Ударым прабегам: Дзень стварэння ўнутраных войскаў адзначылі ў Лошыцы

77
(абноўлена 14:19 18.03.2019)
  • Дзень стварэння ўнутраных войскаў адзначылі ў Лошыцы лёгкаатлетычным прабегам.
  • У забегу прынялі ўдзел не толькі вайскоўцы злучэнняў і воінскіх часцей унутраных войскаў, прадстаўнікі сілавых структур, але і спартсмены, студэнты і, наогул, усе жадаючыя.
  • 18 сакавіка адзначаюцца 101-я ўгодкі з Дня ўтварэння ўнутраных войскаў МУС Беларусі.
  • Ветэран-марафонец Мікалай Аляксеевіч Захарчанка - пастаянны ўдзельнік усіх забегаў у Мінску.
  • У сталічным Лошыцкім парку адбылося свята, прысвечанае Дню стварэння ўнутраных войскаў.
  • Адбыліся традыцыйныя паказальныя выступленні байцоў роты спецпрызначэння.
  • Праграму працягнулі шоу службовых сабак.
  • Байцы і службовыя сабакі адзначылі сваё свята.
  • Госці маглі падсілкавацца кашай і гарачай гарбатай.
  • У склад унутраных войскаў Беларусі ўваходзяць спецыяльныя міліцэйскія злучэнні і воінскія часці, атрады па ахове асабліва важных дзяржаўных аб'ектаў і спецыяльных грузаў, рота спецпрызначэння.
Дзень стварэння ўнутраных войскаў адзначылі ў Лошыцы лёгкаатлетычных прабегам, кашай і выступленнем байцоў роты спецпрызначэння.

18 сакавіка адзначаюцца 101-я ўгодкі са Дня ўтварэння ўнутраных войскаў МУС Беларусі. Напярэдадні, у нядзелю, у сталічным Лошыцкім парку адбылося свята, прысвечанае гэтай падзеі.

У забегу прынялі ўдзел не толькі вайскоўцы злучэнняў і воінскіх часцей унутраных войскаў, прадстаўнікі сілавых структур, але і спартсмены, студэнты і, наогул, усе жадаючыя.

Адбыліся традыцыйныя паказальныя выступленні байцоў роты спецпрызначэння. Госці маглі падсілкавацца кашай і гарачай гарбатай.

У склад унутраных войскаў Беларусі ўваходзяць спецыяльныя міліцэйскія злучэнні і воінскія часці, атрады па ахове асабліва важных дзяржаўных аб'ектаў і спецыяльных грузаў, рота спецпрызначэння.

77
  • Дзень стварэння ўнутраных войскаў адзначылі ў Лошыцы лёгкаатлетычным прабегам.
    © REUTERS / VASILY FEDOSENKO

    Дзень стварэння ўнутраных войскаў адзначылі ў Лошыцы лёгкаатлетычным прабегам.

  • У забегу прынялі ўдзел не толькі вайскоўцы злучэнняў і воінскіх часцей унутраных войскаў, прадстаўнікі сілавых структур, але і спартсмены, студэнты і, наогул, усе жадаючыя.
    © REUTERS / VASILY FEDOSENKO

    У забегу прынялі ўдзел не толькі вайскоўцы злучэнняў і воінскіх часцей унутраных войскаў, прадстаўнікі сілавых структур, але і спартсмены, студэнты і, наогул, усе жадаючыя.

  • 18 сакавіка адзначаюцца 101-я ўгодкі з Дня ўтварэння ўнутраных войскаў МУС Беларусі.
    © REUTERS / VASILY FEDOSENKO

    18 сакавіка адзначаюцца 101-я ўгодкі з Дня ўтварэння ўнутраных войскаў МУС Беларусі.

  • Ветэран-марафонец Мікалай Аляксеевіч Захарчанка - пастаянны ўдзельнік усіх забегаў у Мінску.
    © REUTERS / VASILY FEDOSENKO

    Ветэран-марафонец Мікалай Аляксеевіч Захарчанка - пастаянны ўдзельнік усіх забегаў у Мінску.

  • У сталічным Лошыцкім парку адбылося свята, прысвечанае Дню стварэння ўнутраных войскаў.
    © REUTERS / VASILY FEDOSENKO

    У сталічным Лошыцкім парку адбылося свята, прысвечанае Дню стварэння ўнутраных войскаў.

  • Адбыліся традыцыйныя паказальныя выступленні байцоў роты спецпрызначэння.
    © REUTERS / VASILY FEDOSENKO

    Адбыліся традыцыйныя паказальныя выступленні байцоў роты спецпрызначэння.

