Адкрыццё II Еўрапейских гульняў: храналогія ў фота

27
(абноўлена 11:12 22.06.2019)
  • Гледачы пачалі збірацца на Дынама задоўга да старту цырымоніі - на квітках быў пазначаны час 20:00.
  • Нягледзячы на тое, што многія моманты шоу былі рассакрэчаныя арганізатарамі даўно, госці былі ў прадчуванні свята.
  • Сярод заўзятараў было няшмат каларытных гасцей-замежнікаў.
  • Гледачы не хавалі выдатнага настрою.
  • Вядучымі цырымоніі адкрыцця сталі Дзмітрый Кур'ян і Марына Грыцук - яны да самага пачатку шоу забаўлялі гледачоў.
  • Запоўненыя трыбуны актыўна ўдзельнічалі ў танцавальных флэшмобах.
  • Першымі на арэну выйшлі валанцёры II Еўрапейскіх гульняў.
  • У VIP-ложы - замежныя госці, сярод якіх кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў, расійскі прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў, прэзідэнт Малдовы Ігар Додон.
  • Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і расійскі прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў на цырымоніі адкрыцця.
  • Дзмітрый Мядзведзеў нешта паказвае свайму беларускаму калегу Сяргею Румасу, верагодна, расійскі прэм'ер устанаўлівае спецыяльны дадатак, які дазволіць убачыць усе спецэфекты на адкрыцці ЕГ.
  • Затым на арэну выйшлі праслаўленыя беларускія атлеты Вольга Мазуронак і Аляксандра Багдановіч.
  • Затым на Дынама адбылася цырымонія ўзняцця беларускага сцяга.
  • Гімн Беларусі выконвалі ўсім стадыёнам, у тым ліку кіраўнік дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з сынамі.
  • Беларусь на правах гаспадыні ЕГ-2019 замыкала парад спартсменаў, але сустракалі беларускіх атлетаў гучней за ўсіх.
  • Шоу пачалося! На саламяным кані на стадыён заехаў Пётр Ялфімаў, які ўвасабляе бога Сонца. Ён прыскакаў да Алёны Ланской - багіні Вады - і пачалося купальскае вяселле.
  • Пасля параду - амаль на гадзіну -  гістарычнае прадстаўленне. Паводле сцэнара, шоу Як квітнее папараць было падзелена на некалькі эпізодаў, кожны з якіх быў прысвечаны асобнаму гістарычнаму этапу.
  • На Дынама ажывалі карціны Марка Шагала, разгортваліся ўзлётныя палосы, аднаўляліся рыцарскія баі. Рэжысёры змаглі перадаць кожны знамянальны этап у гісторыі беларускай дзяржавы.
  • Адным з самых яркіх момантаў стала з'яўленне велізарнага зубра, які размаўляў з маленькай дзяўчынкай, распавядаючы ёй пра тое, як важна клапаціцца аб прыродзе.
  • Казахстанскі выканаўца Дзімаш выйшаў на сцэну ў пінжаку-сцягу. Пад яго песню на арэне з'явіўся сцяг ЕАК.
  • Сцяг ЕАК неслі легенды беларускага спорт - алімпійскія чэмпіёны Ала Цупер, Алена Бялова, Ігар Макараў, Мікалай Казека, Аляксандр Раманькоў і Яніна Правалінская-Карольчык.
  • Прэзідэнт ЕАК Янез Качыянчыч пачаў сваю прамову на беларускай мове, чым невымоўна парадаваў гледачоў. Праўда, некаторыя словы даваліся яму не вельмі лёгка, асабліва грамадства.
  • Хэдлайнерамі цырымоніі сталі расійскі кампазітар Ігар Крутой і оперная дзіва Ганна Нятрэбка.
  • О спорт, ты - мір! Удзельнікі сімвалічнага забегу на Дынама ў чарговы раз даказалі гэта.
  • І самае доўгачаканае - запальванне агню II Еўрапейскіх гульняў. Першай з факелам у руках на Дынама з'явілася Дар'я Домрачава, яна перадала Полымя свету Аляксею Грышыну, Грышын - Мірнаму і гэтак далей.
  • Усе спрабавалі здагадацца, як жа полымя запаляць у алімпійскай чашы. Некалькі агністых стрэл выпушчаных у бок галоўнага факела запалілі агонь у ёй.
  • Полымя міру ўспыхнула на Дынама. І, як пажадаў Аляксандр Лукашэнка, хай яно сагрэе сэрцы ўсіх гасцей і ўдзельнікаў ЕГ-2019.
  • У фінале - маляўнічы салют асвятліў неба на легендарным Дынама.
Грандыёзнае шоу адбылося на легендарным мінскім стадыёне "Дынама" ў ноч з пятніцы на суботу. Sputnik прапануе ўспомніць усе самыя яскравыя моманты адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў.

