Інспектар па дармаедах і новыя "ліпасанкцыі": як калядавалі ў Гродне

52
(абноўлена 09:26 27.12.2018)
  • Калядны абрад ў Гродне па традыцыйным для гэтых месцаў сцэнары праводзіцца больш за 30 гадоў.
  • Галоўныя героі - Каза, Мядзведзь, Дзед і Баба.
  • Гэта раней калядоўшчыкі грукалі ў кожную хату, цяпер прыходзяць строга па запрашэнні, тэлефануюць у дамафон і пачынаюць спяваць песні.
  • Каб у хаце панавала шчасце, кожная гаспадыня павінна патанчыць з Казой.
  • Мішка распавёў пра сваю хворую для беларусаў тэму - як цяжка яму будзе ездзіць за мяжу за мёдам пасля ўводу новых мытных нормаў.
  • Каб Мядзведзь моцна не сумаваў, дзеці спявалі яму калядныя песенькі.
  • А Мішка загадваў загадкі і выхваляўся дыпломам са Смаргонскай акадэміі.
  • Нежывая Каза імгненна ажывае, як толькі гаспадары прыносяць ёй пачастункі - каўбасу, цукеркі, мандарыны або печыва.
  • У гэтым годзе, каб ажывіць Казу, спатрэбіліся не толькі каўбаса і сала, але і кампот.
  • Калядны абрад заўсёды праводзіцца толькі на беларускай мове, гаспадары таксама стараюцца размаўляць па-беларуску.
  • Каб зрабіць традыцыйны сцэнар больш цікавыс, у яго ўключылі новага персанажа - інспектара па справах дармаедаў Гарыка Стукачова.
  • Каза вельмі здзівілася, калі даведалася, што трапіла ў базу дармаедаў, і вырашыла адправіцца ўслед за будаўнікамі на заробкі ў Польшчу - будаваць асабістае жыццё.
  • Калядоўшчыкі спяваюць шмат абрадавых песень.
  • Беларускі бусел прыходзіць у кожны дом з падарункамі і пажаданнямі дабра, здароўя і дабрабыту.
  • У кожным доме разам водзяць карагоды.
  • Калядоўшчыкі ездзілі па горадзе да позняга вечара, на вуліцы да іх часта падыходзілі людзі, прасілі праспяваць і зрабіць сумеснае фота.
  • Праводзіць традыцыйныя Каляды гродзенская моладзь выходзіць два разы на год - на каталіцкія і праваслаўныя Каляды.
У традыцыйны калядны сцэнар гродзенскія калядоўшчыкі дадалі самыя надзённыя пытанні - будаўнікоў, якія з'ехалі ў Польшчу, базу дармаедаў і новыя нормы ўвозу на мяжы.

Калядная Каза была ўключана ў базу дармаедаў і пагражала з'ехаць на будаўніцтва асабістага жыцця ў Польшчу, Мядзведзь забыўся пра нормы ўвозу на мяжы і трапіў пад "ліпасанкцыі", а калядоўшчыкі песнямі і ўгаворамі ратавалі калядных персанажаў ад пошасцяў, адначасова адганяючы беды ад гаспадароў. Журналістка Sputnik Іна Грышук паўдзельнічала ў традыцыйным для Гродна калядным абрадзе і даведалася, як весялілі гарадзенцаў у гэтым годзе.

Дайце піцу, каб адпачывалі ў Ніцы

"А ці дома-дома сам пан-гаспадар, святы вечар добрым людзям", - з такімі словамі ў песні пераапранутыя ў Гродне ўваходзілі ў кватэры ці прасілі ў дамафон адкрыць дзверы пад'езда.

Ужо ў доме перад гаспадарамі разыгрываўся традыцыйны сцэнар, які захоўваецца і штогод праводзіцца на Каляды ўжо больш за 30 гадоў. Героі і вобразы ў ім перыядычна мяняюцца, але нязменнай застаюцца Калядная зорка і Каза, якая падчас абраду павінна ўпасці мёртвай, а затым ажыць, калі ёй прынясуць смачныя пачастункі.

