Беларуская копія Актобэрфэста - фестываль хмеля, соладу і вады Lidbeer-2019 у пяты раз прайшоў у Лідзе 7 верасня. Як гуляла і гула ў гэты дзень Ліда, распавядае ў фотастужцы карэспандэнт Sputnik Іна Грышук.
Для тых, хто яшчэ не ведае ці не бываў на Lidbeer - гэта такі беларускі Актобэрфэст, які ўжо пяць гадоў праходзіць у Лідзе і збірае дзясяткі тысяч гасцей. Традыцыйна свята сумяшчаюць з днём нараджэння горада, таму горад гуляе з раніцы і да позняга вечара.
Усе цэнтральныя вуліцы Ліды на дзень ператварыліся ў вялікі рэстаран пад адкрытым небам. Хтосьці адпачываў у крытых палатках за столікамі, хтосьці - на палетах, размешчаных на гарадскіх газонах, хтосьці - проста на траве ля сцен Лідскага замка.
Забавы тут маглі знайсці і дарослыя, і дзеці, і людзі старэйшага ўзросту. Тут было прадстаўлена мноства забаўляльных зон, выступалі музыкі, гасцей забаўлялі жывыя скульптуры, працавалі гандлёвыя рады са шматлікімі сувенірамі. У святочны дзень прайшло адкрыццё помніка вялікаму князю Гедыміну, а ў Лідскім замку гасцям свята паказалі вежу Гедыміна, якая да гэтага ні разу не прымала наведвальнікаў. Тут можна было ўбачыць выставу з партрэтамі вялікіх князёў ВКЛ і пабываць у пакоях заснавальніка Лідскага замка Гедыміна.
Увечары народ пацягнуўся да галоўнай сцэны фестывалю, дзе да позняй ночы праходзіў магутны канцэрт. Хэдлайнерамі ў гэтым годзе сталі Элджэй, культавыя рок-гурты "Сплин" і "Чайф". Пасля заканчэння канцэрта і салюту свята ў горадзе не скончылася. Самыя разгарачаныя госці фестывалю напрыканцы зладзілі гарачыя танцы на сталах пад песні Макса Каржа і гурта "Ленинград".
Гулянні праходзілі на ўсіх цэнтральных вуліцах Ліды, ператварыўшы горад у адну вялікую забаўляльную пляцоўку і рэстаран пад адкрытым небам.
Атмасфера была вясёлай і нязмушанай.
Было шмат ежы, музыкі, забаў, арганізатары наладзілі фотазоны для арыгінальных здымкаў на памяць.
Кожны жадаючы мог пракаціцца на сярэднявечнай ладдзі.
Або палётаць над Лідай на верталёце.
На вуліцах можна было сустрэць сярэднявечных музыкаў, на фота - граюць на колавай ліры.
У сценах Лідскага замка праходзілі рыцарскія баі.
Дзецям прапаноўвалі збіраць пазлы, гуляць у лазертаг, праходзіць розныя квэсты або пастраляць з лука па дзіку.
Госці свята фатаграфаваліся з жывымі скульптурамі.
Увечары народ пацягнуўся да галоўнай сцэны.
Лідэр "Чайфа" Уладзімір Шахрын прызнаўся са сцэны, што здзіўлены размахам беларускага Актобэрфэста ў Лідзе.
Мыс Шміта знаходзіцца на беразе Чукоцкага мора і складаецца з двух уцёсаў: Вебера і Кажэўнікава. Тут усяго два селішчы: закінуты пасёлак гарадскога тыпу Мыс Шміта і нацыянальнае сяло Рыркайпій, у якім жыве ўсяго 400 жыхароў. Затое паблізу размешчана адна з найбуйнейшых на Чукотцы лежняў маржоў. Сюды прыязджаюць назіраць за белымі мядзведзямі, якія перыядычна выходзяць на бераг.
Ужо да канца стагоддзя на планеце можа не застацца ні аднаго белага мядзведзя. Паводле даследаванняў канадскіх і амерыканскіх навукоўцаў, праз 20 гадоў гэтых жывёл чакае голад і рэпрадуктыўная недастатковасць. Усяму віной раставанне арктычных льдоў, выкліканае глабальным пацяпленнем.
Белы мядзведзь - самы буйны прадстаўнік не толькі свайго сямейства, але і ўсяго атрада драпежных, гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Расіі і Міжнароднага саюза аховы прыроды. Акрамя таго, ён з'яўляецца вяршыняй харчовага ланцуга ў сваім арэале і важным індыкатарам стану ўсёй арктычнай экасістэмы.
