Майстар партрэта і піянер савецкай эротыкі. Выстава Гунарса Біндэ ў Мінску

49
(абноўлена 12:33 22.11.2018)
  • Выстава-рэтраспектыва знакамітага латвійскага фатографа Гунарса Біндэ адкрылася ў Мастацкай галерэі Міхася Савіцкага.
  • Фотаработы Гунарса Біндэ адрознівае адданасць чорна-белай фатаграфіі і аптычнай фотакамеры: мастак праводзіць бясконцыя эксперыменты з формай і святлом.
  • У аб'ектыве Гунарса Біндэ пабывалі многія выдатныя дзеячы мастацтва - французскі акцёр-мім Марсэль Марсо, кампазітар Райманд Паўлс, дырыжор Леанідс Вігнер.
Самай вядомай з прадстаўленых на выставе работ Біндэ з'яўляецца партрэт рэжысёра Эдуарда Смільгіса.
  • У мяне атрымліваецца зрабіць 2-3 добрыя працы ў год, таму што больш і не трэба. Фотаздымкаў, напэўна, знята мільён, але я не называю іх фотаздымкамі - гэта фатаграфічныя выявы. Фатаграфія - гэта як маляўнічая карціна, гатовы прадмет мастацтва, - кажа майстар.
  • Я не магу сябе выказаць дакументальнай фатаграфіяй. Дакументальная перашкаджае выказаць мне мае суб'ектыўныя станы, - казаў Гунарс Біндэ.
  • Мэтр прыехаў у Мінск на адкрыццё выставы разам з жонкай, якая, дарэчы, часта з'яўлялася мадэллю на яго фотаздымках
  • Самы прыгожы краявід - пейзаж жаночага цела, - лічыць фотамастак і тлумачыць: Але лепш казаць не цела (пошла гучыць), а - гармонія. Гармонія жаночага цела.
  • Што значыць здымак супраць той любаты, якая існуе ў прыродзе? Таму ў прыродзе я заўсёды шукаю водгук свайго стану.
  • Лічба прывяла да таго, што працаваць стала лёгка. І гэтая лёгкасць працы робіць фатографа лянівым. Ён шмат здымае ў надзеі, што нешта атрымаецца.
  • Фатограф вядомы як піянер савецкай эротыкі - у шасцідзесятыя Гунарс Біндэ пачаў публікаваць фатаграфіі аголенай жаночай натуры.
  • Гунарс неаднаразова казаў, што свядома звяртаецца да інсцэніраванай фатаграфіі, каб надаць пераканаўчасці сваім вобразам.
  • Напярэдадні 85-годдзя (дзень нараджэння фатограф адзначыць 27 снежня) Гунарс поўны жыцця, ідэй і эмоцый.
  • Гунарс Біндэ - майстар партрэта.
  • На выставе можна ўбачыць больш за восемдзесят фатаграфій 1960-2000-х: нацюрморты, пейзажы, рэпартажныя здымкі, партрэты, ню.
  • У фатаграфіі шмат значыць геніяльны нечаканы выпадак, калі ўсё супадае. Фатографу трэба ўмець прадбачыць гэты выпадак.
  • Выстава Гунарса Біндэ будзе адкрыта ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага да 16 снежня.
"Фатаграфуйце так, як адчуваеце, і не глядзіце на іншых!" - фраза мэтра сусветнай фатаграфіі Гунарса Біндэ, які адкрыў у сераду ў Мінску свой персанальны фотавернісаж, стала лейтматывам усёй яго выставы.

Выстава-рэтраспектыва знакамітага латвійскага фатографа Гунарса Біндэ адкрылася ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага.

Сам мэтр прыехаў у Мінск на адкрыццё выставы разам з жонкай, якая, дарэчы, часта была мадэллю на яго фотаздымках.

Напярэдадні 85-годдзя (дзень нараджэння фатограф адзначыць 27 снежня) Гунарс поўны жыцьця, ідэй і эмоцый.

Фотаработы Гунарса Біндэ адрознівае адданасць чорна-белай фатаграфіі і аптычнай фотакамеры: мастак праводзіць бясконцыя эксперыменты з формай і святлом. А яшчэ ён вядомы як "піянер савецкай эротыкі" - у шасцідзесятыя Гунарс Біндэ пачаў публікаваць фатаграфіі аголенай жаночай натуры.

На выставе можна ўбачыць больш за восемдзесят фатаграфій 1960-2000-х: нацюрморты, пейзажы, рэпартажныя здымкі, партрэты, ню.

49
  • Выстава-рэтраспектыва знакамітага латвійскага фатографа Гунарса Біндэ адкрылася ў Мастацкай галерэі Міхася Савіцкага.
    © Sputnik Альфред Микус

    Выстава-рэтраспектыва знакамітага латвійскага фатографа Гунарса Біндэ адкрылася ў Мастацкай галерэі Міхася Савіцкага.

  • Фотаработы Гунарса Біндэ адрознівае адданасць чорна-белай фатаграфіі і аптычнай фотакамеры: мастак праводзіць бясконцыя эксперыменты з формай і святлом.
    © Sputnik Альфред Микус

    Фотаработы Гунарса Біндэ адрознівае адданасць чорна-белай фатаграфіі і аптычнай фотакамеры: мастак праводзіць бясконцыя эксперыменты з формай і святлом.

