Ад Чарнобыля да Пампеі: цудоўныя здымкі гістарычных месцаў

24
(абноўлена 10:57 01.12.2018)
  • Здымак замка Мон-Сэн-Мішэль
  • Здымак помніка Red Sands Sea Forts, Thames Estuary
  • Здымак помніка Каланішскае каменнае кальцо
  • Здымак напаўразваленага дома ў Прыпяці
  • Здымак храма Баала ў Пальміры
  • Здымак канцэнтрацыйнага лагера ў Асвенцыме
  • Здымак у Голдэн Сіці Форт Джайсалмер
  • Здымак крэпасці Энісала ў Румыніі
  • Здымак у бібліятэцы Каледжа Езуса
  • Здымак жылля кітабояў на Шпіцбергене
  • Здымак Вала Адрыяна
  • Здымак Вялікага Зімбабвэ
  • Здымак Заходняга пірса ў Брайтане
  • Здымак парэшткаў нарвежскага судна Норнэн, пацярпелага крушэнне ў 1897 годзе каля берагоў Бэроў
  • Здымак Кордаўскай саборнай мячэці
  • Здымак эскалатара у пешаходным і веласіпедным тунэлі ў англійскім Ньюкасле
  • Здымак ангельскага замка Данстанбора на досвітку
  • Здымак замка Саммеццана
  • Здымак руінаў горада Пампеі
  • Здымак будыйскага храма Борабудур
Пераможцы і фіналісты конкурсу архітэктурных помнікаў і гістарычных мясцін Historic Photographer of The Year - у фотастужцы Sputnik.

У гэтым годзе фотааматары і прафесіяналы прадставілі на суд журы дзіўныя кадры з усіх куткоў зямнога шара - ад самых вядомых да напаўзабытых: загадкавае каменнае кольца ў Шатландыі, горад-прывід Прыпяць, закінутыя марскія фарты Мансэла, арка святой Каталіны ў Антыгуа, "Залаты горад" у Вялікай індыйскай пустыні, жытло кітабояў і нават драўляны эскалатар.

Пераможца конкурсу - замак Мон-Сэн-Мішэль у Францыі двойчы на год падчас моцных прыліваў ператвараецца ў востраў.

24
  • Здымак замка Мон-Сэн-Мішэль

    Здымак - пераможца конкурсу. Замак Мон-Сэн-Мішэль у Францыі двойчы на год падчас моцных прыліваў ператвараецца ў востраў - усяго за дзень вада вакол крэпасці падымаецца на некалькі метраў. Горад на востраве існуе з 709 года. Зараз тут пражывае некалькі дзясяткаў жыхароў.

  • Здымак помніка Red Sands Sea Forts, Thames Estuary

    Фота закінутых марскіх фартоў Мансэла, пабудаваных падчас Другой сусветнай, прызнана лепшым у катэгорыі "Ангельская гісторыя".

  • Здымак помніка Каланішскае каменнае кальцо

    Загадкавае каменнае кальцо знаходзіцца побач з вёскай Каланіш на востраве Льюіс у Шатландыі. Гэтыя каменныя слупы, верагодна, стаялі тут яшчэ да будаўніцтва пірамід. Навукоўцы лічаць, што гэта загадкавае збудаванне было ўзведзена ў эпоху позняга неаліту, прыкладна да 2600 года да нашай эры (каля 1975 года да н. э) і, хутчэй за ўсё, мела культавае значэнне.

  • Здымак напаўразваленага дома ў Прыпяці

    Горад-прывід Прыпяць праз 30 гадоў пасля Чарнобыльскай катастрофы.

  • Здымак храма Баала ў Пальміры

    Здымак храма Баала ў Пальміры, разбуранага падчас сірыйскага ваеннага канфлікту.

  • Здымак канцэнтрацыйнага лагера ў Асвенцыме

    Чыгунка канцэнтрацыйнага лагера ў Асвенцыме.

  • Здымак у Голдэн Сіці Форт Джайсалмер

    Джайсалмер - горад пасярэдзіне Вялікай індыйскай пустыні ўпершыню згадваецца ў XII стагоддзі. Часам яго называюць "Залатым Горадам" з-за жоўтых пяскоў і жоўтага пяшчаніку, які выкарыстоўваўся ў архітэктуры горада.

  • Здымак крэпасці Энісала ў Румыніі

    Крэпасць Энісала ў Румыніі калісьці стаяла на Вялікім Шаўковым шляху. Былая рымская, а пазней візантыйская і генуэзская крэпасць.

  • Здымак у бібліятэцы Каледжа Езуса

    Кнігі на ланцугах ў бібліятэцы Каледжа Езуса ў Кембрыджы.

  • Здымак жылля кітабояў на Шпіцбергене

    Здымак жылля кітабояў на Шпіцбергене

  • Здымак Вала Адрыяна

    Вал Адрыяна на тэрыторыі Вялікабрытаніі - выдатны помнік антычнасці. Ён пабудаваны яшчэ рымлянамі для прадухілення набегаў з поўначы.

  • Здымак Вялікага Зімбабвэ

    Вялікі Зімбабвэ - назва, дадзеная каменным руінам старажытнага паўднёваафрыканскага горада, размешчанага ў правінцыі Масвінгв дзяржавы Зімбабвэ. Вялікі Зімбабвэ, як лічыцца, быў галоўнай святыняй і культавым цэнтрам продкаў народа шона. Горад быў заснаваны каля 1130 г. н. э. і існаваў на працягу двух-трох стагоддзяў.

  • Здымак Заходняга пірса ў Брайтане

    Руіны Заходняга пірса ў англійскім Брайтане, пабудаваным у 1860-х гадах. Тут знаходзілася канцэртная зала, якаяя згарэла ў 2003 годзе.

  • Здымак парэшткаў нарвежскага судна Норнэн, пацярпелага крушэнне ў 1897 годзе каля берагоў Бэроў

    Здымак парэшткаў нарвежскага судна Норнэн, пацярпелага крушэнне ў 1897 годзе каля берагоў Бэроў

  • Здымак Кордаўскай саборнай мячэці

    Кордаўская саборная мячэць - адзін з самых характэрных помнікаў дынастыі Амейядаў.

  • Здымак эскалатара у пешаходным і веласіпедным тунэлі ў англійскім Ньюкасле

    Эскалатар у пешаходным і веласіпедным тунэлі ў англійскім Ньюкасле - з самымі доўгімі ў Еўропе драўлянымі прыступкамі. З'яўляецца помнікам гісторыі і архітэктуры.

  • Здымак ангельскага замка Данстанбора на досвітку

    Ангельскі замак Данстанбора на світанні. Знаходзіцца недалёка ад межаў Шатландыі. Некалі самы вялікі замак у графстве Нортумберленд, пабудаваны на пачатку XIV стагоддзя і разбураны ў часы вайны Пунсовай і Белай ружы.

  • Здымак замка Саммеццана

    Здымак замка Саммеццана - малавядомы, але характэрны помнік маўрытанскім архітэктуры ў Еўропе. Апошнія 25 гадоў у занядбаным стане.

  • Здымак руінаў горада Пампеі

    Пампеі - старажытны горад, пахаваны пад пластом вулканічнага попелу.

  • Здымак будыйскага храма Борабудур

    Здымак самага вялікага ў свеце будыйскага храма Борабудур на востраве Ява.

Тэги:
фатаграфія, Фотаконкурс
Каментары