Чым частаваць Казу, гаспадарам звычайна падказваюць калядоўшчыкі, у якіх на гэты выпадак нарыхтавана з дзясятак жартаўлівых прасілак: "Прынясі кавалак піццы, Каб адпачывалі у Ніцы", "А калі не спеклі піццы, нам кампоціку наліце". Каза перыядычна таксама падае голас. "Каляда, Каляда, каўбасу я чую", - намякае яна і дадае, што Каза зусім не вегетарыянка.

Каб традыцыйны сцэнар зрабіць больш цікавым, кожны год у яго ўключаюцца новыя персанажы, а ў жартах узгадваюцца самыя актуальныя ў краіне тэмы. У гэтым годзе да казы прыйшоў інспектар па дармаецкай базе, які ўспомніў, што Мар'я Нікіфараўна лячыла рогі ў бясплатнай паліклініцы, і пачаў дапамагаць шукаць ёй працу.

Напрыклад, адправіцца на малаказавод, а калі не хоча, то адразу на мясакамбінат. Пачуўшы такія прапановы, Каза надзела будаўнічую каску і сказала, што паедзе ўслед за гродзенскімі будаўнікамі ў Польшчу - будаваць асабістае жыццё.

Забаўляў гаспадароў і Мішка, які загадваў загадкі, танчыў і паказваў дыплом "Смаргонскай мядзведжай акадэміі". Запаслівы Мішка распавядаў, як вёз мёд праз мяжу і як не змог прайсці мытны кантроль з-за перавышэння нормы вагі.

"Давялося рабіць гэтыя, ліпа... ліпасанкцыі, каб трошкі схуднець ды 50 кіло", - бедаваў Мядзведзь, які ў новым годзе наўрад ці зможа ўпісацца ў абрэзаныя ўдвая нормы.

З песнямі і карагодамі

У прамежках паміж вясёлымі сцэнкамі калядоўшчыкі спявалі традыцыйныя калядныя песні, вадзілі карагоды і жадалі гаспадарам шмат шчасця, здароўя і дастатку. Увесь калядны абрад праводзіцца толькі на беларускай мове.

У старажытнасці людзі верылі, што калядны абрад дапамагае пазбавіцца ад усіх бед і няшчасцяў адыходзячага года. Усе нягоды павінны паміраць разам з Казой, а яе ажыўленне прыносіць у дом радасць, шчасце, прадвесціць добры ўраджай, або, ў паняццях сучаснага жыцця, рост заробкаў. Праяўленая шчодрасць гаспадароў, калі яны спрабуюць падняць "памерлую" Казу, кажа пра тое, што ў новым годзе іх чакае дастатак.

Наступным разам гродзенскія калядоўшчыкі пойдуць па хатах Гродна на праваслаўнае Раство. Калядоўшчыкі прызнаюцца: адпраўляюцца калядаваць не дзеля пачастункаў, а каб захаваць і падтрымаць традыцыйны гродзенскі звычай.

52
  • Калядны абрад ў Гродне па традыцыйным для гэтых месцаў сцэнары праводзіцца больш за 30 гадоў.
    © Sputnik Виталий Дернейко

    Калядны абрад ў Гродне па традыцыйным для гэтых месцаў сцэнары праводзіцца больш за 30 гадоў.

  • Галоўныя героі - Каза, Мядзведзь, Дзед і Баба.
    © Sputnik Виталий Дернейко

    Галоўныя героі - Каза, Мядзведзь, Дзед і Баба.

  • Гэта раней калядоўшчыкі грукалі ў кожную хату, цяпер прыходзяць строга па запрашэнні, тэлефануюць у дамафон і пачынаюць спяваць песні.
    © Sputnik Виталий Дернейко

    Гэта раней калядоўшчыкі грукалі ў кожную хату, цяпер прыходзяць строга па запрашэнні, тэлефануюць у дамафон і пачынаюць спяваць песні.

  • Каб у хаце панавала шчасце, кожная гаспадыня павінна патанчыць з Казой.
    © Sputnik Виталий Дернейко

    Каб у хаце панавала шчасце, кожная гаспадыня павінна патанчыць з Казой.

