Крэсла з пацалункамі і сядзячая труна: што можна ўбачыць на выставе стулаў

62
(абноўлена 16:11 20.11.2018)
  • Пастулат-2018
  • Пастулат-2018
  • Пастулат-2018
  • Пастулат-2018
  • Пастулат-2018
  • Пастулат-2018
  • Пастулат-2018
  • Пастулат-2018
  • Пастулат-2018
  • Пастулат-2018
  • Пастулат-2018
  • Пастулат-2018
  • Пастулат-2018
  • Пастулат-2018
Крэсла натхняе сучасных беларускіх мастакоў не менш, чым каханне ці жаночая прыгажосць. Правакатыўныя і відовішчныя крэслы розных памераў і колераў – у фотастужцы Sputnik.

Больш за 60 крэслаў, табурэтаў, лавачак і зэдлікаў розных памераў прадставілі ў беларускай сталіцы. Прадметы інтэр’ера рознага колеру, формы і матэрыялаў можна па праву назваць сапраўднымі арт-аб’ектамі. Тут ёсць крэслы жалезныя і драўляныя, галоўны табурэт і фатэль з пацалункамі, а таксама стул-жырафа і сядзячая труна.

Арганізатары запэўніваюць, што крэсла падобнае да чалавека, бо акрамя ног і спіны яно мае свой твар. Ёсць ідэя, што экспанаты, прадстаўленыя на выставе, стануць часткай экспазіцыі Музея беларускага крэсла.

Выстава "Пастулат" праходзіць у беларускай сталіцы з 2012 года. За гэты час некаторыя яе экспанаты патрапілі ў прыватныя калекцыі, другія паудзельнічалі ў выставах у Мінску, Вільнюсе, Варшаве і Таліне. Убачыць незвычайныя беларускі крэслы можна да 28 лістапада.

62
  • Пастулат-2018
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Больш за 60 крэслаў, табурэтаў, лавачак і зэдлікаў розных памераў прадстаўленыя на выставе ў беларускай сталіцы.

  • Пастулат-2018
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Прадметы інтэр’ера рознага колеру, формы і матэрыялаў можна па праву назваць сапраўднымі арт-аб’ектамі.

  • Пастулат-2018
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Тут ёсць крэслы жалезныя і драўляныя, галоўны табурэт і фатэль з пацалункамі, а таксама стул-жырафа і сядзячая труна.

  • Пастулат-2018
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Арганізатары запэўніваюць, што крэсла вельмі падобнае да чалавека, акрамя ног і спіны яно мае свой твар.

  • Пастулат-2018
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пры дапамозе крэсла можна не толькі працаваць ці бавіць вольны час, але і вызначыць сацыяльны статус пэўнага чалавека.

  • Пастулат-2018
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Выстава крэслаў праходзіць у беларускай сталіцы з 18 па 28 лістапада.

  • Пастулат-2018
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Ёсць верагоднасць, што прадстаўленыя на выставе крэслы стануць першымі экспанатамі будучага Музея беларускага крэсла.

  • Пастулат-2018
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Выстава "Пастулат" праходзіць у беларускай сталіцы з 2012 года.

  • Пастулат-2018
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    За гэты час некаторыя экспанаты паспелі стаць набыткам прыватных калекцый, а іншыя прымалі ўдзел у міжнародных выставах у Вільнюсе, Варшаве і Таліне.

  • Пастулат-2018
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Такі табурэт можна выкарыстоўваць не толькі як прадмет інтэр'еру. Асабліва зацікаўленыя могуць паспрабаваць з яго дапамогай падмесці ў хаце.

  • Пастулат-2018
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Што азначае галоўны табурэт, выкананы ў чырвона-зялёна-белых колерах, кожны можа вырашыць самастойна.

  • Пастулат-2018
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Стул натхняе сучасных беларускіх мастакоў не менш, чым каханне ці жаночая прыгажосць.

  • Пастулат-2018
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Некаторыя крэслы нават сімвалізуюць каханне.

  • Пастулат-2018
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Некаторыя экспанаты складана зразумець без дапамогі спецыялістаў.

  • Пастулат-2018
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    "Крэсла – гэта тое, што нам трэба, калі больш нічога не трэба, гэта наглядны сімвал цывілізацыі. Бо менавіта для цывілізацыі, а не для выжывання, і патрэбны дызайн", - казаў знакаміты тэарэтык Ральф Каплан.

  • Пастулат-2018
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Але галоўнае ў крэсле ўсё ж такі зручнасць.

Тэги:
Выстава, Мінск
Каментары