Цырымонія адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў адбылася ў Мінску 21 чэрвеня. За яркім шоу ўжывую з трыбун назіралі амаль 25 тысяч чалавек.

Рэжысёры падрыхтавалі грандыёзнае тэатральнае прадстаўленне з выкарыстаннем элементаў дапоўненай рэальнасці. Так, над "Дынама" прамчаўся статак зуброў, праляцеў велізарны цмок і зграя буслоў. Гледачам распавялі пра знакамітых беларусах, якія тварылі гісторыю сваёй Радзімы і праслаўлялі яе на ўвесь свет: Еўфрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Леў Сапега, Марк Шагал, Якуб Колас, Уладзімір Елізар'еў і іншыя.

У парадзе спартсменаў удзел прынялі некалькі тысяч атлетаў з 50 еўрапейскіх краін.

Запалілі "Полымя свету" алімпійскія чэмпіёны Дар'я Домрачава, Аляксей Грышын, Максім Мірны, Юлія Несцярэнка, Раман Петрушэнка, Надзея Скардзіна, Дзмітрый Даўгалёнак.

"Няхай агонь, як і нацыянальны беларускі сімвал - "папараць-кветка", сагрэе нашыя сэрцы святлом дабра, натхніць на высакародныя здзяйсненні ў імя міру на Зямлі", - заявіў на цырымоніі адкрыцця прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

II Еўрапейскія гульні завершацца 30 чэрвеня. За дзесяць спаборніцкіх дзён больш за чатыры тысячы спартсменаў разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.

27
  • Гледачы пачалі збірацца на Дынама задоўга да старту цырымоніі - на квітках быў пазначаны час 20:00.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Гледачы пачалі збірацца на "Дынама" задоўга да старту цырымоніі - на квітках быў пазначаны час 20:00.

  • Нягледзячы на тое, што многія моманты шоу былі рассакрэчаныя арганізатарамі даўно, госці былі ў прадчуванні свята.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Нягледзячы на тое, што многія моманты шоу былі рассакрэчаныя арганізатарамі даўно, госці былі ў прадчуванні свята.

  • Сярод заўзятараў было няшмат каларытных гасцей-замежнікаў.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Сярод заўзятараў было няшмат каларытных гасцей-замежнікаў.

  • Гледачы не хавалі выдатнага настрою.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Гледачы не хавалі выдатнага настрою.

  • Вядучымі цырымоніі адкрыцця сталі Дзмітрый Кур'ян і Марына Грыцук - яны да самага пачатку шоу забаўлялі гледачоў.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Вядучымі цырымоніі адкрыцця сталі Дзмітрый Кур'ян і Марына Грыцук - яны да самага пачатку шоу забаўлялі гледачоў.

  • Запоўненыя трыбуны актыўна ўдзельнічалі ў танцавальных флэшмобах.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Запоўненыя трыбуны актыўна ўдзельнічалі ў танцавальных флэшмобах.