Навукоўцы выключаюць магчымасць адаптацыі белых мядзведзяў да пастаяннага жыцця на сушы. Іх высновы павінны стаць яшчэ адным стымулам для прыняцця мер, накіраваных на барацьбу з глабальным пацяпленнем.
Па прыкладных ацэнак, на ўзбярэжжы Чукоцкага мора жыве больш за тры тысячы асобін, дакладная колькасць не вядома. У апошнія дзесяцігоддзі публікаваліся толькі экспертныя ацэнкі стану папуляцыі, якія абапіраліся ў асноўным на ўлік па бярлогах: колькі іх, дзе размешчаны, колькі дзіцянятаў.
У жніўні 2020 года пачаў працу праект "Гаспадар Арктыкі", у рамках якога плануецца ацаніць колькасць і распаўсюджванне гэтых жывёл, а таксама вызначыць узровень забруджвання месцаў пражывання з дапамогай касмічных здымкаў, наземных і наледных даследаванняў, аблётаў малой авіяцыяй і беспілотнікамі.
Белага мядзведзя называюць "Гаспадаром Арктыкі", але ўжо да 2100 года на планеце можа не застацца ні адной асобіны.
На мыс Кажэўнікава на беразе Чукоцкага мора прыязджаюць паназіраць за гэтым узрушаючым драпежнікам.
Белыя мядзведзі выходзяць з вады падчас шторму на мысе Кажэўнікава.
Сушу белыя мядзведзі не вельмі любяць, асабліва прыбярэжную тундру, таму што там водзяцца больш агрэсіўныя бурыя мядзведзі.
Белы мядзведзь на крызе ў Чукоцкім моры.
Калі б каля мыса Шміта быў лёд, маржы і белыя мядзведзі і не выходзілі б на сушу.
Падобных мысаў, як Шміта, ва Усходняй Арктыцы не так ужо і шмат. Таму з моманту ачышчэння мора ад лёду мядзведзі прыплываюць на ўцёс Кажэўнікава.
Прыходзяць загадзя, да прыходу маржоў, сілкуючыся леташнімі трупамі.
Мыс Шміта размешчаны вельмі ўдала. Спрадвеку гэта месца аблюбавалі маржы, а ўслед за імі і белыя мядзведзі.
Ад сярэдзіны лета і да Новага года белыя мядзведзі жывуць на уцёсе і сыдуць толькі пасля замярзання мора.
Белы мядзведзь рэдка палюе на маржоў. Яму з маржом не даць рады не толькі ў вадзе, але нават на сушы. Яны вышукваюць дзіцянятаў.
Белая мядзведзіца вучыць сваіх медзведзянятаў спускацца з горкі.
Белы мядзведзь максімальна прыязны для драпежніка. Натуральных ворагаў у яго няма, але змяненне клімату, забруджванне месцаў пражывання, браканьерства робяць яго уразлівым.
Па прыкладных ацэнак, на ўзбярэжжы Чукоцкага мора жыве больш за тры тысячы асобін.
Белая мядзведзіца з медзведзянятамі на беразе Чукоцкага мора. Дзеля такіх кадраў варта адправіцца да мысу Шміта.
Марскі лёд у Арктыцы цяпер растае раней, утвараецца пазней, плошча яго памяншаецца. Драпежнік застаецца на беразе і шукае пражытак там, часам заходзиць у пасёлкі і корпаецца на звалках.
Навукоўцы выключаюць магчымасць адаптацыі белых мядзведзяў да пастаяннага жыцця на сушы. Іх высновы павінны стаць яшчэ адным стымулам для прыняцця мер, накіраваных на барацьбу з глабальным пацяпленнем.
Гэты абрад быў адноўлены ў 1998 годзе ў вёсцы Навіны Бярэзінскага раёна дзякуючы Ніне Дзмітрыеўне Клімовіч - першай і асноўнай захавальніцы традыцыі, а таксама ўсёй яе радні.
Пачынаецца абрад такім чынам: 21 студзеня раніцай жанчыны вёскі збіраюцца і ўпрыгожваюць сноп саломы – робяць з яго абрадавую ляльку Каляду і ставяць яе на старое кола ад ваза. Потым вараць у чыгунку куццю.
Калі ёсць жанчыны, якія награшылі ў мінулым годзе, яны на ганку сякуць сякерай старыя венікі, прынесеныя з дому, і затым пруткі рассейваюць па ветры. Потым пад музыку выносяць ляльку Каляду і куццю.
Жанчыну сталага ўзросту садзяць на саначкі, яна трымае ляльку Каляду і гаршчок з куццёй. Цягнуць яе на саначках да дуба, які самотна стаіць у полі на краю вёскі.
На пад'ездзе да дуба жанчыну з санкамі перакульваюць у снег, каб куцця рассыпалася і ўраджай на наступны год быў багаты.