  • Праграму працягнулі шоу службовых сабак.
    © REUTERS / VASILY FEDOSENKO

    Праграму працягнулі шоу службовых сабак.

  • Байцы і службовыя сабакі адзначылі сваё свята.
    © REUTERS / VASILY FEDOSENKO

    Байцы і службовыя сабакі адзначылі сваё свята.

  • Госці маглі падсілкавацца кашай і гарачай гарбатай.
    © REUTERS / VASILY FEDOSENKO

    Госці маглі падсілкавацца кашай і гарачай гарбатай.

  • У склад унутраных войскаў Беларусі ўваходзяць спецыяльныя міліцэйскія злучэнні і воінскія часці, атрады па ахове асабліва важных дзяржаўных аб'ектаў і спецыяльных грузаў, рота спецпрызначэння.
    © REUTERS / VASILY FEDOSENKO

    У склад унутраных войскаў Беларусі ўваходзяць спецыяльныя міліцэйскія злучэнні і воінскія часці, атрады па ахове асабліва важных дзяржаўных аб'ектаў і спецыяльных грузаў, рота спецпрызначэння.

Тэги:
забег

Як жыве сядзіба Бохвіцаў у вёсцы Флер'янава - фота

10
(абноўлена 18:05 07.08.2020)
  • Невялічкая вёска Флер'янава знаходзіцца ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці.
  • Менавіта тут у свае часы квітнела сядзіба Бохвіцаў.
  • Гэтая сядзіба - адна з нямногіх, што захаваліся на Беларусі ў добрым стане.
  • Гісторыя сядзібы пачалася ў 60-ых гадах XIX стагоддзя, калі Ян Атон Бохвіц прыехаў сюды пасла года ў астрогу, які атрымаў за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага.
  • Ён вельмі паважаў свайго бацьку Фларыяна, таму змяніў назву маёнтка з Новых Вошкаўцаў на Фларыянава, якое з цягам часу стала Флер'янавым.
  • Развіццём сядзібы ўвесь час займаўся Ян: у лепшыя часы тут налічвалася 19 пакояў, а асаблівай гордасцю была крокетная пляцоўка і вялікая колькасць экзатычных раслін.
  • У летнія часы Ян запрашаў сюды тых, хто хоча адпачыць: за грошы можна было пажыць у адным з пакояў.
  • На пачатку XX стагоддзя тут бывалі пісьменнік і будучы Нобелеўскі лаўрэат Уладзіслаў Рэймант, Рэйтаны, Радзівілы і пісьменніца Алаіза Ажэшка.
  • Дарэчы, Алаіза Ажэшка прыехала ў сядзібу ўлетку 1908 года і засталася тут на год. Яна сябравала з сынам Яна Тадэўшам.
  •  Каханыя пісалі адзін аднаму кранальныя лісты, якія пасля смерці пісьменніцы былі надрукаваныя ў адным томе з 300 старонак.
  • Сёння флер'янаўская сядзіба - гэта цагляны франтон з неагатычнымі вокнамі, які хавае драўляны будынак.
  • У 2012 годзе гэтае месца выкупіў пенсіянер і былы старшыня Генрых Міхайлавіч Траццяк. Зараз разам са сваёй жонкай Ларысай Паўлаўнай ён за ўласныя сродкі аднаўляе сядзібу...
  • ... і праводзіць экскрусіі для рэдкіх гасцей.
  • Сядзіба захавалася дастаткова добра.
  • Траццякі аднаўляюць усё за ўласныя сродкі.
  • Турыстаў тут пакуль няшмат, але ўсіх сустракаюць з радасцю.
  • Сядзіба Бохвіцаў у вёсцы Флер'янава Ляхавіцкага раёна
Зараз сядзібу ў добрым стане за ўласныя сродкі падтрымлівае былы старшыня мясцовага калгаса Генрых Траццяк разам з жонкай. Яны і правялі экскурсію для фотакарэспандэнта Sputnik Альфрэда Мікуса.

Невялічкая вёска Флер'янава знаходзіцца ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Менавіта тут у свае часы квітнела сядзіба Бохвіцаў, куды на мяжы XIX-XX стагоддзя з'язджаліся беларускія і польскія літаратары. Наведваўся сюды і будучы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Уладзіслаў Рэймант і пісьменніца Элаіза Ажэшка. Магчыма, гэта і выратавала сядзібу ад разбурэння, якое стала лёсам для шматлікіх гістарычных помнікаў краіны.

