Сем Кармэн на адной сцэне: Елізар'еў аднавіў легендарны балет

19
(абноўлена 15:40 25.04.2019)
  • Апошнія хвіліны перад выхадам на сцэну.
  • 45 гадоў таму Кармэн-сюіта стала прэм'ерным спектаклем Валянціна Елізар'ева ў Мінску.
  • На прагоне Валянцін Елізар'еў быў лаканічны і строгі, адточваючы апошнія дробязі перад прэм'ерай.
  • Нават калі саліст балета адпачывае, у думках ён паўтарае сваю партыю...
  • Падчас прагону хваляванне адчувалася нават у аркестравай яме.
  • Валянцін Елізар'еў прыбраў з сюжэту пра Кармэн цыганшчыну, яе вобраз моцна адрозніваецца ад класічнага сюжэту Мэрымэ.
  • Увесь спектакль - сімвал палёту Кармэн насустрач жыццю, каханню і смерці.
  • Першая выканаўца партыі Кармэн Людміла Бржазоўская (злева) дае настаўленне юнай Кармэн Людміле Уланцавой.
  • Адноўленую Кармэн-сюіту мінская публіка сустрэла з аншлагам.
  • Спектакль праляцеў на адным дыханні.
  • Знакаміты харэограф заўсёды сцвярджаў, што балет - гэта ў першую чаргу мастацтва думкі.
  • За дырыжорскім пультам зноў быў маэстра Анісімаў.
  • У фінале Валянцін Елізар'еў вывеў на сцэну сем Кармэн!
Перазапуск "Кармэн-сюіты" прайшоў з чаканым аншлагам. Хіба можа быць інакш, калі на сцэну выходзіць адразу сем балетных прымаў?

У сераду ўвечары ў Нацыянальным акадэмічным вялікім тэатры Беларусі зноў давалі "Кармэн-сюіту". Упершыню за апошнія некалькі гадоў. З нязменным аншлагам.

Разам з харэографам Валянцінам Елізар'евым на паклон выйшлі яшчэ шэсць салістак балета, якія ў розныя гады выконвалі партыю Кармэн на мінскай сцэне.

Самай першай Кармэн была Людміла Бржазоўская. Яна і цяпер працуе ў тэатры педагогам-рэпетытарам. І да адраджэння цяперашняга дзейства таксама прыклала руку. Разам з ёй на сцэну выйшлі Таццяна Яршова, Таццяна Шаметавец, Вольга Гайко, Марына Вежнавец, Ірына Яромкіна. Ну а сёмая Кармэн, маладая Людміла Уланцава, саліравала ў гэты вечар на сцэне. Выхаванцы легендарнай балярыны Вольгі Лапо прадказваюць вялікую будучыня.

Дырыжыраваў аднаўленнем, да радасці спрактыкаваных тэатралаў, маэстра Яўген Анісімаў. Дэкарацыі і касцюмы тыя ж, што і 45 гадоў таму, народнага мастака Украіны Яўгена Лысіка.

Зараз Валянцін Елізар'еў працуе над пастаноўкай новага балета. Яго назву, роўна як і дату выхаду, пакуль трымаюць у сакрэце. Затое вядома, што да канца года мінскую публіку чакае яшчэ адзін перазапуск: на сцэне Вялікага зноў з'явіцца балет "Стварэнне свету", але ўжо пад іншай назвай. Так што ёсць нагода з нецярпеннем чакаць новага тэатральнага сезона.

Чытайце таксама:

19
  • Апошнія хвіліны перад выхадам на сцэну.
    © Sputnik Михаил Нестеров

    Апошнія хвіліны перад выхадам на сцэну.

  • 45 гадоў таму Кармэн-сюіта стала прэм'ерным спектаклем Валянціна Елізар'ева ў Мінску.
    © Sputnik Максим Богданович

    45 гадоў таму "Кармэн-сюіта" стала прэм'ерным спектаклем Валянціна Елізар'ева ў Мінску.

  • На прагоне Валянцін Елізар'еў быў лаканічны і строгі, адточваючы апошнія дробязі перад прэм'ерай.
    © Sputnik Михаил Нестеров

    На прагоне Валянцін Елізар'еў быў лаканічны і строгі, адточваючы апошнія дробязі перад прэм'ерай.

  • Нават калі саліст балета адпачывае, у думках ён паўтарае сваю партыю...
    © Sputnik Михаил Нестеров

    Нават калі саліст балета адпачывае, у думках ён паўтарае сваю партыю...

  • Падчас прагону хваляванне адчувалася нават у аркестравай яме.
    © Sputnik Максим Богданович

    Падчас прагону хваляванне адчувалася нават у аркестравай яме.

  • Валянцін Елізар'еў прыбраў з сюжэту пра Кармэн цыганшчыну, яе вобраз моцна адрозніваецца ад класічнага сюжэту Мэрымэ.
    © Sputnik Михаил Нестеров

    Валянцін Елізар'еў прыбраў з сюжэту пра Кармэн цыганшчыну, яе вобраз моцна адрозніваецца ад класічнага сюжэту Мэрымэ.

  • Увесь спектакль - сімвал палёту Кармэн насустрач жыццю, каханню і смерці.
    © Sputnik Михил Нестеров

    Увесь спектакль - сімвал палёту Кармэн насустрач жыццю, каханню і смерці.

  • Першая выканаўца партыі Кармэн Людміла Бржазоўская (злева) дае настаўленне юнай Кармэн Людміле Уланцавой.
    © Sputnik Михаил Нестеров

    Першая выканаўца партыі Кармэн Людміла Бржазоўская (злева) дае настаўленне юнай Кармэн Людміле Уланцавой.

  • Адноўленую Кармэн-сюіту мінская публіка сустрэла з аншлагам.
    © Sputnik Михаил Нестеров

    Адноўленую "Кармэн-сюіту" мінская публіка сустрэла з аншлагам.

  • Спектакль праляцеў на адным дыханні.
    © Sputnik Михаил Нестеров

    Спектакль праляцеў на адным дыханні.

  • Знакаміты харэограф заўсёды сцвярджаў, што балет - гэта ў першую чаргу мастацтва думкі.
    © Sputnik Михаил Нестеров

    Знакаміты харэограф заўсёды сцвярджаў, што балет - гэта ў першую чаргу мастацтва думкі.

  • За дырыжорскім пультам зноў быў маэстра Анісімаў.
    © Sputnik Михаил Нестеров

    За дырыжорскім пультам зноў быў маэстра Анісімаў.

  • У фінале Валянцін Елізар'еў вывеў на сцэну сем Кармэн!
    © Sputnik Михаил Нестеров

    У фінале Валянцін Елізар'еў вывеў на сцэну сем Кармэн!

Тэги:
Балет, Вялікі тэатр оперы і балета РБ