Хлопцы здымаюць з дуба леташнюю Каляду са старым колам, скідваюць уніз і спальваюць, а на дуб зацягваюць новую ляльку і куццю ў гаршку.
Потым спяваюць абрадавыя песні, водзяць карагоды вакол дуба, а затым п'юць і закусваюць пад дубам.
Усе ідуць да месца збору, дзе адбываецца сумесная вечарына ў складчыну. Танчаць, спяваюць, гуляюць у народныя гульні.
Галоўнай забавай з'яўляецца традыцыйная гульня "Ката пячы"! Да свабодна падвешанага на стужцы Ката (пірог з прэснага цеста ў выглядзе фігуры ката) трэба прыскакаць на ўхваце або качарзе і пастарацца дастаць ротам смакату і адкусіць кавалак.
Лялька Каляда або Берагіня цэлы год на дубе будзе берагчы палі і вёску ад маланак, спрыяць урадлівасці нівы і добраму ўраджаю.
Глядзіце таксама:
Пачынаецца абрад такім чынам: 21 студзеня раніцай жанчыны вёскі збіраюцца і ўпрыгожваюць сноп саломы.
Робяць з яго абрадавую ляльку Каляду і ставяць яе на старое кола ад ваза.
Потым вараць у чыгунку куццю.
Калі ёсць жанчыны, якія награшылі ў мінулым годзе, яны на ганку сякуць сякерай старыя венікі, прынесеныя з дому, і затым пруткі рассейваюць па ветры.
Потым пад музыку выносяць ляльку Каляду і куццю.
Жанчыну сталага ўзросту садзяць на саначкі, яна трымае ляльку Каляду і гаршчок з куццёй.
Цягнуць яе на саначках да дуба, які самотна стаіць у полі на краю вёскі.
На пад'ездзе да дуба жанчыну з санкамі перакульваюць у снег, каб куцця рассыпалася і ўраджай на наступны год быў багаты.
Хлопцы здымаюць з дуба леташнюю Каляду са старым колам...
...скідваюць уніз і спальваюць.
Новая Каляда або Берагіня цэлы год павінна берагчы палі і вёску ад маланак, спрыяць урадлівасці нівы і добраму ўраджаю.
Новую ляльку зацягваюць на дуб.
Потым спяваюць абрадавыя песні...
...водзяць карагоды вакол дуба...
а затым п'юць і закусваюць пад дубам.
Трэба падсілкавацца святочнай выпечкай.
Потым усе ідуць да месца збору, дзе адбываецца сумесная вечарына ў складчыну.
Танчаць, спяваюць, гуляюць у народныя гульні.
Провады Каляды - вясёлы час!
Галоўнай забавай з'яўляецца традыцыйная гульня "Ката пячы"! "Кот" - гэта пірог з прэснага цеста ў выглядзе фігуры ката.
Да свабодна падвешанага на стужцы Ката трэба прыскакаць на ўхваце або качарзе...
і пастарацца дастаць ротам смакату і адкусіць кавалак!
Бывай, Каляда! Да наступнага года!
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Кантынентальная хакейная ліга і нацыянальны тэлевяшчальнік пакажуць міні-серыял мінскага "Дынама", паведаміла прэс-служба "зуброў".
Першая серыя раскажа пра тое, як у кастрычніку з-за ўспышкі COVID-19 мінчане правялі сем матчаў без галоўнага трэнера Крэйга Вудкрафта. Тым не менш, хакеісты змаглі ў той перыяд дамагчыся пяці вікторый і набраць 11 ачкоў з 14 магчымых.
Міні-серыял мінчан "ZUBReality. Тренер на удаленке" пакажуць з 25 па 31 студзеня на тэлеканалах КХЛ. На тэлеканале "Беларусь 5" ён выйдзе 2 лютага.
Міні-серыял створаны ў дакументальным жанры з элементамі рэаліці.
Посмотреть эту публикацию в Instagram
"Здымачная група падглядвае за камандай. Так, у фільме можна ўбачыць, як Крэйг Вудкрафт праводзіў устаноўкі ў гульнявыя дні па Zoom", - распавялі ў прэс-службе.
Другая серыя на дадзены момант знаходзіцца ў вытворчасці і будзе прысвечана развіццю маладых гульцоў у "Дынама".
Адным з галоўных герояў эпізоду стане 22-гадовы Ягор Шаранговіч. У "Дынама" да ад'езду ў стан "д'яблаў" ён забіў 17 галоў у 34 гульнях.
"Зубры" займаюць у Заходняй канферэнцыі шостае месца, набраўшы 55 балаў у 47 матчах.
Чытайце таксама: