Весела і смачна: Зажынкі адсвяткавалі ў вёсцы Жораўка

459
(абноўлена 15:06 31.07.2019)
  • Святкавалі Зажынкі і весяліліся так, што нават сельгастэхніку спынілі.
  • Пачалося свята з выпякання традыцыйнага хлеба: у Доме народных традыцый у Жораўцы яго робяць па старадаўніх беларускіх рэцэптах.
  • Хлеб атрымоўваецца такі, як пяклі спакон веку ў беларускай вёсцы.
  • Духмяны хлеб - самы смачны пачастунак для стомленых працай.
  • А працы ў гэты час шмат: жнеі сабраліся ў полі, каб зрабіць першы, зажыначны сноп.
  • Гэта першы сноп, які вязалі з традыцыйнымі абрадавымі песнямі, каб забяспечыць добры ўраджай.
  • Сельскагаспадарчыя абрады прызваныя забяспечыць не толькі ўрадлівасць глебы, але і нараджэнне дзяцей у вёсцы.
  • Жанчыны ў час зажынак маліліся, спявалі і прасілі ў поля і сонца быць добразычлівымі да іх.
  • Жыта заўсёды жалі сярпом, каб не пашкодзіць калоссе і не стрэсці зерне.
  • У абрадзе ўдзельнічалі выключна жанчыны.
  • Вобраз жанчыны з даўніны асацыяваўся з аднаўленнем і будучым ураджаем.
  • Каб задобрыць поле, у жыце хавалі свежы хлеб.
  • Зажыначны сноп гаспадыні потым прыносілі ў дом, дзе ставілі ў чырвоным куце.
  • Пакуль жанчыны жалі калоссе, для мужчын таксама знайшлася справа.
  • Тым часам у вёсцы падрыхтавалі смачны сняданак.
  • Залацістая каша - нібы сонейка, так і просіць: з'еш мяне.
  • Пасля цяжкай працы на полі пачастунак асабліва смачны.
  • У народзе казалі: смачна так, што можна лыжку праглынуць.
  • Хапіла пачастункаў і хатнім гадаванцам.
  • А некаторыя нарыхтоўкі на стале былі не толькі смачнымі, але і вельмі карыснымі, асабліва пасля вясёлага свята.
  • Пасля пачаліся забіяцкія танцы і святочныя спевы.
  • Нягледзячы на вельмі сухі пачатак лета, ураджай чакаецца добры.
Старажытны беларускі абрад правялі ў вёсцы Жораўка: як гэта было, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Па традыцыі жніво ў беларускіх вёсках пачыналася са свята, якое павінна было забяспечыць добры збор ураджаю. Жанчыны з сярпамі выходзілі ў поле і там маліліся, спявалі песні і прасілі ў зямлі і сонца добрага ўраджаю. Каб залагодзіць зямлю, прыносілі ёй у дар свежы хлеб.

Жнеі рабілі першы, зажыначны сноп, які потым прыносілі гаспадару, і ён ставіў сноп дома ў чырвоны кут на ўвесь год.

У абрадзе, які прайшоў у вёсцы Жораўка, змаглі паўдзельнічаць усе жадаючыя - павучыцца жаць сярпом і пакасіць траву косамі. Потым гасцей свята чакалі народныя танцы і сняданак, прыгатаваны ў печы. Фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус распавядае: святкавалі і весяліліся так, што нават сельгастэхніку спынілі.

459
  • Святкавалі Зажынкі і весяліліся так, што нават сельгастэхніку спынілі.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Святкавалі Зажынкі і весяліліся так, што нават сельгастэхніку спынілі.

  • Пачалося свята з выпякання традыцыйнага хлеба: у Доме народных традыцый у Жораўцы яго робяць па старадаўніх беларускіх рэцэптах.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пачалося свята з выпякання традыцыйнага хлеба: у "Доме народных традыцый у Жораўцы" яго робяць па старадаўніх беларускіх рэцэптах.