  • Першымі на арэну выйшлі валанцёры II Еўрапейскіх гульняў.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Першымі на арэну выйшлі валанцёры II Еўрапейскіх гульняў.

  • У VIP-ложы - замежныя госці, сярод якіх кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў, расійскі прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў, прэзідэнт Малдовы Ігар Додон.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    У VIP-ложы - замежныя госці, сярод якіх кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў, расійскі прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў, прэзідэнт Малдовы Ігар Додон.

  • Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і расійскі прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў на цырымоніі адкрыцця.
    © REUTERS / VASILY FEDOSENKO

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і расійскі прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў на цырымоніі адкрыцця.

  • Дзмітрый Мядзведзеў нешта паказвае свайму беларускаму калегу Сяргею Румасу, верагодна, расійскі прэм'ер устанаўлівае спецыяльны дадатак, які дазволіць убачыць усе спецэфекты на адкрыцці ЕГ.
    © REUTERS / VASILY FEDOSENKO

    Дзмітрый Мядзведзеў нешта паказвае свайму беларускаму калегу Сяргею Румасу, верагодна, расійскі прэм'ер устанаўлівае спецыяльны дадатак, які дазволіць убачыць усе спецэфекты на адкрыцці ЕГ.

  • Затым на арэну выйшлі праслаўленыя беларускія атлеты Вольга Мазуронак і Аляксандра Багдановіч.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Затым на арэну выйшлі праслаўленыя беларускія атлеты Вольга Мазуронак і Аляксандра Багдановіч.

  • Затым на Дынама адбылася цырымонія ўзняцця беларускага сцяга.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Затым на "Дынама" адбылася цырымонія ўзняцця беларускага сцяга.

  • Гімн Беларусі выконвалі ўсім стадыёнам, у тым ліку кіраўнік дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з сынамі.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Гімн Беларусі выконвалі ўсім стадыёнам, у тым ліку кіраўнік дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з сынамі.

  • Беларусь на правах гаспадыні ЕГ-2019 замыкала парад спартсменаў, але сустракалі беларускіх атлетаў гучней за ўсіх.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Беларусь на правах гаспадыні ЕГ-2019 замыкала парад спартсменаў, але сустракалі беларускіх атлетаў гучней за ўсіх.

  • Шоу пачалося! На саламяным кані на стадыён заехаў Пётр Ялфімаў, які ўвасабляе бога Сонца. Ён прыскакаў да Алёны Ланской - багіні Вады - і пачалося купальскае вяселле.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Шоу пачалося! На саламяным кані на стадыён заехаў Пётр Ялфімаў, які ўвасабляе бога Сонца. Ён "прыскакаў" да Алёны Ланской - багіні Вады - і пачалося купальскае вяселле.

  • Пасля параду - амаль на гадзіну -  гістарычнае прадстаўленне. Паводле сцэнара, шоу Як квітнее папараць было падзелена на некалькі эпізодаў, кожны з якіх быў прысвечаны асобнаму гістарычнаму этапу.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Пасля параду - амаль на гадзіну - гістарычнае прадстаўленне. Паводле сцэнара, шоу "Як квітнее папараць" было падзелена на некалькі эпізодаў, кожны з якіх быў прысвечаны асобнаму гістарычнаму этапу.

  • На Дынама ажывалі карціны Марка Шагала, разгортваліся ўзлётныя палосы, аднаўляліся рыцарскія баі. Рэжысёры змаглі перадаць кожны знамянальны этап у гісторыі беларускай дзяржавы.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    На "Дынама" ажывалі карціны Марка Шагала, разгортваліся ўзлётныя палосы, аднаўляліся рыцарскія баі. Рэжысёры змаглі перадаць кожны знамянальны этап у гісторыі беларускай дзяржавы.