Гісторыя сядзібы пачалася ў 60-ых гадах XIX стагоддзя, калі Ян Атон Бохвіц прыехаў сюды пасла года ў астрогу, які атрымаў за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага. Ён вельмі паважаў свайго бацьку Фларыяна, таму змяніў назву маёнтка з Новых Вошкаўцаў на Фларыянава, якое з цягам часу стала Флер'янавым.

Развіццём сядзібы ўвесь час займаўся Ян: у лепшыя часы тут налічвалася 19 пакояў, а асаблівай гордасцю была крокетная пляцоўка і вялікая колькасць экзатычных раслін.

Сёння флер'янаўская сядзіба - гэта цагляны франтон з неагатычнымі вокнамі, які хавае драўляны будынак. У 2012 годзе гэтае месца выкупіў пенсіянер і былы старшыня Генрых Міхайлавіч Траццяк. Зараз разам са сваёй жонкай Ларысай Паўлаўнай ён за ўласныя сродкі аднаўляе сядзібу і праводзіць экскрусіі для рэдкіх гасцей.

У спісе наведвальнікаў аказаўся фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус. Як зараз выглядае сядзіба Бохвіцаў, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Глядзіце таксама:

  • Як аднаўляюць сядзібу Наркевічаў-Ёдкаў - фота
  • Ад знакамітага малочнага брэнда да руінаў: як развальваецца Старая Беліца
  • Святыня, якой пашанцавала? Чым зараз жыве Юравіцкі манастыр
10
  • Невялічкая вёска Флер'янава знаходзіцца ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці.
    © Sputnik Альфред Микус

    Невялічкая вёска Флер'янава знаходзіцца ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці.

  • Менавіта тут у свае часы квітнела сядзіба Бохвіцаў.
    © Sputnik Альфред Микус

    Менавіта тут у свае часы квітнела сядзіба Бохвіцаў.

  • Гэтая сядзіба - адна з нямногіх, што захаваліся на Беларусі ў добрым стане.
    © Sputnik Альфред Микус

    Гэтая сядзіба - адна з нямногіх, што захаваліся на Беларусі ў добрым стане.

  • Гісторыя сядзібы пачалася ў 60-ых гадах XIX стагоддзя, калі Ян Атон Бохвіц прыехаў сюды пасла года ў астрогу, які атрымаў за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага.
    © Sputnik Альфред Микус

    Гісторыя сядзібы пачалася ў 60-ых гадах XIX стагоддзя, калі Ян Атон Бохвіц прыехаў сюды пасла года ў астрогу, які атрымаў за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага.

  • Ён вельмі паважаў свайго бацьку Фларыяна, таму змяніў назву маёнтка з Новых Вошкаўцаў на Фларыянава, якое з цягам часу стала Флер'янавым.
    © Sputnik Альфред Микус

    Ён вельмі паважаў свайго бацьку Фларыяна, таму змяніў назву маёнтка з Новых Вошкаўцаў на Фларыянава, якое з цягам часу стала Флер'янавым.

  • Развіццём сядзібы ўвесь час займаўся Ян: у лепшыя часы тут налічвалася 19 пакояў, а асаблівай гордасцю была крокетная пляцоўка і вялікая колькасць экзатычных раслін.
    © Sputnik Альфред Микус

    Развіццём сядзібы ўвесь час займаўся Ян: у лепшыя часы тут налічвалася 19 пакояў, а асаблівай гордасцю была крокетная пляцоўка і вялікая колькасць экзатычных раслін.

  • У летнія часы Ян запрашаў сюды тых, хто хоча адпачыць: за грошы можна было пажыць у адным з пакояў.
    © Sputnik Альфред Микус

    У летнія часы Ян запрашаў сюды тых, хто хоча адпачыць: за грошы можна было пажыць у адным з пакояў.

  • На пачатку XX стагоддзя тут бывалі пісьменнік і будучы Нобелеўскі лаўрэат Уладзіслаў Рэймант, Рэйтаны, Радзівілы і пісьменніца Алаіза Ажэшка.
    © Sputnik Альфред Микус

    На пачатку XX стагоддзя тут бывалі пісьменнік і будучы Нобелеўскі лаўрэат Уладзіслаў Рэймант, Рэйтаны, Радзівілы і пісьменніца Алаіза Ажэшка.

