярэдадні 80-годдзя.
    © Sputnik Вячеслав Шарапов

    Адно з апошніх фота. Беларускі кампазітар Ігар Лучанок ў сваёй кватэры ў Мінску напярэдадні 80-годдзя.

Тэги:
Смерць публічных людзей, Беларусь, Ігар Лучанок
Каментары