Кушлянскі фэст не ў першыню праводзіцца ў музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча. Вельмі сімвалічна, што і ў 2019 годзе, які аб'яўлены ў Беларусі Годам малой радзімы, Дзяржаўны музей беларускай літаратуры прадоўжыў традыцыю і сабраў разам аматараў беларускай культуры.
Падчас фэсту прайшлі майстар-класы па выцінанке і вырабе народных лялек, найбольш цікаўныя госці змаглі паўдзельнічаць у квэсце і абсалютна ўсіх чакаў смачны пачастунак, добрая музыка і забіяцкія танцы.
Музыкі зладзілі сапраўдны "Дударскі батл", а дзяўчыны і хлопцы ў прыгожых народных строях танчылі пад музыку. Са свята можна было прывезці сувенір, зроблены рукамі беларускіх рамеснікаў, і, зразумела, выдатны настрой.
Як весяліліся ў сядзібе, глядзіце ў фотастужцы.
Чытайце таксама:
Кушлянскі фэст прайшоў у музее-сядзібе Францішка Багушэвіча 29 чэрвеня.
Гэта не першы фэст, які праводзіць Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.
Лозунг "Кушлянскага фэсту – 2019" гучыць як "Усім будзе чутна: ад краю да краю!", а калі падзяліцца фота ў сацсетках - яшчэ і бачна.
На фэсце працаваў невялікі кірмаш рамеснікаў.
Можна было навучыцца рабіць традыцыйную беларускую выцінанку.
З дапамогай ручнога ткацтва можна рабіць паясы дзе заўгодна.
Трэба толькі замацаваць ніткі, з якіх сплятаецца пояс.
На фэсце можна было падсілкавацца рознымі прысмакамі.
Надвор'е выдалася добрае, таму адпачыць на прыродзе паехалі шмат аматараў беларускай музыкі і танцаў.
На фэсце таксама прайшоў сапраўдны "Дударскі батл".
Як пад гукі музыкі не пусціцца ў скокі!
За музыкамі і танцорамі прыемна назіраць.
Званы таксама ствараюць выдатную музыку, якую чуваць вельмі далёка. У даўніну лічылі, што званы могуць адпудзіць нячысцікаў ад сяла.
Традыцыйныя беларускія спевы таксама прагучалі на фестывалі.
Шмат хто з удзельнікаў свята прыехаў у народных уборах.
Маладыя паненкі з задавальненнем пазіравалі каля сядзібы.
Забіяцкія народныя танцы, дарэчы, вельмі простыя - далучыцца да карагода або паспрабаваць станцаваць у пары можа нават той, хто ніколі не танцаваў.
Калі хлопцаў няма, даводзіцца танцаваць і з сяброўкамі.
Падчас фестывалю наведвальнікаў чакалі розныя цікавыя квэсты і забаўкі.
На фэсце выступіла Кацярына Ваданосава.
Свята скончылася а пятай гадзіне вечара, яно атрымалася сапраўды ўтульным і душэўным.