  • Дарэчы, Алаіза Ажэшка прыехала ў сядзібу ўлетку 1908 года і засталася тут на год. Яна сябравала з сынам Яна Тадэўшам.
    © Sputnik Альфред Микус

    Дарэчы, Алаіза Ажэшка прыехала ў сядзібу ўлетку 1908 года і засталася тут на год. Яна сябравала з сынам Яна Тадэўшам.

  •  Каханыя пісалі адзін аднаму кранальныя лісты, якія пасля смерці пісьменніцы былі надрукаваныя ў адным томе з 300 старонак.
    © Sputnik Альфред Микус

    Каханыя пісалі адзін аднаму кранальныя лісты, якія пасля смерці пісьменніцы былі надрукаваныя ў адным томе з 300 старонак.

  • Сёння флер'янаўская сядзіба - гэта цагляны франтон з неагатычнымі вокнамі, які хавае драўляны будынак.
    © Sputnik Альфред Микус

    Сёння флер'янаўская сядзіба - гэта цагляны франтон з неагатычнымі вокнамі, які хавае драўляны будынак.

  • У 2012 годзе гэтае месца выкупіў пенсіянер і былы старшыня Генрых Міхайлавіч Траццяк. Зараз разам са сваёй жонкай Ларысай Паўлаўнай ён за ўласныя сродкі аднаўляе сядзібу...
    © Sputnik Альфред Микус

    У 2012 годзе гэтае месца выкупіў пенсіянер і былы старшыня Генрых Міхайлавіч Траццяк. Зараз разам са сваёй жонкай Ларысай Паўлаўнай ён за ўласныя сродкі аднаўляе сядзібу...

  • ... і праводзіць экскрусіі для рэдкіх гасцей.
    © Sputnik Альфред Микус

    ... і праводзіць экскрусіі для рэдкіх гасцей.

  • Сядзіба захавалася дастаткова добра.
    © Sputnik Альфред Микус

    Сядзіба захавалася дастаткова добра.

  • Траццякі аднаўляюць усё за ўласныя сродкі.
    © Sputnik Альфред Микус

    Траццякі аднаўляюць усё за ўласныя сродкі.

  • Турыстаў тут пакуль няшмат, але ўсіх сустракаюць з радасцю.
    © Sputnik Альфред Микус

    Турыстаў тут пакуль няшмат, але ўсіх сустракаюць з радасцю.

  • Сядзіба Бохвіцаў у вёсцы Флер'янава Ляхавіцкага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Сустракаюць і распавядаюць таямнічыя гісторыі сядзібы.

Тэмы:
Забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці Беларусі

Косава і Ружаны: як рэканструкцыя змяніла найпрыгажэйшыя палацы Беларусі

30
(абноўлена 10:56 01.08.2020)
  • Палац у Ружанах
  • Палац у Ружанах
  • Палац у Ружанах
  • Палац у Ружанах
  • Палац у Ружанах
  • Палац у Ружанах
  • Палац у Ружанах
  • Палац у Ружанах
  • Палац у Косава
  • Палац у Косава
  • Палац у Косава
  • Палац у Косава
  • Палац у Косава
  • Палац у Косава
  • Палац у Косава
  • Палац у Косава
  • Палац у Косава
  • Палац у Косава
Родавыя маёнткі Сапегаў і Пуслоўскіх паступова вяртаюцца да жыцця. У ружанскім палацы па чарцяжах саксонскага архітэктара Яна Самуэля Бекера аднаўляюць старадаўні тэатр. А ў рэзідэнцыі графаў Пуслоўскіх прыступілі да рэстаўрацыі легендарнай Бальнай залы.

Ружаны і Косава - абавязковыя для наведвання мястэчкі Брэстчыны. Тут можна ўбачыць небывалыя па маштабах рэзідэнцыі Сапегаў і Пуслоўскіх. А ў апошні час - і паназіраць за іх рэканструкцыяй.

На ўсходнім - тэатральным - корпусе Ружанскага палаца рэстаўрацыя працягваецца ўжо некалькі гадоў. Тут ўмацавалі падмурак, мур і асноўныя сцены. Будаўнікі ўзвялі дах і займаюцца аздабленнем фасада.

У правай частцы ўсходняга корпуса будзе ўзноўлены прыдворны тэатр, якім яго задумаў саксонскі архітэктар Ян Самуэль Бекер. Адновяць яго па чарцяжах знакамітага нямецкага дойліда, што захаваліся ў архівах.

Пасля другога этапу рэканструкцыі ў левай частцы будынка, дзе гістарычна размяшчаўся іпадром, адкрыюць кафэ і гатэльныя нумары. Зараз жа аматарам даўніны напэўна прыйдзецца па густу ідэя зарэгістраваць шлюб у прысутнасці Льва Сапегі і атрымаць з яго рук прывілей з віслай пячаткай.

У Косаўскім маёнтку Пуслоўскіх ужо можна наведаць дзве выставачныя залы з экспазіцыяй пра гісторыю мястэчка і палаца. Тут адкрылася гасцініца на пяць нумароў і рэстаран, які пакуль не функцыянуе з-за пандэміі.

Рэстаўрацыя цяпер вядзецца ў пяці залах мінуўшчыны графскага маёнтка. Дзве з іх - асноўныя палацавыя памяшканні. Менавіта Бальная зала ў свой час грымела славай: тут была ўладкаваны шкляная падлога, пад якой падчас гулянняў плавалі сапраўдныя рыбы.

На жаль, у такім выглядзе залу вырашылі не аднаўляць. Затое прыемныя ўражанні падорыць шпацыр па прылеглай да палаца тэрыторыі. Тут ёсць парк, жывапісныя тэрасы і каскад азёр, прылеглых да сядзібы Тадэвуша Касцюшкі.

30
  • Палац у Ружанах
    © Sputnik Артем Кирьянов

    На ўсходнім - тэатральным - корпусе Ружанскага палаца рэстаўрацыя працягваецца ўжо некалькі гадоў. Правы бок корпуса ўжо часткова накрыты дахам і пафарбаваны. Колер сцяны прыкметна адрозніваецца ад адцення фасада щязной брамы, але падбіралі яго шляхам даследавання старой фарбы.

  • Палац у Ружанах
    © Sputnik Артем Кирьянов

    З рэстаўрацыяй ў Ружанскім палацы не спяшаюцца. Мерная праца над аднаўленнем будынка дазваляе ў дакладнасці прайграць аблічча тэатра, задуманае саксонскім архітэктарам Янам Самуэлем Бекерам.

  • Палац у Ружанах
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Цэнтральны аб'ём Ружанскага маёнтка Сапегаў, хутчэй за ўсё, закансервуюць. Такі еўрапейскі падыход да рэстаўрацыі: захаваць зараз чароўнае спалучэнне руін і адноўленых будынкаў.

  • Палац у Ружанах
    © Sputnik Артем Кирьянов

    У флигелях уязной брамы палаца працуе музей. Аматары даўніны могуць замовіць у супрацоўнікаў тэатралізаваную сустрэчу турыстычнай групы альбо рэгістрацыю шлюбу: прывілей з віслай пячаткай маладым уручыць асабіста Леў Сапега.

  • Палац у Ружанах
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Над уездам у палац пасля рэстаўрацыі ўсталявалі скульптуру святой Ганны і герб Сапегаў - у дакладнасці такія, якія былі тут пры ранейшых уладальніках.

  • Палац у Ружанах
    © Sputnik Артем Кирьянов

    З Ружанамі звязана мноства фактаў і легенд. Падчас войнаў тут хавалі казну Вялікага Княства Літоўскага, нейкі час у палацы нават былі пахаваныя мошчы святога Казіміра - яго малюнак да гэтага ўпрыгожвае герб мястэчка. Мясцовыя кажуць, у 90-х у браме нават знайшоўся залаты скарб.

  • Палац у Ружанах
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Дзіўнае спалучэнне: у адным будынку па суседству з прыдворным тэатрам размяшчаўся іпадром. Як гаворыцца, у багатых свае дзівацтвы.

  • Палац у Ружанах
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Кажуць, палацы ў Ружанах і Косаве злучае падземны тунэль. Праход у глыбінях зямлі так і не знайшлі, затое хутка можна будзе ўбачыць спектакль у палацавых сценах.

  • Палац у Косава
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Палац у Косава быў спраектаваны так, што раз у год у кожны з 365 пакояў сонца асвятляла цэлы дзень. Зараз тут можна ўбачыць некалькі графскіх пакояў з адноўленымі раскошнымі інтэр'ерамі.

  • Палац у Косава
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Ідзе рэстаўрацыя бальных залащ, дзе Пуслоўскія на забаву гасцям арганізавалі шкляную падлогу - падчас святаў пад ёй плавалі жывыя рыбкі. На жаль, цяперашняя рэстаўрацыя не прадугледжвае вяртання гэтай разыначкі палаца.

  • Палац у Косава
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Аконная фурнітура цалкам паўтарае гістарычныя дэталі, выкарыстаныя ў XIX стагоддзі пры афармленні палаца ў Косава.