  • У аб'ектыве Гунарса Біндэ пабывалі многія выдатныя дзеячы мастацтва - французскі акцёр-мім Марсэль Марсо, кампазітар Райманд Паўлс, дырыжор Леанідс Вігнер.
Самай вядомай з прадстаўленых на выставе работ Біндэ з'яўляецца партрэт рэжысёра Эдуарда Смільгіса.
    © Sputnik Альфред Микус

    У аб'ектыве Гунарса Біндэ пабывалі многія выдатныя дзеячы мастацтва - французскі акцёр-мім Марсэль Марсо, кампазітар Райманд Паўлс, дырыжор Леанідс Вігнер.
    Самай вядомай з прадстаўленых на выставе работ Біндэ з'яўляецца партрэт рэжысёра Эдуарда Смільгіса.

  • У мяне атрымліваецца зрабіць 2-3 добрыя працы ў год, таму што больш і не трэба. Фотаздымкаў, напэўна, знята мільён, але я не называю іх фотаздымкамі - гэта фатаграфічныя выявы. Фатаграфія - гэта як маляўнічая карціна, гатовы прадмет мастацтва, - кажа майстар.
    © Sputnik Альфред Микус

    "У мяне атрымліваецца зрабіць 2-3 добрыя працы ў год, таму што больш і не трэба. Фотаздымкаў, напэўна, знята мільён, але я не называю іх фотаздымкамі - гэта фатаграфічныя выявы. Фатаграфія - гэта як карціна, гатовы прадмет мастацтва", - кажа майстар.

  • Я не магу сябе выказаць дакументальнай фатаграфіяй. Дакументальная перашкаджае выказаць мне мае суб'ектыўныя станы, - казаў Гунарс Біндэ.
    © Sputnik Альфред Микус

    "Я не магу сябе выказаць дакументальнай фатаграфіяй. Дакументальная перашкаджае выказаць мне мае суб'ектыўныя станы", - казаў Гунарс Біндэ.

  • Мэтр прыехаў у Мінск на адкрыццё выставы разам з жонкай, якая, дарэчы, часта з'яўлялася мадэллю на яго фотаздымках
    © Sputnik Альфред Микус

    Мэтр прыехаў у Мінск на адкрыццё выставы разам з жонкай, якая, дарэчы, часта з'яўлялася мадэллю на яго фотаздымках.

  • Самы прыгожы краявід - пейзаж жаночага цела, - лічыць фотамастак і тлумачыць: Але лепш казаць не цела (пошла гучыць), а - гармонія. Гармонія жаночага цела.
    © Sputnik Альфред Микус

    "Самы прыгожы краявід - пейзаж жаночага цела, - лічыць фотамастак і тлумачыць: - Але лепш казаць не "цела" (пошла гучыць), а - гармонія. Гармонія жаночага цела".

  • Што значыць здымак супраць той любаты, якая існуе ў прыродзе? Таму ў прыродзе я заўсёды шукаю водгук свайго стану.
    © Sputnik Альфред Микус

    "Што значыць здымак супраць той любаты, якая існуе ў прыродзе? Таму ў прыродзе я заўсёды шукаю водгук свайго стану".

  • Лічба прывяла да таго, што працаваць стала лёгка. І гэтая лёгкасць працы робіць фатографа лянівым. Ён шмат здымае ў надзеі, што нешта атрымаецца.
    © Sputnik Альфред Микус

    "Лічба прывяла да таго, што працаваць стала лёгка. І гэтая лёгкасць працы робіць фатографа лянівым. Ён шмат здымае ў надзеі, што нешта атрымаецца".

  • Фатограф вядомы як піянер савецкай эротыкі - у шасцідзесятыя Гунарс Біндэ пачаў публікаваць фатаграфіі аголенай жаночай натуры.
    © Sputnik Альфред Микус

    Фатограф вядомы як "піянер савецкай эротыкі" - у шасцідзесятыя Гунарс Біндэ пачаў публікаваць фатаграфіі аголенай жаночай натуры.

  • Гунарс неаднаразова казаў, што свядома звяртаецца да інсцэніраванай фатаграфіі, каб надаць пераканаўчасці сваім вобразам.
    © Sputnik Альфред Микус

    Гунарс неаднаразова казаў, што свядома звяртаецца да інсцэніраванай фатаграфіі, каб надаць пераканаўчасці сваім вобразам.

  • Напярэдадні 85-годдзя (дзень нараджэння фатограф адзначыць 27 снежня) Гунарс поўны жыцця, ідэй і эмоцый.
    © Sputnik Альфред Микус

    Напярэдадні 85-годдзя (дзень нараджэння фатограф адзначыць 27 снежня) Гунарс поўны жыцця, ідэй і эмоцый.

  • Гунарс Біндэ - майстар партрэта.
    Альфред Микус

    Гунарс Біндэ - майстар партрэта.

  • На выставе можна ўбачыць больш за восемдзесят фатаграфій 1960-2000-х: нацюрморты, пейзажы, рэпартажныя здымкі, партрэты, ню.
    © Sputnik Альфред Микус

    На выставе можна ўбачыць больш за восемдзесят фатаграфій 1960-2000-х: нацюрморты, пейзажы, рэпартажныя здымкі, партрэты, ню.

  • У фатаграфіі шмат значыць геніяльны нечаканы выпадак, калі ўсё супадае. Фатографу трэба ўмець прадбачыць гэты выпадак.
    © Sputnik Альфред Микус

    "У фатаграфіі шмат значыць геніяльны нечаканы выпадак, калі ўсё супадае. Фатографу трэба ўмець прадбачыць гэты выпадак".

  • Выстава Гунарса Біндэ будзе адкрыта ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага да 16 снежня.
    © Sputnik Альфред Микус

    Выстава Гунарса Біндэ будзе адкрыта ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага да 16 снежня.

Тэги:
Выстава, фатаграфія