  • Мішка распавёў пра сваю хворую для беларусаў тэму - як цяжка яму будзе ездзіць за мяжу за мёдам пасля ўводу новых мытных нормаў.
    © Sputnik Виталий Дернейко

    Мішка распавёў пра сваю хворую для беларусаў тэму - як цяжка яму будзе ездзіць за мяжу за мёдам пасля ўводу новых мытных нормаў.

  • Каб Мядзведзь моцна не сумаваў, дзеці спявалі яму калядныя песенькі.
    © Sputnik Виталий Дернейко

    Каб Мядзведзь моцна не сумаваў, дзеці спявалі яму калядныя песенькі.

  • А Мішка загадваў загадкі і выхваляўся дыпломам са Смаргонскай акадэміі.
    © Sputnik Виталий Дернейко

    А Мішка загадваў загадкі і выхваляўся дыпломам са Смаргонскай акадэміі.

  • Нежывая Каза імгненна ажывае, як толькі гаспадары прыносяць ёй пачастункі - каўбасу, цукеркі, мандарыны або печыва.
    © Sputnik Виталий Дернейко

    Нежывая Каза імгненна ажывае, як толькі гаспадары прыносяць ёй пачастункі - каўбасу, цукеркі, мандарыны або печыва.

  • У гэтым годзе, каб ажывіць Казу, спатрэбіліся не толькі каўбаса і сала, але і кампот.
    © Sputnik Виталий Дернейко

    У гэтым годзе, каб ажывіць Казу, спатрэбіліся не толькі "каўбаса і сала", але і кампот.

  • Калядны абрад заўсёды праводзіцца толькі на беларускай мове, гаспадары таксама стараюцца размаўляць па-беларуску.
    © Sputnik Виталий Дернейко

    Калядны абрад заўсёды праводзіцца толькі на беларускай мове, гаспадары таксама стараюцца размаўляць па-беларуску.

  • Каб зрабіць традыцыйны сцэнар больш цікавыс, у яго ўключылі новага персанажа - інспектара па справах дармаедаў Гарыка Стукачова.
    © Sputnik Виталий Дернейко

    Каб зрабіць традыцыйны сцэнар больш цікавыс, у яго ўключылі новага персанажа - інспектара па справах дармаедаў Гарыка Стукачова.

  • Каза вельмі здзівілася, калі даведалася, што трапіла ў базу дармаедаў, і вырашыла адправіцца ўслед за будаўнікамі на заробкі ў Польшчу - будаваць асабістае жыццё.
    © Sputnik Виталий Дернейко

    Каза вельмі здзівілася, калі даведалася, што трапіла ў базу дармаедаў, і вырашыла адправіцца ўслед за будаўнікамі на заробкі ў Польшчу - будаваць асабістае жыццё.

  • Калядоўшчыкі спяваюць шмат абрадавых песень.
    © Sputnik Виталий Дернейко

    Калядоўшчыкі спяваюць шмат абрадавых песень.

  • Беларускі бусел прыходзіць у кожны дом з падарункамі і пажаданнямі дабра, здароўя і дабрабыту.
    © Sputnik Виталий Дернейко

    Беларускі бусел прыходзіць у кожны дом з падарункамі і пажаданнямі дабра, здароўя і дабрабыту.

  • У кожным доме разам водзяць карагоды.
    © Sputnik Виталий Дернейко

    У кожным доме разам водзяць карагоды.

  • Калядоўшчыкі ездзілі па горадзе да позняга вечара, на вуліцы да іх часта падыходзілі людзі, прасілі праспяваць і зрабіць сумеснае фота.
    © Sputnik Виталий Дернейко

    Калядоўшчыкі ездзілі па горадзе да позняга вечара, на вуліцы да іх часта падыходзілі людзі, прасілі праспяваць і зрабіць сумеснае фота.

  • Праводзіць традыцыйныя Каляды гродзенская моладзь выходзіць два разы на год - на каталіцкія і праваслаўныя Каляды.
    © Sputnik Виталий Дернейко

    Праводзіць традыцыйныя Каляды гродзенская моладзь выходзіць два разы на год - на каталіцкія і праваслаўныя Каляды.

Тэги:
Гродна, Каляды
Тэмы:
Беларускія Каляды (39)
По теме
Каляды ў Строчыцах

Фота