  • Хлеб атрымоўваецца такі, як пяклі спакон веку ў беларускай вёсцы.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Хлеб атрымоўваецца такі, як пяклі спакон веку ў беларускай вёсцы.

  • Духмяны хлеб - самы смачны пачастунак для стомленых працай.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Духмяны хлеб - самы смачны пачастунак для стомленых працай.

  • А працы ў гэты час шмат: жнеі сабраліся ў полі, каб зрабіць першы, зажыначны сноп.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    А працы ў гэты час шмат: жнеі сабраліся ў полі, каб зрабіць першы, "зажыначны" сноп.

  • Гэта першы сноп, які вязалі з традыцыйнымі абрадавымі песнямі, каб забяспечыць добры ўраджай.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Гэта першы сноп, які вязалі з традыцыйнымі абрадавымі песнямі, каб забяспечыць добры ўраджай.

  • Сельскагаспадарчыя абрады прызваныя забяспечыць не толькі ўрадлівасць глебы, але і нараджэнне дзяцей у вёсцы.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Сельскагаспадарчыя абрады прызваныя забяспечыць не толькі ўрадлівасць глебы, але і нараджэнне дзяцей у вёсцы.

  • Жанчыны ў час зажынак маліліся, спявалі і прасілі ў поля і сонца быць добразычлівымі да іх.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Жанчыны ў час зажынак маліліся, спявалі і прасілі ў поля і сонца быць добразычлівымі да іх.

  • Жыта заўсёды жалі сярпом, каб не пашкодзіць калоссе і не стрэсці зерне.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Жыта заўсёды жалі сярпом, каб не пашкодзіць калоссе і не стрэсці зерне.

  • У абрадзе ўдзельнічалі выключна жанчыны.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    У абрадзе ўдзельнічалі выключна жанчыны.

  • Вобраз жанчыны з даўніны асацыяваўся з аднаўленнем і будучым ураджаем.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Вобраз жанчыны з даўніны асацыяваўся з аднаўленнем і будучым ураджаем.

  • Каб задобрыць поле, у жыце хавалі свежы хлеб.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Каб задобрыць поле, у жыце хавалі свежы хлеб.

  • Зажыначны сноп гаспадыні потым прыносілі ў дом, дзе ставілі ў чырвоным куце.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Зажыначны сноп гаспадыні потым прыносілі ў дом, дзе ставілі ў чырвоным куце.

  • Пакуль жанчыны жалі калоссе, для мужчын таксама знайшлася справа.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пакуль жанчыны жалі калоссе, для мужчын таксама знайшлася справа.

  • Тым часам у вёсцы падрыхтавалі смачны сняданак.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Тым часам у вёсцы падрыхтавалі смачны сняданак.

  • Залацістая каша - нібы сонейка, так і просіць: з'еш мяне.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Залацістая каша - нібы сонейка, так і просіць: з'еш мяне.

  • Пасля цяжкай працы на полі пачастунак асабліва смачны.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля цяжкай працы на полі пачастунак асабліва смачны.

  • У народзе казалі: смачна так, што можна лыжку праглынуць.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    У народзе казалі: смачна так, што можна лыжку праглынуць.

  • Хапіла пачастункаў і хатнім гадаванцам.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Хапіла пачастункаў і хатнім гадаванцам.

  • А некаторыя нарыхтоўкі на стале былі не толькі смачнымі, але і вельмі карыснымі, асабліва пасля вясёлага свята.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    А некаторыя нарыхтоўкі на стале былі не толькі смачнымі, але і вельмі карыснымі, асабліва пасля вясёлага свята.

  • Пасля пачаліся забіяцкія танцы і святочныя спевы.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля пачаліся забіяцкія танцы і святочныя спевы.

  • Нягледзячы на вельмі сухі пачатак лета, ураджай чакаецца добры.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Нягледзячы на вельмі сухі пачатак лета, ураджай чакаецца добры.

Тэги:
Традыцыі і абрады

Фота