  • Палац у Косава
    © Sputnik Артем Кирьянов

    З палацавага балкона адкрываецца надзвычайны від на азёрны каскад, які прылягае да былой сядзібы сям'і Тадэвуша Касцюшкі. Сціплы драўляны будынак аднавілі, і цяпер у ім працуе мемарыяльны музей кіраўніка паўстання 1794 года.

  • Палац у Косава
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Экспазіцыя ў гасцінічным крыле знаёміць турыстаў з гісторыяй старажытнага мястэчка, дзе ў маленстве хрысцілі Тадэвуша Касцюшку.

  • Палац у Косава
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Пазалочаная ляпніна хутка ўпрыгожыць былыя графскія пакоі - разам з ёй у палац вяртаецца атмасфера былой вытанчанай раскошы.

  • Палац у Косава
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Свой палац Войцэх Пуслоўскі узвёў на трох тэрасах - на іх раскінуўся парк, была ў маёнтку і ўласная аранжарэя.

  • Палац у Косава
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Адноўленыя інтэр'еры хоць і не паўтараюць у дакладнасці арыгінальнае ўбранне палаца, але ўсё ж адпавядаюць той эпосе.

  • Палац у Косава
    © Sputnik Артем Кирьянов

    XIX стагоддзе - час росквіту рамантызму як стылю ў архітэктуры. Стральчатыя неагатычныя вокны ствараюць у палацавых калідорах атмасферу таямнічасці і ўтульнасці.

  • Палац у Косава
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Цэнтральны аб'ём палаца выдзелены чатырма вежамі - па колькасці часоў года. Усяго будынак налічвае 12 вежаў - па адной на кожны месяц года.

Тэги:
рэстаўрацыя, Беларусь
Мабільны тэлефон у руках, архіўнае фота

Ці можна фатаграфаваць бюлетэнь? Што сказана ў метадычцы ад ЦВК

0
(абноўлена 16:29 07.08.2020)
На думку Цэнтрвыбаркама, волевыяўленне чалавека да моманту падліку галасоў павінна заставацца таямніцай.

МІНСК, 9 жні - Sputnik. Цэнтрвыбаркам Беларусі ў сваіх метадычных рэкамендацыях разабраў сітуацыю, у якой выбаршчык хоча зрабіць фатаграфію на ўчастку.

Прэзідэнцкія выбары – 2020 у Беларусі: каляндар выбарчай кампаніі | Інфаграфіка sputnik.by
© Sputnik Беларусь / Інфаграфіка

Участковыя камісіі дзейнічаюць на выбарах у адпаведнасці з метадычнымі рэкамендацыямі ЦВК: у іх прыводзіцца тое, як павінны працаваць члены камісій, што павінна быць на участках, а таксама разбіраюцца магчымыя спрэчныя сітуацыі.

Адзін з разбораў магчымых сітуацый тычыцца фатаграфавання на ўчастку. Паводле легенды, мужчына прыходзіць галасаваць з сям'ёй і хоча зрабіць калектыўнае фота на фоне кабінкі на памяць.

"Выбарчае заканадаўства не рэгулюе дадзеныя пытанні. Разам з тым, улічваючы жаданне пакінуць памяць аб удзеле ў выбарах у выглядзе фатаграфіі захапленне шырокага кола грамадзян сэлф-фатаграфіяй, старшыні камісіі не варта забараняць зрабіць пару фатаграфій", - гаворыцца ў метадычных рэкамендацыях ЦВК.

Аднак у рэкамендацыях таксама паказана, што "выбаршчыку трэба ўстрымацца ад фатаграфавання свайго запоўненага бюлетэня, так як яго волевыяўленне да моманту падліку галасоў павінна заставацца таямніцай".
"Акрамя таго, нельга фатаграфаваць спісы выбаршчыкаў, іншых удзельнікаў выбарчага працэсу без іх згоды", - гаворыцца ў дакуменце.

Фатаграфаваць запоўнены бюлетэнь грамадзян заклікаюць стваральнікі платформы "Голас", на якой ужо зарэгістравана больш за 700 тысяч чалавек. Прыхільнікі ініцыятывы паказваюць, што Выбарчым кодэксам фатаграфаванне бюлетэня не забаронена і, калі здымак не будзе апублікаваны да закрыцця участкаў, гэта не будзе лічыцца парушэннем і незаконнай агітацыяй.

0
Тэги:
ЦВК Рэспублікі Беларусь, Выбары, Беларусь
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020