  • Адным з самых яркіх момантаў стала з'яўленне велізарнага зубра, які размаўляў з маленькай дзяўчынкай, распавядаючы ёй пра тое, як важна клапаціцца аб прыродзе.
    © REUTERS / VALENTYN OGIRENKO

    Адным з самых яркіх момантаў стала з'яўленне велізарнага зубра, які размаўляў з маленькай дзяўчынкай, распавядаючы ёй пра тое, як важна клапаціцца аб прыродзе.

  • Казахстанскі выканаўца Дзімаш выйшаў на сцэну ў пінжаку-сцягу. Пад яго песню на арэне з'явіўся сцяг ЕАК.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Казахстанскі выканаўца Дзімаш выйшаў на сцэну ў пінжаку-сцягу. Пад яго песню на арэне з'явіўся сцяг ЕАК.

  • Сцяг ЕАК неслі легенды беларускага спорт - алімпійскія чэмпіёны Ала Цупер, Алена Бялова, Ігар Макараў, Мікалай Казека, Аляксандр Раманькоў і Яніна Правалінская-Карольчык.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Сцяг ЕАК неслі легенды беларускага спорт - алімпійскія чэмпіёны Ала Цупер, Алена Бялова, Ігар Макараў, Мікалай Казека, Аляксандр Раманькоў і Яніна Правалінская-Карольчык.

  • Прэзідэнт ЕАК Янез Качыянчыч пачаў сваю прамову на беларускай мове, чым невымоўна парадаваў гледачоў. Праўда, некаторыя словы даваліся яму не вельмі лёгка, асабліва грамадства.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Прэзідэнт ЕАК Янез Качыянчыч пачаў сваю прамову на беларускай мове, чым невымоўна парадаваў гледачоў. Праўда, некаторыя словы даваліся яму не вельмі лёгка, асабліва "грамадства".

  • Хэдлайнерамі цырымоніі сталі расійскі кампазітар Ігар Крутой і оперная дзіва Ганна Нятрэбка.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Хэдлайнерамі цырымоніі сталі расійскі кампазітар Ігар Крутой і оперная дзіва Ганна Нятрэбка.

  • О спорт, ты - мір! Удзельнікі сімвалічнага забегу на Дынама ў чарговы раз даказалі гэта.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    О спорт, ты - мір! Удзельнікі сімвалічнага забегу на "Дынама" ў чарговы раз даказалі гэта.

  • І самае доўгачаканае - запальванне агню II Еўрапейскіх гульняў. Першай з факелам у руках на Дынама з'явілася Дар'я Домрачава, яна перадала Полымя свету Аляксею Грышыну, Грышын - Мірнаму і гэтак далей.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    І самае доўгачаканае - запальванне агню II Еўрапейскіх гульняў. Першай з факелам у руках на "Дынама" з'явілася Дар'я Домрачава, яна перадала "Полымя свету" Аляксею Грышыну, Грышын - Мірнаму і гэтак далей.

  • Усе спрабавалі здагадацца, як жа полымя запаляць у алімпійскай чашы. Некалькі агністых стрэл выпушчаных у бок галоўнага факела запалілі агонь у ёй.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Усе спрабавалі здагадацца, як жа полымя запаляць у алімпійскай чашы. Некалькі агністых стрэл выпушчаных у бок галоўнага факела запалілі агонь у ёй.

  • Полымя міру ўспыхнула на Дынама. І, як пажадаў Аляксандр Лукашэнка, хай яно сагрэе сэрцы ўсіх гасцей і ўдзельнікаў ЕГ-2019.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    "Полымя міру" ўспыхнула на "Дынама". І, як пажадаў Аляксандр Лукашэнка, хай яно сагрэе сэрцы ўсіх гасцей і ўдзельнікаў ЕГ-2019.

  • У фінале - маляўнічы салют асвятліў неба на легендарным Дынама.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    У фінале - маляўнічы салют асвятліў неба на легендарным "Дынама".

Тэги:
Беларусь, Мінск, Еўрапейскія гульні-2019
Тэмы:
Еўрапейскія гульні - 2019 (187)